Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ 7 траўня назавуць пераможцу прэміі за лепшы кніжны дызайн

7 траўня ў Варшаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. 🔥🔥🔥

#навіны
🎧 Аўдыёкніга Сержа Мінскевіча

Серж Мінскевіч «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка».
Перад вамі – «аповесць легендарных часоў». Захапляльная гісторыя пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.👍
👉 Слухаць

#аўдыё
***
Не ведаю — зімою альбо летам
Мой абарвецца неспакойны век...
А дзесьці недалёка ў момант гэты
Зальецца плачам новы чалавек.

І ў міг, калі я свет круты пакіну
І певень глуха тройчы пракрычыць,
Камусьці перавяжуць пупавіну
Сардэчныя і мудрыя ўрачы.

Ён будзе цешыць іх забаўным піскам,
Зажмураны й чырвоны, як агонь,
Такі маленькі, што, дальбог, калыскай
Яму была б шырокая далонь.

Снягуркі-акушэркі ўзважаць чынна
І выпішуць шчаслівы нумарок...
Не бабка-павівалка, а дзяўчынка
Яго завяжа смела ў вузялок.

Магчыма, хлопца Сенем назавуць,
Ды не бяда, як будзе ён Валодзя...
Я не пакрыўджуся, я ціха адплыву —
Жыццю на змен
жыццё прыходзіць.


Сымон Блатун

#раптамверш
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️нераўнуючы ❗️

Гэтае слоўца роўнае абароту: “перапрашаю за параўнанне”.🧐

1. - Не так, пан Адольф, бярэш шклянкі; трэба вось як. Ну, і зграбны ж! нераўнуючы - як вол да карэты. Я. Купала

2. - Ім, недзе, пот вочы залівае, а ён сядзіць тут, склаўшы рукі, як які бяздомак, нераўнуючы. Я. Лецка.

#гаворка
Прыказка на кожны дзень

Як удасцца бычок з лысінкай, дык і здохне такі.

#прыказка
⭐️ Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”.

Змест:

📌 КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаў
📌 ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»
📌 ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»
📌 ПРОЗА: іранічны дэтэктыў Віктара ВАРАНЦА «Уралачка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЖУКОВІЧА «Красавік у разгары»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Людмілы АНДЗІЛЕЎКА «Маці, мама, анашым»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Людмілы СІМАНЁНАК «Дажджавая акварэль»
📌 ЭСЭ: «Замалёўкі на палях сямейнага альбома» Васіля АЎРАМЕНКІ
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Энцыклапедыст, пісьменнік і філосаф Дэні ДЗІДРО»

👉 чытаць тут

#навіны
Дзень памяці Анатоля Сыса

Сёння 4 траўня ў дзень смерці паэта Антоля Сыса (1959-2005) прапануем вам паслухаць рэдкі запіс - верш “Калі люблю” у ягоным уласным выкананні. 👍

👉 https://www.youtube.com/watch?v=U_8QcjU8LiE

#аўдыё
⭐️ Тамары Барадзёнак - 65!

Сёння дзень нараджэння адзначае паэтка Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак.
🌺 Нарадзілася 4 мая 1959, в. Матырына, Ушацкі раён. У 1978 г. скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча, працавала медсястрой.
🌺 Як літаратар выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей.
🌺 Аўтарка больш дзясятка кніг: «А я люблю…», «Мелодыі душы маёй», «І жартам, і ўсур’ёз» і інш.
🌺 Жыве ва Ушачах.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ “Непрамоўленае” і “Volumen.2” -
водгукі з партала “Новыя беларускія кнігі”.


Працягваем знаёміць вас з водгукамі на айчынныя выданні, што збірае на сваёй пляцоўцы праект “Новыя беларускія кнігі”. На сёння там сабрана ўжо каля 120 кніг, на якія маюцца рэцэнзіі, водукі і агляды. 👍

Сёння вашай увазе тэксты пра кнігі паэзіі Анатоля Івашчанкі “Непрамоўленае” і Міхала Бараноўскага “Volumen.2”.🔥🔥🔥

#лонгрыд
Вялікдзень

Чаромхі куст расцвіў на ўзлеску.
У парку распусціўся бэз.
Прынёс Вялікдзень людзям вестку:
Хрыстос-пакутнік уваскрэс.

Як мар вясновы ў сэрцах росквіт,
як лепшай долі пасланцы,
куды ні глянь — пралескі ўроскід,
абапал сцежкі — дзьмухаўцы.

На радасць усяму ў прыродзе
па свеце крочыць белы май,
нагадвае: «Жывіце ў згодзе —
і там, дзе звіў гняздо адчай,

дзе блёкат хцівасці і злосці
труціў пачуццяў першацвет,
узыдуць кветкі прыгажосці,
якая выратуе свет...»


