Суполка беларускіх пісьменнікаў
940 subscribers
3.86K photos
3 videos
1 file
1.33K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Вечарына “Вершы.Віно.Вінілы”

Сёння ў Гданьску культсалонік "Integruj NIE Integruj" запрашае на мерапрыемства “Вершы Віно Вінілы”.

🌺 У праграме вечара:
Паэтка Наста Кудасава з лепшымі вершамі і музыка са старых вінілаў пад келіх віна. 👍👍👍

Дата: 12.04.2024
Час: 19:00
Месца: Le Delice, Wały Jagiellońskie 34 (2-гі паверх)
Кошт: 80 зл

#анонс
⭐️ Крытык як стан свядомасці. “Каля літаратуры” з Дзянісам Марціновічам.

“Літаратурнасць” выглядае амаль ганебна ў часы глабальных катастроф і трагічных зрухаў супольнай свядомасці. Няма веры белетрыстам, разгублена шчабечуць вершаванкі. Гэта фактычна час татальнага нон-фікш, бо жорсткая факталогія штодзённа пераважвае таннае шоу смеццевых інфаплыняў. Адпаведна, актуальны аўтар — больш не візіянер, а даследчык. Далакоп культурных зрухаў. Іншы Марціновіч."

👉 Слухайце новы падкаст ад "Litradio"

#падкаст
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
Да 90-годдзя Кастуся Цвіркі 🗞

Прапануем для чытання матэрыял з рубрыкі "Запісы" апошняга выпуска літаратурна-мастацкага праекта "Літаратурная Беларусь".

Нізка ўспамінаў К. Цвіркі пра родную Зялёную Дуброву:
"Мой прыезд у Зялёную Дуброву затрымаў сёлета снег. Гэтай зімой снегу панакідала на мінскіх вуліцах горы. Машыны не паспявалі яго звозіць, і бульдозеры ссоўвалі снежныя навалы на ўзбочыны вуліц і тратуараў. Гэтыя навалы напомнілі мне тую суровую зіму, калі ішла фінская вайна. Тады ўся вуліца маёй вёскі была ў снежных гурбах. Толькі пасярэдзіне людзі пракапалі вузенькі праходтраншэю. Такія траншэі ішлі і ў двары, пад хаты. Самі хаты былі па стрэхі закіданы снегам. У нашай хаце сярод дня стаяў..."

👉 Чытаць далей тут

#лонгрыд
⭐️ Бібліяноч-2024

19 красавіка з 19 да 23 гадзін бібліятэкі Беларусі запрашаюць далучыцца да культурна-асветніцкай акцыі ў падтрымку чытання. “Бібліяноч-2024” пройдзе ў 10 гарадах і 15 бібліятэках. 🔥

Наведнікаў чакае больш за 100 тэматычных падзей на розны ўзрост і густ: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і многае іншае.👍

❗️Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Праграма тут

#анонс
***
Змяшанне забытых фарбаў –
няжоўтай і неблакітнай,
і часам празрыста-чорнай
з пранізлівай і сцюдзёнай –
у небе,
падзертым на паскі –
і гэта, нарэшце, дождж!..”

Дрэва, поўнае зроку,
сцяжына, поўная слыху -
насуперак сну і страху,
насупраць святла і лёху -
і гэта, здаецца, я...

І пад палахлівыя крыкі
шматлюднай сям'і вераб'інай
мы ціха сыходзім з карціны -
з двух розных бакоў палатна -
і крышацца, быццам крыгі,
забыўшы га перасцярогі,
задзіўленыя, знямоглыя,
глухія рамкі вакна.

Таццяна Сапач

#раптамверш
📙 "Ілюзія" Дзяніса Мацешы

Кніга маладога аўтара Дзяніса Мацешы выйшла ў выдавецтве "Энцыклапедыкс".

Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021-2023 гадах. 👍

У творах няма адказаў на экзыстэнцыйныя пытанні. Ёсць толькі спроба дакрануцца да Дхармы скрозь межы дачаснага “Я”.🔥

Прызначаецца ўсім аматарам паэзіі і філасофіі.

👉 Набыць можна тут

#палічка
⭐️ "Легенда Соннай Лагчыны" - прэзентацыя

Сёння ў панядзелак, 15 красавіка ў Кракаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Вашынгтона Ірвінга “Легенда Соннай Лагчыны”, што выйшла ў выдавецтве "Гутэнберг".

Мерапрыемства пройдзе з удзелам перакладчыка кнігі Андрэя Дубовіка.

У гасцей сустрэчы будзе магчымасць паслухаць пра асаблівасці перакладу і ключавыя моманты кнігі, задаць свае пытанні.👍👍👍

❗️Адрас:
Łobzowska 15-15, апошнi паверх
Пачатак а 19:00.
Уваход бясплатны.

#анонс
⭐️ Прэмія імя Наталлі Арсенневай

Абвяшчаецца збор заявак на лепшую паэтычныю кнігу 2022-23 гг.

Заяўкі для ўдзелу прымаюцца з улікам наступных крытэраў:
✏️ жанр – паэзія;
✏️ кніга выдадзена ў 2022 ці 2023 годзе (калі кніга выдадзена ў 2021 годзе, але з нейкіх прычын не ўдзельнічала ў леташнім конкурсе, яна можа быць заяўлена на ўдзел сёлета);
✏️ мова кнігі – беларуская;
✏️ кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой публікуецца першы раз).

👉 Падаць заяку тут

❗️Дэдлайн да 5 траўня 2024 г.

#навіны
⭐️ 19–21 красавіка пройдзе Беластоцкі кніжны кірмаш

Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На памежжы” пройдзе ў Беластоку сёлета ужо 11-ы раз. 👍

На ім будуць прадстаўленыя і стэнды беларускіх выдавецкіх ініцыятываў: кнігарні “Кнігаўка", выданні фонда Kamunikat, выдавецтва “Янушкевіч”, Vesna Books, Gutenberg Publisher, “Пфляўмбаўм”, Skaryna Press, “Мяне няма”. 🔥🔥🔥

❗️Месца правядзення: Białystok, Stadion Miejski, ul. Słonieczna 1

👉 Больш падрабязна тут

#анонс
📗 Новы нумар "Роднага слова"

Чытайце ў красавіцкім нумары "Роднага слова" за 2024 г.
◼️ На падмурку слоў песняровых: Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
◻️ Шапран Сяргей. Янка Купала ў профіль і анфас. У анталогію беларускага шаржу.
◻️ Кароўчанка Алена. Шлюбы сям’і Луцэвічаў: Гісторыя адной знаходкі.
◻️ Бароўская Ірына. Зорка Адама Русака на небасхіле беларускай песенна-паэтычнай лірыкі.
◻️ Мельнікава Анжэла. Маштаб асобы: Да 90-годдзя Уладзіміра Конана.
◻️ Трус Мікола. Першыя пераклады “Гамлета” Уільяма Шэкспіра на беларускую мову: архіўна-выдавецкі дыскурс.
◻️ Бязручка Леанід. Уладзімір Конан, Паўлюк Трус, Адам Русак і Мікола Хведаровіч: жыццёвы і творчы шлях: Інтэлектуальная гульня (X–XI класы)
◻️ Лойка-Мічуда Анастасія. Папулярызацыя творчай спадчыны Станіслава Манюшкі ў школе: Да 205-й гадавіны з дня нараджэння кампазітара.
◻️ Праект “100 партрэтаў Васіля Быкава: Да стагоддзя народнага пісьменніка”. [Ю. Ракша]
І іншыя матэрыялы.

