Пра што сёння пісаць як не пра рынак працы
Год таму я распавядаў, што ў Швецыі IQ, замераны ў арміі, даволі лінейна прадказвае заробак у 34-45 год: чым вышэй IQ, тым больш заробак пазней у жыцці
Нядаўна гэты вынік паспяхова паўтарылі ў Фінляндыі і Нарвегіі (каля 450.000 чалавек для кожнай краіны). Прачытаем графікі разам на прыкладзе Фінляндыі: калі ў вас медыянны IQ (0 па вертыкалі), у вас медыянны заробак (50% па гарызанталі); Калі IQ у вас вышэй, чым у ~85% насельніцтва (1 стандартная дэвіяцыя па вертыкалі), вы ўваходзіце ў топ ~5% па заробку (95% па гарызанталі). І г.д.
Аўтары кажуць, што варыяцыя IQ у вышэйшых працэнтылях менш, чым у ніжэйшых. Кажучы проста, сярод тых, хто зарабляе мала, хапае людзей з высокім IQ. Людзей з нізкім IQ сярод ультразараблятараў заўважна менш
Таму калі любіце паплакацца, што былі надзвычай разумным дзіцёнкам, але лёс абыйшоўся з вамі несправядліва — можаце цяпер гэта рабіць і з дапамогай даных

😁41😭16👍9❤2🔥1🌚1
Платформа interviewing.io правяла эксперымент, каб высветліць, наколькі тэхнічныя рэкрутары у ІТ здольныя ацэньваць кандыдатаў
76 рэкрутараў, 30 рэзюме на кожнага, 2.200 ацэнак у суме. Некаторых кандыдатаў ацэньвала некалькі рэкрутараў
Высновы:
1. Рэкрутары ацэньвалі імавернасць таго, што кандыдат пройдзе тэхнічнае інтэрв'ю на платформе. З тых, каму яны далі 0-5% шанец, 47% паспяхова прайшлі інтэрв'ю. А з тых, каму яны далі 95-100% шанец, 64% прайшлі інтэрв'ю. Кажучы проста, якую б імавернасць яны не паставілі, шанец прайсці інтэрв'ю быў каля 50% (лінія на графіку ляжыць амаль гарызантальна)
2. Для тых кандыдатаў, якіх ацэньвалі больш за аднаго рэкрутара, сярэдняя розніца паміж ацэнкамі складала 41 працэнтны пункт
Гэта не першае падобнае даследаванне і тычыцца не толькі ІТ
Ёсць такая кніга, Bullshit jobs. Напісаная яна ўльтралевым антраполагам і чытаць яе натуральна немагчыма. Але пачалася яна з аднайменнага эсэ і з ім рэкамендую азнаёміцца. Я сам з паловай пасылаў не згодны, але прынамсі каб ведаць адкуль тэрмін пайшоў

👍23😁11🔥6🤔2
Мой любімы падкасцер, Эндрю Губерман
Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120%
Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся
Правільны адказ дарэч1 - 0.8^6 = ~74%
Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120%
Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся
Правільны адказ дарэч
😁54❤10🤯4🏆3🤔2🗿1
Лінейная (аг | рэг) рэсія
Мой любімы падкасцер, Эндрю Губерман Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120% Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся Правільны…
^ народ з гісторыі парваўся і пабёг пераправяраць ягоныя паперы на прадмет памылак. Аўтыстаў з ведамі статыстыкі ў інтэрнэтах агулам больш чым папулярных падкасцераў
І яны там канешне ж ёсць. Напрыклад у паперы пра "cyclic sighing" — тэхніку дыхання, якую ён прасоўвае і якая "працуе лепш чым медытацыя"
Калі глянуць на таблу (6 радок), бачым, у перакладзе на простую мову, што чым больш чалавек практыкуе гэтую тэхніку, тым лепшы эфект. Эфект вельмі статыстычна значны (p < 0.01)
Праблема ў тым, што калі глянуць на давяральныя інтэрвалы, яны перасякаюць нуль. Гэта абсурд матэматычны, так не бывае, але і з практычнага пункту гледжання абсурд: калі вы сцвярджаеце, што нешта мае моцны пазітыўны эфект, хацелася б, каб давяральны інтэрвал не ўключаў рэгіён з негатыўнымі эфектамі. Лагічна? Лагічна

