Паважаныя калегі і каляжанкі!
Нагадваем, што ўжо ў гэтую пятніцу, 20 верасня а 15:30 СЕТ, мы збярэмся на круглым стале, які будзе прысвечаны тэме: Хто вінаваты ў тым, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці можна кваліфікаваць гэта як злачынства? Круглы стол праводзіцца сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека.
З шматлікіх прафесійных груп, якія падвергліся пераследу пасля падзей 2020 года, адна група стаіць паасобку – гэта прафесійная группа адвакатаў. Справа ў тым, што пераслед, рэпрэсіі, ціск з боку кіраўніцтва і Мінюста і перафарматаванне ўмоў дзейнасці адвакатаў ажыцяўлялася не толькі з мэтай адпомсціць адпаведным адвакатам за іх добрасумленную працу па абароне палітычных апанентаў, але ў тым ліку з мэтай, каб усім адвакатам было зразумела, каго нельга абараняць і ад абароны каго патрэбна адмаўляцца. І гэта мела свае наступствы – у Беларусі ёсць даволі вялізная группа людзей, пераследуемых па палітычным матывам, якія не здольныя знайсці сябе адваката – усе адмаўляюцца, толькі чуюць прозвішча, альбо абвінавачванне. І гэта выглядае сістэмнай з'явай, якая патрабуе сваёй юрыдычнай ацэнкі.
Калі ўлады ствараюць перашкоды для выканання адвакацкіх абавязкаў, то такія дзеянні падрываюць фундаментальныя прынцыпы права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва, якія гарантаваны міжнароднымі правамі чалавека.
Таму было б карысна паглыбіцца ў пытанні прычын, адказнасці дакладных асоб і ацэнкі іх дзеянняў з пункту гледжання прыкмет крымінальных саставаў. Здаецца, было б неправільна разглядаць сутнасць дзеянняў Мінюста і органаў адвакацкага кіравання толькі як накіраваныя на пазбаўленне ліцэнзій адпаведных адвакатаў. Наступствы значна шырэйшыя, чым проста пазбаўленне ліцэнзій, а кола пацярпелых ад стварэння такой атмасферы і такіх умоў, калі адвакаты адмаўляюцца абараняць адпаведных палітвязняў і другіх асоб, нашмат больш шырокае, чым проста кліенты гэтых адвакатаў. Можна сказаць, что колькасць пазбаўлення ліцэнзій перашла ў якасць «гэтыя павінны заставацца без права на абарону», а выключэнне з правілаў стала нормай, і гэта ненармальна і павінна быць ацэнена з юрыдычнага пункту гледжання.
Пытанні для абмеркавання:
1. Ідэнтыфікуем праблему: ці сапраўды немагчыма знайсці адваката палітвязням і якія масштабы праблемы
2. Як стваралася сітуяцыя, калі немагчыма знайсці адваката палітвязням і хто ў гэтым удзельнічаў:
а) Ступень удзелу Мінюста, кіраўніцтва адвакатурай і адпаведнага адваката ў парушэнні права на абарону
б) Ці варта лічыць дадзеныя праблемы сістэмнымі і штучна кіруемымі
3. Ці з'яўляюцца дадзеныя дзеянні саўдзелам у пераследзе палітычных апанентаў альбо нейкага іншага злачынства па Крымінальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь альбо ў адпаведнасці з міжнароднымі актамі
! Звяртаем увагу, што для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна будзе прайсці пэўную верыфікацыю, але мы спадзяемся на разуменне.
Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве!

