📅 130 гадоў з дня нараджэння Альбіна Стаповіча
Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) нарадзіўся 18 сакавіка 1894, вёска Барані, Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — памёр 18 снежня 1934;
📌 Грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст, брат Казіміра Сваяка.
📌 Вучыўся ў кансерваторыі ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—24). Выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар. Віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца».
📌 Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».
#угэтыдзень

⭐️ Дзень паэзіі з часопісам „TAŬBIN”
Інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі і яго аўтары запрашаюць вас адзначыць Дзень паэзіі разам!
Сярод выступоўцаў - Сабіна Брыло, Наста Кудасава, тоні лашдэн, Ганна Шакель і іншыя.
❗️Дзе і калі: г. Варшава, 21 сакавіка, 17:30, вул. Mokotowska 24, офіс 64
#анонс

⭐️ Прэмія Анемпадыстава - хто прэтэндуе сёлета?
Журы абвясціла доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава - у ім 14 кніг. Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, уручаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.👍
👉 Дэталі тут
#навіны

⭐️ Новая кніжная серыя Беларускага інстытута навукі і мастацтва
БІНіМ мае выдавецкія планы на новую кніжную серыю: “Спадчына БНР” - пра гэта распавяла Наталля Гардзіенка.
📌 У гэтай серыі плануюцца зборнікі дакументальнай і творчай спадчыны Кастуся Езавітава, Пётры Крачэўскага, Васіля Захаркі і іншых. 👍
📌 А распачнецца яна зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча.
Даведка:
Наталля Гардзіенка гісторык і архівістка, галоўная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтарка кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары», «Беларусы ў Вялікабрытаніі», «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» інш.
Здымак А. Казловай.

***
А потым гаспадыня да стала,
да чаю мёд нам падала.
І ўсе, адчуўшы пах мядовы,
хваліць той мёд былі гатовы.
Калі ж адчулі яго смак -
хвалілі мёд і так і сяк.
Хвалілі гаспадыню чынна,
што частавала нас гасцінна,
а ўслед за ёй - гаспадара.
Хвалілі потым пчаляра.
Хвалілі луг, хвалілі кветкі,
што мёд даюць надзіва рэдкі.
Усім тут аддалі хвалу.
Забылі толькі пра... пчалу.
Анатоль Вярцінскі
#раптамверш
А потым гаспадыня да стала,
да чаю мёд нам падала.
І ўсе, адчуўшы пах мядовы,
хваліць той мёд былі гатовы.
Калі ж адчулі яго смак -
хвалілі мёд і так і сяк.
Хвалілі гаспадыню чынна,
што частавала нас гасцінна,
а ўслед за ёй - гаспадара.
Хвалілі потым пчаляра.
Хвалілі луг, хвалілі кветкі,
што мёд даюць надзіва рэдкі.
Усім тут аддалі хвалу.
Забылі толькі пра... пчалу.
Анатоль Вярцінскі
#раптамверш
📗 Выйшаў першы нумар часопіса «Наша вера» за 2024 год
У першым сёлетнім нумары часопіса «Наша вера» чытайце:
🖍 Сяргей Чыгрын «Дзесяць фактаў з жыцця экзарха Антона Неманцэвіча».
🖍 Ігар Сурмачэўскі «Вялікае італьянскае падарожжа Яна Паца (1597–1598 гг.)»
🖍 Ірына Багдановіч «Паэт і святар Юзаф Маралёўскі»
🖍 Жанна Некрашэвіч-Кароткая «Звярыныя гратэскі ў паэтычнай культуры славянаў…»
🖍 Анатоль Брусевіч «Прастора, прыдатная для палётаў»
І іншыя цікавыя матэрыялы.
👉 Увесь змест нумара тут

⭐️ КРАСА І СІЛА
20 скавіка Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на аўтарскую праграму Міхала Бараноўскага.
Падчас праграмы, прысвечанай Сусветнаму дню паэзіі, прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара. Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускіх паэтаў, іх кнігі і творы. 👍
❗️Пачатак а 19:00

