Суполка беларускіх пісьменнікаў
952 subscribers
4.13K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “Кантэкст” - Алесь Дуброўскі

Прапануем вашай увазе гутарку з паэтам Алесем Дуброўскім.

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Наваградку. Cкончыў філалагічны факультэт БДУ (1998), кандыдат філалагічных навук. Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю», «Эстэтыка маўчання», «На тонкай нітачцы», «Літургія часу”, манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша», зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў. 👍

👉 глядзець тут https://www.youtube.com/watch?v=PSxtcRg438s

#кантэкст
📙 “Вялікае мастацтва артылерыі” - перавыданне легенды

Выйшла факсімільнае навуковае выданне “Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе (“The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz”).

Арыгінальны асобнік захоўваецца ў фондзе ЦНБ АН Беларусі. Выданне ажыццявіла выдавецтва “Беларуская навука”. 👍

Даведка:
Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651 гг.) першапачаткова выдаў твор на лацінскай мове ў 1650 г. Ён хутка набыў вядомасць і стаў падручнікам па артылерыі. У кнізе прадстаўлены канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Менавіта Казімір Семяновіч упершыню прадставіў ідэю выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі.

#палічка
🎧 “Дзве душы” - аўдыёкніга

З’явілася новая агучка класічнага твора Максіма Гарэцкага “Дзве душы” ад каманды праекта “Беларуская літаратура". 👍

👉 слухаць тут


#аўдыё
***
Адбіў сабе дзялянку і кашу.
Спынюся, калі ўсю дарэшты выкашу,
калі свой смутак, боль — сваю душу
камусьці роднаму і ўсяму свету выкажу.
А як не дасць мне выказацца лёс
і даўняй мары здзейсніцца не суджана,
знямоглы я ўпаду на свой пракос
і адпачну на ім душой натруджанай.


Васіль Гадулька

#раптамверш
⭐️ Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” - апошні дзень!

Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, што праводзіцца ў трох намінацыях: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў) сёння 8 сакавіка 2024 г. звяршае прыём твораў!

❗️Калі вы пакідаеце ўсё на апошні дзень - то ён настаў!

👉 Дасылайце рукапісы.

#навіны
Беларускам 💐

У гэты гожы дзянёк віншуем жанчын з вясной! І нагадваем цудоўны верш, які склаў некалі Янка Купала некалі для адной сваёй, а цяпер - для ўсіх нашых любых.

Мая жонка

Не хачу я жонкі
Не з сваёй старонкі,
Як я — багацейшай,
І як я — мудрэйшай.

Я вазьму такую,
К якой любасць чую,
Што мяне палюбіць,
Як сябе самую.

Будзем з ёю жыці
І долю хваліці,
Весці лад у хаце,
Дзетак гадаваці.

І так жыць па праве
Ў добрай будзем славе,
Покуль хаўтуроў нам
Злая смерць не справе.


Янка Купала


#верш
📅 210 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі

Нарадзіўся 9 сакавіка 1814, в. Мо́рынцы, Чаркаскай вобласці, Украіна — памёр 10 сакавіка 1861, Санкт-Пецярбург).
📌Псьменнік, мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.
📌 Літаратурная спадчына Шаўчэнкі, цэнтральную ролю ў якой іграе паэзія, у прыватнасці зборнік «Кабзар», лічыцца асновай сучаснай украінскай літаратуры.
📌 Постаць легендарнага творцы мае повязі і з Беларуссю. Упершыню Шаўчэнка ўбачыў Беларусь у 1829 г. праездам. У 1839 г. пасля пераезду ў Пецярбург Шаўчэнка пазнаёміўся з беларуска-польскімі культурнымі дзеячамі, сярод якіх Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэскі ды іншыя.
📌 Першыя пераклады Шаўчэнкі на беларускую мову зрабіў Янка Купала. У 1918 г. пераклад паэмы «Каўказ» друкуе Алесь Гарун. Асобны творы перакладалі Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і інш.
📌 У Беларусі шмат вуліц у гонар Т. Шаўчэнкі, а таксама помнікі - у Брэсце, Слуцку, Гомелі, Магілёве.

