Ружовая Купіна
1.6K subscribers
12.3K photos
348 videos
3 files
1.37K links
Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!

Сувязь: @yesterday_alex
Download Telegram
Бомба! Здымкі пятай часткі фільма «Індыяна Джонс» пачнуцца праз некалькі месяцаў!
Пра гэта паведаміў ніхто іншы як сам Харысан Форд, якому ў гэтым годзе споўніцца 78 год!

#ІндыянаДжонс
Даволі благая навіна прыйшла са стана распрацоўцы пятага фільма пра Індыяну Джонса.
Стывен Спілберг больш не з'яўляецца рэжысёрам працяга прыгодаў Індыяны Джонса!
Хто будзе новым рэжысёрам фільма пакуль што невядома.
Адзначым, што Спілберг застаецца прадусарам фільма.

#ІндыянаДжонс
Рэжысёрам праекта «Індыяна Джонс 5» стаў Джэймс Мэнгалд!
Джэймс вядомы па працы над карцінамі «Логан», «Ford супраць Ferrari».

Пяты фільм пра прыгоды Джонса выйдзе 21 ліпеня 2021, а галоўную ролю выканае Харысан Форд.

#ІндыянаДжонс
Акторка Фібі Уолер-Брыдж выканае галоўную жаночую ролю ў фільме «Індыяна Джонс 5»!

Узгадаем, што галоўную мужчынскую ролю як і заўжды выканае Харысан Форд, а прэм'ера пятай частцы запланаваная на наступны год.

#ІндыянаДжонс
Мадс Мікельсэн далучыўся да акторскага складу фільма «Індыяна Джонс 5»!

Пакуль ніякіх падрабязнасцяў пра ягоную ролю няма.
Адзначым, што акрамя Мікельсэна, у прыгодніцкай стужцы сыграюць Харысан Форд і Фібі Уолер-Брыдж.

#ІндыянаДжонс
Да акторскага складу фільма «Індыяна Джонс 5» далучыўся Тобі Джонс!

Джонс вядомы па ролям нацысцкага вучонага Арніма Золы у Кінасусвеце Марвэл, Клаўдзіуса Тэмплсміта у франшызе «Галодныя гульні», а таксама агучцы дамавіка Добі ў фільмах пра Гары Потэра.

#ІндыянаДжонс
Фібі Уолер-Брыдж на здымках фільма «Індыяна Джонс 5»!

#ІндыянаДжонс
Яшчэ адна зорка! Да здымак фільма «Індыяна Джонс 5» далучыўся Антоніа Бандэрас!

Нагадаем, што ў новай частцы ўжо заяўленае з'яўленне Харысана Форда, Мадса Мікельсэна, Фібі Уолер-Брыдж і Тобі Джонса.

#ІндыянаДжонс
Харысан Форд на першым кадры фільма «Індыяна Джонс 5»!

Нагадаем, што, акрамя Форда ў фільме сыграюць Мадс Мікельсэн, Фібі Уолер-Брыдж, Тобі Джонс і Антоніа Бандэрас.

Прэм'ера адбудзецца 30 чэрвеня 2023!

#ІндыянаДжонс
Харысан Форд адпужвае Крыса Прата ад таго, каб ён калі-небудзь мог бы ўзяць ролю Індыяны Джонса:

«Ці ты не разумееш? Я Індыяна Джонс. Калі я сыду, ён сыдзе. Гэта проста».

#ІндыянаДжонс
Харысан Форд на новым кадры фільма «Індыяна Джонс 5»!

#ІндыянаДжонс
Мадс Мікельсэн на новым кадры фільма «Індыяна Джонс 5»!

Нагадаем, што дацкі актор выканае ролю галоўнага антаганіста карціны.

#ІндыянаДжонс
Яшчэ адзін новы кадр фільма «Індыяна Джонс 5»!

На гэты раз ён дэманструе першы погляд на персанажа Фібі Уолер-Брыдж, якая будзе дпамагаць Джонсу!

#ІндыянаДжонс
Disney паціху рыхтуе нас да першага трэйлера «Індыяны Джонс 5» — сёння з'явіліся чарговыя новыя кадры карціны!

Сам фільм выйдзе ў наступным годзе.

#ІндыянаДжонс
Амаложаны Харысан Форд, звычайны Харысан Форд і Мадс Мікельсэн на новых кадрах фільма «Індыяна Джонс і Гадзіннік лёсу»!

Прэм'ера пятай і апошняй часткі франшызы адбудзецца ўлетку!

#ІндыянаДжонс
Новы трэйлер і постар да фільма «Індыяна Джонс і Гадзіннік лёсу»!

Фільм выйдзе ў кінатэатрах ужо летам!

#ІндыянаДжонс
Прэм'ера новага «Індыяны Джонса» адбылася на Канскім кінафестывалі!

Крытыкам карціна не вельмі спадабалася, бо, на дадзены момант, у карціны ад крытыкаў толькі 43 адсоткі свежасці на Rotten tomatoes.

#ІндыянаДжонс
А вось пяты «Індыяна Джонс» адчувае сябе не вельмі — за дэбютны ўік-энд стужка сабрала па ўсім свеце ўсяго толькі 130 млн.$.

#ІндыянаДжонс