Пані А.
Аднойчы засьнеш ты, накрыўшыся коўдрай,
Аднойчы прасьнесься — і ўсё будзе добра,
І дзень будзе сьветлы, і ноч будзе цёмнай,
І на душы тваёй будзе спакойна.
Аднойчы настане, яно ў цябе будзе,
Аднойчы прыйдзе, пра цябе не забудзе,
Аднойчы ня зманіць, яно будзе з намі,
Аднойчы пабачыш — адразу пазнаеш.
Ты будзеш сабою, ты будзеш шчасьлівай,
Ты зробіш усё, што душы тваёй міла,
І праца твая будзе плённай, руплівай,
І справа твая будзе жыць зіхатліва.
І ты абароніш, і ты будзеш праўдай,
І ты пераможаш армады пагарды,
І ты ім пакажаш, ты зьнішчыш гарматы...
І ўвечары ўдома заварыш гарбаты.
14.06.2022
Аднойчы засьнеш ты, накрыўшыся коўдрай,
Аднойчы прасьнесься — і ўсё будзе добра,
І дзень будзе сьветлы, і ноч будзе цёмнай,
І на душы тваёй будзе спакойна.
Аднойчы настане, яно ў цябе будзе,
Аднойчы прыйдзе, пра цябе не забудзе,
Аднойчы ня зманіць, яно будзе з намі,
Аднойчы пабачыш — адразу пазнаеш.
Ты будзеш сабою, ты будзеш шчасьлівай,
Ты зробіш усё, што душы тваёй міла,
І праца твая будзе плённай, руплівай,
І справа твая будзе жыць зіхатліва.
І ты абароніш, і ты будзеш праўдай,
І ты пераможаш армады пагарды,
І ты ім пакажаш, ты зьнішчыш гарматы...
І ўвечары ўдома заварыш гарбаты.
14.06.2022
Урок іншароднай мовы
Раніца. Цёмна. Школа. Званок.
Дзеці бягуць на белмовы урок.
Родная мова —
матчына мова
Пішуць сачыненне
замест
твора.
Роднага слова
Ім мала вядома
Ад самай калыскі.
«Учылі б англійскій...»
Лятуць адпачываць
На Мёртвае мора.
Ад мамы не чуваць
Мёртвае мовы.
«Хоць беларуска я,
Мне роднай — руская».
Лапці. Сяляне.
Вайна. Арнамент.
04.07.2022
Раніца. Цёмна. Школа. Званок.
Дзеці бягуць на белмовы урок.
Родная мова —
матчына мова
Пішуць сачыненне
замест
твора.
Роднага слова
Ім мала вядома
Ад самай калыскі.
«Учылі б англійскій...»
Лятуць адпачываць
На Мёртвае мора.
Ад мамы не чуваць
Мёртвае мовы.
«Хоць беларуска я,
Мне роднай — руская».
Лапці. Сяляне.
Вайна. Арнамент.
04.07.2022
Быў у пробашча сабака
Быў у пробашча сабака,
Ён яго любіў,
Зьеў сабака шматок мяса —
Пробашч не пабіў,
Вушка пачасаў,
Сабаку ён сказаў:
«Быў у пробашча сабака,
Ён яго любіў…»
11.07.2022
Быў у пробашча сабака,
Ён яго любіў,
Зьеў сабака шматок мяса —
Пробашч не пабіў,
Вушка пачасаў,
Сабаку ён сказаў:
«Быў у пробашча сабака,
Ён яго любіў…»
11.07.2022
Справа №__
Дар'я села на канапу
піша верш пра маму й тату
з кухні добра чутны лямант
дрыжыкі бяруць атрамант
Дар'і страшна Дар'я плача
варушыцца звышзадача
бачыць толькі адну кропку
піша сказы нетаропка
Дар'я чуе б'ецца сподак
сьціснуў зубы самародак
эспандэр сьціскаюць рукі
адпусьціла піша гукі
Дар'я чуе нехта ўдарыў
па стале напаўдраўляным
шорах ціша сьмех крык віскат
ужо б'юцца літар нізка
тата лае мама моўчкі
вось яна кудысьці ўпрочкі
мама набірае нумар
тата лае ты што дура
забірае трубку раптам
палажыў на месца мама
зноўку ўзяла зноўку звоніць
вось міліцыя прыходзіць
штось пытае размаўляюць
маму к Дар'і адсылаюць
у пакой прыкрылі дзьверы
з татам міліцыянеры
мама плача Дар'і кажа
пра ўсё-ўсё й нішто адразу
потым зьмена потым тата
кажа мама вінавата
зноўку разам адазвала
мама гэтую заяву
тыя выйшлі засталіся
жонка муж і вершык чыйся
11.08.2022
Дар'я села на канапу
піша верш пра маму й тату
з кухні добра чутны лямант
дрыжыкі бяруць атрамант
Дар'і страшна Дар'я плача
варушыцца звышзадача
бачыць толькі адну кропку
піша сказы нетаропка
Дар'я чуе б'ецца сподак
сьціснуў зубы самародак
эспандэр сьціскаюць рукі
адпусьціла піша гукі
Дар'я чуе нехта ўдарыў
па стале напаўдраўляным
шорах ціша сьмех крык віскат
ужо б'юцца літар нізка
тата лае мама моўчкі
вось яна кудысьці ўпрочкі
мама набірае нумар
тата лае ты што дура
забірае трубку раптам
палажыў на месца мама
зноўку ўзяла зноўку звоніць
вось міліцыя прыходзіць
штось пытае размаўляюць
маму к Дар'і адсылаюць
у пакой прыкрылі дзьверы
з татам міліцыянеры
мама плача Дар'і кажа
пра ўсё-ўсё й нішто адразу
потым зьмена потым тата
кажа мама вінавата
зноўку разам адазвала
мама гэтую заяву
тыя выйшлі засталіся
жонка муж і вершык чыйся
11.08.2022
Эпівосьтамфія
Іду, іду, і раз — сьвярбіць!