#угэтыдзень
Правінцыя і свабода
Невідавочныя ўрокі Міколы Купрэева
📖

Прапануем вам у якасці традыцыйнага суботняга лонгрыда тэкст Васіля Аўраменкі пра паэта Міколу Купрэева:

“Сама храналогія творчасці Купрэева гаворыць пра многае: даволі гучны дэбют – зборнік “Непазбежнасць” у 1967 годзе, потым 28 год маўчання – і другі, апошні паэтычны “стрэл”, кніга “Правінцыйныя фантазіі”, вылучаная на дзяржаўную прэмію. Зусім неграфаманская гісторыя, дый для паэта таксама падзея нетыповая. Вось у гэтай нетыповасці, адасобленасці нашага героя ад стаптаных літаратурных сцяжын уся ягоная сутнасць. Як для беларускага паэта савецкага часу ён быў занадта вольны і самастойны, дый не толькі ў творчым ці будзённа-побытавым плане, але і ў глыбейшым, у светапоглядным сэнсе…”

👉 цалкам тут

#лонгрыд
📅 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пігулеўскага

Пісьменнік, драматург і грамадскі дзеяч нарадзіўся 9 сакавіка 1889, Гродна — памёр 17 чэрвеня 1958 г. (на здымку ў цэнтры).
📌 Удзельнік І сусветнай вайны. З 1922 года жыў у Латвіі, выкладчык Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1925 г. пасля сфабрыкаванага латвійскімі ўладамі працэсу быў пазбаўлены педагагічнай працы. Зняволены па палітычных матывах. У 1926—1934 гг. загадчык Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі.
📌 Пасля ІІ Сусветнай вайны жыў у Рызе, выкладаў у Рыжскім мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце.
📌 Друкаваўся з 1924 г. На латышскую мову пераклаў камедыю Я. Купалы «Паўлінка» (пастаўлена ў 1949 Латвійскім тэатрам імя Я. Райніса).
📌 Алублікаваў у латышскім друку шмат артыкулаў пра беларускую літаратуру і тэатр, творчасць Я. Купалы і Я. Коласа.
📌 Спадчына (у т.л. неапублікаваныя творы) У. Пігулеўскага захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ АН Беларусі.

#угэтыдзень
📚 “Чорная рэчка” і “Хвалі”

Працягваем знаёмства з водгукам на кніжныя навінкі ад пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. 👍

🖍 Сёння гэта - “Чорная рэчка” Паўла Каспяровіча:
“Настальжы як настальжы. Але Павел Каспяровіч — аўтар нечаканы: святар Пакроўскага сабора ў Гародні айцец Аляксандр. Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Сміла ў Чаркаскай вобласці ва Украіне. Як паэт і пісьменнік друкаваўся ў рэгіянальных выданнях. Каардынатар Гарадзенскай епархіі па працы з людзьмі з алкагольнай і нарказалежнасцю…”

🖍 і “Хвалі” Уладзіміра Сцяпана:
“Апавяданні ў гэтым зборніку вельмі рэалістычныя. Маюць дакладны сюжэт, але часам заканчваюцца вельмі навелістычна: нечаканай развязкай. Мне вельмі спадабалася, напрыклад, апавяданне “Сустрэча”, дзе аўтар паказвае сітуацыю, у якой ад адной невялічкай падзеі можа залежыць лёс чалавека. Прычым розніца паміж сцэнарыямі яго далейшага жыцця — каласальная. Звычайна апавяданні ў Сцяпана вострасацыяльныя і актуальныя”.

#лонгрыд
⭐️ Вечарына памяці пісьменніка Пятра Васючэнкі

У Беластоку з нагоды 65-годдзя з дня нараджэння 17 сакавіка адбудзецца вечарына прысвечаная Пятру Васючэнку (1959-2019).

У вечарыне возмуць удзел:
Уладзімір Арлоў,
Алесь Аркуш,
Катажына Дрозд-Урбаньска,
Сяргей Кавалёў,
Алесь Міхалевіч,
Беата Сівек
.👍

❗️Адрас: Беласток Wyszyńskiego 6A.
Пачатак 17.30.

#анонс
📙 Новая кніга ад выдавецтва hochroth Minsk

Пабачыла свет кніга паэта Дзмітрыя Строцава "Poetická reportáž“. Яна выйшла па-чэшску ў перакладах Марцыі Патон, Макса Шчура, Хелены Востры і Макса Бяляўскага.
Ілюстрацыі мастачкі Святланы Сафіі Дземідовіч.

❗️Прэзентацыі пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе.

У траўні кніга „Poetická reportáž“ будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы “Свет кнігі”.👍

#палічка
🎧 “Хвілінка” Ігара Бабкова ў аўдыёфармаце.

Праект “Кнігі бяз літар” агучыў твор Ігара Бабкова “Хвілінка. Тры гісторыі”.

«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры, кожны з якіх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі – алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся».


👉 Слухаць тут

#аўдыё
📅 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Клішэвіча

Паэт Уладзімір Клішэвіч нарадзіўся 12 сакавіка 1914, Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобл. — памёр 14 лістапада 1978, Лос-Анджэлес, ЗША).
📌 Працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, у 1936 г. рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. Пад час ІІ Сусветнай жыў у Слуцку, пасля на эміграцыі.
📌 З 1948 г. жыў у ЗША, рэдагаваў часопіс «Беларус у Амерыцы», працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыяна. Некалькі разоў прыязджаў у БССР.
📌 Друкаваць вершы пачаў у 1931 г. Удзельнічаў у калектыўных зборніках «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943) і «Ля чужых берагоў» (Мюнхен — Нью-Ёрк, 1955). У 1964 г. выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывер, ЗША), у 1965 — паэму «Васіль Каліна» (Лондан), у 1973 — зборнік «Сняцца сны мне залатыя» (Бібліятэка газеты «Голас Радзімы», Мінск). У 1970—1975 гады шмат вершаў апублікаваў у газеце «Голас Радзімы».

#угэтыдзень
Моўны лікбез

Хвілінка моўнай адукацыі - правільна скланяем жаночыя прозвішчы па-беларуску.

#гутарка
⭐️ ЖМЕНЯ СОНЕЧНЫХ ПРОМНЯЎ

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сёння 12 сакавіка а 18-й гадзіне запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Жменя сонечных промняў”, прысвечанай творчасці сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў бягучым годзе:

☀️Івана Чыгрынава – 90 год,
☀️Артура Вольскага – 100 год,
☀️Алеся Савіцкага – 100 год,
☀️Аркадзя Куляшова – 110 год,
☀️Максіма Лужаніна – 115 год,
☀️Алеся Якімовіча – 120 год,
☀️Міхася Лынькова – 125 год.

На экспазіцыі можна будзе пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі і інш.👍

#анонс
⭐️ Вечарына Андрэя Хадановіча

19 сакавіка ў Вільні паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч правядзе творчую вечарыну ў ЕГУ. Прагучаць вершы, пераклады, песні, будуць прэзэнтаваныя кнігі "На беразе Волі", "Фантомныя радасьці" і "Цягнік Чыкага-Токіё".

❗️Пачатак а 16:30

#анонс
О, Беларусь!..
Лірычнае адступленне з рамана ў вершах «Родныя дзеці»

О, Беларусь!.. - Няхай усклікну
І я - за волатамі ўслед.
Як пілігрым нясе малітву -
Так я нясу іх запавет.

Я скалясіў і змераў пешкі
Твае прасторы ўдоўж і ўшыр -
І ўсе шляхі, дарогі, сцежкі
Пакрыжаваліся ў душы.

Не знаю сам, якога зелля
Ты падліваеш мне ў пітво, -
Што гэтак моцна, гэтак хмельна
Тваё чаруе хараство.

Не знаю слоў, каб растлумачыць,
Разгадку тайны праявіць, -
Чаму штодня мне трэба бачыць
Твой непаўторны краявід.

Чаму без роднага паветра
Я доўга дыхаць не магу.
Чаму мне суджана павечна
У неаплатным быць даўгу…

(урывак)

Ніл Гілевіч

#вершдня
⭐️БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ
Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-мастацкую выставу прысвечаную вобразам беларускіх пісьменнікаў у мастацтве.🔥

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя.

❗️Адкрыццё - 15 сакавіка ў 17:00.

#анонс
⭐️ Да 90-годдзя Кастуся Цвіркі

Юбілейная кніжная выстаўка “Песня ў гонар Зялёнай Дубровы”, прысвечаная 90-годдзю беларускага пісьменніка Кастуся Цвіркі, праходзіць з 12 сакавіка па 21 красавіка ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.

❗️Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

👉 Уваход – па чытацкім білеце.

#анонс