Суполка беларускіх пісьменнікаў
975 subscribers
4.79K photos
3 videos
1 file
1.62K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Новы выпуск "Кантэксту" ужо на нашым канале. Сённяшні госць - паэт, празаік, мастак Уладзімір Сцяпан.

У складаныя часы добра паглядзець гутарку з цікавым чалавекам. Падпісвайцеся на наш канал, і не прапусціце чарговы сюжэт!

https://youtu.be/M9ExHIzLJeA
☄️Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай!

☝️Сёлета прэтэндаваць на Прэмію за найлепшую кнігу паэзіі будуць:

📗Міхал Бараноўскі “Volumen.2”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
📘Алеся Башарымава “Расамаха”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
📙Вольга Гапеева “Словы, якія са мной адбыліся”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
📕Юля Цімафеева “ROT”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск; выдавецтва “Вясна”, Прага.

👉Падрабязнасці чытайце на сайце ПЭНа.
👥Прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў абвясціла склад журы!

🙌Вызначаць пераможцаў прэміі за найлепшую перакладную кнігу ў гэтым годзе будуць Вера Бурлак, Ганна Бутырчык, Аксана Данільчык, Вольга Калацкая і Дзяніс Кандакоў.

📚Нагадаем, што сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі” і “Пераклад дзіцячай кнігі”.

❗️Заяўкі на прэмію прымаюцца да 11 траўня (уключна).

👉Падрабязнасці і форма падачы заяўкі на сайце па спасылцы.
Лепей жыць з псіхапаткай, якая разаб'е табе сэрца, чым сядзець дома і лаяцца на тэлевізар.
#цытатадня Фрэдэрык Бегбедэр
🏛Мы ўжо пісалі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве, адкрытыя для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі.

Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

▫️ у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
▫️яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах,
▫️ у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.

Сёння дэдлайн падачы заяўкі на першы набор. Усе падрабязнасці на нашым сайце па спасылцы.

☝️Дарэчы, на сайце аднаго з арганізатараў - Literary residencies - знаходзіцца цэлая база пісьменніцкіх і перакладчыцкіх рэзідэнцый у Польшчы і за яе межамі, шукайце магчымасці па спасылцы.
Мастацтва пісьма - гэта мастацтва раскрываць тое, у што верыш
#цытатадня Гюстаў Флабер
Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулым, вайне, ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі.
#цытатадня Васіль Быкаў
Ранак Перамогі

Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін
Воблік светлы твой снілі начамі ў астрогах
І тужылі тугою магіл і краін
Па табе, залатая вясна перамогі.

Нашы дрэвы, і кветкі, і дзеці, і сны
Летуцелі даўно аб табе недацветам, —
Ані разу яшчэ так пакутна вясны
Не чакаў чалавек, покуль свет гэты светам.

Вочы дым выядаў, лісце вянула дрэў,
Апякалі зямлю і душу бліскавіцы.

Валянцін Таўлай
📚У інтэрв'ю расійскай «Літаратурнай газеце» Аляксандр Вашкевіч, кіраўнік «Белкнігі», самай вялікай сеткі кніжных крамаў у Беларусі, агучыў топ-10 бэстсэлераў:

1️⃣і 2️⃣ Навучальныя кнігі расійскага педагога Надзеі Жукавай;
3️⃣ Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя»;
4️⃣ Джордж Оруэл, «1984» і «Ферма»;
5️⃣ і 6️⃣ Уладзімір Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха»;
7️⃣ Эрых Марыя Рэмарк, «Тры таварышы»;
8️⃣ «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі».
9️⃣ і 1️⃣0️⃣ Олдас Хакслі, «О дзіўны новы свет»; Энтані Бёрджэс, «Завадны апельсін».
З роспачы кідацца ва ўсе бакі - апошняя справа
#цытатадня Янка Маўр
Ведаеш, што важна ўзяць з дзяцінства ў дарослае жыццё? Мрою!
#цытатадня Эльчын Сафарлі
Сёння апошні дзень прыёму заявак на прэмію Карласа Шэрмана для перакладчыкаў📕

👉Падрабязней пра заяўку тут.
Ёсць адна толькі мудрасць жыцця і яе шаную;
Вось што кажа яна:
Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую,
Але толькі да дна
#цытатадня Максім Багдановіч
Штрыхі да партрэта Якуба Коласа

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з літаратуразнаўцам і гісторыкам Анатолем Трафімчыкам

https://youtu.be/k10YvT3oyuA
Жыццё чалавека ад першага і да апошняга - джаз. Непрадказальнае, пакутлівае, а таму - шчаслівае.
#цытатадня Уладзімір Сцяпан
Чытанне і кніга ў мастацтве🎨

Яўген Красоўскі "З хворым унукам", 1947 год
Мова — душа народа. Берагчы, узбагачаць мову — значыць, берагчы, узбагачаць душу народную. Мова народа — той неацэнны і непаўторны скарб, якім ён робіць неацэнны і непаўторны ўнёсак у скарбніцу сусветнай цывілізацыі...
#цытатадня Васіль Зуёнак
Мастак Фелікс Ровэла дэ Тора