Віншуем фіналіста прэміі Арсеньневай Міхаіла Рубіна з дэбютам на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fgod-dylana&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Міхаіл Рубін: Год Дылана
я не ведаю пра што ён спявае а яму за гэта выдалі Нобеля як мне польскую візу разумееце
Дэгустацыя новай кнігі Сяргея Календы, якая неўзабаве зьявіцца ў выдавецтве Логвінаў - толькі на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fchasam-panki-pamirayuc&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Сяргей Календа: Часам панкі паміраюць
Я станаўлюся выпадковым сьведкам чужога жыцьця, праз усю нашу блізкасьць — панэльныя сьценкі. Жыву, назіраючы міні-сэрыялы, хоць сам таго і не жадаю. І я адчуваю абсалютную аддаленасьць ад людзей, суседзяў, раённых герояў.
Першы крытычны водгук на новы раман Віктара Марціновіча - на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fchornaya-kotka-u-cemry-yosc&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Кацярына Барысенка: Чорная котка ў цемры... ёсць
Асабіста мяне Кнігар уразіў яшчэ надзвычай добрым зрокам і рознабаковымі ведамі. Пагадзіцеся, пры дрэнным асвятленні пазнаць у разарванай ушчэнт птушцы галку і разгледзець у вуху візаві дыямент у паўтара караты здолее не кожны. («Паўтара караты? Як у яго…
Другі крытычны водгук на новы раман Віктара Марціновіча на ЛітРАЖы! :) https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fnoch-sekand-hend&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Раман Худалч: Ноч сэканд-хэнд
«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі…
Сацыяльная фантастыка Зьмітра Дзядзенкі! На падставе рэальных падзей. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fgau&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Зміцер Дзядзенка: Гаў
Навошта такому чалавеку з тонкай душэўнай арганізацыяй, з цікаўнасцю да прыгожага пісьменства вось уся гэтая беганіна па лесе са страйкбольнай зброяй? Навошта пастаянныя заняткі ў «качалцы»? Гэта ўсё адбірае час у літаратуры!
https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fsherman-keralu-burlak-i-hadanovichu&rhash=bd0adffcae9934
Перакладчык Кэрала пра пераклад Кэрала, уганараваны прэміяй Шэрмана.
Перакладчык Кэрала пра пераклад Кэрала, уганараваны прэміяй Шэрмана.
ЛітРАЖ
Макс Шчур: Шэрман — Кэралу, Бурлак і Хадановічу
Прэмію імя Карласа Шэрмана, задуманую, праўдападобна, як аналяг Гедройца й Арсеньневай для перакладчыкаў, атрымала днямі Вера Бурлак за сваё перастварэньне казкі Льюіса Кэрала «Through The Looking-Glass, and What Alice Found There». Далучаюся да віншаваньняў:…
Як гучыць сучасная чэская паэзія па-беларуску - зацаніце. (Ёсьць і відэа!) https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fnikchemnasci&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Міраслаў Ольшаўскі: Нікчэмнасьці
Я ўжо не пішу вершаў вершы — гэта лухта Аднойчы адна жанчына мне сказала, а мы, тыя, што ня пішуць, нам што рабіць Як выгаварыцца
Рэцэнзія Рамана Худалча на новы раман Юліі Шаровай "Вяртанне Ліліт" - не прапусціце! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Flyucypar-zlaz-pryyshla-lilit&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Раман Худалч: Люцыпар, злазь — прыйшла Ліліт!
Шарова ў сваім рамане не прытрымліваецца ні мізандрыі, ні мізагініі — перад намі сумленная мізантропія, дзе аднолькава пагарджаюць прадстаўнікамі абодвух палоў.
Чэская паэтэса і пэрформэрка Яна Орлава выступіць у Менску сёньня і заўтра! Чытайце яе вершы на ЛітРАЖы: https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fnaziranni&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Яна Орлава: Назіраньні
Пачуцьці гэта для жонак я магу суложыць і ненавідзець напоўніцу магу сысьці не заплаціўшы
Памяці Ўладзіслава Ахроменкі. Аповед з кнігі "Музы і свінні". https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fyak-anyol-dyversant-sapsavau-yubiley-ministra-dzyarzhaunay-byaspeki&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Уладзіслаў Ахроменка: Як анёл-дыверсант сапсаваў юбілей міністра дзяржаўнай бяспекі
Прамень кінапраектара кінжальным лязом успорвае паўцемру кіназалы. На экране — кіначасопіс «Раніца маёй рэспублікі», хроніка штодзённага тутэйшага жыцця. Спярша дэманструецца рубенсаўскае багацце пасляваеннай беларускай вёскі: шчодрыя наліўныя нівы і незлічоныя…
Першая частка галоўнай паэмы Ўолта Ўітмэна ў перакладзе Макса Шчура: https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fspeu-pra-myane-1-13&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ўолт Ўітмэн: Сьпеў пра мяне, 1-13
Мой язык, мая кроў да апошняй часьціны створаныя з тутэйшага паветра, зямлі, я народжаны тут ад бацькоў народжаных тут ад іхных бацькоў і гэтак далей, сёньня мне трыццаць сем, я здаровы як вол, я пачынаю сьпеў і спадзяюся да сьмерці не перастаць.
