⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.
Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍
Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍
❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.
#анонс

📙 Фотаальбом экспедыцыі Ластоўскага выйдзе ў красавіку
Да 140-годзьдзя Вацлава Ластоўскага Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспэдыцыі 1928 году на Случчыну і Мазыршчыну. Кіраўніком экспэдыцыі быў Ластоўскі, які ў той час загадваў катэдрай этнаграфіі Інбелкульту і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю.
❗️Меркаваная дата выхаду альбому — красавік 2024 г.
Пакуль што, у мэтах прамоцыі, выдавецтва выпусціла набор выбраных рэпрадукцый - іх можна набыць у кнігарні выдавецтва “Скарына”.👍
👉 Дэталі тут
#навіны

⭐️ Кастусю Цвірку — 90 гадоў!
Сённня 28 сакавіка адзначае 90-гадовы юбілей перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка. Заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі “Беларускі Кнігазбор”.
🌺 Нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Мінскай вобл. У 1958 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З 1981 года — старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
🌺 Піша нарысы, эсэ, гістарычныя творы, казкі і інш.
🌺 Аўтар кніг: “Камяні тых сядзібаў”, “Птушыны хор”, “Лісце забытых алеяў”, Бацькаў свет палявы, “Лодка долі тваёй” і многіх іншых.
Віншуем!💐💐💐
#угэтыдзень

Васількі
Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па праспектах гарадскіх...
Ты на стыку ўсім прахожым
Прадавала васількі.
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў...
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
Толькі я, дзівак-паэта,
Прыпыніўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы.
(1928)
Юлі Таўбін
#вершдня
Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па праспектах гарадскіх...
Ты на стыку ўсім прахожым
Прадавала васількі.
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў...
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
Толькі я, дзівак-паэта,
Прыпыніўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы.
(1928)
Юлі Таўбін
#вершдня
📗 Апошні нумар "Acta Albaruthenica" за 2023 г. даступны на сайце часопіса
“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова, літаратура і культура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы. 👍
👉 Азнаёміцца з 23 нумарам часопіса можна тут
#палічка

Прыказка на кожны дзень
Жаўрук прылятае на праталіну, шпак - на прагаліну, жораў - з цяплом, ластаўка - з лістом.🧐
#прыказка

🎧 Свежыя падкасты ад Litradio
Прапнуем вашай увазе новыя выпускі падкастаў “Каля літаратуры” з удзелам паэткі і выкладчыцы Анхелы Эспіноса Руіс і “Адкуль бяруцца кнігі” з пісьменніцай Евай Вежнавец.
👉 “Каля літаратуры. Гішпанская беларускасць" Анхелы Эспіноса.
👉 “Балотны свет" Евы Вежнавец.
#падкаст

Блакіт
Блакіт, блакіт! Дар непаўторны неба!
Хмурынак белы статак — знак даброт.
Пашлі касцам, аратым, творцам хлеба,
У працы спор цяплом сваіх яснот!
Сагрэй, сагрэй сваім дыханнем глебу
Айчынных роўніц, даляў і шырот,
Пашлі нашчадкам прыпяцкіх дулебаў
Янтарных злакаў буйны намалот!
Лі хараство, блакітны дах Айчыны,
Адлюстраваны ў безлічы азёр,
На моры лёну, стужкі ручаінак,
Над збажыной залочаны прастор!..
Мільгні і мне празрыстай бірузой
У зрэнках воч любімае жанчыны!
Алесь Звонак
#раптамверш
Блакіт, блакіт! Дар непаўторны неба!
Хмурынак белы статак — знак даброт.
Пашлі касцам, аратым, творцам хлеба,
У працы спор цяплом сваіх яснот!
Сагрэй, сагрэй сваім дыханнем глебу
Айчынных роўніц, даляў і шырот,
Пашлі нашчадкам прыпяцкіх дулебаў
Янтарных злакаў буйны намалот!
Лі хараство, блакітны дах Айчыны,
Адлюстраваны ў безлічы азёр,
На моры лёну, стужкі ручаінак,
Над збажыной залочаны прастор!..
Мільгні і мне празрыстай бірузой
У зрэнках воч любімае жанчыны!
Алесь Звонак
#раптамверш
⭐️ Хрыстос Уваскрос!
Сардэчна віншуем усіх хрысціянаў Грыгарыянскага календара са святам Вялікадня!
#угэтыдзень
Сардэчна віншуем усіх хрысціянаў Грыгарыянскага календара са святам Вялікадня!
#угэтыдзень
Анатоль Сідарэвіч “Праблема Луцкевіча” 🗞
Прапануем вам на чытанне артыкул гісторыка Анатоля Сідарэвіча са старонак сакавіцкага нумару праекта “Літаратурная Беларусь”.
“Спачатку гіпотэза наконт арышту Антона Луцкевіча 12 кастрычніка 1927 года. Польскія ўлады ведалі, што Луцкевіч не з’яўляецца сябрам Беларускае сялянска-работніцкае грамады, і таму ў студзені не арыштоўвалі яго разам з іншымі дзеячамі БСРГ. Час ішоў, і ўлады зразумелі, што ўчынілі памылку, бо Луцкевіч ствараў ім праблемы. Не толькі як публіцыст і фактычны рэдактар апазіцыйных газет, але і як палітычны дзеяч…”
👉 Далей тут
#лонгрыд

📅 Васіль Струмень - 110 гадоў з дня нараджэння
сапр. Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў нарадзіўся 1 красавіка 1914, вёска Лявонцьева, Калагрыўскі павет, Кастрамская губерня — памёр 25 кастрычніка 1992, Сарны, Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі і ўкраінскі пісьменнік і педагог.
📌 У 1921 годзе сям’я перабралася на радзіму айчыма ў вёску Зачэпічы Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1932 годзе В. Струмень цступіў у КПЗБ. Першы яго верш «Наша доля» апублікаваны ў падпольнай газеце «Малады камуніст» у 1931 г. У 1938 годзе разам з бацькамі пераехаў на Ровеншчыну. Удзельнічаў у рэвалюцыйным падполлі Заходняй Украіны. Удзельнік ВАВ. Працаваў у адукацыі.
📌 Першы верш на ўкраінскай мове апублікаваў у 1956 г.