😁13🤔2❤1👍1🎅1
Люблю патэрны ў даных пра якія нічога не ведаю. Трэніруе інтуіцыю
Напрыклад колькасць серыйных забойцаў у ЗША. У 80-ыя быў 7-14разовы ўсплёск, адносна 1950-ых ці 2010-ых
Чаму так у мяне не было ідэй, таму сабраў гіпотэзы ад людзей, якія у гэтым разбіраюцца:
Пра рост:
1. Будаўніцтва аўтамагістраляў спросціла перасоўванне і зрабіла скаладней звязаць забойствы праз адлегласць. Магло незаўважна набіраць тэмп і да 60ых
2. Разам з тым, развіццё крыміналістыкі дапамагло гэта заўважыць, канцэптуалізаваць "серыйных забойцаў" як феномен
3. Распаўсюд ТБ і масмедыя агулам прасунуў серыйных забойцаў у навінавы авангард. Сыходзячы з дапушчэння, што ім гэта падабалася, маем дадатковы стымул
4. Свінец. На другім графіку бачым пік канцэнтрацыі свінца ў крыві амерыканцаў ў 80-ыя. Ёсць даныя пра моцную карэляцыю паміж атрчуваннем свінцом у дзяцінстве і схільнасцю да гвалту
Пра падзенне:
1. Яшчэ большае развіццё крыміналістыкі, прафайлінга, ДНК тэстаў, а таксама камеры зрабілі забойствы імпрэзай куды больш складанай. Гэта, імаверна, асноўная прычына
2. Грамадства вырашыла, што труціць дзяцей свінцом не самая яскравая ідэя

🔥30👍13
Добрай раніцы. Распавяду смешнае
За апошні пару тыдняў было апублікавана тры гучныя мета-аналізы: пра лячэнне дэпрэсіі грыбамі, пра эксперыменты з трывожным разладам і лячэнне дэпрэсіі карыпразінам
Што аб’ядноўвае гэтыя даследаванні? Яны ўсе зрабілі адную і тую ж статыстычную памылку: пераблыталі стандартную памылку са стандрартнай дэвіяцыяй. Што гэта значыць распавядаць не буду, гэта нудна. Але распавяду, да чаго гэта прывяло
А прывяло гэта да таго, што эфекты, якія яны знайшлі, была ў разы завышаныя: у паперы пра эфектыўнасць грыбоў на ~500%, у паперы пра турботу на ~300% і ў паперы пра дэпрэсію і карыпразін на ~2000%
Яшчэ раз: за ~2 тыдні выходзіць 3 даследаванні з элементарнай статыстычнай памылкай, якія прапускаюць і аўтары і рэв’юверы, але якія за пару дзён знаходзяць у твітары (тут ці тут)
Так і жывем

The BMJ
Efficacy of psilocybin for treating symptoms of depression: systematic review and meta-analysis
Objective To determine the efficacy of psilocybin as an antidepressant compared with placebo or non-psychoactive drugs.
Design Systematic review and meta-analysis.
Data sources Five electronic databases of published literature (Cochrane Central Register…

😁25🤯18👍4😢3🌚3⚡1
Цікавае пра грошы і бяздомных
У Дэнверы адной групе бяздомных год выплочвалі 1.000$ у месяц, другой — адной сумай накінулі 6.500$ са старту і кожны месяц выплочвалі па 500$ дадатковых
Кантрольнай групе выплочвалі па 50$ у месяц. Думаю, вырашылі што хоць нейкая сума патрэбная, каб яны не разбегліся за год эксперыменту — потым не знойдзеш і даныя не збярэш
Усе 806 чалавек без ментальных захворванняў
Праз год ~60% з першай групы знайшлі жытло, ~60% з другой і ў трэцяй групе таксама ~60% знайшлі сабе жытло
З аднаго боку, я глянуў мясцовы арэндны рынак і там толькі 16% прапаноў ніжэй 1000$/месяц. Ну і "я ўдзельнічаю ў даследаванні" не самая пераканаўчая крыніца заробку для лэндлордаў. З іншага боку, 12 штук — гэта даволі шмат, я б чакаў хоць нейкага пазітыўнага эфекту