Неверагодна шчырая споведзь культавага дзіцячага героя, запісаная слова ў слова Сірошкай Пістончыкам: https://litrazh.org/article/je-suis-dzed-baradzed
ЛітРАЖ
Сірошка Пістончык: Je suis Дзед-Барадзед | ЛітРАЖ
Аднойчы мы моцна паспрачаліся пра тое, у каго даўжэйшы пісюн — у Караткевіча ці ў Быкава. Я набраў Уладзя: той назваў нейкую астранамічную лічбу і адразу ж, зразумеўшы, што мы хораша сядзім, сказаў:
Урывак з новага раману Алеся Аркуша "Запавольваньне" https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fpalyot-nad-ideram-nasustrach-arlu&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Алесь Аркуш: Палёт над Ідэрам насустрач арлу
Парыскі тлум мяне хутка стамляў. І тады я вяртаўся ў кватэрку на вуліцы Gravilliers, у якой другі тыдзень жыў парыскім жыцьцём, і, грымнуўшы на канапу, чытаў кнігі, балазе на паліцах іх было ўдосталь. І, што самае каштоўнае, гэта былі пераважна беларускамоўныя…
Другая частка паэмы Ўітмэна, параўнальнай хіба з "Заратустрам" Ніцшэ. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fspeu-pra-myane-14-26&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ўолт Ўітмэн: Сьпеў пра мяне, 14-26
Я ведаю, што я самаўладны, я не турбую свой дух патрэбай апраўдвацца ці быць зразуметым, вечныя законы не выбачаюцца, (Зрэшты, я лічу, што ў маіх словах ня больш фанабэрыі, чым у грунтвазе, якою я зьвяраю свой дом.)
Рэцэнзія на кнігу Вінцэся Мудрова "Помнік літары Ў" https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fkamedyya-z-tragichnym-finalam-pavinna-byc-smeshnay&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Кацярына Барысенка: «Камедыя з трагічным фіналам павінна быць смешнай»
І вось той самы Васіль Хаміцкі — паэт, былы журналіст, літаральна праз старонку «...хацеў адпусціць пеўня — ну не секчы ж яго на вачах гэтай Каністры, ці як яе там...» Так перакруціць імя чалавека, які падабаецца? Не веру!
Драматургічная мініятура Змітра Дзядзенкі - прыпавесць з сучаснасці. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fturemshchyk&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Зміцер Дзядзенка: Турэмшчык
Не трэба так ставіць пытанне. Я адсюль магу выйсці. І ўвогуле, я тут — прабыў змену, а потым магу ісці куды захачу: хоць у піўнуху, хоць на хакей, хоць у тэатр...
"Раскіданае гняздо" ў недалёкай будучыні! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2F2035&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Аляксандр Апон: 2035
Тэлевізар не слухаюць, на дэманстрацыі не ходзюць, адкрываюць дзверы бадзягам, у той час, калі бадзяжніцтва ёсць не што іншае, як крымінальнае злачынства, якое караецца катаржнымі працамі да пяці гадоў, як саміх бадзяг, так і асобаў, што далі ім прытулак.
Трэцяя частка славутай паэмы Ўітмэна, упершыню цалкам па-беларуску. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fspeu-pra-myane-27-39&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ўолт Ўітмэн: Сьпеў пра мяне, 27-39
Яны не працуюць да поту й не наракаюць на свой лёс, не ляжаць у цемры і не аплакваюць сваіх грахоў, ня гідзяць мяне размовамі пра свой абавязак перад богам, між іх няма незадаволеных, няма вар’ятаў, апантаных маніяй назапашваць рэчы, ніводны зь іх ня кленчыць…
Новае эсэ лаўрэата "Гедройца" - толькі на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fvosenski-leksikon-ptushak-i-ryb&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ігар Бабкоў: Восеньскі лексікон птушак і рыб
Паэзія альбо пагаджаецца з эпохай, — і тады стаецца мілым штукарствам, забаўкай, размазвае свой досвед па слэмах і клубах. Альбо застаецца сам-насам, застаецца без аніякіх гарантый, у пустаце, правальваецца ў сляпую эмоцыю неразумення, неапазнавання свету...
Своеасаблівы водгук на папярэдняе эсэ Ігара Бабкова! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fgolas-surmy-nad-scishanym-vosenskim-lesam&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Алесь Аркуш: Голас сурмы над сьцішаным восеньскім лесам
Гэты літаратурна-крытычны інструмэнт, — змаганьне з графаманамі, — быў прыдуманы, відавочна, для ўнутрывідавай барацьбы. У выніку гэтай «заточкі» мы жывём зь дзесяцьцю клясыкамі, а ўсё астатняе пайшло на сьметніцу.