Васіль Гадулька

#вершдня
⭐️ Дзень друку

Сёння ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - дзень друку. Каб не псаваць вялікоднага настрою, канстатуючы відавочнае, дзелімся з вамі тэматычным мемчыкам і віншуем усіх датычных! 💐

#угэтыдзень
Да 100-годдзя Паўлюка Вазёрнага 🗞

Прапануем вам артыкул да стогадовага юбілею Паўла Урбана (літаратурны
псеўданім Паўлюк Вазёрны) са старонак свежага нумару літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”.

“Паўлюк Вазёрны абараніў дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». Праз нейкі час выехаў у Рым, дзе збіраў матэрыялы для доктарскай дысертацыі ў багатай бібліятэцы Усходняга Інстытута. Меў таксама доступ у Ватыканскую бібліятэку і нават у Ватыканскі сакрэтны архіў.
Пропускі туды дапамог атрымаць кардынал Тысеран, які сам і запрапанаваў дапамогу. У Рыме Паўлюк Вазёрны пасябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, які вучыўся тады ў Грыгарыянскім інстытуце. Пасябраваў і са спеваком Пётрам Конюхам ды айцом Пётрам Татарыновічам, які вёў беларускія перадачы на Ватыканскім радыё.”


👉 артыкул цалкам

#лонгрыд
⭐️ Яўгеніі Казловай - 75!

Паэтка Яўгенія Яўгенаўна Казлова нарадзілася 6 мая 1949 года ў Вільні.
🌺 Скончыла Віцебскае медвучылішча, працавала ў Аршанскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
🌺 З вершамі дэбютавала ў друку ў 1999 г. у “Аршанскай газеце”.
🌺 Аўтар дзвюх кніг паэзіі — “Спеў флейты” (2004) і “Мора любові” (2007).
🌺 Жыве ў Оршы.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
📅 120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса

Паэт нарадзіўся 6 траўня 1904, в. Нізок, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. — памёр 30 жніўня 1929, Мінск).
📌 У 1923—1927 гг. вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Менску. Сябраваў з Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі літаратарамі свайго часу.
📌 Разам з М. Лужаніным і П. Глебкам выпускаў вусную сатырычную газэту «Чырвоны прамень» пад псэўданімам «Шавец». У 1925 прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».
📌 Друкавацца пачаў з 1923 г. У 1923—1924 публікаваўся ў газэтах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларускі піянэр», «Маладняк», «Полымя» і інш.
📌 Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».
📌 Памёр 30 жніўня 1929 ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў.

#угэтыдзень
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства - ужо заўтра

7 траўня
ў Варшаве а 18:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

Будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 г. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы М. Анемпадыстава.🔥🔥🔥

#анонс
📚 Новыя дзіцячыя кніжкі ад "Папуры"

У выдавецтве пабачылі свет тры кніжачкі ад вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн:
🌸 "Лісяня кажа няпраўду",
🌸 "Яноцік хоча быць першым",
🌸 "Вавёрачка не ўмее казаць "не".

Кнігі скіраваныя на развіццё эмацыйнага інтэлекту, бо кожная гісторыя дае важныя жыццёвыя ўрокі. Сюзанна Ізерн апісвае сітуацыі, якія могуць здарыцца з кожным дзіцём і дапамагае зразумець, як лепей у такіх сітуацыях паводзіць сябе. 👍

👉 Шукайце навінкі ў кнігарні "Параграф 45" (Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45), а таксама на Wildberries.

#палічка
⭐️ Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да абмеркавання

З дапамогай меркаванняў неабыякавых наведвальнікаў каманда фэсту плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш цікавымі.

Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. 🔥

❗️Для ўдзелу трэ запоўніць форму. (Дэдлайн да 15 траўня).

#навіны
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства

Прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі атрымала дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі “Людзі лесу”.

З фармулёўкай журы: "За майстэрскую перадачу ідэі, зместу і вартасці выдання, што падымае цэлы пласт беларукай мінуўшчыны, праз гарманічнае спалучэнне мадэрнісцкага знака, шрыфту, геаметрычнай формы і фатаграфічнай выявы”. 👍

#навіны
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.


Анатоль Грачанікаў


#вершдня
📙 "Бяс край" - зборнік Ігара Кулікова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў чарговы томік паэзіі - цяпер гэта "БЯС КРАЙ" Ігара Кулікова. 👍

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам за апошнія гады. 🔥🔥🔥

👉 Замовы на новую кнігу і іншыя кнігі выдавецтва можна дасылаць на адрас: minsk@hochroth.de

#палічка