Дом-музей Валянціна Таўлая
Здымкі з Лідскага дома-музея Валянціна Таўлая (1914-1947 гг.). У гэтым будынку паэт жыў у 1939-41 гг.
(Фота Вольгі Гулевай).
Ці даводзілася вам бываць там? 🧐
#цікавосткі

👍15
📅 70 гадоў ад смерці Міколы Равенскага
9 сакавіка 1953 года ў Бельгіі памёр кампазітар, аўтар музыкі гімну-малітвы “Магутны Божа” Мікола Равенскі (1886—1953).
У 2020 г. у Мінску пабачыла свет прысвечаная яму кніга, што на здымку #3.
Мікола Равенскі (05.12.1886, в. Капланцы, цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 09.03.1953, Лювен (Лёвен), Бельгія). У 1903—1914 гг. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Мінску. У 1915 г. скончыў рэгенцкія курсы ў Маскве, у 1930 г. — Маскоўскую кансерваторыю. У 1930-х гг. выкладаў у Мінскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 г. быў выключаны з Саюза кампазітараў. Чытаць далей.
#угэтыдзень

❤11👍2
Неканчатковыя фіналы ў айчыннай літаратуры
Уявіце, што «Залатое цяля» Ільфа і Пятрова заканчваецца тым, што Астап Бэндэр жэніцца з Зосяй Сініцкай — так, так, прыгажуня камсамолка ўсё-ткі выйшла замуж за вялікага камбінатара! Чытацкая фантазія? А менавіта такі фінал і напісалі першапачаткова аўтары. Пасля зразумелі, што такі хэпі-энд не пройдзе, трэба злачынцу караць, і пакінулі яго збітым, самотным і абрабаваным. Дарэчы, і пушкінская Таццяна ў канцы паэмы павінна была спачатку збегчы з закаханым Анегіным.
Выпадкі, калі аўтар па розных прычынах змяняе першапачаткова задуманы фінал, не рэдкасць. Было такое і ў беларускай літаратуры. Давайце разам успомнім.

❤9👍1
***
Сёння я незвычайна радасны,
Ну, не хлопец —
усмешка адна:
Цеплынёю дваццаціградуснай
Абагрэла мяне вясна.
Люстры-лужыны
проста ў вочы
Сотні сонцаў мне навялі.
I лягчэй,
і прыемней крочыць
Па сырой, атагрэтай зямлі.
I паветра здаецца мядовым,
I нябёсы —
чысцей і сіней.
Я іду — дваццацігадовы,
I дзяўчаты глядзяць на мяне.
I, напэўна, таму,
што рады я
Захапленню ў вачах дзяўчат,
Так пяшчотна спявае радыё,
Так свавольна звініць ручай.
А каб сум, як атрутны стронцый,
Супыняючы кроў, не лез,
Вось вазьму ў спадарожнікі сонца
I на ноч не пушчу за лес.
I з ягоным святлом непатушаным
Абыду ўвесь зямны прасцяг,
Незвычайна шчаслівы і ўзрушаны,
Перапоўнены прагай жыцця...
Генадзь Бураўкін
#вершдня
Сёння я незвычайна радасны,
Ну, не хлопец —
усмешка адна:
Цеплынёю дваццаціградуснай
Абагрэла мяне вясна.
Люстры-лужыны
проста ў вочы
Сотні сонцаў мне навялі.
I лягчэй,
і прыемней крочыць
Па сырой, атагрэтай зямлі.
I паветра здаецца мядовым,
I нябёсы —
чысцей і сіней.
Я іду — дваццацігадовы,
I дзяўчаты глядзяць на мяне.
I, напэўна, таму,
што рады я
Захапленню ў вачах дзяўчат,
Так пяшчотна спявае радыё,
Так свавольна звініць ручай.
А каб сум, як атрутны стронцый,
Супыняючы кроў, не лез,
Вось вазьму ў спадарожнікі сонца
I на ноч не пушчу за лес.
I з ягоным святлом непатушаным
Абыду ўвесь зямны прасцяг,
Незвычайна шчаслівы і ўзрушаны,
Перапоўнены прагай жыцця...
Генадзь Бураўкін
#вершдня
❤25👍2🎉2
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай!
🔥
❗️Гушкацца❗️
Гэта значыць - качацца на арэлях.
Я ж ні разу не хадзіў на арэлі разам з Мальвінай. Неяк толькі бачыў, як гушкалася яна... Б. Сачанка.
#гаворка

