Суполка беларускіх пісьменнікаў
949 subscribers
4.2K photos
3 videos
1 file
1.44K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Музей-дача Васіля Быкава запрашае

З нагоды набліжэння 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава, 7 чэрвеня 2024 г. абвяшчаецца днём адчыненых дзвярэй у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Музеі-дачы В. Быкава.👍

Уваход у музей у гэты дзень будзе вольным. Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыняць удзел у бясплатнай экскурсіі па былым лецішчы класіка, якую правядзе куратар філіяла Ірына Расціславаўна Князева. Пачатак – а 15-й гадзіне.🔥

👉 Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул.6-я Дачная, д.62.

❗️Завітвайце!

#анонс
🎧 "Стукі-грукі – што за гукі" - цяпер і аўдыё

Добрая навіна - дзіцячая кніга Андрэя Скурко, што выйшла сёлета ў выдавецтве Gutenberg Publisher даступная для праслухоўвання 👍

#аўдыё
***
Акуніся ў рацэ маленства,
Абдыміся з патокам імклівым —
І адчуеш ізноў падабенства
Сам з сабою — плыўцом шчаслівым.

Мары даўняй парыў гарачы
Зноў падхопіць цябе небывала,
Дзе на дрогкі кручок удачы
Залатая рыбка клявала.

Зноў з сабой цябе пабратае
На рацэ ў паядынку натхнёным
Хваля тая, што човен хістае,
А не падае ў ногі з паклонам.

Потым вынырнеш, засяроджаны,
Адпіхнуўшыся лёгка ад донца,
Станеш чысты, як нованароджаны,—
Сын ад шлюбу вады і сонца.

Змыеш стому сваю і змору,
Каб, адчуўшы віроў шаленства,
Зноў падацца ў абдымкі мора...
Дзе ты, рэчка майго маленства?


Пятрусь Макаль

#вершдня
🎧 Вершы Венанцыя Бутрыма — аўдыякніга

На Audiobooks.by апублікаваны запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. 👍

Мастак, паэт, празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым (09.09.1936 –16.08.2003) нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, якія друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Нёман”, “Полымя”, на старонках беларускіх газет і альманахаў.

Аўтар кніг паэзіі “У барвах зямлі” (2001), “Паралелі” (2003), “В пространстве и времени” (2007),“Дзён маіх лепшыя дні” (2014) і кнігі прозы “Маўклівыя сумныя птушкі”(2011).

Вершы чытае Валянцін Салаўёў. 👍

❗️Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта. 🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
⭐️ Андранік Антанян адзначае 50-годдзе

Сёння дзень нараджэння ў літаратара і перакладчыка Андраніка Антаняна.
🌺 Нарадзіўся 8 чэрвеня 1974 г. у Дыліжане (Арменія).
🌺 З 1993 года жыве ў Вільні.
🌺 Друкаваўся на на старонках «НН», «Архэ», «Спадчыны», “Дзеяслова” і іншых перыядычных беларускіх выданняў.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️Сляды Міхася Лынькова ў Бабруйску

Запрашаем у літаратурную вандроўку па старонках “Краязнаўчай газеты” прысвечаную пісьменніку Міхасю Лынькову. 👍

Дзе працаваў і чым займаўся Міхась Лынькоў у Бабруйску? Якая памяць засталася пра яго ў горадзе? Якія яго творы былі надрукаваны ў гэтыя гады? 🔥

👉 Цікава? - слухайце тут!

#аўдыё
***
Да дзеда ў госці
З мамай ідзем — ірвуся
Наперад хутчэй, —
Знаю: за трэцяй гарой
Будзе дзедава вёска.


Ніл Гілевіч

#раптамверш
⭐️ На беразе часу

Прапануем вам падборку новых вершаў “На беразе часу” паэткі Людмілы Паўлікавай са старонак “Літаратурнай Беларусі”.

Акно ў нікуды

Вось і другая пайшла вясна,
ці тое, што мы вясною завём.
Можна проста няўдала зірнуць з акна
і праваліцца ў сэрца сваё.
Там — донца сонца.
Там доля — у дым.
Пяшчоты — парахавая бочка.
...Мне б вочкам на цябе —
хоць адным,
хоць саменькім краем вочка…


👉 цалкам нізка тут

#лонгрыд
Дожджыкава песня

Еду, еду на кані
я па белым свеце.
- Дожджык, дожджык,
секані! –
дружна просяць дзеці.
Памагчы я вельмі рад.
Будзе ў вас парадак.
Палію ахвотна сад,
Перайду да градак.
Так прыемна абіваць
летні пыл з лістоты.
Толькі рэчку паліваць
штось няма ахвоты.
Не канчаецца вада
ў бочцы-самалейцы.
Але сам я, вось шкада,
не трымаю лейцы.
Выбірае шлях каню
фурман мой, вятрыска,
то кіруе ўвышыню,
то ганяе нізка.
То пускае пакрысе,
то засвішча пугай.
І вязе мяне, нясе
над усёй акругай.
Шэры конік на бягу
не трасе шматколку,
Толькі гойдае дугу –
радугу-вясёлку.


Артур Вольскі

#раптамверш
⭐️ Быкаўская вечарына ў Скарынаўскай бібліятэцы

15 чэрвеня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе вечарына да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава. 👍

Прагучаць успаміны пра жыццё і творчасць пісьменніка і фрагменты знакавых твораў.

❗️Імпрэза пачнецца ў суботу, 15 чэрвеня, а 15-ай па адрасе: 37 Holden Road, London, N12 8HS.

👉 Усе ахвотныя таксама могуць далучыцца да яе праз zoom - дэталі тут

#анонс
⭐️ Прэмія “Lumen de novela”

Аргентынская паэтка беларускага паходжання Наталля Літвінава атрымала прэстыжную прэмію “Lumen de novela” за раман “Luciérnaga” (“Светлячок”).👍

На прэмію прэтэндавала больш 500 аўтараў з усёй Лацінскай Амерыкі, але журы выбрала раман Наталлі Літвінавай. Прыз уключае 30 000 еўра і публікацыю твора для гішпанамоўных чытачоў.🔥

👉 Больш пра аўтарку і твор тут

#навіны
Прыказка на кожны дзень

Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi.

#прыказка
📙 Поль Элюар па-беларуску

Кніга Поля Элюара “Каханне паэзія” выйшла ў перакладах на беларускую мову. Перакладчыца - Вера Бакстэр.👍

“Апошнія ягоныя пераклады выходзілі ў 1980 г. (аўтарства Эдзі Агняцвет) і з тых часоў не перавыдаваліся, таму нам важна такім чынам працягнуць традыцыю і адкрыць Элюара для беларускага чытача наноў”, — расказваюць заснавальнікі Выдавецкая ініцыятыва “Nadja”, што сталі выдаўцамі кнігі.

У планах выдаўцы агучылі выданне перакладаў графа Лётрэамона, Гіёма Апалінэра, Андрэ Брэтона, Луі Арагона і іншых. 🔥

#палічка
📚 “Бліндаж” і “Афганец” - перавыданне

Фонд Kamunikat.org у межах святкаваньня 100-годдзя Васіля Быкава абвесціў пра запланаванае перавыданне твораў пісьменніка - “Афганец” і “Бліндаж”. Абедзьве аповесці былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі і застаюцца малавядомымі шырокай публіцы.👍

❗️Новая кніга будзе прадстаўленая чытачам на шэрагу адмысловых імпрэзаў.

#анонс
⭐️ Святлане Варонік - 55

Літаратарка, перакладчыца і даследчыца Варонік Святлана Аркадзьеўна нарадзілася 12 чэрвеня 1969 г. у в. Кастровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.
🌸 Скончыла філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, аспірантуру, працуе выкладчыкам.
🌸 Аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку. Піша апавядані, вершы, перакладае з украінскай і польскай моваў.

Віншуем і зычым натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ Васілю Філіпенку - 60 гадоў

Празаік Васіль Філіпенка нарадзіўся 12 чэрвеня 1964 г. у вёсцы Трасцянец Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
🌺 У 1988 г. прыехаў жыць у горад Лубны Палтаўскай вобласці.
🌺 Выдаваўся ў калектыўных зборніках мясцовага літаратурнага аб'яднання "Сонячні перевесла", у альманахах "Ліра".
🌺 Аўтар зборнікаў апавяданняў: "Памяць" (2000), "Свеча уставшая" (2001), "Душа славянская" (2008), "На языке родных осин" (2008), "Рэха самоты" (2013), "Поклічы лёсу" (2015), "На ростанях душы" (2018).
🌺 Піша на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
📅 190 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вераніцына

Пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанцін Васілёў Вераніцын нарадзіўся 13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губ. — памёр 26 жніўня 1903, Пецярбург.
📌 Паходзіў з прыгонных сялянаў, пасля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозвішча «Вераніцын».
📌 Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, з адзнакай скончыў Горы-Горацкі інстытут.
📌 Працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. 📌 У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.
📌 Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.

#угэтыдзень
⭐️ Канферэнцыя па творчасці Васіля Быкава

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае збор заявак і дакладаў на міждысцыплінарную канферэнцыю, арганізаваную Лабараторыяй даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, пад назвай «Лінія фронту Васіля Быкава: паміж літаратурай і кіно».

👉 усе дэталі тут

#анонс
***
Зялёны птах
з палоскай жоўтаю удоўж крыла.
Згубіла страх,
разгубленасць перамагла.
Выглядваю штодзень
з акна цябе.
Ужо дзяўбе
крупінкі раннія маіх надзей.
Паветра дзюбкай чысціць між галля.
He страшна сцюжа, золь.
Затоена любуюся здаля.
Мінае боль.
Сініцы, амялушкі і гілі
таксама гронкі слёз маіх дзяўблі.
Спагадліва чырыкалі ў галлі.
Зялёны птах маю журбу гаіў.


Данута Бічэль

#вершдня
⭐️ Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на выставу “Кніжная спадчына Дома Мамонічаў”.

На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ — пач. ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 👍

Сярод экспанатаў — першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. — Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, Псалтыр (1576), больш вядомы як «Псалтыр з чырвонымі кропкамі», Апостал (1595), Евангелле (без сігнатур) (1600), а таксама такія выданні пачатку ХVІІ ст., як Трыёдзь кветная (1609), перавыданне Статута Вялікага Княства Літоўскага (1619) і Трыбунал (1623). 🔥🔥🔥

❗️Выстава працуе да 30 чэрвеня 2024 г.

#анонс