Не абы-дзе — на сьпіне.
Спрабую сьпінай варушыць —
Сьвярбіць і ўсё ня сьціхне.
Цягну руку, цягну, цягну
Пад кофту ды цішотку.
Я недзе штось паварухну —
А рукі ўсё ж кароткі.
Я труся, труся аб вярбу,
А ўсё яно сьвярбіць.
Разьдзерла сьпіну ў кроў сваю,
І толькі больш баліць.
Я труся, труся, тру сябе,
І менею ўсё ростам.
Жыцьцё аддаўшы той вярбе,
Я стала пылу горсткай.
18.08.2022
Іду, іду, і раз — сьвярбіць!
Не абы-дзе — на сьпіне.
Спрабую сьпінай варушыць —
Сьвярбіць і ўсё ня сьціхне.
Цягну руку, цягну, цягну
Пад кофту ды цішотку.
Я недзе штось паварухну —
А рукі ўсё ж кароткі.
Я труся, труся аб вярбу,
А ўсё яно сьвярбіць.
Разьдзерла сьпіну ў кроў сваю,
І толькі больш баліць.
Я труся, труся, тру сябе,
І менею ўсё ростам.
Жыцьцё аддаўшы той вярбе,
Я стала пылу горсткай.
18.08.2022
Адчуваю непрыязнасць…
Я даўно, вядома, як і ўсе ўсё разумею,
У вогнішча ня хочацца ліць лішняга алею,
Бясспрэчна, што яны такія ж, як і ўсе мы, людзі,
І хай мне скажуць некаторыя «хто судзьдзі»,
Я ўсё ж хачу агучыць сваю думку
Да тых, хто 'шчэ ўспрымае ды шукае паратунку...
Ведаеце, проста гэтая ўся прапаганда,
Прадмет якой лічыўся ў нас заўжды рэччу заганнай,
Проста рэжа вочы мне жалезам і кроўю,
Кроўю і потам,
І потым,
Ён шкодзіць на'т майму псіхічнаму здароўю...
Яшчэ я разумею, калі гэтыя займаюцца... ну, гэтым, (зразумелі),
Недзе ў сябе дома, у сваёй пасьцелі,
Ды не на вачах жа ў іншых, не ў аддзеле
Афіцыйнай установы,
Так бы мовіць,
Міністэрства па Процідзее
Таму, ну... чым займаюцца ўсе гэтыя вось прахіндзеі
Ў вольны ад працы час,
Не спытаўшы нас,
Не спытаўшы ані ў кога, а ці гэтага хацелі.
Яны ж ведалі, чулі пра Кнігу,
Там ім сказана пра гэта — убачылі фігу,
Там на'т артыкул адпаведны, і не адзін,
Няўжо ня ведаюць, што робяць? Ні адзін?
Яны жа йдуць ну проста ўпоперак прыроды,
Ну дзе вы бачылі ў жукоў ці карняплодаў
Тое, як у іх там клічуцца?! — то Сатана:
Дывізія 1, дывізія 2.
20.10.2022
Я даўно, вядома, як і ўсе ўсё разумею,
У вогнішча ня хочацца ліць лішняга алею,
Бясспрэчна, што яны такія ж, як і ўсе мы, людзі,
І хай мне скажуць некаторыя «хто судзьдзі»,
Я ўсё ж хачу агучыць сваю думку
Да тых, хто 'шчэ ўспрымае ды шукае паратунку...
Ведаеце, проста гэтая ўся прапаганда,
Прадмет якой лічыўся ў нас заўжды рэччу заганнай,
Проста рэжа вочы мне жалезам і кроўю,
Кроўю і потам,
І потым,
Ён шкодзіць на'т майму псіхічнаму здароўю...