Google Docs
Дыскусійны круглы стол па тэме "Хто вінаваты ў тым, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці можна кваліфікаваць гэта як…
Дата: 20 верасня 2024 года а 15:30 CET (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, Менск)
Месца: Анлайн прастора
Працягласць: 1,5 гадзіны
Тэма: Хто вінаваты ў тым, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці можна кваліфікаваць гэта як злачынства
Запрашаем вас…

Паважаныя сябры юрыдычнага дыскусійнага клуба. Ёсць прапанова прысвеціць нашую вольную сустрэчу клуба 26 верасня тэме міжнароднага гуманітарнага права, выбухаючых пейджэраў і што добра было б бачыць юрыстам у гэтай сітуацыі. Ці не з'яўляецца гэта шляхам да легітымацыі невыбарчых сродкаў вядзення вайны альбо наадварот - выключна мэтанакіраваная акцыя і ўсё добра з гуманітарным правам. Да гэтага далучаюцца пытанні вайны дронаў, якія таксама было б добра абмеркаваць.
Дарэчы, наш юрыдычны дыскусійны клуб пачынаўся як раз з тэмы "Міжнароднае гуманітарнае права як прышчэпка ад мракабесія". Здаецца, прыйшоў час зноў паглыбіцца ў гэтыя пытанні. Пішыце ў каментах свае меркаванні, ці было б цікава паглыбіцца ў гэтыя пытанні.

❕4 кастрычніка а 15:30 СЕТ адбудзецца дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі: з манаполіяй на суды ці без, адзіная ці больш за адну, з высокім цэнзам увахода ці з нізкім".
Спасылка, каб дадаць мерапрыемства ў каляндар.
Здаецца, усім відавочна, што беларуская адвакатура павінна быць рэфармавана, адвакатура павінна стаць незалежнай, гарантыі адвакацкай дзейнасці павінны працаваць, а працэсуальнае становішча адвакатуры павінна стаць зусім іншым.
Працэссы абмеркавання такіх рэформаў зараз існуюць у розных колах і суполках.
Але нам здаецца, што перад тым, як апісваць тэхнічныя складнікі такой рэформы, добра было б вызначыцца з базавым месцам адвакатуры ў будучай сістэме правасудзя, у прыватнасці, ці патрэбна адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судзе, ці не патрэбна, ці павінна быць адзіная адвакатуры, ці адвакатур можа быць две і болей, які павінен быць прафесійны цэнз на ўваход у прафесію.
Ад адказаў на гэтыя пытанні залежыць цалкам, як будзе выглядаць канцэпцыя будучых рэформ, таму нам здаецца правільным пачаць з шырокага абмеркавання менавіта гэтых пытанняў з прадстаўнікамі розных частак грамадства, уключанных у вырашэнне прававых пытанняў.
Мы запрашаем для абмеркавання гэтых пытанняў адвакатаў, юрыстаў, праваабаронцаў, а таксама ўсіх, каго цікавіць будучыня адвакатуры.
Прыняць удзел!

Google Workspace
Google Calendar - Easier Time Management, Appointments & Scheduling
Learn how Google Calendar helps you stay on top of your plans - at home, at work and everywhere in between.
Дзень добры!
А мы нагадаем, што праз паўтары гадзіны мы пачынаем нашу дыскусію па тэме "Хто вінаваты ў тым, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці можна кваліфікаваць гэта як злачынства? Круглы стол праводзіцца сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека.
Усе спасылкі для ўдзелу дасланыя. Калі не атрымалі - прайдзіце рэгістрацыю яшчэ раз, спасылка ў пастах вышэй.