📚 Рэмарк, нячысцікі ды сабака Мані - кнігі, якія выйдуць у выдавецтве «Папуры» сёлета
✏️ "Беларускія нячысцікі. Лясныя
Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя". Аўтар і ілюстратар Артур Басак
✏️ "Тры таварышы" Эрых Марыя Рэмарк. Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч
✏️ "На заходнім фронце без змен"
Эрых Марыя Рэмарк. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі.
✏️ "Самы багаты чалавек у Вавілоне"
Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава.
✏️ "Як Меша знайшоў хвост". Аўтар Надзея Ясмінска.
✏️ "Сабака Мані" Бода Шэфер. Пераклад на беларускую Ігар Крэбс.
✏️ "Мае цудоўныя гісторыі на добры сон". Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.
👉 Падрабязней тут

⭐️ “Вялікае княства Паэзіі”
Сустрэча з такой назвай прымеркаваная да Міжнароднага Дня Паэзіі пройдзе 21 сакавіка ў Вільні.
Удзел возьмуць беларускія і літоўскія творцы. Мадэратар сустрэчы - Андрэй Хадановіч.
Удзельнічаюць: Ліна Буйвідавічутэ, Уладас Бразюнас, Марус Бурокас, Вітас Дзякшніс, Ванда Марцінш, Ціхан Чарнякевіч.
❗️Пачатак а 16:30
Месца: ЕГУ, аўдыторыя 303 (Savičiaus g. 17)

Сёньня Сусветны дзень паэзіі - з чым і віншуем вас, шаноўныя нашыя чытачы, а таксама і ўсіх суайчыннікаў, бо, вядома ж, - Беларусь - краіна паэтаў. 💐💐💐
І сёння на нашым канале з гэтай нагоды - толькі вершы. Чытайце, натхняйцеся, дасылайце сябрам! 👍
* * *
Які пахмурлівы небакрай!..
Адтуль
вясна надыходзіць.
***
Вісіць і не падае
у паветры зялёны дождж:
ніцыя вербы зазелянелі.
***
Беляць у садзе вясновым
камлі - галіны
самі пабеляцца неўзабаве.
Алесь Разанаў
#вершдня

Я навучу цябе павольна жыць.
Дарма што час заточвае нажы,
жыві, як жвір на сонным узбярэжжы:
вада і сонца, хвалі і прамень…
Ідэйны змест жыцця – марудны цень:
ён ходзіць па Сусвеце толькі пешшу.
Чытай павольна тэксты цішыні.
Тырчаць па-над абрывам карані
сасны, як сімвал той бясслоўнай ролі,
што драматург пакінуў для сябе.
Па-над абрывам прыпыні свой бег.
Па гэтым болі рухайся паволі.
Алесь Дуброўскі
#вершдня
Я навучу цябе павольна жыць.
Дарма што час заточвае нажы,
жыві, як жвір на сонным узбярэжжы:
вада і сонца, хвалі і прамень…
Ідэйны змест жыцця – марудны цень:
ён ходзіць па Сусвеце толькі пешшу.
Чытай павольна тэксты цішыні.
Тырчаць па-над абрывам карані
сасны, як сімвал той бясслоўнай ролі,
што драматург пакінуў для сябе.
Па-над абрывам прыпыні свой бег.
Па гэтым болі рухайся паволі.
Алесь Дуброўскі
#вершдня
Памёр Аляксей Каўка
Сёння ня стала гісторыка і літаратуразнаўцы Аляксея Каўкі.
📌 Нарадзіўся ў 1937 г. на Чэрвеньшчыне. Скончыў БДУ, з 1965 г. жыў у Маскве.
📌 Аўтар палемтэічнага "Ліста рускаму сябру" (1976), у якім вялася гаворка пра моўную асіміляцыю Беларусі.
📌 Даследваў творчасць Ф. Скарыны, А. Міцкевіча, А. Пушкіна, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў.
Выказваем шчырыя спачуванні блізкім, сябрам і вучням спачылага.

а святое аддайце сабаку.
у сабакі на донцах вачэй
адбіваецца свет невыгаўкны:
будкі храм,
дзе малітвамі ў лапках
колкі студзень пячэ,
казань-восень, казурак харалы…
і анёл прызямліўся на нос,
каб, адклаўшы нябёсныя справы,
слухаць разам у здзіўленых травах
дабравесце стракоз.
Наста Кудасава
#вершдня
а святое аддайце сабаку.
у сабакі на донцах вачэй
адбіваецца свет невыгаўкны:
будкі храм,
дзе малітвамі ў лапках
колкі студзень пячэ,
казань-восень, казурак харалы…
і анёл прызямліўся на нос,
каб, адклаўшы нябёсныя справы,
слухаць разам у здзіўленых травах
дабравесце стракоз.
Наста Кудасава
#вершдня
ЧАС
Ёсць – Час.
І я – ёсць.
Тут з нас
адзін – госць.
Ёсць – Ён,
нібы змяя
з начэй і дзён.
І ёсць я.
Ён есць
каменне й плоць.
Я ж ёсць.
Пакуль ёсць.
У сне
ідзе снег.
Час не
спыніць бег.
Сон…
Сон…
Зіма…
Зіма…
Ёсць – Ён.
Мяне – няма…
Вадзім Корань
#вершдня
Ёсць – Час.
І я – ёсць.
Тут з нас
адзін – госць.
Ёсць – Ён,
нібы змяя
з начэй і дзён.
І ёсць я.
Ён есць
каменне й плоць.
Я ж ёсць.
Пакуль ёсць.
У сне
ідзе снег.
Час не
спыніць бег.
Сон…
Сон…
Зіма…
Зіма…
Ёсць – Ён.
Мяне – няма…
Вадзім Корань
#вершдня
***
у нашых снах было каму прысніцца.
Перад тваім партрэтам на стале
Дыміцца цыгарэта ў папяльніцы,
І кава ў філіжанцы астые.
Сто сноў яшчэ да несаснёнай страты,
але ў адхіст, як травы ад касы,
зламаны жэст, якім бакал падняты,
і рух, што папраўляе валасы.
Нібы па ветры мроіва сняжынак -
усё ў адхіст!..
Нічога не ўтрымаць.
Застацца жыць. Глядзець на фотаздымак.
Паліць цыгарку. Каву дапіваць.
Уладзімер Някляеў
#раптамверш
у нашых снах было каму прысніцца.
Перад тваім партрэтам на стале
Дыміцца цыгарэта ў папяльніцы,
І кава ў філіжанцы астые.
Сто сноў яшчэ да несаснёнай страты,
але ў адхіст, як травы ад касы,
зламаны жэст, якім бакал падняты,
і рух, што папраўляе валасы.
Нібы па ветры мроіва сняжынак -
усё ў адхіст!..
Нічога не ўтрымаць.
Застацца жыць. Глядзець на фотаздымак.
Паліць цыгарку. Каву дапіваць.
Уладзімер Някляеў
#раптамверш
***
Божа, паспагадай усім, –
I магутнаму, і слабому,
I відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, –
Каб вайной не йшоў
Брат на брата,
Каб ржавела сякера ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, –
Каб цяплелі пагляды людзкія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.
Да любові, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння,
Усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!
Рыгор Барадулін
#вершдня
Божа, паспагадай усім, –
I магутнаму, і слабому,
I відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, –
Каб вайной не йшоў
Брат на брата,
Каб ржавела сякера ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, –
Каб цяплелі пагляды людзкія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.
Да любові, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння,
Усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!
Рыгор Барадулін
#вершдня
📙 “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака
Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа.
Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з меркаванняў цэнзуры было скарочаным. Новы пераклад — першы поўны на беларускую мову.👍
👉 Болей тут

📙 "І цуды, і страхі : эсэ, спроба рэканструкцыі" Вольга Бабкова
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха». У другое, дапоўненае выданне кнігі (першае выйшла ў 2010 г.) дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». 👍
👉 Набыць можна тут
#палічка

⭐️ Арлоў у Вільні
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, адмененая раней з прычын бяспекі, адбудзецца сёння 22 сакавіка на новай пляцоўцы - у прасторы “Замак” па адрасе Naujoji Riovonių g. 10.
У праграме: прэзентацыя кніг, паэтычныя чытанні, размова з аўтарам і аўтограф-сесія. 👍
❗️Пачатак а 19.00. Уваход вольны.