Яшчэ я разумею, калі гэтыя займаюцца... ну, гэтым, (зразумелі),
Недзе ў сябе дома, у сваёй пасьцелі,
Ды не на вачах жа ў іншых, не ў аддзеле
Афіцыйнай установы,
Так бы мовіць,
Міністэрства па Процідзее
Таму, ну... чым займаюцца ўсе гэтыя вось прахіндзеі
Ў вольны ад працы час,
Не спытаўшы нас,
Не спытаўшы ані ў кога, а ці гэтага хацелі.
Яны ж ведалі, чулі пра Кнігу,
Там ім сказана пра гэта — убачылі фігу,
Там на'т артыкул адпаведны, і не адзін,
Няўжо ня ведаюць, што робяць? Ні адзін?
Яны жа йдуць ну проста ўпоперак прыроды,
Ну дзе вы бачылі ў жукоў ці карняплодаў
Тое, як у іх там клічуцца?! — то Сатана:
Дывізія 1, дывізія 2.
20.10.2022
Сонны марш
Халера зноў
І зноў
Чарго__вы раз
Ва___ліцца ўсё з рук...
Пла__ны робіш — ха - ха - ха —
Ро__біць час зь цябе дэдлай_ну крук.
Так ужо было мільёнаў дзьве_сьце раз
Паўтараеш зноў і зноў сама сабе наказ...
СА___БЯРЫСЯ!
ПРОСТА САБЯРЫСЯ!
Не гля_дзі ты ўбок!
Рабі хутчэй што трэ_ба,
Не глядзі на не_ба,
Сонца там ці ме_сяц
Ладзяць свой кружок!
Ха. Ха.
Калі б было так проста,
Проста ўзяць і на жыцьцё забыц_ца ўраз.
Родзічы, патрэбы,
Роту лусту хлеба,
Чаты ды навіны,
Дому дамавіна...
Як з заданьняў гэтым ростам
Устрымацца ад уласнавынішчаль_ных мне аб_раз?..
СА___БЯРЫСЯ!
ПРОСТА САБЯРЫСЯ!
Не гля_дзі ты ўбок!
Рабі хутчэй што трэ_ба,
Не глядзі на не_ба,
Сонца там ці ме_сяц
Ладзяць свой кружок!
Сон. Сон...
Дзе знайсьці мне час на
Сон. Сон...
Стаўлю я на кон свой
Сон. Сон...
Пальцаў мне адной рукі
Хопіць на падлік гадзін,
Калі я ў Марфея ўладзе,
А ня гіну ў вадаспадзе
Ўсіх сваіх памы_лак ды ру_тын...
Амін.
07.11.2022
Халера зноў
І зноў
Чарго__вы раз
Ва___ліцца ўсё з рук...
Пла__ны робіш — ха - ха - ха —
Ро__біць час зь цябе дэдлай_ну крук.
Так ужо было мільёнаў дзьве_сьце раз
Паўтараеш зноў і зноў сама сабе наказ...
СА___БЯРЫСЯ!
ПРОСТА САБЯРЫСЯ!
Не гля_дзі ты ўбок!
Рабі хутчэй што трэ_ба,
Не глядзі на не_ба,
Сонца там ці ме_сяц
Ладзяць свой кружок!
Ха. Ха.
Калі б было так проста,
Проста ўзяць і на жыцьцё забыц_ца ўраз.
Родзічы, патрэбы,
Роту лусту хлеба,
Чаты ды навіны,
Дому дамавіна...
Як з заданьняў гэтым ростам
Устрымацца ад уласнавынішчаль_ных мне аб_раз?..
СА___БЯРЫСЯ!
ПРОСТА САБЯРЫСЯ!
Не гля_дзі ты ўбок!
Рабі хутчэй што трэ_ба,
Не глядзі на не_ба,
Сонца там ці ме_сяц
Ладзяць свой кружок!
Сон. Сон...
Дзе знайсьці мне час на
Сон. Сон...
Стаўлю я на кон свой
Сон. Сон...
Пальцаў мне адной рукі
Хопіць на падлік гадзін,
Калі я ў Марфея ўладзе,
А ня гіну ў вадаспадзе
Ўсіх сваіх памы_лак ды ру_тын...
Амін.
07.11.2022
На баль елкі
Рой — думак
Два — страхаў
Ні — чога
Да — краху
Не — яшчэ
Мо — жна
Мо-
-жна
жыць.
