Суполка беларускіх пісьменнікаў
991 subscribers
5.64K photos
4 videos
1 file
1.82K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “Выбранае” Міхася Кавыля

Праз некалькі тыдняў у Беластоку пабачыць свет укладзеная архівістам і даследчыкам эміграцыі Лявонам Юрэвічам (Беларускі інстытут навукі і мастацтва) кніга “Выбранае” беларускага паэта-эмігранта ў ЗША, сябры БІНіМа Міхася Кавыля (1915—2017).

Гэта першае пасля больш як трыццацігадовага перапынку выданне творчай спадчыны аўтара, удзельніка беларускага літаратурнага працэсу яшчэ канца 1920-х — пачатку 1930-х. Міхась Кавыль пачынаў свой творчы шлях у Менскім Белпедтэхнікуме, друкаваўся на старонках “Маладняка”.
👉Болей тут

#палічка
👍10
Якуб Колас - новыя рыскі да партрэта класіка ❗️

Якія псеўданімы найчасцей ужываў Канстанцін Міцкевіч і як яны з’яўляліся? Калі паэт пачаў пісаць па-беларуску? Што можа расказаць пра свайго ўладальніка асабістая бібліятэка Якуба Коласа? Якія ўражанні засталіся ў паэта ад паездкі ў Парыж? Ці праўда тое, што Якуб Колас быў моднікам і меў прыватную плантацыю тытуню? 🧐

Пра незвычаны жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў размове з гісторыкам і літаратуразнаўцам Алесем Крыжэвічам у перадачы “Культурная раніца” на Радыё Марыя
Глядзіце тут

#партрэт
9
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Сёння хочам запрасіць вас на сваю ўнутраную кухню: распавядзем пра нашыя планы, каб вы ведалі, якіх агучку якіх кніг варта чакаць у бліжэйшай будучыні.

«Mercks Graz!», Уладзіслаў Гарбацкі

…«Mercks Graz!» – настальгічная аповесць пра каханне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух еўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаванне з Замкавай гары Грацам і сузор’ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханне…

«Бэйруцкія апавяданьні», Агатангел Крымскі

Кніга класіка ўкраінскай літаратуры з крымскататарскімі і беларускімі каранямі ў цудоўным перакладзе Уладзіслава Гарбацкага.

«Бэйруцкія апавяданьні» – псіхалагічна-сатырычны твор, у якім можна знайсці багаты этнаграфічны матэрыял, каштоўны для разумення Лівану і Блізкага ўсходу.

«І ўзыходзіць сонца», Эрнэст Хэмінгуэй

Знакаміты раман Эрнэста Хэмінгуэя, з перавыдання якога распачалася дзейнасць выдавецтва «Янушкевіч» у Варшаве. «І ўзыходзіць сонца» упершыню выйшла па-беларуску ў перакладзе Юркі Гаўрука ў 1977 годзе.

«Воляй абраны», Анатоль Бароўскі

Раман гомельскага пісьменніка Анатоля Бароўскага «Воляй абраны», з якога можна даведацца пра каханне беларускага нацыянальнага героя і кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага і яго нарачонай Марыі Ямант.

А ў каментах падзяліцеся: што з гэтага вы хацелі б паслухаць у першую чаргу?
👍15
***
Пэўна, учора
глядзеў на снег - ды раптам
каткі на вербах.

Міраслаў Адамчык

#хоку
11👍2
📖 Новы пераклад «Бібліі» на беларускую мову

Пратэстанцкі пастар Антоні Бокун паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што скончыў вялікую працу – пераклад “Бібліі” на беларускую мову. На гэта яму спатрэбілася каля 12 гадоў. Таксама перакладчык адзначыў, што пераклад ажыццяўляўся з грэцкай і іўрыту.
Пераклад даступны ў электроннай форме праз мабільны дадатак Bible App (www.bible.com/be) і разьмешчаны на сайтах www.bible.com/be/bible/1573/GEN.1.БББ, www.bible.by, www.logos.by.

#анонс
👍159
❗️XXX Мінскі кніжны кірмаш пройдзе 22-26 сакавіка

Кірмаш пройдзе ў сталіцы па адрасе пр. Пераможцаў, 16. Урачыстае адкрыццё запланаванае на 14:00 22 сакавіка. Сёлетняя назва мерапрыемства “Свет без межаў”.

#анонс
👀6👍1
Літаратурная Беларусь 🗞

Прапануем вам эсэ Андрэя Федарэнкі “Скрыган”, прысвечанае ўражанням ад сустрэч аўтара з Янам Скрыганам і яго кнігамі.