📌У працяг круглага стала, прысвечанага тэме "Віктымблеймінг у судовых справах", дзелімся матэрыяламі, падрыхтаванымі нашымі калегамі з праекта "Права на Абарону".
Гэтыя артыкулы раскрываюць важныя аспекты барацьбы з віктымблеймінгам і прававымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца ахвяры гвалту і адвакат_кі.
1️⃣Барацьба са спадчынай мінулага, недапушчэнне беспакаранасці і адмова ад міфаў: кіраўніцтва для практыкуючых юрыстаў Грузіі па выкараненні сэксуалізаванага гвалту
Адмысловая ўвага надаецца адмове ад састарэлых стэрэатыпаў савецкай прававой сістэмы і неабходнасці сучаснага падыходу да праблем сэксуалізаванага гвалту. Праблемы ў Беларусі і ў Грузіі, як краін з былога СССР, з'яўляюцца аднолькавымі, таму парады і рэкамендацыі з досведа Грузіі даволі карысная і для Беларусі.
2️⃣ Этычная адвакатура: што адвакатам неабходна ведаць аб віктымблеймінгу
Гэты матэрыял дапамагае адвакатам усвядоміць сваю ролю ў абароне правоў ахвяраў гвалту і ў этычным правапрымяненні.
3️⃣ "Чаму яна не абаранялася больш энергічна?" - віктымблеймінг праз прызму міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека
Разглядаюцца рэальныя справы, якія паказваюць, як міжнародныя стандарты абароны правоў чалавека і здаровы сэнс могуць і павінны прымяняцца да канкрэтных сітуацый.
Гэтыя артыкулы прапануюць важныя рэкамендацыі і погляды на праблему віктымблеймінгу ў сістэме правасуддзя. Яны дапамагаюць лепш зразумець, як можна змяніць існуючыя падыходы, і выкарыстоўваць міжнародны досвед для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі.
‼️Сайт праекта "Права на Абарону" прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам. Рэкамендуем выкарыстоўваць VPN і рэжым інкогніта для бяспечнага прагляду кантэнту. Падрабязнасці аб тым, як зараз бяспечна наведваць сайт, даступныя па спасылцы. (па спасылцы матэрыял з крыніцы, якая яшчэ не прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі)

➡️ Нагадваем, што ўжо ў гэты чацвер , 26 верасня а 18:00 СЕТ адбудзецца традыцыйная сустрэча на вольныя тэмы: абмеркаванне актуальных навін
Спасылка, каб дадаць у каляндар
На гэты раз мы прапануем вам абмеркаваць апошнія навіны, у тым ліку связаныя з аперацыяй з пейджэрамі і адпаведнасці гэтай аперацыі МГП.
Прымяненне зброі, якая можа нанесці шкоду іншым, павінна суправаджацца мерамі па зніжэнню шкоды тым, хто не з'яўляецца легітымнай мэтай нападу, і менавіта дабрасумленнае выкананне гэтых абавязкаў праводзіць мяжу паміж дазволенымі метадамі і недазволенымі. Калі заплюшчваеш вочы і кідаеш ракеты наўпрост па гораду, як зараз робіць рэжымы-тэрарысты - гэта відавочнае ваеннае злачынства.
Мы прыходзім да складанага пытання - ці можам заплюшчваць вочы на нормы МГП, калі ўмовы вось такія як зараз? Нормы МГП напісаны крывёю, а не тэарэтыкамі. Вайна існуе, гэта факт, і нормы МГП пачыналіся з простай узаемнасці - вы не знішчаеце тых, хто з нашага боку ўжо не нясе пагрозы, мы не знішчаем вашых.
Існуюць розныя пункты гледжання наконт забароненага характара гэтай аперацыі, і нам здаецца, што будзе добра зразумець розныя меркаванні і іх абгрунтаванне не на бытавым узроўне, а абаснаваныя на нормах права і ролі права.
Здаецца, трэба ўсё ж такі разумець, што МГП задызайнена так, каб пазбегнуць пекла на Зямлі. І парталы ў пекла адкрываюцца, калі няма разумення абмежаванняў.
То бок, вельмі складаныя пытанні, закранаючыя самую сутнасць прававой тканіны, межаў мэтазгоднасці і ролі адных ці іншых. Таму запрашаем на нашую сустрэчу Юрыдычнага дыскусійнага клуба ў гэты чацвер.
Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве!
Спасылка, каб дадаць у каляндар.