🤔36👍5🌚5❤1
Лінейная (аг | рэг) рэсія
Учора ў нашых суседзяў прайшлі выбары У сувязі з чым хачу падзяліцца прыкладам легендарнага прыёму ў візуалізацыі даных (першы скрыншот). А таксама парачкай больш знаёмых прыкладаў (другі і трэці). Адчуваецца нешта братэрскае. Стагоддзі ў адной дзяржаве…
У маю скарбонку візуалізацый. Гэтым разам France 24
Гляньце на памер правага сегменту адносна памеру левых. І на лічбы
😁68🌚15😐5😭5👍1🔥1🗿1
Сумавалі? Будзе жыццесцвярджальны, восеньскі пост. Пра карцінкі
Спачатку мне было лянота пісаць пра падробку даных у даследаванні пра Альцгеймер. Адна з уплывовых папер у галіне, 2006 году, пра т.з. Aβ*56, з высокай імавернасцю ўтрымлівае выдуманыя даныя
Потым было лянота пісаць пра падробку даных у даследаваннях па Альцгеймеры і Паркінсоне. Адным з найбольш цытуймых навукоўцаў на планеце. Падазраюць 132 даследаванні з 1997 па 2023. Гадавы бюджэт ягонага дэпартаменту — 2.6 мільярды
Потым пабачыў навіну пра тое, што Нобелеўскі лаўрэат 2019 году, які вывучаўАльцгеймер шмат чаго, у тым ліку ракавыя хваробы, таксама фальсіфікаваў даныя. Адкліканыя ўжо 13 ягоных даследаванняў, апошняе з часопісу Cancer Research
Ну і вырашыў, што час вас парадаваць. Ведаеце, што забаўнае? Яны трапіліся праз +/- адное і тое ж — копіпасцілі адныя і тыя ж выявы з розных папер пра розныя эксперыменты, падганяючы іх мінімальна пад патрэбныя высновы. Па-просту, пацанам было лянота кожны раз выдумляць новыя фэйкавыя даныя
Гідрыруйцеся і не хварэйце
Спачатку мне было лянота пісаць пра падробку даных у даследаванні пра Альцгеймер. Адна з уплывовых папер у галіне, 2006 году, пра т.з. Aβ*56, з высокай імавернасцю ўтрымлівае выдуманыя даныя
Потым было лянота пісаць пра падробку даных у даследаваннях па Альцгеймеры і Паркінсоне. Адным з найбольш цытуймых навукоўцаў на планеце. Падазраюць 132 даследаванні з 1997 па 2023. Гадавы бюджэт ягонага дэпартаменту — 2.6 мільярды
Потым пабачыў навіну пра тое, што Нобелеўскі лаўрэат 2019 году, які вывучаў
Ну і вырашыў, што час вас парадаваць. Ведаеце, што забаўнае? Яны трапіліся праз +/- адное і тое ж — копіпасцілі адныя і тыя ж выявы з розных папер пра розныя эксперыменты, падганяючы іх мінімальна пад патрэбныя высновы. Па-просту, пацанам было лянота кожны раз выдумляць новыя фэйкавыя даныя
Гідрыруйцеся і не хварэйце
Science
Faked Beta-Amyloid Data. What Does It Mean?
Late last week came this report in Science about doctored images in a series of very influential papers on amyloid and Alzheimer’s disease. That’s attracted a lot of interest, as well it should, and as a longtime observer of the field (and onetime researcher…
🤯48🫡9😁8❤2🥰2🤬2👍1🌚1
Lanced Digit Health апублікаваў вынікі маштабнага клінічнага даследавання пра AI і анкалогію — на 100.000 удзельніц
Для адной групы выкарыстоўвалі AI-асістэнт пры мамаграфіі, для другой карысталася стандартнымі метадамі
Вынікі? На 28% больш выяўленых выпадкаў рака без істотнага росту false positives ("анкалогіі няма але дыягнастуем"). У лічбах гэта 6.4 дыягнаставаных выпадкі на 1000 шведак супраць 5.0 у кантрольнай групе.
На фоне slop навін пра чарговы чат-бот, грэе мне душу

The Lancet Digital Health
Screening performance and characteristics of breast cancer detected in the Mammography Screening with Artificial Intelligence trial…
The findings suggest that AI contributes to the early detection of clinically relevant
breast cancer and reduces screen-reading workload without increasing false positives.

🔥60👌8👍5🌚1
Пра эгалітарны беларускі фэйсбук
Знайшоў забаўны датасэт пра "Cross-Gender Friending Ratio". Індэкс роўны 1 значыць, што ў краіне і мужчыны і жанчыны ў сярэднім маюць аднолькавы % жанчын у сябрах. Менш аднаго -- у жанчын у сябрах большы % жанчын. Чым бліжэй да нуля тым больш гэты гендерны разрыў
Беларусь на мапе ёсць анамаліяй і падобная размеркаваннем больш на Германію, чым на суседзяў. Падазраю праз тое, што ФБ сацсетка ў РБ непапулярная і аўдыторыя там спецыфічная адносна ўсяго насельніцтва