“…Канечне, у чалавека ёсць лёс. Ёсць над ім Бог, які апякуецца, каб чалавек пайшоў менавіта такім і ніякім іншым шляхам. Бо нездарма ж у хвіліны найбольшых душэўных пакутаў выкалупнуўся з паліцы не першы, а менавіта другі том Яна Скрыгана. І, канечне, нездарма адкрыўся на «Думках аб мове», «Чарах слова», «Майстэрні». Адчуванне было, нібыта мяне ўзялі за руку і вывелі з цёмнай, непралазнай глушэчы, дзе я безнадзейна блукаў, на сонечную паляну, адкуль ужо рукой падаць і да жаданай, цупкай дарогі.”

👉 чытаць усё эсэ тут (спампаваць pdf)

#лонгрыд
11
16 сакавіка адышоў у іншы свет пісьменнік, публіцыст, педагог Леанід (Аляксей Георгіевіч) ФІЛАТАЎ.

Ён нарадзіўся 13 траўня 1939 года ў вёсцы Бабінічы Віцебскага раёна. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны падчас нямецкага бамбавання на ганку школы загінулі яго маці і яго родны брат. Малы Леанід Філатаў з дзвюма старэйшымі братамі жыў у вялікай сям’і цёткі ў заходнепалескім мястэчку Маларыта.
У вайну Леанід Філатаў стаў непаўналетнім вязнем канцлагеру Потшыкаў (каля польскага горада Чанстахова), куды трапіў у 1944-ым разам з прыёмнымі бацькамі. Цудам змог выжыць.
Скончыў Маларыцкую сярэднюю школу, Брэсцкі чыгуначны тэхнікум, затым філфак Брэсцкага педінстытута. На працягу многіх гадоў аж да выхаду на пенсію працаваў настаўнікам у Мухавецкай СШ Брэсцкага раёна.
З 2002 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг «Ляхавецкая торба» (1992), «Дарога» (трылогія, 1997), «Адарваць ад сэрца» (2000), «Жывая зямля» (2001), «Асколкі болю» (успаміны вязняў фашызму), «Страла жыцця» (мініяцюры, апавяданні, народны гумар, аповесці, вершы (2007), «Жывому жыць (Споведзь качагара)» (2013).
Быў узнагароджаны літаратурнымі прэміямі «Берасцейская зорка», «Мядовая», Дыпломам імя Уладзіміра Калесніка Берасцейскай філіі СБП.

Пахаванне адбудзецца ў суботу, 18 сакавіка.

Вечная памяць!
😢17
Вечарына памяці Аляксея Пяткевіча

17 сакавіка а 15-й гадзіне ў Гарадзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбудзецца вечарына памяці знакамітага беларускага літаратуразнаўца, краязнаўца Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча "Патрыярх гарадзенскага краязнаўства".

#анонс
5
⭐️ Вечарына да Сусветнага дня паэзіі

21 сакавіка ў 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і канал “Культура” запрашаюць на вечарыну “Прачулым радком…”, каб разам адзначыць Сусветны дзень паэзіі.
У святочны вечар ў выкананні актораў і супрацоўнікаў канала “Культура” прагучаць вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў. У вечарыне возьмуць удзел Алег Вінярскі, Навум Гальпяровіч, Маргарыта Захарыя, Уладзімір Трапянок.
❗️А таксама наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць пачуць галасы Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Пімена Панчанкі ў запісах з фондаў канала “Культура”.

Уваход вольны!

#анонс
👍10
🎧 Дэбютны падкаст «Адкуль бяруцца кнігі»: Таццяна Заміроўская і яе творчы бэкстэйдж

У першым выданні падкасту ад litradio пісьменніца Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.👀
«Адкуль бяруцца кнігі» — падкаст пра пісьменніцтва, які складаецца з асабістых гісторый беларускіх аўтараў і аўтарак, іх творчых правілаў і практычных пісьменніцкіх парадаў.
👉Чытаць болей і слухаць тут

#анонс
6👍3
***
Нарэшце снег гарыць на чорным полі
І п’е усмак размоклая ралля,
І з кожнае адтуліны й расколіны
Бяжыць цурком дзіцятка ручая,
І ў небе клінам шумнае вяртанне,
І радасны гармідар у бары,
І дрэвы, натаміўшыся ў чаканні,
Ўжо чырванеюць веццем на вятры,
Вясна ідзе, і ёй ўсё роўна, дзе мы,
Дзе нас заспее ясны надыход,
Ці мы вадой нап’емся ў падзем’і,
Ці ў сонейка дапросімся даброт,
І я бяру, і п’ю вясну з прыгоршчы,
Палову пакідаючы журбе,
Бо ў гэты дзень, прыгожы і харошы,
Яшчэ мацней сумую па табе.

Ганна Севярынец

#раптамверш
20👍4👏2
***
Вярніся зноў, вясновы вецер звонкі!
I голас таты за вярсту чуваць:
– Гэй, не мыляйце, хлопцы, з баразёнкі!
Сур’ёзна трэба плугам кіраваць.

Каб роўна рэзаў плуг барозны-струны,
каб не глыбока і ня плытка браць.
Калі папар засееш, з добрай руні
найлепей тое ворыва відаць.

