Суполка беларускіх пісьменнікаў
950 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Прыказка на кожны дзень

"Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш"🧐

#прыказка
🎧 Новыя аўдыёкнігі

⭐️ "Каго люблю і помню" Данута Бічэль. Успаміны вядомай гарадзенскай паэткі начытаныя аўтаркай.👍

👉 Слухаць тут

⭐️ "Пуціна" Барыса Пятровіча - у кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці “Стах” і “Пуціна”, у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
⭐️ Музей Кузьмы Чорнага запрашае

На літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, што пройдзе ў Цімкавічах Капыльскага р-ну 8-га чэрвеня.🔥🔥🔥

Урачыстае адкрыццё свята “Цімкавіцкія вытокi” (прывітальныя словы арганізатараў мерапрыемства, узнагароджанне пераможцаў творчага конкурса “Родныя мае мясціны”) адбудзецца ў цэнтры на в. Савецкай а 16-ай.

МУЗЕЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА
(вул. Слуцкая, 60) прапануе:
✔️ 16:00-20:00 майстар-класы “Сакрэты каліграфіі”, “Традыцыйная беларуская лялька”, “Сувенірны магніт” , “Кніжная закладка”.
✔️16:00-20:00 бяспройгрышная разыгранка “З рога ўсяго многа!”
✔️16:30,18:30 экскурсіі па экспазіцыі музея з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”
✔️16:30-17:30 краязнаўчая гульня “Азбука гарадоў”
✔️18:00-19:00 пазнавальная гульня “Нізка беларускіх казак”
✔️17:00-18:00 “Літаратурная гасцёўня” -выставы-продажы майстроў народнай творчасці, майстар-класы;
✔️ тэматычныя інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых, роставыя лялькі і валанцёры.

❗️Далучайцеся!

#анонс
***
Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу
I даць зямлю адчуць нагам,
Ды, крышачы сцяну нягоды,
Ісці насуперак вятрам.

Няхай палохаюць віхуры,
Ты не мяняй кірунак свой,
Бо нават птушкі супраць буры
Сядзяць наперад галавой.


Пятрусь Броўка

#вершдня
⭐️ Увага! Апошнія суткі для падачы тэкстаў!

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
📙"Аранжавы" - новы зборнік Віктара Жыбуля

У Віктара Жыбуля, пасля вялікага перапынку, новая кніга - "Аранжавы". 🔥

Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Кніга выйшла ў выдавецтве hochroth Minsk. 👍

Пра выхад навінкі паведаміў у сацсетках Дзмітрый Строцаў - кіраўнік выдвецкага праекта.

Віншуем аўтара і чытачоў)! 💐

#навіны
📅 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Асташонка

Празаік, кінасцэнарыст, перакладчык Алесь Асташонак нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, у Мінску — памёр 7 верасня 2004, у Кіеве.
📌 Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Алжыры, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі.
📌 Перакладаў з французскай, ангельскай, летувіскай моў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж.Сіменона («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988), «Планета малпаў» П.Буля («Сучасная замежная фантастыка», 1990), п'есы «Улюбёнец публікі» С.Палякова (пастаўлена ў 1985) і інш.
📌 Аўтар кніг: «Фарбы душы»: проза (1989), «Іскры ўначы»: п'еса (1982), «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі»: п'еса (1984), «Жоўты колер белага снегу»: апавяданні, эсэ (Мінск, 2005) — пасмяротнае выданне і інш.

#угэтыдзень
⭐️ “Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА”

У якасці чытва на выходны прапануем вам тэкст Яўгена Есіса са свежага нумару “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Браніславу Тарашкевічу:

“З разарванай на дзве часткі Беларусі Тарашкевіч выбраў для сябе тую, на якой распаўсюджваўся ўплыў Польшчы. Ён і нямала беларусаў-незалежнікаў уцягнуліся ў рэалізіцыю «федэратыўных» планаў Пілсудскага. Вясной і летам 1919 года Тарашкевіч жыў і працаваў у Варшаве. Напрыканцы 1920-га заняў прапанаваную яму ўрадам Сярэдняй Літвы пасаду кіраўніка беларускага сектару ў дэпартаменце асветы…”

артыкул цалкам - тут

#лонгрыд
⭐️ Ігару Бабкову - 60 гадоў

Паэт, празаік, філосаф, культуролаг нарадзіўся 2 чэрвеня 1964, у Гомелі.
🌺 Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя».
🌺 Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты». У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX ст.)» і атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук.
🌺 Аўтар кніг: «Solus Rex» (1986), «Герой вайны за празрыстасць» (1998), «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013) і інш.
🌺 Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф» (2011), Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014).
🌺 Жыве і працуе ў Мінску.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ 15 гадоў “Прайдзісвету”

На тыдні сваё 15-годдзе адзначыў анлайн-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Часопіс вырас з ініцыятывы маладых перакладчыкаў “Перакладчыцкай майстэрні” пры Беларускім Калегіюме і ўцялесніўся не толькі ў ан-лайн праект, які актыўна дзейнічаў каля 10 гадоў (2009-2019), але і ў адметную выдавецкую серыю, што выдавалася пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.🔥🔥🔥

У серыі выйшла паўтары дзясяткі кніг замежнай класікі па-беларуску. Гэта творы Артура Конана Дойла, Оскара Уайлда, Г. Ф. Лаўкрафта, Эдгара По і іншых.