Пачата ўсё ды зьмешана
Нічога не завершана
Паблытана забыта а-
бабіта быту бітумам
Як доўга гэта цягнецца
Калі настане раніца
Падчас начы адчайнае
Спачну я ці счаўраю я
Рой — думак
Два — страхаў
Ні — слова
Ні — лахаў
Толь — кі на-
-Дзе — я
Дзе я
Тут
Я зазвычай маўчу, не кажу лішніх словаў
Востры мой язык заўжды напагатове
Выдаць колкі жарт, раскрываючы сакрэты
Нікому не патрэбныя драўляныя манеты
Часам падаецца, што ведаю я болей
Чым варта мне было б, каб быць душой на волі
Часам падаецца, што дасягнуты столі
Апушчаныя долу, памятаць каб, хто я
Рой — думак
Два — страхаў
Паў — зе
Чарапаха
Паўз — змрок
Паў — крок
Пакрысе
Цячэ
Цурок
Пад вачыма вузкія колы інтарэсаў
Асабісты дзёньнік — пылу пад завесай
Пошук ідэнтычнасьці, пошук свайго месца
Хованкі з рэальнасьцю, мовы куламеса
Празрыстыя мэты на белым фоне
Нікому не заўважны, схаваны ў антрэсолі
Простае мае быцьцё шмат каму мазоліць вочы
Забыцьцё ці небыцьцё... «За быццё» гучыць сьвяточна
Рой — думак
Два — страхаў
Сей — горкі
Жні — гмахі
Бі — цем-
-Рубі — праўду
Бі — ху ю ўонт
Ту
Бі
07.12.2022
Рой — думак
Два — страхаў
Ні — чога
Да — краху
Не — яшчэ
Мо — жна
Мо-
-жна
жыць.
Пачата ўсё ды зьмешана
Нічога не завершана
Паблытана забыта а-
бабіта быту бітумам
Як доўга гэта цягнецца
Калі настане раніца
Падчас начы адчайнае
Спачну я ці счаўраю я
Рой — думак
Два — страхаў
Ні — слова
Ні — лахаў
Толь — кі на-
-Дзе — я
Дзе я
Тут
Я зазвычай маўчу, не кажу лішніх словаў
Востры мой язык заўжды напагатове
Выдаць колкі жарт, раскрываючы сакрэты
Нікому не патрэбныя драўляныя манеты
Часам падаецца, што ведаю я болей
Чым варта мне было б, каб быць душой на волі
Часам падаецца, што дасягнуты столі
Апушчаныя долу, памятаць каб, хто я
Рой — думак
Два — страхаў
Паў — зе
Чарапаха
Паўз — змрок
Паў — крок
Пакрысе
Цячэ
Цурок
Пад вачыма вузкія колы інтарэсаў
Асабісты дзёньнік — пылу пад завесай
Пошук ідэнтычнасьці, пошук свайго месца
Хованкі з рэальнасьцю, мовы куламеса
Празрыстыя мэты на белым фоне
Нікому не заўважны, схаваны ў антрэсолі
Простае мае быцьцё шмат каму мазоліць вочы
Забыцьцё ці небыцьцё... «За быццё» гучыць сьвяточна
Рой — думак
Два — страхаў
Сей — горкі
Жні — гмахі
Бі — цем-
-Рубі — праўду
Бі — ху ю ўонт
Ту
Бі
07.12.2022
Чарговы дзень у цырку
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
І побач упрыцірку
Ідзе чарговы дзень
Ён быццам пад капірку
Учорашняя сьцень
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
Бы ў часавую дзірку
Прывёў жыцьця прамень
Чарговы дзень у цырку
Вакол яго пляцень
Хай справы тыя дрэнь
І ліха хай ушыркі
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
19.12.2022
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
І побач упрыцірку
Ідзе чарговы дзень
Ён быццам пад капірку
Учорашняя сьцень
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
Бы ў часавую дзірку
Прывёў жыцьця прамень
Чарговы дзень у цырку
Вакол яго пляцень
Хай справы тыя дрэнь
І ліха хай ушыркі
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
19.12.2022
5 Лютага
Памяці М.
Пятага лютага — твой дзень.
Пятага лютага — твой цень.
Пятага лютага — цябе ня стала.
Пятага лютага — цябе нястала.
Серада. Будзень. Сышоў студзень.
Чорная раніца. Такіх яшчэ будзе.
Плачуць настаўніцы, сяброўкі, іншыя.
Усе іншыя. Ці быў іншы я?..
Мы ведалі адно аднога, сядзелі разам,
Былі ў кінатэатры, ты ў гасьцях аднаго разу,
Жылі мы побач, мне з акна відаць твой дом.
Усё яшчэ відаць. Усё яшчэ акно.
Тут не было рамантыкі ці чагось гэткага,
Было толькі сяброўства паміж падлеткамі.
Класам да цябе хадзілі, калі ты зламала сьпіну,
У цябе яшчэ была марская сьвінка скіні.
Ты пырскала вадой, было непрыемна.
Цябе дражнілі ў класе. І я. Дарэмна.
Чаму я зь імі быў. Чаму тады ня зьнік.
Дзе быў тады мой розум. Калі пайшоў адлік?
Я дрэнна памятаю, што тады было. Мы
Ня гутарылі больш з тады. Ты
Абрала паралельны "Б", а я
Застаўся ў сваім "А".
Пятага лютага. Хтосьці ўсім кажа навіну.
Я не разумею, ня веру, прымаю. Дзіўна.
Думалі, спазьняецца. А ты сьпяшалася.
Хтось кагосьці абдымае. Сьвятлее раніца.
Усім было блага. Кагось адпусьцілі з урокаў.
У мяне страх са сьмехам. Я абразіў сяброўку.