I сеяла ўся Беларусь, грала,
у хатах прала, ткала давідна
і толькі думкі новыя снавала
і душы высвабоджвала зь ярма.

Аджыў наш плуг сваё жыцьцё пачэсна,
сярпочак пад паветкаю спачыў.
I не на лавах, на адказных крэслах
сядзяць сыны, што адышлі ад ніў.

Ня плугам, яркім лазарам працуюць.
Бяруць за чуб жыцьцёвы пералом.
Высокаю энэргіяй кіруюць
і пішуць самалётавым крылом.

I крыкнуць хочацца нашчадкам юным:
– Змагайцеся зь няведамым сьмялей!
Прастуйце плугам, каб барозны-струны
і ворыва ня горш, як у людзей.

Шляхі жыцьця – запрэжаныя коні,
гаспадароў хай слухаюць яны.
Трымайце лейцы моцна у далонях
і не мыляйце роднай баразны.

Ларыса Геніюш

#вершдня
👍162
#юбіляр #Паўлюк_Прануза

…На фронце, не ведаўшы стомы,
Краіну сваю вызваляў.
Далёка ад роднага дому –
Армейскім пісьменнікам стаў…
(М.Хведаровіч)

18 сакавіка адзначаем 105 год з дня нараджэння пісьменніка Паўлюка Пранузы.

На сайце музея падрыхтавалі невялікую віртуальную выставу, прысвечаную юбіляру. Там можна пазнаёміцца з некаторымі музейнымі прадметамі з асабістага фонду пісьменніка.
http://bellitmuseum.by/virtualnaya-vystava-da-105-goddzya-z-dnya-naradzhennya-paulyuka-pranuzy/
🎉8👍3🔥3
Лонгрыд ад "Дзеяслова" 📖

* * *
я працяг ручнікоў
радзінных
вясельных
і пахавальных
знішчаных
нашчадкамі майстрых
і ў музеях захаваных
атуляю абразы
і крыжы спавіваю
ёсць ува мне
крыху кужалю
а болей
нябеленага
цяжкага раю
ці плыву па рацэ ці ў песні
на руцэ
ручніковая лінія
лёсу
абраная
з ранаю
не цыраванаю

Аксана Спрынчан

👉 чытаць усю нізку вершаў тут

#лонгрыд
👍249
📅 105 гадоў таму было заснаванае таварыства “Заранка”

Кааператыўнае выдавецкае таварыства “Заранка” з’явілася ў Мінску ў 1918 г. Сярод яго заснавальнікаў Язэп Драздовіч, таксама старшыня Павал Аляксюк і пісар Аляксандар Уласаў. Сярод іншага выдавала газету “Беларускі шлях”. Зачынілася ў 1920 г.

Цікава, што з гэткай жа назвай пазней існаваў і ілюстраваны дзіцячы часопіс, які выходзіў у 1927—1931 гг. у Вільні. Рэдактарам-выдаўцом яго была Зоська Верас. 🧐

#угэтыдзень
16👍3
Стары здымак 📸

Пісьменнікі Янка Брыль і Мікола Аўрамчык у галодным стэпе Узбекістана (1968 г.)

фота Уладзіміра Калесніка

#здымак
5🤔5👍2
Вернік паэзіі – да 120-годдзя Тодара Кляшторнага 🗞

“Сапраўдныя паэты не вучацца паэзіі, яны ў ёй жывуць: сталеюць, здзяйсняюць, паміраюць. Так было і ў Тодара Кляшторнага. У яго творчасці не заўважна вучнёўства. Ужо з першых вершаў
дваццацідвух-дваццацічатырохгадовага паэта, апублікаваных у часопісах «Аршанскі маладняк», «Полымя», «Маладняк», «Узвышша», стала зразумела, што ў літаратуру прыйшоў творца з адметным талентам і светапоглядам…
… Свой апошні верш з сімвалічнай назвай «Песня пра вясну» паэт змог апублікаваць 27 сакавіка 1936 года. У пачуццях і паэзіі яшчэ жыла непакорная вясна, а ў жыццё надыходзіла восень нябыту…”

👉 чытаць цалкам у выпуску “Літаратурнай Беларусі” (спампаваць pdf)

#лонгрыд
15
⭐️ 70 гадоў спаўняецца Уладзіміру Бутрамееву

Пісьменнік і драматург нарадзіўся 20 сакавіка 1953, в. Расна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобл.
📌 Скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве.
📌 Пачынаў шлях у літаратуру як рускамоўны празаік. Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» (другая назва — «Крык на хутары», 1989).
📌 У 1993 пабачыў свет зборнік прозы на беларускай мове «Задарожжа», у 1996 г. “Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай”

Зычым здароўя і плёну ў творчасці! 💐

#угэтыдзень
👍11🎉3