Forwarded from Беларускі ПЭН
🔥Рэзідэнцыйная праграма для двух беларускіх драматургаў/драматургіняў у Празе🔥
❗️Галоўная ўмова - прынамсі адна выдадзеная ці пастаўленая на сцэне п’еса.
⏰Дэдлайн падачы заяўкі - 15 сакавіка.
Усе падрабязнасці на нашым сайце ⬇️
https://pen-centre.by/2021/02/25/rezidenczyi-pry-dramatychnaj-sekczyi-naczyyanalnaga-teatra-praga-dlya-belaruskih-dramaturgau.html

Гісторыя кажа, што Беларусь ніколі не спала, яна ніколі не была спакойна. Толькі яе пратэст, яе жудасны звон кайданаў не заўсёды даходзіў да чалавечых вушэй. Яе крык заглушалі вастрожныя вартаўнікі.
#цытатадня Язэп Лёсік
#цытатадня Язэп Лёсік
БОЛЕМ-ЧАКАННЕМ-БОЛЕМ
Крохкае насенне на пальцах
Прарасце ў маёй зямлі
Болем.
Абняла б цябе, жаўнер дзяржавы,
Дык не ўзняць мне рук
За спінамі спятых,
З суставаў вырваных,
Ссінелых, апухлых
Без кровазвароту.
З роту
Не вырвецца гімн,
Якога ты просіш
Ад мяне.
Адабраны голас,
Займаная мова,
Язык.
Дзеці твае ненароджаныя,
Дзеці твайго народу
Не жадаюць
Ведаць цябе
Ў твар.
Ты гэта ведаў,
Калі хаваў яго?
Калі пахаваў
Сябе
Дзеля працы?
Кветак пылок на пальцах,
Насенне горкай травы,
Насенне ў маёй зямлі
І ў целах
Квітнее
белым, чырвоным, белым
болем, чаканнем, болем
18.08.2020
Кася Іофе. Дзеяслоў №109
Крохкае насенне на пальцах
Прарасце ў маёй зямлі
Болем.
Абняла б цябе, жаўнер дзяржавы,
Дык не ўзняць мне рук
За спінамі спятых,
З суставаў вырваных,
Ссінелых, апухлых
Без кровазвароту.
З роту
Не вырвецца гімн,
Якога ты просіш
Ад мяне.
Адабраны голас,
Займаная мова,
Язык.
Дзеці твае ненароджаныя,
Дзеці твайго народу
Не жадаюць
Ведаць цябе
Ў твар.
Ты гэта ведаў,
Калі хаваў яго?
Калі пахаваў
Сябе
Дзеля працы?
Кветак пылок на пальцах,
Насенне горкай травы,
Насенне ў маёй зямлі
І ў целах
Квітнее
белым, чырвоным, белым
болем, чаканнем, болем
18.08.2020
Кася Іофе. Дзеяслоў №109
Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей
#цытатадня Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
#цытатадня Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Forwarded from Беларускі ПЭН
📚Сёння з 14.00 па 19.00 пройдуць сёлетнія Стральцоўскія чытанні - зацікаўленае і змястоўнае сумоўе літаратараў, філосафаў, літаратурных крытыкаў, гісторыкаў літаратуры.
👤Адкрывае сумоўе Валянцін Акудовіч – “Чалавек і вусціш быцця: успаміны пра Міхася Стральцова”. Далей плануюцца выступленні Ігара Бабкова, Антона Сайфуллаева, Ганны Севярынец, Ульяны Верынай, Ціхана Чарнікевіча, Яна Новіка, Марыі Бадзей, Сяргея Шупы ды інш.
🕝14.00 – 16.00 – пачатак чытанняў. Панэль “Стральцоў і яго эпоха".
🕡16.00 – 18.00 – панэль “Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі”.
🕣18.00 – 19.00 – Заключная дыскусія.
📍Падзея пройдзе ў ZOOM. Каб мець магчымасць браць удзел у дыскусіях трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
🖥Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы Беларускага Калегіюма ў facebook.
Далучайцеся!

