Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску
939 subscribers
67 photos
1 video
1 file
111 links
Пляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску

Падрабязьней:
https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922

Зьвязак:
@la_cmok_bot
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў

❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok

🎬 сайт: la-cmok.me
Download Telegram
Шаоліньскі Футбол (18+) | Shaolin Soccer

Шэсьць братоў разам з дасьведчаным футбольным трэнарам ствараюць непераможную каманду. Зьяднаўшы досьвед старых майстроў кунґ-фу й сучасную тактыку футболу, яны надумалі ўдзельнічаць у прэстыжным футбольным турніры з грашовым прызам у вадзін мілён даляраў.

Год: 2001 | Крайіна: Кітай
Мова арыґіналу: кітайская.

• Пераклад: łabziučok
• Рэдагаваньне: Pan Litoŭski

_______

#Слоўнік да фільму

Анцік
— прыгожы, прыемны знадворнасьцю, гарманічнасьцю.
Пазорны = прыгожы.
Нáўды = нядзіўна, няма нічога асаблівага, няма чаму дзівіцца.
Вобуй = абутак.
Рамяно = плячо.
Шкарудлік = упарты, задзірысты
Двору = дамоў. (Ідзі двору = ідзі дамоў.)
Які-лень = які-колечы.
Што-лень = што-колечы.
Трэбло = лянівы, абібок.
Снáдзіва = інструмэнт.

#субтытры #клясычны_правапіс
#фільм #камэдыя #спорт #акцыя
📒 Венская Кроў. #Слоўнік

Бэлядонна
― травяністая атрутная расьліна. Народная назва ― воўчыя ягады. Калісьці кабеты капалі сок гэтае расьліны сабе ў вочы, каб зрабіць іх зіхотнымі.
Капэнгагенскі сіні ― далікатны шэра-сіні колер.
Паплін ― „папская тканіна” ― звычайна шаўковая тканіна, названая так таму што першапачаткова выраблялася для Папы рымскага.
Параплаў — Steamship
Плоцевы чын ― тоесамае што й сэкс, сэксуальны кантакт.
Прост ― нямецкі адпаведнік тоста „На здароўе”.
Хіна, хінскі —China, chinese
Шамбрэ ― баваўняная (раней ільняная) тканіна звычайна блакітнага колеру. Выкарыстоўвалася для працоўнага адзеньньня. Цікавы факт ― назва рабочага кляса „блакітныя каўнеры” зьявілася акурат праз гэтую тканіну.

Ciulenia
📒 Вострыя Брылі. #Слоўнік

Віж
— шпіён, даносчык, наглядчык.
З-пад крысá — нелегальна, у падпольлі.
Вы́шмараваныя — нацертыя, вымазаныя.
Клёк — розум, развага.
Хáбар — грошы або рэчы, што даюцца камусьці як подкуп з мэтай атрыманьня пэўнай выгады.
Пахо‌лік — галетнік, бедны селянін.
Блёкату аб'есьціся — з глуду зьехаць, з розуму выбіцца.
Ладзьбіт — сяржант.
Тáечка — даражэнькая, мілая, сяброўка.

— Чарот
📒 Слоўнік.
Каханьне, сьмерць і робаты — „Скідні“.

Скíдзень — чалавек, здольны ператварацца ў іншую йстоту.
Стра́ўня — мейсца, дзе ядуць.
Зважа́й! — вайсковая каманда, рас. смирно!
Спачнí! — вайсковая каманда, рас. вольно!
Паце́міць — заўважыць.
Віжава́ць — пільна сачыць, выглядаць.
Зу́се клічны склон ад „зух”.
Гайня́ — рас. стая (сабак, ваўкоў).
Прыназоўнік із — бач тут.

#слоўнік
Вострыя брылі | Peaky Blinders (16+)
1 сэзон 2 сэрыя

Томас махлюе ў сусьцігах, чым выклікае гнеў мясцовага крымінальнага аўтарытэта — Білі Кімбэра. Верхавод Брылёў распачынае вайну з цыганскай сям'ёй Лі. Тым часам, інспэктар Кэмпбэл набягае на Смол-Хіт, каб адшукаць скрадзеную зброю.

Год: 2013 | Край: Вялікая Брытанія

Пераклад: Чарот, Хмарачос
Рэдагаваньне: Хмарачос, Чарот


💬 Ад перакладнікаў:

У часе перакладу мы зьмеркавалі пазначаць на правапісе адмету беларускага вымаўленьня — устаўную "в": у Вамэрыку, у вадзіночку й г. д.

📔 #Слоўнік

Сыгнал мітрэнгі — сыгнал трывогі
Спачні! — эквівалент вайсковай камандзе "Вольна!"
Пігу‌лка — пілюля, таблетка
Драпак — чалавек на ўцёках, бяз сталага месца жыхарства
Выкасаваць — тое, што і выкрасьліць
Урок — хвароба, няшчасьце, выкліканыя благім вокам
Лэхаць — балбатаць, плявузгаць

#субтытры #клясычны_правапіс
#сэрыял #драма #крымінал #гістарычны