Гэты дзень не забыць. Гэты дзень — гэта ты.
Гэты дзень не адпусьціць ніяк праз гады.
Гэта быў вечар. Усе мы ў царкве.
Ва ўсіх у нас кветкі. Звычайна па дзьве.
Стаім вакол труны. Вочы — на твар,
Хтосьці заплача. Нервы бы з карт.
Гадзіну ці болей. Стаіць, хто можа.
Бацькі стаяць долей. Пакінулі ложа.
І ноч. І ранак. І быццам наноў.
Зь месца пустога ня зрушыць вачоў.
Празь месяцы чуў, ты рэзала рукі.
Жыцьцё апынулася горкай прынукай.
Радок у журнале зь імем адсутнага.
Імем тваім. Імем пятага лютага.
19.02.2023
Памяці М.
Пятага лютага — твой дзень.
Пятага лютага — твой цень.
Пятага лютага — цябе ня стала.
Пятага лютага — цябе нястала.
Серада. Будзень. Сышоў студзень.
Чорная раніца. Такіх яшчэ будзе.
Плачуць настаўніцы, сяброўкі, іншыя.
Усе іншыя. Ці быў іншы я?..
Мы ведалі адно аднога, сядзелі разам,
Былі ў кінатэатры, ты ў гасьцях аднаго разу,
Жылі мы побач, мне з акна відаць твой дом.
Усё яшчэ відаць. Усё яшчэ акно.
Тут не было рамантыкі ці чагось гэткага,
Было толькі сяброўства паміж падлеткамі.
Класам да цябе хадзілі, калі ты зламала сьпіну,
У цябе яшчэ была марская сьвінка скіні.
Ты пырскала вадой, было непрыемна.
Цябе дражнілі ў класе. І я. Дарэмна.
Чаму я зь імі быў. Чаму тады ня зьнік.
Дзе быў тады мой розум. Калі пайшоў адлік?
Я дрэнна памятаю, што тады было. Мы
Ня гутарылі больш з тады. Ты
Абрала паралельны "Б", а я
Застаўся ў сваім "А".
Пятага лютага. Хтосьці ўсім кажа навіну.
Я не разумею, ня веру, прымаю. Дзіўна.
Думалі, спазьняецца. А ты сьпяшалася.
Хтось кагосьці абдымае. Сьвятлее раніца.
Усім было блага. Кагось адпусьцілі з урокаў.
У мяне страх са сьмехам. Я абразіў сяброўку.
Гэты дзень не забыць. Гэты дзень — гэта ты.
Гэты дзень не адпусьціць ніяк праз гады.
Гэта быў вечар. Усе мы ў царкве.
Ва ўсіх у нас кветкі. Звычайна па дзьве.
Стаім вакол труны. Вочы — на твар,
Хтосьці заплача. Нервы бы з карт.
Гадзіну ці болей. Стаіць, хто можа.
Бацькі стаяць долей. Пакінулі ложа.
І ноч. І ранак. І быццам наноў.
Зь месца пустога ня зрушыць вачоў.
Празь месяцы чуў, ты рэзала рукі.
Жыцьцё апынулася горкай прынукай.
Радок у журнале зь імем адсутнага.
Імем тваім. Імем пятага лютага.
19.02.2023
Аўтарка агіткі «Мне гідка — нам гідка!»
адшукаўшы ціхі схоў, ночы покрывам
знову пачынаю шоў. гэтым творывам
засяваю ворыва, пахаваўшы норавы
акрываўленых багоў варагінь і ворагаў.
¶
крочу знову між радкоў,
пакідаю тут закладку.
не чытае там ніхто,
акрамя ахвяр парадку.
пэўна, будзе їншы дзень.
пэўна, будзе радасна.
можа, я памру за цень.
можа, і ад старасьці.
¶
атамы старонак аддаюць араматы нам:
літаркі аб тарку тру — чэргі аўтаматныя
ў тых, хто там таматамі грозіць у адказ ды просіць —
їм празь сьлёзы лёзы словаў дораць залатую дозу.
¶
пачынаю новы том —
новы том той абы-што,
абы-хто ўжо ўсё адно
ўсё прайгралі ў тым лато.
я сама сабе ня веру,
мы даўным-даўно пад цемрай,
мы сам-насам, мы адны —
я сабе пішу лісты.
¶
ну? што гэта за бруд? кура́м на спуд?
спам, флуд, мяне бярэ скрут —
рытм сапсуты, рыфмы — сюд-туд —
гукаў банкрутка — прысуд — мут!
¶
твор — падробка,
твор — у топку.
вып'ю стопку.
вып'ю стопку.
нетаропка:
розум крохкі.
розум дрогкі.
розум лёгкі.
¶
то канец кар'еры каралевы на паперы,
што ня скокне ўраз з кватэры ды ў кар'еры
па законе аб ахове працы — мы цяпера
ў дзіўнай эры: сьвет — фанера, я — афера.
каму авацыї?
