Суполка беларускіх пісьменнікаў
959 subscribers
4.07K photos
3 videos
1 file
1.4K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Выйшаў першы сёлетні "Дзеяслоў". Змест нумару:

https://lit-bel.org/news/pershy-syeletni-dzeyaslo-zmest-numaru/
Боязь паказацца правінцыяй паказвае правінцыяльнасць
#цытатадня Рыгор Барадулін
Свежы 110-ты "Дзеяслоў" шукайце ў вашых паштовых скрынях, менскіх кнігарнях "Акадэмкніга" ды "Галіяфы", а таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by
💥Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў

⬇️⬇️⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/24/zhury-premii-debyut-abvyasczila-pouny-spis-naminantau.html
У новым "Кантэксце" — Максім Клімковіч! Кніжныя рэкорды, творчыя тандэмы і свабода ліхіх 90-х

https://youtu.be/iN4FAEcpj-Q
* * *
Усміхаецца белаю плотачкай раніца,
вынырае ў тумане на плыні вады,
як і ў тыя гады,
дзе яшчэ пра журбу не пытаецца
бераг твой малады.

Вынырае з бліскучай лускою з вады
прывітаннямі даўняе лета,
што лавіла ў свае невады
зор і сонца сакрэты.

Пра чые тут сляды
губы рыбы, як з чыстай слюды,
выдыхаюць склады плёсаў памяці?

Варажу з паплаўком на маршчынах вады.
Усміхаецца белаю плотачкай раніца.

…А твой воблік вадой не змываецца.

Віктар Ярац. Дзеяслоў №109
Прабачэнне

Гэта там было... даўно...
Думаў, што забылася.
Кінуў снежкай у вакно,
I яно разбілася.

Выбачай мне, выбачай,
Успамін мой журыцца.
I вядзе яго адчай
Па знаёмай вуліцы.

Ля твайго стаіць жытла
Ён да самай раніцы:
Ты ж параніцца магла,
Ты ж магла параніцца...

#цытатадня Алесь Пісьмянкоў
🔥Рэзідэнцыйная праграма для двух беларускіх драматургаў/драматургіняў у Празе🔥

❗️Галоўная ўмова - прынамсі адна выдадзеная ці пастаўленая на сцэне п’еса.

Дэдлайн падачы заяўкі - 15 сакавіка.

Усе падрабязнасці на нашым сайце ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/25/rezidenczyi-pry-dramatychnaj-sekczyi-naczyyanalnaga-teatra-praga-dlya-belaruskih-dramaturgau.html
Гісторыя кажа, што Беларусь ніколі не спала, яна ніколі не была спакойна. Толькі яе пратэст, яе жудасны звон кайданаў не заўсёды даходзіў да чалавечых вушэй. Яе крык заглушалі вастрожныя вартаўнікі.
#цытатадня Язэп Лёсік
БОЛЕМ-ЧАКАННЕМ-БОЛЕМ

Крохкае насенне на пальцах
Прарасце ў маёй зямлі
Болем.
Абняла б цябе, жаўнер дзяржавы,
Дык не ўзняць мне рук
За спінамі спятых,
З суставаў вырваных,
Ссінелых, апухлых
Без кровазвароту.
З роту
Не вырвецца гімн,
Якога ты просіш
Ад мяне.
Адабраны голас,
Займаная мова,
Язык.
Дзеці твае ненароджаныя,
Дзеці твайго народу
Не жадаюць
Ведаць цябе
Ў твар.
Ты гэта ведаў,
Калі хаваў яго?
Калі пахаваў
Сябе
Дзеля працы?
Кветак пылок на пальцах,
Насенне горкай травы,
Насенне ў маёй зямлі
І ў целах
Квітнее
белым, чырвоным, белым
болем, чаканнем, болем
18.08.2020

Кася Іофе. Дзеяслоў №109
Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей
#цытатадня Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
📚Сёння з 14.00 па 19.00 пройдуць сёлетнія Стральцоўскія чытанні - зацікаўленае і змястоўнае сумоўе літаратараў, філосафаў, літаратурных крытыкаў, гісторыкаў літаратуры.

👤Адкрывае сумоўе Валянцін Акудовіч – “Чалавек і вусціш быцця: успаміны пра Міхася Стральцова”. Далей плануюцца выступленні Ігара Бабкова, Антона Сайфуллаева, Ганны Севярынец, Ульяны Верынай, Ціхана Чарнікевіча, Яна Новіка, Марыі Бадзей, Сяргея Шупы ды інш.

🕝14.00 – 16.00 – пачатак чытанняў. Панэль “Стральцоў і яго эпоха".

🕡16.00 – 18.00 – панэль “Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі”.

🕣18.00 – 19.00 – Заключная дыскусія.

📍Падзея пройдзе ў ZOOM. Каб мець магчымасць браць удзел у дыскусіях трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

🖥Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы Беларускага Калегіюма ў facebook.

Далучайцеся!
Мы не выбіраем час, у якім жывем, але мы выбіраем пазіцыю, з якой жывем у гэтым часе
#цытатадня Генадзь Бураўкін
Чаканне змен

Яшчэ не сакавік,
Але ўжо не люты,
Дзяўбе счарсцвелы снег
Сцюдзёная імжа.
У азалелы лес,
Яшчэ марозам скуты,
У сцятыя палі
Не просіцца душа.

Але ў пагодны дзень
То сцішана, то рэзка
Праз дум пласты
Праклёўваецца ў ёй
У прадчуванні змен,
Як першая пралеска,
Вяснова-светлы,
Гаманкі настрой.

Нас вабіць таямніцаю
Чаканне.
І ён прыходзіць,
Аднаўлення час.
Аднойчы прыйдзе ён
І не застане
Ці, можа, забярэ
З сабою нас.

Анатоль Грачанікаў
🖥Заўтра а 19.00 адбудзецца анлайн-паказ эскіза праекта MEMORIA NOMINIS CLARA Ксеніі Шталенковой і Рамана Янотава.

▪️2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста. Праект MEMORIA NOMINIS CLARA прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.

👉Анлайн-паказ эскізу пачнецца 2 сакавіка а 19.00 па-спасылцы. Доступ да прагляду будзе даступны на працягу наступных 48 гадзін.

Падрабязней: https://pen-centre.by/2021/02/26/memoria-nominis-clara-pakaz-chytki-pesy.html
26 лютага на некалькіх чыгуначных станцыях Мінска былі затрыманыя 15 пенсіянерак, ў электрычцы яны чыталі беларускія кнігі. Сёння над пенсіянеркамі мусіць адбыцца суд.

Андрэй Хадановіч паэтычна адрэфлексаваў падзею 👏
Першая кніга Аркадзя Куляшова "Росквіт зямлі", 1930 год #першаякніга
Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала дзве кнігі. Віншуем!
Лідзіі Савік — 85 гадоў! Віншуем!