📗 Выйшаў 11 выпуск зборніка "Беларускі фальклор"
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Агляды», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Юбілеі», «Рэцэнзіі».
Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння народнай казкі і гумару, верша і песеннай творчасці, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах ідэнтычнасці. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных казак, прыказак. 👍
👉 Поўны змест новага выпуска тут

***
Пыл з плячэй дарожны абтрасай,
Сядзь каля парога дарагога.
Хай даруе нам бацькоўскі край
Што парой мы не прыходзім доўга.
Свежы подых туманоў начных…
Траў буянне… Дальні бляск зарніцаў…
Сэрца! Ты гатова ў гэты міг
Веснавой пупшыкай распусціцца!
Рыгор Семашкевіч
#вершдня
Пыл з плячэй дарожны абтрасай,
Сядзь каля парога дарагога.
Хай даруе нам бацькоўскі край
Што парой мы не прыходзім доўга.
Свежы подых туманоў начных…
Траў буянне… Дальні бляск зарніцаў…
Сэрца! Ты гатова ў гэты міг
Веснавой пупшыкай распусціцца!
Рыгор Семашкевіч
#вершдня
📙 “Пра словы і цішыню між імі” - сучасная ўкраінская паэзія
Анлайн-часопіс “Таўбін” і шведскае выдавецтва “Ariel Förlag” выпусцілі зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову пад назвай “Пра словы і цішыню між імі”. У аснову кнігі леглі падборкі ўкраінскай паэзіі, што публікаваліся на віртуальных старонках часопіса. 👍
У зборнік увайшлі вершы 13 аўтараў: Дарыны Гладун, Артура Дроня, Сяргія Жадана, Данііла Задарожнага, Паўла Карабчука, Марыяны Кіяноўскай, Алега Коцарава, Дмытра Лазуткіна, Олэсі Мамчыч, Лэсіка Панасюка, Олэны Стэпаненкі, Барыса Херсонскага, Ірыны Шувалавай.
❗️Неўзабаве кніга мае з’явіцца ў Вільні і Варшаве.
👉 Пра часопіс “Таўбін” - тут

⭐️ Сёння - сусветны дзень дзіцячай літаратуры
Штогод з 1967 г. у дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсана 2 красавіка ў свеце адзначаецца дзень дзіцячай літаратуры.
Гэта дзень папулярызацыі кніг для дзяцей, а таксама прапаганды і сцвярджэння надзвычайнай каштоўнасці літаратуры, як найважнейшага інструмента выхавання асобы.🔥
Многія беларускія пісьменнікі стваралі і ствараюць цудоўныя творы для дзяцей і падлеткаў - віншуем усіх датычных і заклікаем болей чытаць - і дзецям і разам з імі!👍

⭐️ Даследчы цэнтр беларусазнаўства
Аб стварэнні даследчага цэнтру беларусазнаўства напрыканцы сакавіка 2024 г. паведаміла Скарынаўская бібліятэка ў Лондане. 👍
Новая ўстанова ўтвораная паводле дамовы паміж Катэдрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Ф. Скарыны ў Лондане.
Апякун бібліятэкі Павал Шаўцоў адзначыў, што “бібліятэка мае багаты шматгадовы досвед супрацоўніцтва з індывідуальнымі даследнікамі па ўсім свеце. Але цяпер гэтае супрацоўніцтва становіцца інстытуцыйным. Падпісаная дамова з Варшаўскім унівэрсытэтам – гэта для нас першая, з моманту заснавання бібліятэкі ў 1971 г.”
Праф. Юры Грыбоўскі дадаў: "мэта нашага супрацоўніцтва - паспрыяць таму, каб асабліва маладое пакаленне, студэнцтва, пачало больш цікавіцца беларускімі праблемамі, датычнымі культуры і гісторыі.”
👉 болей тут

📙 Беларускі слоўнік кінатэрміналогіі
Першы слоўнік, прысвечаны кіно, на беларускае мове выйдзе ў беларускім выдавецтве "Скарына".
Слоўнік кінатэрмінаў мае змяшчаць болей за тысячу артыкулаў:
✔️ прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);
✔️ жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, крымі);
✔️ тэрміны кінатэорыі і інш.
Паводле ўкладальнікаў галоўнай адметнасццю слоўніка павінен стаць яго беларускі характар: тэрмінам з іншых моў даюцца беларускія адпаведнікі і прыводзяцца неабходныя тлумачэнні. 👍

💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥
❗️Пятроўка❗️
Летні час (чэрвень), на які прыпадаў Пятроўскі пост. 🧐
Калі гэта было? - Ды на пятроўку. Акурат на пятроўку, ага… В. Быкаў.
Мы пасцілі не толькі ў пятроўку ці ў піліпаўку, але і кожную сераду і пятніцу. М. Лужанін
#гаворка