¶
лэдзі на балоце брэньдзі — даведзена
да адчаю ведзьма літарак ад аз празь ведзі
літаральна трэці дзень вершы вярэдзяць
нешта ўсярэдзіне... жаласнае гледзіва.
(жаласнае гледзіва)
¶
канец разьдзела
можаце йсьці
аркуш.txt
de
літ.
16.10.2023
адшукаўшы ціхі схоў, ночы покрывам
знову пачынаю шоў. гэтым творывам
засяваю ворыва, пахаваўшы норавы
акрываўленых багоў варагінь і ворагаў.
¶
крочу знову між радкоў,
пакідаю тут закладку.
не чытае там ніхто,
акрамя ахвяр парадку.
пэўна, будзе їншы дзень.
пэўна, будзе радасна.
можа, я памру за цень.
можа, і ад старасьці.
¶
атамы старонак аддаюць араматы нам:
літаркі аб тарку тру — чэргі аўтаматныя
ў тых, хто там таматамі грозіць у адказ ды просіць —
їм празь сьлёзы лёзы словаў дораць залатую дозу.
¶
пачынаю новы том —
новы том той абы-што,
абы-хто ўжо ўсё адно
ўсё прайгралі ў тым лато.
я сама сабе ня веру,
мы даўным-даўно пад цемрай,
мы сам-насам, мы адны —
я сабе пішу лісты.
¶
ну? што гэта за бруд? кура́м на спуд?
спам, флуд, мяне бярэ скрут —
рытм сапсуты, рыфмы — сюд-туд —
гукаў банкрутка — прысуд — мут!
¶
твор — падробка,
твор — у топку.
вып'ю стопку.
вып'ю стопку.
нетаропка:
розум крохкі.
розум дрогкі.
розум лёгкі.
¶
то канец кар'еры каралевы на паперы,
што ня скокне ўраз з кватэры ды ў кар'еры
па законе аб ахове працы — мы цяпера
ў дзіўнай эры: сьвет — фанера, я — афера.
каму авацыї?
¶
лэдзі на балоце брэньдзі — даведзена
да адчаю ведзьма літарак ад аз празь ведзі
літаральна трэці дзень вершы вярэдзяць
нешта ўсярэдзіне... жаласнае гледзіва.
(жаласнае гледзіва)
¶
канец разьдзела
можаце йсьці
аркуш.txt
de
літ.
16.10.2023
🕯️
Цёмныя дні перад светлымі крочаць.
Дзякуй — за ўвагу, давер і спадзеў.
Дзякуй, што гэтаю Чорнаю ноччу
Белую свечку не згасіць павеў.
29.10.2023
Цёмныя дні перад светлымі крочаць.
Дзякуй — за ўвагу, давер і спадзеў.
Дзякуй, што гэтаю Чорнаю ноччу
Белую свечку не згасіць павеў.
29.10.2023
не забывай
Не за Не
будзь забудзь Ты
— не тым
адны на гэ
Ня На сьвеце
будзеш
ніколі
І
не на тым
Не за
Не за будзь — не адны
Не за будзь — не адны
Не будзь — не адны
за
бывай
19.11.2023
Не за Не
будзь забудзь Ты
— не тым
адны на гэ
Ня На сьвеце
будзеш
ніколі
І
не на тым
Не за
Не за будзь — не адны
Не за будзь — не адны
Не будзь — не адны
за
бывай
19.11.2023
А І Б
Неяк А, і І, і Б
Селі разам на трубе.
«А — упала,
Б — прапала…» —
Так казала І ў судзе…
02.12.2023
Неяк А, і І, і Б
Селі разам на трубе.
«А — упала,
Б — прапала…» —
Так казала І ў судзе…
02.12.2023
Адмаўленне
Ну, насамрэч, ня ўсё так дрэнна.
І дрэнна, насамрэч, ня так.
Жыцьцё — ідзе. Далей, напэўна.
Працуе шэранькі мастак.
Нялёгка, так, бывае горай.
Бывае й лепш — тут як каму.
Камусь дадуць плячо-апору.
Камусь адным каваць труну.
Канешне, можна тут упасьці.
Абрыў высокі, гэта факт.
Мінаючы сьцяжынкі жарсьці,
Ісьці прасьцей. Павольней такт.
Я спраўлюся, як і заўсёды.
На назву верша не зважай.
Вакол цудоўная прырода.
Бязгучны лес. Стаїць ручай.
17.12.2023
Ну, насамрэч, ня ўсё так дрэнна.
І дрэнна, насамрэч, ня так.
Жыцьцё — ідзе. Далей, напэўна.
Працуе шэранькі мастак.
Нялёгка, так, бывае горай.
Бывае й лепш — тут як каму.
Камусь дадуць плячо-апору.
Камусь адным каваць труну.
Канешне, можна тут упасьці.
Абрыў высокі, гэта факт.
Мінаючы сьцяжынкі жарсьці,
Ісьці прасьцей. Павольней такт.