❤32🌚14👍3💯2
Прэзентацыя OpenAI з параўнаннем GPT-5 супраць іншых мадэляў
Адпраўляецца ў капілку маіх любімых візуаліцый

😁108❤7👍2💅2😢1
Чао-какао
Прачытаю вось тут лекцыю пра даныя і алгарытмы, калі раптам вы "ва ўзросце да 30 гадоў (госпадзі як балюча) з досведам працы ў медыя, аналітыцы ці даследаваннях" — падавайцеся, дэдлайн 22 верасня (уключна)

Telegram
Цэнтр новых ідэй
🔥 Адкрыты набор на Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі
Курс, які навучыць цябе візуалізацыі дадзеных.
За 2 месяцы асвоіш, як ператвараць сухія лічбы ў наглядныя візуалізацыі
і гісторыі, якія будуць зразумелыя розным аўдыторыям.
🔘 Чаму data…

🔥20❤2🙏2😢1
Цікавая прэзентацыя пра наш дэмаграфічны лёс і фертыльнасць ад Jesús Fernández-Villaverde, "вядучага эксперта па дэмаграфіі"
- Фертыльнасць падае нашмат хутчэй чым усе чакалі
- Глабальная фертыльнасць імаверна ўжо ніжэй узроўню узнаўлення з 2023 году
- Падзенне паскорылася ў раёне 2014
- Middle-income краіны пакутваюць больш за ўсіх: у Мексіцы, Тунісе, Тайландзе, ці Турцыі з Бразіліяй фертыльнасць ужо ніжэй чым напрыклад у ЗША
- ААН працягвае рабіць выгляд што не ўсё так страшна, закладаючы ў свае прагнозы масавы "адскок" — рост фертыльнасці назад "with an expectation of continued progress toward gender equality and women’s empowerment and improving social and economic opportunities.”
Не памятаю, у якой прэзентацыі я гэта бачыў, але ў размовах пра "адскок" часам прыводзяць прыклад Беларусі, дзе з ~2004 па 2016 сапраўды на 40% вырасла фертыльнасцьа цяпер падае ударнымі тэмпамі
Таксама трымайце цікавую візуалізацыю
- Фертыльнасць падае нашмат хутчэй чым усе чакалі
- Глабальная фертыльнасць імаверна ўжо ніжэй узроўню узнаўлення з 2023 году
- Падзенне паскорылася ў раёне 2014
- Middle-income краіны пакутваюць больш за ўсіх: у Мексіцы, Тунісе, Тайландзе, ці Турцыі з Бразіліяй фертыльнасць ужо ніжэй чым напрыклад у ЗША
- ААН працягвае рабіць выгляд што не ўсё так страшна, закладаючы ў свае прагнозы масавы "адскок" — рост фертыльнасці назад "with an expectation of continued progress toward gender equality and women’s empowerment and improving social and economic opportunities.”
Не памятаю, у якой прэзентацыі я гэта бачыў, але ў размовах пра "адскок" часам прыводзяць прыклад Беларусі, дзе з ~2004 па 2016 сапраўды на 40% вырасла фертыльнасць
Таксама трымайце цікавую візуалізацыю
🙈12🤔8👍6😭6❤3🎉3👀2🍾1
У заходніх дэмакратыях ёсць такі забаўны феномен, форма representation gap, якому ўсё больш падцверджанняў з розных бакоў
Феномен калі палітыкі трымаюцца больш левых пазіцый чым электарат па палітычных, сацыяльных, культурных пытаннях. Напрыклад:
- У Брытаніі, Партугаліі, Нідэрландах ці Швецыі палітыкі больш прыязна ставяцца да іміграцыі, чым выбаршчыкі (графік 1)
- У Нямеччыне гэта таксама так, а ў 2013 парламентарыі якія ідэнтыфікавалі сябе як "кансерватары" хацелі больш іміграцыі, чым медыянны выбаршчык (графік 2)
- У ЗША па пытаннях "глабалізацыі" (што ўключае ў сябе іміграцыю) сярэдні дэмакрат (блакітная "М") бліжэй па поглядам да рэспубліканцаў чым да донараў дэмакратычнай партыі (блакітная "$"). Донарам рэспубліканцаў "глабалізм" таксама больш па душы чым выбаршчыкам (графік 3)
- У краінах ЕС за выключэннем Польшчы і Балгарыі палітыкі трымаюцца больш левых поглядаў па культурных пытаннях чым электарат (графік 4)

🤔17😱7❤1