❔Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі
4 кастрычніка а 15:30 СЕТ адбудзецца дыскусійны круглы стол па дадзенай тэме.
Мерапрыемства, арганізаванае сумесна з праектам ILIA Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, закране ключавыя пытанні рэфармавання беларускай адвакатуры. Экспертна-аналітычная лабараторыя працуе над стварэннем новага закона аб беларускай адвакатуры, і яе ўдзельнікі ўпэўнены, што грамадства павінна быць уцягнутае ў гэты працэс, разумець, якія прынцыпы будуць ляжаць у аснове новага закону і чаму яны важныя.
На круглым стале будуць закрануты наступныя пытанні:
1️⃣Ці патрэбна адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судах? Падобная сістэма прымяняецца ў шэрагу краін і мае як прыхільнікаў, якія бачаць у ёй гарантыі якасці юрыдычнай дапамогі, так і крытыкаў, якія сцвярджаюць, што абмежаванне правоў на судовае прадстаўніцтва непэ эфектыўна.
2️⃣Адна ці некалькі адвакацкіх асацыяцый? Адны краіны паспяхова ўкараняюць сістэму некалькіх незалежных калегій адвакатаў, што пашырае магчымасці аказання юрыдычнай дапамогі. Але як пазбегнуць магчымай фрагментацыі і абараніць інтарэсы грамадства ў цэлым? Як улічваць існаванне двух вялізных суполак юрыстаў - адвакатаў і юрыстаў па гаспадарчых справах?
Гэтыя пытанні - толькі пачатак важнага дыялогу. Для Беларусі гэты працэс крытычна важны, і неабходна шырокае абмеркаванне з удзелам усіх зацікаўленых бакоў: юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў.
Далучайцеся да абмеркавання!
[Дадаць мерапрыемства ў каляндар.]

Дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі: з манаполіяй на суды ці без, адзіная ці больш за адну"
Дата: 4 кастрычніка 2024 года а 15:30 CET (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, Менск)
Месца: Анлайн прастора
Працягласць: 1,5 гадзіны
Тэма: Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі: з манаполіяй на суды ці без, адзіная ці больш за адну, з высокім цэнзам увахода…

Forwarded from Тэрыторыя правоў
🏫 Беларуская праваабарончая школа запрашае вас на сустрэчу "Што такое правы дзіцяці", дзе абмяркуюцца асноўныя паняцці правоў дзіцяці, іх гісторыя, а таксама тое, як абараняць правы дзяцей пад час вайны. Вы зможаце пашырыць свае веды і даведацца, як разабрацца ў гэтым важным пытанні!
🔊 Запрошаны спікер — Сяргей Бураў, дырэктар "Адукацыйнага дома правоў чалавека" у Чарнігаве, трэнер і эксперт у галіне правоў чалавека, дакументатар ваенных злачынстваў! На сустрэчы ён падзеліцца сваім досведам і ведамі ў гэтай важнай вобласці.
Пра што пагаворыце:
🟡 асновы канцэпцыі правоў дзіцяці;
🟡 філасофію і гісторыю развіцця правоў дзіцяці;
🟡 калі і як могуць абмяжоўвывацца правы дзіцяці;
🟡 як разабрацца ў правах дзіцяці і што яны азначаюць;
🟡 абарона правоў дзіцяці ў ваенны час.
✔️ Калі: 3 кастрычніка 2024 года
✔️ Час: 20:00 па Менску, 19:00 па Варшаве
✔️ Дзе: анлайн!
📎 Спасылку на рэгістрацыю шукаць тут!
Пра што пагаворыце:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ужо ў гэтую пятніцу адбудзецца дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі?"
Адно з пытанняў дыскусіі: Як вы лічыце ці патрэбна ў будучыні адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судзе? Прапануем прайсці апытанку.

