дом месяца 🌙
84 subscribers
167 photos
5 videos
41 links
Максім Крывіч, настаўнік і паэт.
Тут захоўваецца мая творчасць і замудрыя думкі.
Download Telegram
Калі ласка, павіншуйце добрую паэтку добрым словам! ;)
Forwarded from skarbonka dumak
калі я была малая, то марыла, каб мой вялікі фотаздымак быў у часопісе. абавязкова, каб каляровы і на ўсю старонку. канешне, не так я сабе гэта ўяўляла, але не скарджуся: так мне падабаецца нават болей. мары павінны спаўняцца, але, звычайна, зусім не так, як мы чакаем 🌟
#верш #łacinka

У нашай крыві,
у дыханні,
у кроку —
подых сапраўднай
бязмежнай
свабоды.

Нас не скарыць,
не зламаць
анікому.
Нашая зброя —
культура
і мова.

• • • • •

U našaj kryvi,
u dychańni,
u kroku —
podych sapraŭdnaj
biaźmiežnaj
svabody.

Nas nie skaryć,
nie złamać
anikomu.
Našaja zbroja —
kultura
i mova.


• • •
#верш #łacinka

Чым мовіць?

Чым з табою мовіць, браце?
Якой моваю казаці?
Той, якой вучыла маці,
Ці чужую выбіраці?

Думку выкажу не нову:
Чалавек — краіна — мова.
Дзе б я ні быў — зноў і знову
Сустракаю гэту змову!

Так, з ангельцам — па ангельску...
Так, з французам — па-французску...
З карэянцам — па-карэйску...
З беларусамі... Па-руску?

Штосьці ты наблытаў, браце,
Якой моваю казаці...

• • • • •

Čym mović?

Čym z taboju mović, bracie?
Jakoj movaju kazaci?
Toj, jakoj vučyła maci,
Ci čužuju vybiraci?

Dumku vykažu nie novu:
Čałaviek — kraina — mova.
Dzie b ja ni byŭ — znoŭ i znovu
Sustrakaju hetu zmovu!

Tak, z anhielcam — pa anhielsku...
Tak, z francuzam — pa-francuzsku...
Z karejancam — pa-karejsku...
Z biełarusami... Pa-rusku?

Štości ty nabłytaŭ, bracie,
Jakoj movaju kazaci...


• • •
#верш

Ты разумееш

Белыя плямы на чорнай, як смоль, прасціне.
Ты адчуваеш іх позірк на голай спіне.
Смутак а вусціш вакол — і не бачна надзеі.
Ты уцякаеш ад чорнага-чорнага звера.
Каму ты паверыў?
Нашто твая вера?
Ты любіш жыццё
і быццё чалавека.
Не звера,
не костак у пашчы сабачай.
Бяжыш праз смугу і праз попел...
Ты бачыш?
То дробкі надзеі тваёй,
тваёй веры,
любові...

Ты разумееш:
цяпер гэта — попел.

• • • • •

Ty razumieješ

Biełyja plamy na čornaj, jak smol, praścinie.
Ty adčuvaješ ich pozirk na hołaj śpinie.
Smutak a vuściš vakoł — i nie bačna nadziei.
Ty uciakaješ ad čornaha-čornaha źviera.
Kamu ty pavieryŭ?
Našto tvaja viera?
Ty lubiš žyćcio
i byćcio čałavieka.
Nie źviera,
nie kostak u paščy sabačaj.
Biažyš praz smuhu i praz popieł...
Ty bačyš?
To drobki nadziei tvajoj,
tvajoj viery,
lubovi...

Ty razumieješ:
ciapier heta — popieł.


• • •
#верш

Ма

Маці, я стану першым!
Маці, я стану лепшым!
Маці, я стану смешным!
Гонарам стану, ма!

Але ты чамусь сумуеш,
Але ты чамусь смуткуеш...
Маці, ты што, не чуеш?
Цябе я пакрыўдзіў, ма?

Пайшлі пагуляем, ну жа!
Пайшлі пазбіраем ружы!
Пайшлі праз спякоту, сцюжу!
Стамілася можа, ма?

Чаму ты не сплюшчыш вочы?
Чаму ты не спіш уночы?
Чаму ты устаць не хочаш?
Чаму ты замерла, ма...

• • • • •

Ma

Maci, ja stanu pieršym!
Maci, ja stanu lepšym!
Maci, ja stanu śmiešnym!
Honaram stanu, ma!

Ale ty čamuś sumuješ,
Ale ty čamuś smutkuješ...
Maci, ty što, nie čuješ?
Ciabie ja pakryŭdziŭ, ma?

Pajšli pahulajem, nu ža!
Pajšli paźbirajem ružy!
Pajšli praz śpiakotu, ściužu!
Stamiłasia moža, ma?

Čamu ty nie spluščyš vočy?
Čamu ty nie śpiš unočy?
Čamu ty ustać nie chočaš?
Čamu ty zamierła, ma...


• • •
#верш

Мара

Калі распачнецца смута,
Паветра кране атрута,
Са сталлю зліецца порах —
Не будзьма сядзець у норах!

Вазьмем мы сякеры, косы!
За жыцці, за веру, слёзы
Адкажам, бо ёсць нагода,
Праз тры, мо чатыры года!

Трываці мы больш не будзем! —
Такія ўжо, братцы, людзі:
Не можам сядзеці ціха,
Каль светам пануе ліха!

Мы выкажам нашу праўду!
Але пачакаць нам варта,
Усё падлічыць, адмерыць,
Самім у сябе паверыць,

Знайсці яшчэ сто прычынаў
Рабіць толькі гэтым чынам.
Бо горай ужо не стане,
А ліха няхай чакае.

Тады праз гадочкаў дзесяць
Мы здолеем мару здзейсніць!
Мы рынемся, братцы, разам,
Адолеем маць-праказу!

Загіне хвароба клята —
І будзе тады нам свята!
І будзе тады раздолле
І любыя нам застоллі!

Нарэжам сыроў, каўбасаў,
Нальема кефіру, квасу.
Усклікнем у поўны грудзі
Мы роднае сэрцу "Будзьма!"

• • •
Varyjant łacinkaju ŭ kamientarach.
• • •
дом месяца 🌙
https://twitter.com/MKryvich/status/1700911092786942069?s=19
Напомню пра існаванне майго ціктоку. Можа, буду пакрысе яго развіваць...
https://vm.tiktok.com/ZMjrdyUXG/
Творы, зробленыя з якім фонам за ўвесь час