Я спраўлюся, як і заўсёды.
На назву верша не зважай.
Вакол цудоўная прырода.
Бязгучны лес. Стаїць ручай.
17.12.2023
Дні
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.
12.03.2024
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.
12.03.2024
Ліхтарца
На краі нізкай стромы, у паднябеснай вежы
Ліхтарца зноў запальвае штоночнае святло.
У чысценькім абутку, у зношанай адзежы
Размераным парадкам вядзе сваё жытло.
У хваляваннях мора, пад скавытанні ветру
Маяк ратуе новы гаротны карабель —
Ліхтарца прывітае ў старым картузе з фетру
І дасць дабраслаўленне, прыгладзіўшы шынель.
Утульненькі пакойчык, пастэльныя карціны,
Драўляныя паліцы, на іх пятнаццаць кніг.
Тут штосьці пра каханне, «Як чысціць дно ад ціны»,
Запыленая скрынка «Гульні для дваіх».
Сярод імглы туману збянтэжаным сігналам
Ахутвае аколіцы чырвона-белы гмах —
Раптоўны паратунак пад шапкай кардынала,
Дзе знойдуцца пажытак, бяспека і тальмах.
Стыхіяў скрыжаванне, святла і сна сутока,
Сюды зусім не часта прыносіць ліст паштар.
Запальваецца ў змроку праніклівае вока —
Камусьці ў цемры ночы міргне нямы ліхтар.
14.05.2024
На краі нізкай стромы, у паднябеснай вежы
Ліхтарца зноў запальвае штоночнае святло.
У чысценькім абутку, у зношанай адзежы
Размераным парадкам вядзе сваё жытло.
У хваляваннях мора, пад скавытанні ветру
Маяк ратуе новы гаротны карабель —
Ліхтарца прывітае ў старым картузе з фетру
І дасць дабраслаўленне, прыгладзіўшы шынель.
Утульненькі пакойчык, пастэльныя карціны,
Драўляныя паліцы, на іх пятнаццаць кніг.
Тут штосьці пра каханне, «Як чысціць дно ад ціны»,
Запыленая скрынка «Гульні для дваіх».
Сярод імглы туману збянтэжаным сігналам
Ахутвае аколіцы чырвона-белы гмах —
Раптоўны паратунак пад шапкай кардынала,
Дзе знойдуцца пажытак, бяспека і тальмах.
Стыхіяў скрыжаванне, святла і сна сутока,
Сюды зусім не часта прыносіць ліст паштар.
Запальваецца ў змроку праніклівае вока —
Камусьці ў цемры ночы міргне нямы ліхтар.
14.05.2024
📍 Змест
2022
▫️ Чаго болей?
▫️ Досьвед
▫️ Аля Хайтлина. Восемдзесят дзявяты дзень: шафка (пераклад)
▫️ Григорий Хомяк. Песьня пра Гравіці Фолз (пераклад)
▫️ Пані А.
▫️ Урок іншароднай мовы
▫️ Быў у пробашча сабака
🔸 Справа №__
▫️ Эпівосьтамфія
▫️ Адчуваю непрыязнасць
▫️ Сонны марш
▫️ На баль елкі
🔸 Чарговы дзень у цырку
2023
🔸 5 Лютага
⭐ Аўтарка агіткі «Мне гідка — нам гідка!»
🔸 🕯️
▫️ не забывай
▫️ А І Б
2024
🔸 Дні
⭐ Ліхтарца
▫️ Дзённік
⭐ τаў (Vi Hart, «A Song About A Circle Constant»)
2022
▫️ Чаго болей?
▫️ Досьвед
▫️ Аля Хайтлина. Восемдзесят дзявяты дзень: шафка (пераклад)
▫️ Григорий Хомяк. Песьня пра Гравіці Фолз (пераклад)
▫️ Пані А.
▫️ Урок іншароднай мовы
▫️ Быў у пробашча сабака
🔸 Справа №__
▫️ Эпівосьтамфія
▫️ Адчуваю непрыязнасць
▫️ Сонны марш
▫️ На баль елкі
🔸 Чарговы дзень у цырку
2023
🔸 5 Лютага
⭐ Аўтарка агіткі «Мне гідка — нам гідка!»
🔸 🕯️
▫️ не забывай
▫️ А І Б
2024
🔸 Дні
⭐ Ліхтарца
▫️ Дзённік
⭐ τаў (Vi Hart, «A Song About A Circle Constant»)
Дзённік
Мой дарагі ты дзённік,
Мне цяжка выбраць словы,
Каб апісаць пакуты
І выклікі жыцця.
Я зачыняю дзверы,
Мне тут ніхто не верыць,
Гляджу далей — там мутна,
Нічога там няма.
Стары фундамент ссохлы
І цвіллю ўжо парослы,
Ён не трымае сценкі,
І дах трымае мох.
Праз дзіркі бітых шыбаў
Гуляе вецер гіблы,
Ён абяцае сцерці
Усё ў канец эпох.