Anonymous Poll
7%
Так, для гарантыі якасці юрыдычнай дапамогі і абароны грамадзян ад непрафесіяналаў
48%
Не, каб канкурэнцыя гэта добра для пашырэння доступа грамадзян да правасуддзя
17%
Часткова. Захаваць манаполію для крымінальных і грамадзянскіх, але дазволіць у гаспадарчых
28%
Іншае меркаванне/паглядзець вынікі
Юрыдычны дыскусійны клуб pinned «Ужо ў гэтую пятніцу адбудзецца дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі?"
Адно з пытанняў дыскусіі: Як вы лічыце ці патрэбна ў будучыні адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судзе? Прапануем прайсці апытанку.»

⚡️Запрашаем вас 8 кастрычніка а 18:00 СЕТ на вольную сустрэчу чальцоў клуба ў фармаце: Сустрэча з цікавым чалавекам. Госць сустрэчы - Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Сустрэча адбудзецца з нагоды тыдню супраць смяротнага пакарання (5-10 кастрычніка).
Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Гэтая тэма выклікае шмат дыскусій, бо аказвае моцнае ўздзеянне не толькі на тых, каго яно непасрэдна датычыцца, але і на ўсё грамадства.
Смяротнае пакаранне не толькі парушае асноўнае права на жыццё, але і падрывае саму сутнасць правасуддзя. Пытанне не ў тым, ці заслугоўвае чалавек самага суровага пакарання, а ў тым, ці можа дзяржава браць на сябе права адбіраць жыццё.
Мы запрашаем вас прыняць удзел у дыскусіі, прысвечанай тэме смяротнага пакарання ў Беларусі, і разгледзець яго з прававога і этычнага пунктаў гледжання. Таксама, нагадваем, што дадзены фармат дае ўнікальную магчымасць даведацца бліжэй Андрэя, задаць свае пытанні і абмеркаваць важныя тэмы.

🔔 Нагадваем, што ўжо сення, 8 кастрычніка а 18:00 СЕТ, адбудзецца вольная сустрэча чальцоў клуба ў фармаце: Сустрэча з цікавым чалавекам.
Госць сустрэчы - Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Сустрэча адбудзецца з нагоды тыдню супраць смяротнага пакарання.
📲 Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.
Да сустрэчы на мерапрыемстве!

🎉 100 падпісчыкаў – гэта толькі пачатак!
Паважаныя калегі і каляжанкі!
Мы рады паведаміць, што канал нашага Юрыдычнага клуба дасягнуў адзнакі ў 100 падпісчыкаў!
Гэта значны этап у развіцці прасторы для абмену досведам і абмеркавання актуальных прававых пытанняў.
Наш клуб стаў месцам, дзе мы можам адкрыта казаць аб праве, абараняць каштоўнасці справядлівасці і чалавечай годнасці.
🌟Мы верым, што кожны з вас прыносіць унікальны вопыт і ідэі, якія робяць нашу супольнасць жывой і прафесійнай.
Давайце разам працягваць ствараць прававыя сэнсы!
Дзякуй, што вы з намі 💜

🆕 Вэбінар «Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»
📆 Калі: 25 кастрычніка 2024 года а 15:30 СЕТ
Юрыдычны клуб сумесна з «ІншыЯ» запрашае далучыцца да новага фармату клуба адвакат_ак, юрыст_ак, праваабаронцаў і спецыяліст_ак некамерцыйных арганізацый на вэбінар прысвечаны тэме віктымблеймінгу.
Віктымблеймінг — гэта распаўсюджаная сацыяльная з'ява, калі пацярпел_ую пачынаюць абвінавачваць у тым, што з ей/ім адбылося.
Замест таго, каб засяродзіць увагу на аўтар_цы агрэсіі, грамадства, у тым ліку часам і прафесіянал_кі, засяроджваюцца на тым, што зрабіла або не зрабіла ахвяра, каб прадухіліць тое, што здарылася.
Для спецыяліст_ак разуменне віктымблэймінгу крытычна важнае, бо гэта наўпрост уплывае на працу з пацярпелымі. Эмпатыя, правільнае стаўленне і абарона пацярпелых ад абвінавачанняў могуць адыграць ключавую ролю ў правасуддзі.
Прафесіянал_кам важна быць падрыхтаванымі не толькі юрыдычна, але і этычна, каб дапамагчы сваім кліент_кам адчуваць сябе абароненымі і пачутымі.
На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны, што зробіць вашу практыку больш прафесійнай і гуманнай.
➡️ Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве!