❤16
📅 120 гадоў таму нарадзіўся Тодар Кляшторны
(11 сакавіка 1903, Парэчча, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. — 30 кастрычніка 1937, Мінск)
📍Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 📍Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», БелАПП.
📍Тодара Кляшторнага называлі ў свой час «беларускім Ясеніным» праз падабенства стылю і настрою вершаў.
✏️ Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк».
Аўтар паэмаў «Калі асядае муць», «Беларусь», «Палі загаманілі», «Сьляды дарог», «Радзіма».
📚 Выйшлі зборнікі паэзіі «Кляновыя завеі» (1927), «Сьветацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм — на штурм» (1934).
Арыштаваны ў 1936 г. Расстраляны ў 1937 г.

❤19👍3
Лонгрыд ад “Дзеяслова” 📖
ЗАЗІМАК
На вуліцы – паўзімы.
Там – дрэвы, нібы хімеры,
нахохленыя дамы,
гандлёвых радоў галеры;
ледзь-ледзь – нібы ўроскід – снег,
бы з зор рассыпаны ўночы…
Як быццам прачнуўся ў сне
і з явы за сном тым сочыш.
Ссівелая стынь травы.
Скалелыя рукі клёна.
Настылы свет, паўжывы,
стуляе вейкі стамлёна.
Леанід Галубовіч
👉 чытаць усю нізку вершаў тут
#лонгрыд
ЗАЗІМАК
На вуліцы – паўзімы.
Там – дрэвы, нібы хімеры,
нахохленыя дамы,
гандлёвых радоў галеры;
ледзь-ледзь – нібы ўроскід – снег,
бы з зор рассыпаны ўночы…
Як быццам прачнуўся ў сне
і з явы за сном тым сочыш.
Ссівелая стынь травы.
Скалелыя рукі клёна.
Настылы свет, паўжывы,
стуляе вейкі стамлёна.
Леанід Галубовіч
👉 чытаць усю нізку вершаў тут
#лонгрыд
👍23❤5
***
А лес стаіць, маўклівы ціха,
Не зварухне свайго галля...
Зіма, зіма... Бы ў цвеце ліпа,
У белым снезе ўся зямля.
Пятро Глебка
#вершдня
А лес стаіць, маўклівы ціха,
Не зварухне свайго галля...
Зіма, зіма... Бы ў цвеце ліпа,
У белым снезе ўся зямля.
Пятро Глебка
#вершдня
👍14❤4
Forwarded from Літаратурная Беларусь
11 сакавіка — гадавіна з дня смерці Аляксея ПЯТКЕВІЧА, беларускага літаратуразнаўцы, краязнаўцы, педагога.
Будучы прафесар нарадзіўся 30 сакавіка 1931 года ў вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага павета. З 1957 года жыў у Гродне. Быў адным з ініцыятараў за наданне Гродзенскаму ўніверсітэту імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, стварэння кафедры беларускай культуры. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе Кузьмы Чорнага».
З 1958 года друкаваў артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
Быў навуковым кіраўніком аспірантаў, падрыхтаваў трох кандыдатаў навук. Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 16 кніг.
Артыкул Алы ПЕТРУШКЕВІЧ пра адну з апошніх кніг Аляксея Міхайлавіча ПЯТКЕВІЧА «Слова і кніга Прынёмання», у якой прасочаны здабыткі культурнай спадчыны Гарадзеншчыны ад даўніх часоў да сучаснасці, можна прачытаць у № 116 «Літаратурнай Беларусі».