👉 электронная копія на сайце часопіса

#навіны
📙 Выйшла кніга Мойшэ Кульбака "Зэлмэняне"

Нарэшце адбылася падзея, якую выдавецтва "Vesna Books" анансавала два гады. Знакавы "менскі" раман пісьменніка Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе, які выканаў Сяргей Шупа.

У бліжэйшы час рыхтуецца прэзэнтацыя кнігі ў Празе, а ў траўні пройдуць імпрэзы ва Ўроцлаве, Празе, Вільні і Таліне і Варшаве - сачыце за абвесткамі выдавецтва. 👍

👉 Пакуль замовіць кнігу можна тут: vesnav@seznam.cz.

#палічка
А мы ўсё пытаемся

У сябе пытаемся і ў другіх
ці ёсць на зямлі каханне.
І чаму кожны з нас
ў васемнаццаць гадоў веснавых
не думае
ці ёсць на зямлі каханне?

Паэзія.
Ці патрэбна яна людзям?
У сябе і ў другіх мы пытаемся.
Праз тысячагоддзі крочыць Гамер к людзям.
А мы ўсё чамусьці пытаемся.


Мікола Купрэеў

#раптамверш
⭐️ БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ.
БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 27 красавіка аб 11-ай запрашае на куратарскую экскурсію з Ірынай Князевай па выставе “Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў”.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя. 🔥🔥🔥

#анонс
⭐️ Журы прэміі Анемпадыстава за 2022 год абвясціла кароткі спіс

На прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі абраныя 8 фіналістаў. Сярод іх Анатоль Лазар, Кацярына Пікірэня і іншыя. 👍👍👍

👉 Дэталі тут

#навіны
Прыказка на кожны дзень

Сядзіць, як апошняе ў печ укінуўшы.😊

#прыказка
📙 ВЫЙШЛА СПАДЧЫНА Гальяша Леўчыка

Да 80-годдзя са спачыну пісьменніка выйшла кніга твораў Галляша Леўчыка (1880-1944).

Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ ст. 👍

Усё, што ўдалося адшукаць у архівах, бібліятэках, музеях, увайшло ў кнігу “Божая ліра”, якая пабачыла свет у Мінску. Гэта вершы, пераклады, проза, пропаведзі, артыкулы і шмат рэдкіх раней невядомых здымкаў. Удзел у падрыхтоўцы кнігі ўзяў таксама даследчык Юрась Бачышча. 🔥

#палічка
Іна СНАРСКАЯ і Янка ЛАЙКОЎ,
альбо Гіпатэтычная сустрэча творцаў
🗞

У якасці традыцыйнага лонгрыда выходнага дня прапануем вам тэкст Таццяны Кабржыцкай прысвечаны творчасці пісьменнікаў Янкі Лайкова і Іны Снарскай.
“…творчая сустрэча Янкі Лайкова і Іны Снарскай паўстае пакуль што не ў рэальнасці, а ў маёй уяве. Да гэтага, у пэўнай ступені правакацыйнага, прыёму я звярнулася цалкам свядома, каб акцэнтаваць увагу на творчым дэбюце Іны Снарскай як празаіка, актывізаваць тую немалую чытацкую аўдыторыю, што давярае мастакоўскаму густу Янкі Лайкова.”

👉 чытаць тут

#лонгрыд
📙 Выйшла кніга “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля”

Выдавецтва - “Тэхналогія”. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў.
Сярод іншага ў кнізе ёсць тэксты, што публікуюцца ўпершыню. Уступны артыкул напісала літаратуразнаўца Вольга Нікіфарава.👍

❗️Навінка ёсць у продажы ў сталічных кнігарнях: “Кніжная шафа” і “Акадэмкніга”.

#палічка
🎧 Рэцэптура поп-культуры

Вашай увазе новы выпуск падкаста “Супердудко” ад праекта “Litradio”. Госць студыі - пісьменнік Валер Гапееў
.
““Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання.” 👍

👉 слухаць тут

#падкаст