🔔 Нагадваем, што ўжо праз 15 хвілін, адбудзецца вэбінар «Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»
На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны.
📲 Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.
Да сустрэчы на мерапрыемстве!
На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны.
📲 Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.
Да сустрэчы на мерапрыемстве!
❗️ 25 кастрычніка ў Грузіі адбыліся выбары, вынікі якіх ў нейкай ступені сталі сумнымі для дэмакратычна арыентаваных беларусаў. Большасць у парламенце атрымала прарасійская партыя. У сувязі з гэтым у нашым клубе ўзнікла ідэя больш глыбока пазнаёміць сваіх чальцоў з агульным станам сітуацыі ў адносінах да прававых інстытутаў. Ці цікава было б паслухаць эксперта аб бягучай сітуацыі ў Грузіі?
🎯Мы не ставім за мэту аналізаваць палітыку, але складана не заўважыць, што палітычныя працэсы амаль заўсёды перасякаюцца з пытаннямі вяршэнства права і яго месца ў грамадстве, працаздольнасці інстытутаў, якія павінны перашкаджаць антыдэмакратычным зменам.
❔Мы хацелі б паглыбіцца ў пытанні: наколькі незалежныя Канстытуцыйны і Вярхоўны суды Грузіі, як змяняецца баланс сіл па частцы ручнога кіравання ў прававой сістэме, і чаго чакаць у будучыні, ці з'яўляецца большасць у парламенце кваліфікаванай і якія паўнамоцтвы будзе мець кіруючая партыя?

❕Нажаль, у апытанні была выяўлена невялікая тэхнічная памылка, таму мы яго выдалілі.
🙏🏿Калі ласка, прагаласуйце яшчэ раз, запоўніўшы абноўленую версію. Нам вельмі важна ваша меркаванне, і мы загадзя дзякуем вам за разуменне і ўдзел!

Ці цікава вам было б даведацца, як вынікі выбараў у Грузіі паўплываюць на незалежнасць судовых інстытутаў і стан вяршэнства права?
Anonymous Poll
79%
Так
7%
Не
14%
Іншае меркаванне/паглядзець вынікі
Расклад мерапрыемстваў дыскусійнага юрыдычнага клуба на лістапад ⬇️
🗓 Унясіце гэтыя даты ў свае календары, каб не згубіць.
🔹15 лістапада а 15:30 СЕТ
1,5 гадзіны
Адбудзецца другі дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі?"
Абмяркуем які павінен быць доступ да прафессіі адваката для жадаючых - з высокім цэнзам альбо нізкім і ці павінна адвакатура быць адна альбо можа быць некалькі.
Дадаць у каляндар.
Прыняць удзел.
🔹27 лістапада а 15:30 СЕТ
1,5 гадзіны
Вэбінар "Міфы аб гендэрных квотах"
Разбярэмся ў распаўсюджаных міфах аб гендэрных квотах і высветлім, што хаваецца за стэрэатыпамі і супярэчнасцямі.
Дадаць у каляндар.
Прыняць удзел.
⚪️Па выніках галасавання большасць удзельнікаў выказала цікавасць у правядзенні дыскусійнага стала на тэму: "Як вынікі выбараў у Грузіі паўплываюць на незалежнасць судовых органаў і развіццё прававой дзяржавы".
Мы рады паведаміць, што падрыхтоўка пачалася ўжо. У бліжэйшы час мы аб'явім дакладную дату сустрэчы і запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтай важнай размовы.
⚪️ Сустрэча юрыдычнага кінаклубу LawFilms Беларусь таксама запланавана ў лістападзе.
Аб канкрэтнай даце паведамім пазней.