Суполка беларускіх пісьменнікаў
949 subscribers
4.2K photos
3 videos
1 file
1.44K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
🎧 Сізіф зноў хоча ў горы. “Супердудко” з Валянцінам Акудовічам

Падкаст ад "Літрадыё" завітаў да мысляра Валянціна Акудовіча — зоркі айчыннага вольнага мыслення, нефарматнага разумніка і ўзорнага інтэлектуальнага правакатара. Спадар Валянцін не будзе сілкаваць ілюзіі чытачоў ды слухачоў і з бязлітаснай дакладнасцю давядзе, што ўсе раманы падманваюць, а эпоха тэксту даўно скончылася. Акудовіч думку закруціць — а нам далей з гэтым жыць і натхняцца. 🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🎧 "Бондар" Змітрака Бядулі

У аўдыёфармаце з'явіўся твор класіка айчыннага пісьменства Змітрака Бядулі - "Бондар".👍

Праект выканала каманда "Беларуская літаратура".🔥

👉 Слухаць - https://youtu.be/vK7IHeLZkOA?feature=shared

#аўдыё
🎧 "З вышыні птушынага палёту" - аўдыёкніга

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё. 👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🎧 "Сутарэнні Ромула" - аўдыёверсія

Праект “Кнігі без літар” днямі паведаміў пра выхад выйшла новай аўдыёкнігі — рамана “Сутарэнні Ромула” Людмілы Рублеўскай. 🔥

Кніга, што выйшла ў 2012 годзе, была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча.👍

Слухаць - https://youtu.be/4uKe2QxxP1g?feature=shared

#аўдыё
🎧 Новыя аўдыёкнігі - Караткевіч і Кэрал

Калі вы думаеце, чым заняць гадзінку-другую нядзельнай свабоды - прапануем паслухаць новыя аўдыёкнігі, што днямі з'явіліся ў вольным доступе.👍👍👍

Першая - рамантычная гісторыя кахання ад тонкага лірыка Уладзіміра Караткевіча "Чазенія" ад праекта "Беларуская літаратура".🔥

Другая - класіка дзіцячай прыгодніцкай літаратуры ад Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса" у перакладзе Веры Бурлак ад "Кніжнага возу".🔥

❗️Прыемнага праслухоўвання!

#аўдыё
🎧 Кліч неба. “Каля літаратуры” з айцом Андрэем Кратом.

Новы падкаст ад “Litradio” - госць студыі айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. 👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🎧 Новая кніга Людмілы Рублеўскай у аўдыёфармаце

Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» гэта вельмі ўдалы сінтаз "лёгкага чытва", кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. 👍👍👍

"Падаецца, што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзённым жыццём звычайных маладых людзей, зрабіла сюжэт настолькі дынамічным, захапляльным і блізкім чытачу, што, занураючыся ў яго, мы можам ператрываць увесь жах падзеяў 1930-х гадоў." - гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🎧 Новыя падкасты на "Litradio"

Падкаст “Адкуль бяруцца кнігі” прапануе пабачыць "Крохкае святло" ад Светы Бень. 👍

А "Супердудко" запрашае прасачыць за "Палётам трывожнай птушкі" ад Насты Манцэвіч.🔥

#аўдыё
🎧 «Воўчая зграя» Васіля Быкава ў аўдыёфармаце

Адвечная тэма выбару і гісторыя пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра выратаванне маленькага чалавека.
Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз трыццаць гадоў пасля сканчэння вайны шукае таго, каму некалі выратаваў жыццё. Шукае, каб распавесці гісторыю ягонай сям’і, бацькоў, гісторыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае, але ці знаходзіць?

👉 паслухаць можна тут

#аўдыё
🎧 Новыя аўдёкнігі

Праект “Кнігі бяз літар” выпусціў новыя кнігі ў аўдыёфармаце:
📙 аповесць Васіля Жуковіча “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста”
📙 эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта…”
📙 аповесць “Пуцявіна” Барыса Пятровіча.

Прыемнага праслухоўвання! 👍👍👍

#аўдыё
🎧 "Лялькі, стравы, дзіўны лёс"

Новы выпуск падкасту ад “Адкуль бяруцца кнігі” з Зараславай Камінскай ад "Litradio".👍

У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
🎧 “Адкуль бяруцца кнігі” з Альгердам Бахарэвічам

Новы падкаст ад пляцоўкі “Litradio” - госць студыі Альгерд Бахарэвіч.👍

“Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.”🔥🔥🔥

👉 слухаць

#аўдыё
🎧 Андрэй Хадановіч на "Літрадыё"

Госць падкаста "Адкуль бяруцца кнігі" - паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🎧 “Радзіва Прудок” - аўдыёверсія

У серыі “Кнігі без літар” выйшла кніга “Радзіва «Прудок»” Андруся Горвата.👍

Твор, што напісаны ў фармаце дзённіка, знайшоў мноства прыхільнікаў сярод чытачоў, атрымаў колькі літаратурных прэмій і нават быў пастаўлены на сцэне ў выглядзе аднайменнага спектаклю, цяпер дасяжны і для праслухоўвання ў аўдыёфармаце.🔥🔥🔥

👉 Слухаць і спампаваць кнігу можна на розных пляцоўках: Kobo, Google Play Books, Audiobooks.com, Apple Books (толькі ў ЗША), Spotify Audiobooks .

#аўдыё
🎧 “Незалежнасць гэта”

Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова, што атрымала назву па найвядомейшым тэксце напісаным аўтарам у далёкім 1990-ым годзе дасяжная для вольнага праслухоўвання.👍

“…Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе…”

👉 слухаць - https://www.youtube.com/watch?v=qESZViz99RQ

#аўдыё
🎧 "Не адчайваемся" Васіля Грыня - аўдыёверсія

Папаўненне на аўдыёпалічцы - кніга “Не адчайваемся” Васіля Грыня ад пляцоўкі Audiobooks.by 👍👍👍

У цэнтры падзеяў твора хутар “Засцянак Скрыплеў” на Валожыншчыне. Галоўныя дзеючыя асобы - гаспадар і аўтар кнігі Васіль Грынь і ягоны сусед, тамтэйшы карэнны вясковец – Браніслававіч. Васіль аднаўляе гаспадарку, а Браніслававіч дапамагае справай і трапным словам.🔥🔥🔥

Пахмурны лістападаўскі дзянёк самы час для добрых баек - слухайце і атрымлівайце асалоду!🥂

#аўдыё