Новы свет 🌞
714 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
510 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Незвычайнае неба на Наваградчыне,
Там лунаюць духі страчанай спадчыны,
Над руінамі замкаў - аблокаў валы
Зь несканчоных пагоркаў цікуюць дубы.

Край зямлі пачынаецца за дваццаць крокаў,
То за пяць кілямэтраў, то няўглядна далёка.
На бусьліныя гнёзды
Анягож, часьцяком
Тут бракуе слупоў.
І шляхетна трымаюцца нават хрушчоўкі.

Па-над шпіляў касьцёлаў -
Плынных формаў мастацтва,
Над чырвонай дахоўкаю
Ўсьцяж разьясьняецца
Незвычайнае неба на Наваградчыне.
#верш
#Хросная

Калі шмат думаць
- можна дадумацца
Дваіцца
Траіцца
Чацвярыцца
Жрыца ці Жніца?
Пераварыцца
Перасварыцца з сабою

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе

Ножанькі-ножкі
Абыйшлі дарожкі
Прыдумалі словы
Ды ілжывай мовы

Калі шмат думаць
Можна дадумацца
Дадыміцца

Вадзіца-сястрыца
Дай мне напіцца
Каб бачыць уночы
Каб бачыць уранку
з'ядаці маланку
ў галаве

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе
#верш
#Nichto_Absalutna

Суворы беларускі даўншыфтынг

Калі я наемся шырэнных праспэктаў,
Калі надакучаць мэтро ды мэдцэнтры...
Я, знаеш, ў Карэлічы пераеду.
Як да мяне Карэлічы
Хутчэй
Не пераедуць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#верш
#куткі

Чаму ня сьпіце?

Пакуль цела глыжаком качаецца,
Знутры нешта выдрацца жадае.
А давайце выклікаем сьвятара?
Я апантаныя, патрэбна вызваляць!
Прыйдзе й выгукне нешта па-лацінску,
Дык вось чаму вучаць на медыцынскім!
А цяпер чарга мілагучнай медытацыі,
Якая заплюшчыць трывожную чакру!
А можа прэч ляноту й выпіць лекі?
Яны ніколі не падводзілі,
Чым саманазваныя знаўцы.

─────────≪✷≫────────
Больш іншай творчасьці
#А_Б #верш

На выспах,
Астравах,
Абтоках,

Схаванае,
Вядомае,
Цёмнае,

Шуканае,
Блізкае,
Новае,

Тваё,
Маё,
Наша.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#пан_які_прапаў #верш

Жыхар


Шызыя скрыні, пляскатыя стрэхі,
Што вы, труна наша ці ўратаваньне?
Вецер у студнях, трубаў гуканьне,
Крыкаў зьнямелых скажонае рэха.
Шызыя сьцены тунэляў падземных,
Цьвільлю парослыя, гнільлю пажэртыя;
Тамака, дзе паражніны разьвертыя,
Бачыў ліхтарыкі вочаў няземных.

З моманту тога зьмяніўся мой побыт,
Вочы паўсюдна за мною сачылі:
Зь вентыляцыйнае шахты глядзелі,
Ўночы у вокнах ліхтарыкі дбалі,
Зьліў рукамыйніка лупіў вачыма,
Вокны суседняга дома спачатку
Згасьлі усе, потым зноў засьвяцілі
Вочамі-лямпамі у маю спальню.

Неяк убачыў ва ўласнай я ваннай
Тое, што й заразь вяртаецца жахам:
Дужая лапа вісела пад дахам,
На сучляненьнях лапы пачварнай
Гронкамі вочы расьлі без павекаў
Сьцёбнуў па іх кулаком без кумекаў
Лапа затрэслася й зьнікла у цемры
Трубаў, напэўна, ідучых у пекла.

Ў вёсцы спыніўся
У месьце ня жыцьму
Бо, калі ў ночы,
З машынаў ды з вокнаў
Паверху трыццатага,
З люкаў ды з будак,
Зрэнкі віжуюць -
Страчваеш розум.
#лін_b
#верш

танец у чб

мой танец
ня мае сэнсу;
мой танец –
усплёск пачуццяў
на хвалях жыцця;
мой танец –
жаданне забыцца
ў музыцы рытмах;
мой танец –
крананне струн
вечнасці;
танец –
шчасце ў небяспечнасці;
мой танец – інтымнасць
паміж мною
і маімі дэманамі –
чорнымі і белымі –
шахматная дошка
душы,
якая душыць па начах,
але падчас
танцу,
яна –
ідэальная форма
чорна-белай
чалавечнасці.

─────────≪✷≫────────
тг-канал аўтара
#пераклад #верш #раман

***

Не, не цябе так палка я кахаю
Не для мяне красы тваёй агмень
Кахаю у табе мінуўшчыны я цень,
І маладосць памерлую шукаю

Як часам пагляджу я на цябе
У вочы я твае глыбока унікаю
Таемна я там з некім размаўляю
Вось толькі сонца адкрываю не табе

А я гавару я з той, што ўсіх далей
З сяброўкай дзён даўно мінулых,
Шукаю ў рысах я тваіх заснулых
Агонь даўно патухлых ўжо вачэй

М.Ю. Лермантаў
─────────≪✷≫────────
тг-канал
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM