Лебяжий 97%
312 subscribers
657 photos
269 videos
6 files
204 links
Чат t.me/liabiazhy97
Прислать новость, фото/видео - @Lebiadz97_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
▪️Сацсеткі і песні гурта TOR BAND прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

▪️Сілавікі авалодалі акаўнтамі гурта і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў.

▪️Музыкі і іх жонкі цяпер знаходзяцца за кратамі, іх затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. Чатыром з шасці затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту, яшчэ аднаму чалавеку — 30 базавых штрафу. Лёс жонкі аднаго з музыкаў дагэтуль невядомы.

🥷 На знак салідарнасці з рэпрэсаванымі музыкамі, на знак падтрымкі ўсіх беларускіх партызанаў, мы яшчэ раз публікуем кліп вольнага народа Лебядзінага на песню TOR BAND.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🖤 Два гады без Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў на вуліцу, каб абараніць свой двор, Плошчу Перамен, ад невядомых, за што быў збіты да смерці.

"Я Выхажу" ці "Выходзім" — гэта былі апошнія словы Рамана ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020-га.

Не забудзем. Не даруем.
Гадавіна вайны.

Мінск, 24 лютага 2023. Беларусы супраць!

Фота: @motolkohelp
Вітаем, сябры!

Вы, канешне ж, чулі аб турбулентнасцях, што адбываюцца ў Расіі. Мы не павінны ігнараваць гэтыя падзеі, бо яны могуць моцна паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Нашая мэта заўсёды была і застаецца нязменнай: мы імкнемся да незалежнай і дэмакратычнай Беларусі! І ў бліжэйшы час перад намі можа адкрыцца новая магчымасць для пераменаў.

▪️Верым, што той досвед і разуменне, якія мы здабылі за гэтыя гады, стануць падмуркам нашай новай, больш эфектыўнай барацьбы за справядлівасць. Упэўненыя, што кожны з вас падзяляе гэтыя памкненні і ў бліжэйшы час мы адновім актыўнасць з новымі сіламі!

🤝 Зараз нам трэба ўмацаваць нашую супольнасць, таму, калі ласка, абмяркоўвайце навіны, падзеі, магчымыя крокі і планы з блізкімі, суседзямі і сябрамі, якім вы давяраеце. Рашучасць і гатоўнасць як малых груповак, так і грамадства ў цэлым, могуць вызваліць нас як ад унутранай дыктатуры, так і ад знешняга ціску.

Перамены магчымыя, калі мы ў іх верым і дзейнічаем. Яны ў нашых руках. Жыве Беларусь!

Адміністратары канала.