Суполка беларускіх пісьменнікаў
952 subscribers
4.13K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Прэмія імя Наталлі Арсенневай

Абвяшчаецца збор заявак на лепшую паэтычныю кнігу 2022-23 гг.

Заяўкі для ўдзелу прымаюцца з улікам наступных крытэраў:
✏️ жанр – паэзія;
✏️ кніга выдадзена ў 2022 ці 2023 годзе (калі кніга выдадзена ў 2021 годзе, але з нейкіх прычын не ўдзельнічала ў леташнім конкурсе, яна можа быць заяўлена на ўдзел сёлета);
✏️ мова кнігі – беларуская;
✏️ кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой публікуецца першы раз).

👉 Падаць заяку тут

❗️Дэдлайн да 5 траўня 2024 г.

#навіны
⭐️ 19–21 красавіка пройдзе Беластоцкі кніжны кірмаш

Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На памежжы” пройдзе ў Беластоку сёлета ужо 11-ы раз. 👍

На ім будуць прадстаўленыя і стэнды беларускіх выдавецкіх ініцыятываў: кнігарні “Кнігаўка", выданні фонда Kamunikat, выдавецтва “Янушкевіч”, Vesna Books, Gutenberg Publisher, “Пфляўмбаўм”, Skaryna Press, “Мяне няма”. 🔥🔥🔥

❗️Месца правядзення: Białystok, Stadion Miejski, ul. Słonieczna 1

👉 Больш падрабязна тут

#анонс
📗 Новы нумар "Роднага слова"

Чытайце ў красавіцкім нумары "Роднага слова" за 2024 г.
◼️ На падмурку слоў песняровых: Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
◻️ Шапран Сяргей. Янка Купала ў профіль і анфас. У анталогію беларускага шаржу.
◻️ Кароўчанка Алена. Шлюбы сям’і Луцэвічаў: Гісторыя адной знаходкі.
◻️ Бароўская Ірына. Зорка Адама Русака на небасхіле беларускай песенна-паэтычнай лірыкі.
◻️ Мельнікава Анжэла. Маштаб асобы: Да 90-годдзя Уладзіміра Конана.
◻️ Трус Мікола. Першыя пераклады “Гамлета” Уільяма Шэкспіра на беларускую мову: архіўна-выдавецкі дыскурс.
◻️ Бязручка Леанід. Уладзімір Конан, Паўлюк Трус, Адам Русак і Мікола Хведаровіч: жыццёвы і творчы шлях: Інтэлектуальная гульня (X–XI класы)
◻️ Лойка-Мічуда Анастасія. Папулярызацыя творчай спадчыны Станіслава Манюшкі ў школе: Да 205-й гадавіны з дня нараджэння кампазітара.
◻️ Праект “100 партрэтаў Васіля Быкава: Да стагоддзя народнага пісьменніка”. [Ю. Ракша]
І іншыя матэрыялы.

👉 электронная копія на сайце часопіса

#навіны
📙 Выйшла кніга Мойшэ Кульбака "Зэлмэняне"

Нарэшце адбылася падзея, якую выдавецтва "Vesna Books" анансавала два гады. Знакавы "менскі" раман пісьменніка Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе, які выканаў Сяргей Шупа.

У бліжэйшы час рыхтуецца прэзэнтацыя кнігі ў Празе, а ў траўні пройдуць імпрэзы ва Ўроцлаве, Празе, Вільні і Таліне і Варшаве - сачыце за абвесткамі выдавецтва. 👍

👉 Пакуль замовіць кнігу можна тут: vesnav@seznam.cz.

#палічка
А мы ўсё пытаемся

У сябе пытаемся і ў другіх
ці ёсць на зямлі каханне.
І чаму кожны з нас
ў васемнаццаць гадоў веснавых
не думае
ці ёсць на зямлі каханне?

Паэзія.
Ці патрэбна яна людзям?
У сябе і ў другіх мы пытаемся.
Праз тысячагоддзі крочыць Гамер к людзям.
А мы ўсё чамусьці пытаемся.


Мікола Купрэеў

#раптамверш
⭐️ БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ.
БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 27 красавіка аб 11-ай запрашае на куратарскую экскурсію з Ірынай Князевай па выставе “Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў”.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя. 🔥🔥🔥

#анонс
⭐️ Журы прэміі Анемпадыстава за 2022 год абвясціла кароткі спіс

На прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі абраныя 8 фіналістаў. Сярод іх Анатоль Лазар, Кацярына Пікірэня і іншыя. 👍👍👍

👉 Дэталі тут

#навіны
Прыказка на кожны дзень

Сядзіць, як апошняе ў печ укінуўшы.😊

#прыказка
📙 ВЫЙШЛА СПАДЧЫНА Гальяша Леўчыка

Да 80-годдзя са спачыну пісьменніка выйшла кніга твораў Галляша Леўчыка (1880-1944).

Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ ст. 👍

Усё, што ўдалося адшукаць у архівах, бібліятэках, музеях, увайшло ў кнігу “Божая ліра”, якая пабачыла свет у Мінску. Гэта вершы, пераклады, проза, пропаведзі, артыкулы і шмат рэдкіх раней невядомых здымкаў. Удзел у падрыхтоўцы кнігі ўзяў таксама даследчык Юрась Бачышча. 🔥

#палічка
Іна СНАРСКАЯ і Янка ЛАЙКОЎ,
альбо Гіпатэтычная сустрэча творцаў
🗞

У якасці традыцыйнага лонгрыда выходнага дня прапануем вам тэкст Таццяны Кабржыцкай прысвечаны творчасці пісьменнікаў Янкі Лайкова і Іны Снарскай.
“…творчая сустрэча Янкі Лайкова і Іны Снарскай паўстае пакуль што не ў рэальнасці, а ў маёй уяве. Да гэтага, у пэўнай ступені правакацыйнага, прыёму я звярнулася цалкам свядома, каб акцэнтаваць увагу на творчым дэбюце Іны Снарскай як празаіка, актывізаваць тую немалую чытацкую аўдыторыю, што давярае мастакоўскаму густу Янкі Лайкова.”

👉 чытаць тут

#лонгрыд
📙 Выйшла кніга “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля”

Выдавецтва - “Тэхналогія”. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў.
Сярод іншага ў кнізе ёсць тэксты, што публікуюцца ўпершыню. Уступны артыкул напісала літаратуразнаўца Вольга Нікіфарава.👍

❗️Навінка ёсць у продажы ў сталічных кнігарнях: “Кніжная шафа” і “Акадэмкніга”.

#палічка
🎧 Рэцэптура поп-культуры

Вашай увазе новы выпуск падкаста “Супердудко” ад праекта “Litradio”. Госць студыі - пісьменнік Валер Гапееў
.
““Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання.” 👍

👉 слухаць тут

#падкаст
⭐️ Выступ Андрэя Хадановіча ў Варшаве

23 красавіка паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч выступіць у Варшаве. 👍

Аўтар прачытае старыя і новыя вершы ды пераклады, праспявае па-беларуску сусветныя хіты ды ўласныя каверы, прадставіць кнігу вершаў апошніх гадоў "На беразе Волі". 🔥

❗️23 красавіка а 19-ай
Адрас: Варшава, Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa, 6a.
Уваход вольны!

#анонс
Памятка літаратару-празаіку 😄

#гумар
⭐️ Уладзіміру Глазаву- 50!

Сёння адзначае юбілей берасцейскі паэт Уладзімір Глазаў.

Нарадзіўся 22 красавіка 1974 г.
🌸 Вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута.
🌸 З 2010 г. супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”.
🌸 Дэбютаваў вершамі ў 1991 г.
🌸 Аўтар паэтычных зборнікаў “Время собственное” (Брест, 2013) і “Брестский мир” (2022), нарысаў “Симфония еврейского древа Брестчины: книга об именитых земляках” (Брест, 2015, 2019).
🌸 Жыве і працуе ў Берасці.

Віншуем! І зычым натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Шнур
❗️

вузкая палоска зямлі выдзеленая пад ворыва.🧐

Шнур быў, праўда кажучы, ані большы ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, - можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш.

#гаворка
📅 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Конана

Філосаф, гісторык, літаратурны крытык Уладзімір Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — памёр 6 чэрвеня 2011 г.
📌 Скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1959—1961 гг. выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Стражоўскай школе Вілейскага раёна.
📌 Скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2006—2011 гг. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
📌 Даследаваў тэарэтычна-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі Беларусі, беларускі фальклор, рэлігіязнаўства і літаратуразнаўства Беларусі.
📌 Першы артыкул апублікаваў у 1963 г. Аўтар прац: Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) (1968), Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс (1976), Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору (1989) і інш.

#угэтыдзень
⭐️ Ванда Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні

Трохмоўная кніга паэзіі "Маланкі над Вільняй" паэткі Ванды Марцінш уганараваная прэміяй мэра літоўскай сталіцы.👍

Кніга вершаў выдадзеная фондам "Камунікат" у 2023 г. У яе ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. 🔥🔥🔥

#навіны
📙 "Песень пра багоў” і “Эды Сноры Стурлусана” - дадатковы наклад

У выдавецтве "Тэхналогія" выйшаў дадатковы наклад “Песень пра багоў” і “Эды Сноры Стурлусана”.👍

Па словах перакладчыка Яўгена Папакуля гэта не проста перадрук папярэдніх тэкстаў, а другое выданне, выпраўленае і дапоўненае. 🔥

❗️Наклад новых кніг – усяго па 150 асобнікаў.

👉 Набыць тут

#палічка