Лебяжий 97%
312 subscribers
657 photos
269 videos
6 files
204 links
Чат t.me/liabiazhy97
Прислать новость, фото/видео - @Lebiadz97_bot
Download Telegram
За эти дни сформировалось уже несколько групп беларусов, которые плечом к плечу с украинцами сражаются с российским агрессором

Белы Легіён
Шлях вызвалення
З Днём Волі, сябры!

⚪️25 сакавіка 1918 года разам з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі мы атрымалі ад сваіх продкаў мару. Вялікую, шчырую мару пра свой вольны край.

🔴Сёння, калі Беларусь у акупацыі, тысячы палітвязняў у закладніках, сотні выгнанцаў-беларусаў па усім свеце, кожны з нас хай у гэты дзень знойдзе ў сваім сэрцы гэтую мару, адчуе моц усіх герояў, што змагаліся і змагаюцца за Незалежнасць. Сваю ўласную моц.

⚪️І хай кожны з нас працягвае барацьбу. Хто як можа, на сваім уласным фронце. Але кожны дзень, Лебядзіны, кожны дзень! Так пераможам!
Дзень Волі не прайшоў міма і драздоўскага парка
Нагадваем, учора беларусы адзначалі свята абвяшчэння незалежнасці ў 1918 годзе. Спадзяемся, што ў наступным годзе будзем адзначаць Дзень Волі ў свабоднай ад акупацыі краіне.
Forwarded from Наша Ніва
📷Гэты фатограф здымаў Плошчу Перамен (і не толькі). Вось 10 яго здымкаў і іх гісторыі

Яўген Атцецкі — фатограф і былы жыхар пратэснай Плошчы Перамен у Мінску. На сваіх здымках ён фіксаваў гісторыю свайго двара, мінскіх маршаў і ўсёй краіны. Яўген паказаў свае самыя яркія кадры і распавёў, што за імі стаіць.

https://nashaniva.com/295507

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гарадскія партызаны сышлі ў глыбокае падполле, але гэта не значыць, што сілавікі здолелі заціснуць усялякія праявы нязгоды з дзеяннямі ўладаў

Белсат пагутарыў з прадстаўнікамі дваровых суполак, якія і ў цяперашнія цяжкія часы заяўляюць, што яны супраць вайны, падтрымваюць зняволеных і нават ладзяць акцыі

Крыніца: @belsat
Раніцай у Менску прайшла акцыя ў падтрымку Украіны і вольнай Беларусі

💙💛🤍❤️🤍

Крыніца: Зеркало. Новости
❗️Затрымалі цэлую сям'ю архітэктараў кампаніі, якая праектавала жылы комплекс "Лазурыт" і іншыя аб'екты ў Лебядзіным

▪️Гэта 65-гадовы дырэктар прыватнай праектнай кампаніі "ТДТИпроект", яго 66-гадовая жонка - галоўны архітэктар арганізацыі, а таксама іх 35-гадовая дачка і яе муж - галоўныя архітэктары праектаў.

◾️Разам з імі затрыманыя яшчэ тры чалавекі - эканамістка аднаго з трэстаў, бухгалтарка ДУП "Белгідраўліка" і супрацоўнік "Трэвел груп". Відэа з імі з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

Сілавікі сцвярджаюць, што ўсе затрыманыя - сваякі ці калегі. Імёны затрыманых не называюць. Імаверна, дырэктар і галоўны архітэктар "ТДТИпроект" - Ігар і Таццяна Калеснікі.

Крыніца: euroradio.fm
«Партызанскія» акцыі беларусаў у Беларусі да другой гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў.

Фота чытачоў Свабоды.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы запусцілі салюты а 23:34 у Менску

Па нашых звестках, залпы чулі ў шматлікіх раёнах гораду. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

@motolkohelp
Хтосьці вывесіў на прыпынку смелы плакат

Фота: чытач @Nashaniva.
"Пагоню не спыняе
Ні боль, ні кроў, ні страх
І над крывіцкім краем,
Як птах, лунае сьцяг".

З днём нацыянальнага сцяга, вольны Лебядзіны!


31 год таму па пастанаўленні Вярхоўнага савету Беларусі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" сталі нацыянальнымі сімваламі краіны.

▪️Музей дваравых сцягоў пратэсту тут — файлы можна спампаваць. І проста прыемна яшчэ раз паглядзець на крэатыўную хвалю сучаснай беларускай думкі.

Жыве! 🤍❤️🤍
❗️На рынак Новы Лебядзіны (Табары) сёння ранкам прыязджаў АМАП

Пра гэта паведамілі "Радыё Свабода" сведкі здарэння. У пакупнікоў і рабочых рынку правяралі дакументы. Амапаўцы затрымалі больш дзясятка выпадковых людзей, змясцілі іх у аўтазак і павезлі ў невядомым кірунку.

Калі вы нешта ведаеце пра гэта - напішыце нам у @Lebiadz97_bot ці на @SvabodaBelarus
Лебяжий 97%
❗️На рынак Новы Лебядзіны (Табары) сёння ранкам прыязджаў АМАП Пра гэта паведамілі "Радыё Свабода" сведкі здарэння. У пакупнікоў і рабочых рынку правяралі дакументы. Амапаўцы затрымалі больш дзясятка выпадковых людзей, змясцілі іх у аўтазак і павезлі ў невядомым…
Забралі 70 мужчын і 20 жанчын.

Паводле чытача @zerkalo_io, раніцай яго маці прыехала на працу — і ўбачыла супрацоўнікаў АМАПа ў балаклавах. Таксама каля рынку стаялі "два аўтазакі і адзін аўтобус". Па адной з версій, затрымлівалі тых, хто меў некалькі пашпартоў. Па іншай — толькі тых, у каго не было беларускага. Прычыны затрымання невядомыя.
❤️Жыхары мінскай Чыжоўкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру

«Віншуем Алеся Бяляцкага, Вясну і ўсіх беларусаў! Чалавек, які прысвяціў жыццё барацьбе за правы і за свабоду свайго народа, заслугоўвае прэмію міра, як ніхто іншы. Дзякуй, спадар Алесь! Беларусы ад пачатку падтрымліваюць вас і ганарацца вамі, а сёння вас падтрымаў увесь свет», — напісалі яны.

Крыніца: @chijinfo

💌Павіншаваць Алеся:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz