❗️"Зычыць і жадаць" - ужываем правільна
Моўны лікбез ад мовазнаўцы Вінцука Вячоркі. Ведаеце самі - перашліце сябрам!
#гаворка

📙 Выбраная лірыка Уладзімера Арлова
У папулярнай выдавецкай серыі "Паэты планеты" выйшла кніга выбранай лірыкі Уладзімера Арлова.
❗️Шукайце ў "Акадэмкнізе" і інтэрнэт-кнігарнях.
#палічка

💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥
❗️Рына ❗️
Так завецца труба для стоку дажджавой вады.
«Вясна – разбуджаныя рыны, якія трубяць, захлынаючыся талаю вадой.» М. Танк
«На дахах ужо і тануць няма чаму, а з-пад кожнай рыны ўсё адно вільготны след на асфальце». У. Караткевіч

⭐️ Аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі
Аўтарка Ева Вежнавец і яе перакладчыца на нямецкую Ціна Вюншман — у шорт-лісце Міжнароднай літаратурнай узнагароды. Гэта нямецкая літаратурная прэмія за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову.
Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне.👍
#навіны

***
Паміж Гомелем ды Мінскам,
недзе там, мажліва блізка
каля восеньскай імжы
цень мой раптам прабяжыць…
Па сьцяжыне, праз масткі,
цераз поле, напрасткі…
не крыўдуйце, як скрозь сон,
ён кране каго крысом,
на каго абрыне сьнег,
каго ласкай ахіне,
расьцярушыцца ў тумане
і мяне зусім ня стане…
Сяржук Сыс
#раптам верш
Паміж Гомелем ды Мінскам,
недзе там, мажліва блізка
каля восеньскай імжы
цень мой раптам прабяжыць…
Па сьцяжыне, праз масткі,
цераз поле, напрасткі…
не крыўдуйце, як скрозь сон,
ён кране каго крысом,
на каго абрыне сьнег,
каго ласкай ахіне,
расьцярушыцца ў тумане
і мяне зусім ня стане…
Сяржук Сыс
#раптам верш
Лонгрыд ад "Дзеяслова" 📖
Прапануем вам цудоўны тэкст- інтэрв'ю "Мы адкрылі для сябе Беларусь" культурніцкага дзеяча і літаратара Сяргея Вітушкі (1965-2012), якое ён даў у далёкім 2008 г.
Здаецца, што ён распавёў не проста пра свой шлях, але і даў парады на будучыню ўсім, каго пакінуў.
"Мы адкрылі для сябе Беларусь, беларускае. Гэта ёсьць нешта нашае, нешта лепшае, і гэта тое, што ад нас хавалі, што нам не давалі. Гэта нейкая таямніца, якую мы раскрылі і прапануем іншым. Быццам бы на сьметніку раскапалі каштоўнасьць – адцёрлі, адмылі і во – яна зазьзяла! І мы гэта знайшлі і, калі ласка, гатовыя падзяліцца з кожным – вазьміце, бярыце! Бярыце, гэта ж так добра, так цікава! Вось такая была інтэнцыя. Мы ішлі да людзей менавіта з такім пасылам."
👉 Далей тут
#лонгрыд

Рака мая — і не мая...
А баржы з белым борцікам.
Вада цьвіце, нібы ральля.
А я бягу да порціка.
Рака са мной і не са мной,
а з хлопцам-перавозчыкам,
Ён перавозіць пчолаў рой
і пчаляра пад дожджыкам.
...Мядовы луг з кароўкамі
і вульляў сны мажорныя.
Рака мільгнула зоркамі —
вада, як сажа чорная.
Каля глухога берага
спраўляюць чайкі хрэсьбіны.
Пялюшкі з пуху белага
на дроце хваль разьвесілі.
Алена Ігнацюк
#раптамверш
Рака мая — і не мая...
А баржы з белым борцікам.
Вада цьвіце, нібы ральля.
А я бягу да порціка.
Рака са мной і не са мной,
а з хлопцам-перавозчыкам,
Ён перавозіць пчолаў рой
і пчаляра пад дожджыкам.
...Мядовы луг з кароўкамі
і вульляў сны мажорныя.
Рака мільгнула зоркамі —
вада, як сажа чорная.
Каля глухога берага
спраўляюць чайкі хрэсьбіны.
Пялюшкі з пуху белага
на дроце хваль разьвесілі.
Алена Ігнацюк
#раптамверш
⭐️ Да 100-годдзя "Маладняка"
100 год таму, летам 1923 года, выйшаў першы нумар часопіса "Маладняк".
Аўтары першага нумару: Міхась Чарот, Янка Купала, Алесь Чарвякоў, Усевалад Ігнатоўскі, Сафія Фрай, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Цішка Гартны, Алесь Дудар, Змітрок Бядуля, Анатоль Вольны і інш.
#рарытэт

📅 Сёння дзень памяці Піліпа Пестрака і Віталя Вольскага.
Абодва пісьменнікі адыйшлі ў гэты дзень з розніцай ў 10 гадоў - з дня смерці П. Пестрака мінула 45 гадоў і 35 – з дня смерці В. Вольскага.
Піліп Пястрак (1903 – 1978)
📌 Заходнебеларускі пісьменнік і грамадскі актывіст КПЗБ, што зазнаў рэпрэсіі з боку Польскіх уладаў.
📌Дэбютаваў вершамі ў 1926 г., у 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Асноўная творчасць была прысвечаная тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі - раман «Сустрэнемся на барыкадах».
Віталь Вольскі (1901 – 1988)
📌 Вядомы як празаік, перакладчык, драматург. Працаваў на кіраўнічых пасадах у Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Быў вядомы як крытык і выкрывальнік нацдэмаў у літаратуры.
📌Займаўся даследчыцкай дзейнасцю, пісаў падручнікі, а таксама кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў. Па шэрагу ягоных п’ес былі пастаўленыя спектаклі. Працаваў і як перакладчык, сярод іншага пераклаў на беларускую твор М. Кульбака “Зэльманцы” (1960 г.)
#угэтыдзень

⭐️ Сёння юбілей ў Аксаны Спрынчан
23 жніўня 50 гадовы юбілей адзначае паэтка і рэдактарка Аксана Спрынчан.
🌸Нарадзілася 23.08.1973 г. у Лунінцы. Паходзіць з творчай сям’і і з’яўляецца “паэткай у трэцім пакаленні” – дзед Браніслаў і бацька Вадзім таксама працавалі на літаратурнай ніве.
🌸 Вучылася на філалагічным факультэце БДУ. Працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
🌸 Дэбютавала вершамі ў 2000 г. З пачатку 2000-ых актыўная ўдзельніца аб’яднання «Літаратурнае прадмесце».
🌸 Аўтарка кніг паэзіі і твораў для дзецей:
«Вершы ад А.» (2004 г.), «Хата для Моўчы» (2007 г.), «ЖываЯ» (2008 г.), «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г.) і інш.
Віншуем і зычым новых творчых вяршыняў!💐💐💐
Каб бліжэй пазнаёміцца з імянінніцай прапануем вялікую гутарку з ёй. https://www.youtube.com/watch?v=gbfx0tLUL0I&list=PLeKLIMIx5Yc6Ppuo09iFACZhqgb7tMJN6&index=18

⭐️ Кніжныя скарбы
Ілюстрацыя мастака Яўгена Куліка да кнігі Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні ".

Старое фота 📸
Пісьменнік Міхась Стральцоў (1937-1987) задуменна пазіруе ў працоўным кабінеце. (фота пач. 1980-ых гг.)
#здымак

⭐️ Новы нумар «Дзеяслова»
У свежым 125-м нумары пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, "Шматкроп'і" Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. 👍
👉 Цалкам змест: https://dziejaslou.by/3676-2/
#анонс

ейныя пальцы пахнуць травой і лавандай
ў ейных вачах сланечнікаў поўнае поле
ў ейнай валізцы плешчацца кантрабандай
міжземнае мора французскага алкаголю
яе радзімкі свецяцца ў цемры як зоры
на ейныя вейкі зранку сядае туман
калі яна йдзе басанож па халодных плітах сабораў
у кожным саборы імгненна змаўкае арган
у валасах цыкады спяваюць без перапынку
калі яна проста на трасе заплюшчвае вочы
і ты крэмзаеш верш паўночы каб уразіць яе на хвілінку
а яна за хвілінку ўразіць цябе на паўночы
Андрэй Хадановіч