Forwarded from Інстытут беларускае мовы
🌤 Пасля 2020 года беларусы ў розных краінах пачалі ствараць школы і адукацыйныя праекты для сваіх дзяцей.
Яны вельмі розныя: ад поўнага школьнага дня і хатняй адукацыі з кансультацыямі да анлайн-навучання, суботніх школак і школы мастацтваў.
📚Розныя і праграмы: недзе дзеці вучацца паводле польскай або ўкраінскай сістэмы і атрымліваюць афіцыйныя школьныя дакументы, недзе атэстуюцца праз мясцовую школу, а недзе беларускія заняткі дапаўняюць асноўную адукацыю.
🏠 Але ўсе гэтыя ініцыятывы даюць дзецям тое, што пасля пераезду асабліва лёгка страціць, — магчымасць вучыцца, размаўляць і быць разам па-беларуску.
Сабралі школы, пра якія ведаем сёння.
🤝 Калі нешта прапусцілі — напішыце ў каментарах!

🔥3
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму адны беларусы пішуць «свята», «клас» і «філасофія», а іншыя — «сьвята», «кляса» і «філязофія»?
Расказваем, адкуль узяліся два беларускія правапісы, што такое тарашкевіца.

❤8🗿1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
У Горадні адкрылі дзьве беларускамоўныя першыя клясы
https://smarturl.click/x8519m
Агулам па-беларуску будуць вучыцца 16 горадзенскіх першаклясьнікаў, што складае толькі 0,18% ад іх агульнай лічбы.
А як агулам у Беларусі?

❤12💔2
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Беларускую Вікіпэдыю афіцыйным правапісам пачалі цэнзураваць, закрываючы доступ да цэлых артыкулаў → https://smarturl.click/qq2339
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў вікіпэдыст Уладзіслаў Чаховіч.
З уліковага запісу пад назвай «Мінінфарм Беларусі» закрылі доступ да артыкулаў пра зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама пра асобаў, якіх могуць падазраваць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў: Дзьмітрыя Паўлічэнку, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова.
Пад цэнзуру трапілі некалькі артыкулаў пра палітыку і сэксуальную арыентацыю.

🤬14🤯1
Forwarded from bellitinfo
🔗 Як дыскрымінуюць беларускую мову ў Беларусі?
Агляд за першае паўгоддзе 2026 года сведчыць пра працяг сістэмнай дзяржаўнай палітыкі, вынікам якой становіцца далейшае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы і ўмацаванне даміноўнага становішча рускай мовы.
Асабліва трывожнай тэндэнцыяй першай паловы 2026 года стала ўзмацненне рэпрэсіўнага кампанента дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры.
Як сістэмна дыскрымінуюць беларускую мову, выцясняюць яе з грамадскага жыцця, а таксама пра іншыя формы абмежавання моўных правоў, чытайце па спасылцы ⬅️

Гэтая палітыка праяўляецца ў дзяржаўным кіраванні, адукацыі, інфармацыйнай і культурнай сферах, публічнай прасторы і сферы паслуг, а таксама ў ціску на людзей і інстытуцыі, звязаныя з захаваннем, развіццём, выкарыстаннем і папулярызацыяй беларускай мовы.
Асабліва трывожнай тэндэнцыяй першай паловы 2026 года стала ўзмацненне рэпрэсіўнага кампанента дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры.
Як сістэмна дыскрымінуюць беларускую мову, выцясняюць яе з грамадскага жыцця, а таксама пра іншыя формы абмежавання моўных правоў, чытайце па спасылцы ⬅️
😢7🤬3👍1
Forwarded from bellitinfo
Памёр літаратуразнаўца Васіль Жураўлёў 🖤
Беларускаму літаратуразнаўцу і крытыку было 95 гадоў.
Адной з найбольш значных прац Жураўлёва стала кніга «У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст.».
📖 За яе ў 2002 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа.

Васіль Жураўлёў быў адным з аўтараў фундаментальных калектыўных прац па гісторыі беларускай літаратуры, удзельнічаў у падрыхтоўцы даследавання «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), напісанага разам з Паўлам Дзюбайлам і Міколам Луферавым, і працы «Пытанні паэтыкі» (1974), падрыхтаванай разам з Іванам Шпакоўскім і Алесем Яскевічам.
Адной з найбольш значных прац Жураўлёва стала кніга «У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст.».
📖 За яе ў 2002 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа.
😢10
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Хто каму хто? Моўны тэст на роднасьць і сваяцтва
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак. Праверце, ці такія вы разумныя, як думаеце.
https://smarturl.click/gLGa

❤4
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤪 Ігар Случак працягвае «паляванне» на чыноўнікаў, што ігнаруюць беларускую мову
І робіць гэта без усялякага «беспределу» – цалкам законным спосабам.
Азаронак , што з тварам?
І робіць гэта без усялякага «беспределу» – цалкам законным спосабам.
🥰11
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў → https://smarturl.click/v84L98
У Эўропе больш за 225 моваў карэнных народаў. 128 зь іх — пад пагрозай зьнікненьня, а 90 — у крытычным становішчы.
Паводле UNESCO, беларуская мова, нягледзячы на статус адной зь дзьвюх дзяржаўных, належыць да ўразьлівых моваў, якім можа пагражаць зьнікненьне.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 26 верасьня чытайце на сайце Свабоды
🖼 «Билингвизм» — плякат Уладзімера Крукоўскага, 1988 год

👍6
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/O0k7X
Беларусы спрадвеку мелі для некаторых народаў і этнічных групаў Эўропы адметныя назвы. Ці ведаем іх?

👍4
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.
Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.
Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

❤4❤🔥1
Forwarded from Азарэнкі
Погляд дзяржавы
дзяржава мае свой погляд
на мяне
на мае справы
і адусюль
і злева і справа
На сабе адчуваю
погляд дзяржавы
на рогах будынкаў
у крамах, мэтро,
ва ўласным пад'ездзе
і не дай Бог
мой погляд
не будзе такі ж самы
Бо нават Феміда сляпая
мае погляд дзяржавы
дзяржава мае свой погляд
на мяне
на мае справы
і адусюль
і злева і справа
На сабе адчуваю
погляд дзяржавы
на рогах будынкаў
у крамах, мэтро,
ва ўласным пад'ездзе
і не дай Бог
мой погляд
не будзе такі ж самы
Бо нават Феміда сляпая
мае погляд дзяржавы
❤🔥8