27.06.2024
Мой дарагі ты дзённік,
Мне цяжка выбраць словы,
Каб апісаць пакуты
І выклікі жыцця.
Я зачыняю дзверы,
Мне тут ніхто не верыць,
Гляджу далей — там мутна,
Нічога там няма.
Стары фундамент ссохлы
І цвіллю ўжо парослы,
Ён не трымае сценкі,
І дах трымае мох.
Праз дзіркі бітых шыбаў
Гуляе вецер гіблы,
Ён абяцае сцерці
Усё ў канец эпох.
27.06.2024
τаў
Пераклад-адаптацыя песні «A Song About A Circle Constant» ад Vi Hart
Калі маеш ты жаданне
начарціць ахайны круг,
Трэба радыус адмераць,
маючы пачаткам пункт.
А далей, узяўшы цыркуль
(або прывязаўшы нітку),
Колькі трэба весці нам,
Калі той радыус — адзінка?..
То таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць,
І далей!
Калі возьмем мы адлегласць
і яшчэ якісьці пункт,
А затым спалучым разам,
што мы атрымаем тут? —
Гэта будзе формы пэўнай
твор людзей вякоў каменных;
Калі возьмем мы ўсе пункты
на адлегласці ад цэнтра,
Атрымаецца садружнасць
ста графітавых жамчужын —
Гэта мілая акружнасць,
што скруцілася, бы вужык!
(То на роўненькай паперы,
хоць і больш ёсць вымярэнняў.)
Калі ўзяць адлегласць з ніткай,
іх адносін які вынік?..
То таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць
І далей!
Я мяркую, у вас думка:
«Ну а як жа наша пі*?» —
Пірагом каму вядома,
а каму — як мацюкі —
Сярод формул пі не месца —
кіньце пі будаўнікам,
У раўнаннях болей сэнсу,
калі ў іх не пі, а таў!
Хоць адказ і той жа самы
атрымаем з пі без таў мы,
Праўды больш у тых раўнаннях,
дзе іх сэнс не прыхаваны!
Матэматыка квітнее
ў прыгажосці й чысціні,
Трэба выкінуць нам смецце,
і далей ужо ісці...
нам...
З таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць,
Чатыры·сем·шэсць·дзевяць·два,
Пяць·два·восем·шэсць·сем·шэсць,
Шэсць·пяць·пяць·дзевяць·ноль·ноль,
Пяць·сем·шэсць·восем·тры·дзевяць,
Чатыры·тры·тры·восем·сем,
Дзевяць·восем·сем,
Пяць·ноль·два·адзін,
Адзін
І далей!
То таў!
—————
* π = ½ τ
11.10.2024
Пераклад-адаптацыя песні «A Song About A Circle Constant» ад Vi Hart
Калі маеш ты жаданне
начарціць ахайны круг,
Трэба радыус адмераць,
маючы пачаткам пункт.
А далей, узяўшы цыркуль
(або прывязаўшы нітку),
Колькі трэба весці нам,
Калі той радыус — адзінка?..
То таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць,
І далей!
Калі возьмем мы адлегласць
і яшчэ якісьці пункт,
А затым спалучым разам,
што мы атрымаем тут? —
Гэта будзе формы пэўнай
твор людзей вякоў каменных;
Калі возьмем мы ўсе пункты
на адлегласці ад цэнтра,
Атрымаецца садружнасць
ста графітавых жамчужын —
Гэта мілая акружнасць,
што скруцілася, бы вужык!
(То на роўненькай паперы,
хоць і больш ёсць вымярэнняў.)
Калі ўзяць адлегласць з ніткай,
іх адносін які вынік?..
То таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць
І далей!
Я мяркую, у вас думка:
«Ну а як жа наша пі*?» —
Пірагом каму вядома,
а каму — як мацюкі —
Сярод формул пі не месца —
кіньце пі будаўнікам,
У раўнаннях болей сэнсу,
калі ў іх не пі, а таў!
Хоць адказ і той жа самы
атрымаем з пі без таў мы,
Праўды больш у тых раўнаннях,
дзе іх сэнс не прыхаваны!
Матэматыка квітнее
ў прыгажосці й чысціні,
Трэба выкінуць нам смецце,
і далей ужо ісці...
нам...
З таў!
Шэсць·коска·два·восем!
Так, то таў!
Шэсць·коска·два·восем,
Тры·адзін·восем·пяць,
Тры·ноль·сем·адзін·сем,
Дзевяць·пяць·восем·шэсць,
Чатыры·сем·шэсць·дзевяць·два,
Пяць·два·восем·шэсць·сем·шэсць,
Шэсць·пяць·пяць·дзевяць·ноль·ноль,
Пяць·сем·шэсць·восем·тры·дзевяць,
Чатыры·тры·тры·восем·сем,
Дзевяць·восем·сем,
Пяць·ноль·два·адзін,
Адзін
І далей!
То таў!
—————
* π = ½ τ
11.10.2024