ЛiтРАЖ
44 subscribers
9 photos
218 links
Вiртуальны лiтаратурны часопiс

https://litrazh.org
Download Telegram
ГАРАЧЫЯ НОГІ ХАЛОДНАЯ ГАЛАВА

Чучо Фіно крайні левы нападнік спрытны майстар падкрутак
такіх як ён цяпер ужо няма
падбягае да вуглавога сьцяжка
і сцыць
судзьдзя паказвае яму першую ў матчы жоўтую картку
Чучо сцыць на судзьдзю
і на другога судзьдзю
на інспэктара матчу ахоўнікаў аптэчку
на заўзятараў “Сантаса”
а рэшта фанатаў вітае яго крыкамі
Чучо Чучо ое ое ое
судзьдзя патрабуе гарантый недатыкальнасьці
адзін з чальцоў трэнэрскага штабу суперніка каштуе сцакі
і дасылае па факсе запыт у фіфа з просьбай умяшацца
маўляў гэта яўны допінг
таварышы па камандзе і трэнэр спрабуюць суняць Чучо
тады Чучо сцыць на бакавых са сьцяжкамі
на камэнтатараў фатографаў падносчыка вады лекара завадатарак
на каманднага псыхоляга
ніводны зь сямі афіцыйных мячоў на такім полі не падскочыць
ужо нават ані да шчыкалатак
ультрасы равуць немым крыкам жыве гераічны адзінаццаты нумар
а той тым часам весела стварае па вуглах каскады
і пагражае абасцаць саму вітрыну з трафэямі
бразыльскай
уругвайскай і нават парагвайскай зборнай
які вечар

Чучо Фіно крайні левы нападнік спрытны майстар падкрутак
такіх як ён цяпер ужо ня будзе (пастанавіла ўсеамерыканская фэдэрацыя футболу)
у чорных акулярах быццам прамазаў пеналь
і бухі быццам яго забіў
ідзе па бульвары

José Eugenio Sánchez

https://litrazh.org/article/shchasce-geta-yashche-garachy-pistalet
Жыўцом у Ракаве! - 1937, Бубен-Нарушэвіч-Байсан.
Ужо 30.06!!!

https://litrazh.org/news/rasstralyanaya-paeziya-zaguchala-pad-elektroniku