Павел Латушка
6.56K subscribers
762 photos
279 videos
2.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Forwarded from Кожны Дзень
📆 Узгадаем адзін з дзён пратэсту вачыма Паўла Латушкі — кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, былога пасла, міністра культуры і кіраўніка тэатра імя Янкі Купалы.

«Памятаю, што прачнуўся а 6-ай раніцы, бо тэлефон няспынна сігналізаваў. Мы ўсе чакалі падрабязнасцей, і менавіта ў гэты дзень, 14-га жніўня, з’явілася сувязь, і мы пабачылі той жудасны гвалт, які здзейснілі ўлады да мірных людзей. Але адначасова была упэўненасць, што ў краіне пачало нешта змяняцца.

Я паехаў на працу ў тэатр, эмацыйна я ўжо не мог вытрымліваць і вырашыў запісаць зварот на інстаграм. Мне паведамілі, што на праспекце знаходзяцца прадстаўнікі 12-ці мінскіх тэатраў. Незапланавана я вырашыў выйсці і прачытаць перад усімі тэкст, які быў для мяне вельмі важны. Гэта было ў нейкім сэнсе ачышчэннем, ачышчэннем ад бруду, ачышчэннем ад таго, з чым я можа быць не пагаджаўся, але публічна супраць ніколі не выступаў.

Пасля гэтага я атрымаў сотні тэлефонных званкоў! Ніколі не думаў, што атрымаю такую велізарную падтрымку. Калі чалавек свядома выходзіць на міннае поле, ён рызыкуе, таму гэтая падтрымка была ў той час вельмі важная.

Лілія Уласава пазваніла мне пазней і паклікала на плошчу Незалежнасці, бо там было шмат людзей, але не было таго, хто б мог выступіць, падтрымаць іх. Я разумеў, што не змагу застацца і сядзець у кабінеце. І я пайшоў. Столькі словаў падтрымкі на гэтым кароткім шляху ад Купалаўскага і да плошчы я не атрымліваў ніколі ў жыцці. Падыйшоўшы да прэсы, я заявіў, што не магу пагадзіцца з гвалтам і патрабую адстаўкі Караева і Барсукова. Шмат людзей падыходзіла і пыталася «што далей?», пыталіся парады.

Кожны чалавек будзе мець сваю гісторыю. І кожны чалавек мае права ўпісаць сваю асабістую гісторыю ў агульны летапіс падзей. Я адчуваю, што мы яшчэ пабачым шмат такіх асабістых уражанняў і агульнымі намаганнямі напішам нашу адзіную сапраўдную і шчырую гісторыю. Гісторыя ўжо адбылася, хоць мы яшчэ яе і не зрабілі, бо зрабіць гісторыю — гэта перамагчы. Я хачу, каб у падручніку гісторыі гэтая глава скончвалася сказам: «І беларусы пачалі будаваць новую дэмакратычную Беларусь».

🔈Слухайце поўнае інтэрв'ю Паўла Латушкі пра шлях у палітыцы, планы на дзень пасля перамогі і шмат іншага ў нашым падкасце па спасылцы

https://taplink.cc/belarusdaily_org

@belarusdaily_org @latushka

#ДзеньВачыма #ПавелЛатушка #ДеньГлазами #ПавелЛатушко