Многія ўдзельнікі праекта цяпер сталі вядомымі літаратарамі і перакладчыкамі.👍👍👍

👉 Цяпер у сеціве можна вольна пагартаць архіў часопіса

#навіны
Служыў праўдзе 📖

На тыдні мінула 10 гадоў як не стала таленавітага паэта і грамадзяніна Генадзя Бураўкіна (1936-2014).

У якасці лонгрыда нядзельнага дня прапануем вам тэкст Сяргея Шапрана “Служыў праўдзе” (Пра адно літаратурнае сяброўства) у якім раскрываюцца цікавыя старонкі жыцця Г. Бураўкіна і яго сяброўства з Васілём Быкавым, якога мы сёлета таксама ўзгадваем у сувязі з вялікім юбілеем - 100-годдзем з дня нараджэння. 👍

👉 Чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры і метафізічнай паэзіі.

Па форме гэта conversatorium - літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.👍

Тэма першай сустрэчы: "Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны".🔥🔥🔥

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

👉 Адрас: Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

❗️Час: 5 чэрвеня (серада), 19.00.

#анонс
📚Кнігі па гісторыі мовы - перадзамова

Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на іх.👍

Гэта “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” Аляксандра Булыкі і “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” Аркадзя Жураўскага. 🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ Кароткі спіс другога сезону конкурса “Шуфлядка”

Журы другога сезону конкурсу рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка» вызначыла кароткі спіс. У яго ўвайшлі наступныя рукапісы:

Масавыя жанры:
📕 Дзяціна і Бульбачка
📕Забойства ў Менску
📕НІ-ЦІ
📕Скарб, які не дастаўся нікому

Нон-фікшн і дакументальная проза:
📘 Коцікі Беларусі
📘 Нашы зёлкі
📘 Цягнік да Познані

Творы для дзяцей і падлеткаў:
📗 Асілак з-пад Менска
📗 Маленькі шкодны прывід
📗 Матулін дзень
📗 Хто ты, дрон?
📗 Я жыву ў краіне цмокаў

❗️Пасля вызначэння пераможцаў у кожнай намінацыі спісы будуць апублічаныя з імёнамі аўтараў.

#навіны
📙 Выйшла трэцяя кніга пяцікніжжа “Традыцыйны светалад беларусаў”

У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет кніга “Чалавек” — трэцяя частка пяцікніжжа “Традыцыйны светалад беларусаў”, прысвечанага ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў.👍

Серыю выдае Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У новай кнізе ідзецца пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. 🔥

Папярэднія часткі мелі назвы “Касмалогія” і “Сфера сакральнага. Народная тэалогія” і пабачылі свет у 2023 годзе.

👉Кнігу можна набыць у мінскіх кнігарнях.

#навіны
🎧 Марыя Мартысевіч у падкасце “Супердудко” на Літрадыё

Новы аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё з паэткай і перакладчыцай Марыяй Мартысевіч — гэта паўтарагадзінная размова пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”.👍

Марыя Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытуту рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама размова ідзе пра вобраз ідэальнай Беларусі ў рамане “Гарэзлівы пацалунак”. Зацікаўлены слухач зможа зразумець, чаму Марыю Мартысевіч называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#падкаст
* * *
Калі паленца дагарае ў печы,
Ці помніць, як бярэзінай расло?
Дарэчы, гэткі лёс і чалавечы -
Паспець аддаць уласнае цяпло.

Георгі Ліхтаровіч

#раптамверш
⭐️ СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 7 чэрвеня на чарговую лекцыю праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.👍

17 мая споўнілася 205 год з дня нараджэння кампазітара, стваральніка беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі. З нагоды прыгожага юбілею і музей запрашае на аўтарскую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча прысвечаную асобе славутага дзеяча.🔥

❗️Пачатак а 18:30

#анонс
⭐️ Музей-дача Васіля Быкава запрашае

З нагоды набліжэння 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава, 7 чэрвеня 2024 г. абвяшчаецца днём адчыненых дзвярэй у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Музеі-дачы В. Быкава.👍

Уваход у музей у гэты дзень будзе вольным. Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыняць удзел у бясплатнай экскурсіі па былым лецішчы класіка, якую правядзе куратар філіяла Ірына Расціславаўна Князева. Пачатак – а 15-й гадзіне.🔥

👉 Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул.6-я Дачная, д.62.

❗️Завітвайце!

#анонс