Мы не выбіраем час, у якім жывем, але мы выбіраем пазіцыю, з якой жывем у гэтым часе
#цытатадня Генадзь Бураўкін
#цытатадня Генадзь Бураўкін
Чаканне змен
Яшчэ не сакавік,
Але ўжо не люты,
Дзяўбе счарсцвелы снег
Сцюдзёная імжа.
У азалелы лес,
Яшчэ марозам скуты,
У сцятыя палі
Не просіцца душа.
Але ў пагодны дзень
То сцішана, то рэзка
Праз дум пласты
Праклёўваецца ў ёй
У прадчуванні змен,
Як першая пралеска,
Вяснова-светлы,
Гаманкі настрой.
Нас вабіць таямніцаю
Чаканне.
І ён прыходзіць,
Аднаўлення час.
Аднойчы прыйдзе ён
І не застане
Ці, можа, забярэ
З сабою нас.
Анатоль Грачанікаў
Яшчэ не сакавік,
Але ўжо не люты,
Дзяўбе счарсцвелы снег
Сцюдзёная імжа.
У азалелы лес,
Яшчэ марозам скуты,
У сцятыя палі
Не просіцца душа.
Але ў пагодны дзень
То сцішана, то рэзка
Праз дум пласты
Праклёўваецца ў ёй
У прадчуванні змен,
Як першая пралеска,
Вяснова-светлы,
Гаманкі настрой.
Нас вабіць таямніцаю
Чаканне.
І ён прыходзіць,
Аднаўлення час.
Аднойчы прыйдзе ён
І не застане
Ці, можа, забярэ
З сабою нас.
Анатоль Грачанікаў
Forwarded from Беларускі ПЭН
🖥Заўтра а 19.00 адбудзецца анлайн-паказ эскіза праекта
▪️2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста. Праект MEMORIA NOMINIS CLARA прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.
👉Анлайн-паказ эскізу пачнецца 2 сакавіка а 19.00 па-спасылцы. Доступ да прагляду будзе даступны на працягу наступных 48 гадзін.
Падрабязней: https://pen-centre.by/2021/02/26/memoria-nominis-clara-pakaz-chytki-pesy.html
MEMORIA NOMINIS CLARA
Ксеніі Шталенковой і Рамана Янотава. ▪️2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста. Праект MEMORIA NOMINIS CLARA прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.
👉Анлайн-паказ эскізу пачнецца 2 сакавіка а 19.00 па-спасылцы. Доступ да прагляду будзе даступны на працягу наступных 48 гадзін.
Падрабязней: https://pen-centre.by/2021/02/26/memoria-nominis-clara-pakaz-chytki-pesy.html
Forwarded from Беларускі ПЭН
26 лютага на некалькіх чыгуначных станцыях Мінска былі затрыманыя 15 пенсіянерак, ў электрычцы яны чыталі беларускія кнігі. Сёння над пенсіянеркамі мусіць адбыцца суд.
Андрэй Хадановіч паэтычна адрэфлексаваў падзею 👏
Андрэй Хадановіч паэтычна адрэфлексаваў падзею 👏
Першая кніга Аркадзя Куляшова "Росквіт зямлі", 1930 год #першаякніга
Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала дзве кнігі. Віншуем!
Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».
У нас на сайце - вялікая гутарка Вікторыі Чаплевай з пісьменніцай Вольгай Бабковай.
У нас на сайце - вялікая гутарка Вікторыі Чаплевай з пісьменніцай Вольгай Бабковай.
Новае відэа цыклу "Словы мацней": Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання Максіма Гарэцкага. У праекце "Словы мацней" сучасныя дзеячы культуры, якія зазналі рэпрэсіі, чытаюць творы рэпрэсаваных у сталінскія часы. https://youtu.be/ftd07ZKOqlc
YouTube
«Словы мацней» – Раман Абрамчук/Максім Гарэцкі
Музыка і перакладчык Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання рэпрэсаванага празаіка Максіма Гарэцкага “Усебеларукі з’езд 1917-га года”.
СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb
Раман Абрамчук — музыка гурта “Гарадскі…
СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb
Раман Абрамчук — музыка гурта “Гарадскі…
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
#цытатадня Алесь Бачыла
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
#цытатадня Алесь Бачыла
Тэкст тыдня. Раіса Шастак. Ну і ню, або Аголены боль.
Рэцэнзія на кнігу Міколы Гілевіча.
...“Ню (фр. nu голы) – выява аголенага цела ў выяўленчым мастацтве. У паэтычным жа выяўленні Міколы Гілевіча – гэта аголенасць у самым шырокім яе разуменні: аголенасць натуры, нерваў, чуллівае душы. І кніга “Ню” – гэта тое, што пісаў ён, прыхільнік муз Эўтэрпы і Эрота, для (і пра) галоўных у яго жыцці жанчын. Вымаўленае (ці нявымаўленае) цела і ўцялесненая душа непазбежна сыходзяцца ў каханні”...

‼️Заўтра намесніцу старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікаюць на допыт у Следчы камітэт.
"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі. Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы - Прэс-клуб, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11 гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам. Прапаную сачыць за сітуацыяй, таму што сёння нярэдкія выпадкі, калі людзі заходзяць на допыт у адным статусе, а выходзяць (ці не) у іншым. Ёсць дакладнае разуменне, што мы не робім і не рабілі нічога кепскага, дзейнічаем выключна ў інтарэсах сваёй краіны і зробленым можам ганарыцца", - каментуе Таццяна.
❗️Аператыўная інфармацыя будзе з'ўляцца ў нашых сацсетках, сачыце калі ласка.

Суполка беларускіх пісьменнікаў pinned «Новае відэа цыклу "Словы мацней": Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання Максіма Гарэцкага. У праекце "Словы мацней" сучасныя дзеячы культуры, якія зазналі рэпрэсіі, чытаюць творы рэпрэсаваных у сталінскія часы. https://youtu.be/ftd07ZKOqlc»
У "Кантэксце" — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
https://www.youtube.com/watch?v=qd3fQQ7Agt8&feature=youtu.be
https://www.youtube.com/watch?v=qd3fQQ7Agt8&feature=youtu.be
YouTube
Кантэкст - Віктар Слінка. Шлях да паэзіі і беларушчыны.