❤10👍4
***
Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!
Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.
Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?
Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.
Аляксей Пысін
#раптамверш
Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!
Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.
Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?
Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.
Аляксей Пысін
#раптамверш
👍22😢1
***
Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.
Крылы нашы — для радасці, мар,
Крылы нашы — для працы і свята.
Крылы — лішнія, крылы — цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.
Крылы ціснуцца пудка к спіне —
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае...
Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, —
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі!
Янка Сіпакоў
#вершдня
Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.
Крылы нашы — для радасці, мар,
Крылы нашы — для працы і свята.
Крылы — лішнія, крылы — цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.
Крылы ціснуцца пудка к спіне —
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае...
Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, —
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі!
Янка Сіпакоў
#вершдня
❤16👍5🔥3
Forwarded from Літаратурная Беларусь
🗞️ Дарагія сябры,
вашай увазе – сакавіцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь».
Рубрыкі выпуску:
✔️ ЮБІЛЕЙ: артыкулы да 140-годдзя «бацькі беларускага тэатра» Францішка АЛЯХНОВІЧА
✔️ ЮБІЛЕЙ: 120-годдзе «верніка паэзіі» Тодара КЛЯШТОРНАГА
✔️ ПРОЗА: абразкі Лявона ВАЛАСЮКА «Прадчуванне перамен»
✔️ ПАЭЗІЯ: новыя вершы Дануты БІЧЭЛЬ
✔️ ЧЫТАЛЬНЯ: «Аўтапартрэт у шаўковай кашулі» Адама ГЛОБУСА
✔️ ПАЭЗІЯ: вершы Дар’і ЛІС, Алы НІКІФОРСКАЙ і Аліны ПАЎЛОЎСКАЙ
✔️ ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра «іспанскіх арфеяў» Лопэ дэ ВЕГА і Мігеля дэ СЕРВАНТЭСА
✔️ ПЕРАКЛАДЫ: выбарка рускай вершаванай сатыры канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (Уладзімір САЛАЎЁЎ, Леанід ТРЭФАЛЕЎ, Дзмітрый МІНАЕЎ, Уладзімір ЛІХАЧОЎ, Васілій КУРАЧКІН, Аркадзій БУХАЎ) у перастварэнні Генрыха ДАЛІДОВІЧА
✔️ СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Прыемнага чытання!
Знайсці свежы і мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT: https://kamunikat.org/litaraturnaja_bielarus.html

👍11
⭐️ “Выбранае” Міхася Кавыля
Праз некалькі тыдняў у Беластоку пабачыць свет укладзеная архівістам і даследчыкам эміграцыі Лявонам Юрэвічам (Беларускі інстытут навукі і мастацтва) кніга “Выбранае” беларускага паэта-эмігранта ў ЗША, сябры БІНіМа Міхася Кавыля (1915—2017).
Гэта першае пасля больш як трыццацігадовага перапынку выданне творчай спадчыны аўтара, удзельніка беларускага літаратурнага працэсу яшчэ канца 1920-х — пачатку 1930-х. Міхась Кавыль пачынаў свой творчы шлях у Менскім Белпедтэхнікуме, друкаваўся на старонках “Маладняка”.
👉Болей тут
#палічка

👍10
Якуб Колас - новыя рыскі да партрэта класіка ❗️
Якія псеўданімы найчасцей ужываў Канстанцін Міцкевіч і як яны з’яўляліся? Калі паэт пачаў пісаць па-беларуску? Што можа расказаць пра свайго ўладальніка асабістая бібліятэка Якуба Коласа? Якія ўражанні засталіся ў паэта ад паездкі ў Парыж? Ці праўда тое, што Якуб Колас быў моднікам і меў прыватную плантацыю тытуню? 🧐
Пра незвычаны жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў размове з гісторыкам і літаратуразнаўцам Алесем Крыжэвічам у перадачы “Культурная раніца” на Радыё Марыя
Глядзіце тут
#партрэт

YouTube
Культурная раніца. Тое, чаго мы не ведалі пра Якуба Коласа.
Якія псеўданімы найчасцей ўжываў Канстанцін Міцкевіч і як яны з’яўляліся? Калі паэт пачаў пісаць па-беларуску? Якім чынам ён трапіў на Румынскі фронт пад час Першай сусветнай вайны? Што можа расказаць пра свайго ўладальніка асабістая бібліятэка Якуба Коласа?…
❤9