Кистеневская базовая школа
54 subscribers
4.3K photos
846 videos
10 files
872 links
Download Telegram
10 сакавіка для навучэнцаў 7-9 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Мы ў інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый".
Разгледжаны пытанні:
⚡️чым карысны інтэрнэт;
⚡️маніпуляванне ў інтэрнэце;
⚡️метады абароны ад маніпулявання

#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Для навучэнцаў школы інфармацыйная гадзіна прайшла пад назвай "Асноўны закон нашай краіны". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Канстытуцыі, са структурай дзейнічай Канстытуцыі, з яе змяненнямі і дапаўненнямі. Яшчэ раз узгадалі свае правы і абавязкі як грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Для вучняў 3 класа прайшла інфармацыйная гадзіна "Завочнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі". Навучэнцы даведаліся пра галоўныя славутасці і выдатныя мясціны ўсіх рэгіёнаў Беларусі, азнаёміліся з цікавымі фактамі і лічбамі, склалі ўласны маршрут падарожжа па гасціннай краіне ў цэнтры Еўропы.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Падчас інфармацыйнай гадзіны "Зямля маіх бацькоў - мая зямля..", прысвечанай Дню беларускага пісьменства, навучэнцы пачатковай школы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Дня беларускага пісьменства, з культурнай спадчынай беларускага народа, удзельнічалі ў конкурсах, "малявалі" не фарбамі, а словамі нашу Беларусь.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзіна "Зямля маіх бацькоў - мая зямля" да Дня беларускага пісьменства прайшла для навучэнцаў 8-9 класаў. Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Усё жыццё гэтых людзей было прыкладам служэння Слову. Вучні даведаліся аб тым, што беларуская пісьменнасць узнікла на базе пісьменнасці, аснову якой заклалі браты Кірыл і Мяфодзій, і мае даўнія і багатыя традыцыі. Дзякуючы ім узнікла новая магутная славянская культура, якая ні ў чым не саступала візантыйскай і рымскай.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзіна "Яны наша мінулае - мы іх будучыня". Падчас інфармацыйнай гадзіны навучэнцы пазнаёміліся з паняццем "пажылыя людзі", абмяркоўвалі байку Л. Талстога "Стары дзед і унучак", адказвалі на пытанні віктарыны "Казачныя бабулі і дзядулі ", разыгрывалі сітуацыі, пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі пра бабуль і дзядуль, пісалі для іх добрыя словы на пялёстках рамонка.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
У пачатковай школе прайшла інфармацыйная гадзіна "Эканомія і беражлівасць - залог павышэння якасці жыцця". Вучні разам з гномам Эканомам вучыліся граматна абыходзіцца з энергетычнымі рэсурсамі.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
На інфармацыйнай гадзіне "Эканомія і беражлівасць - залог павышэння якасці жыцця" навучэнцы размаўлялі аб беражлівым стаўленні да прыродных рэсурсаў, разглядалі магчымыя варыянты энергазберажэння ў школе і дома, глыбей даследавалі праблему дэфіцыту энергарэсурсаў у краіне і ў свеце, разважалі аб выкарыстанні атрыманых ведаў на практыцы.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзіна "Правы дзіцяці ў Беларусі" прайшла для навучэнцаў школы, падчас якой вучні ў гульнявой форме паглыбілі свае веды па прававой культуры, абмеркавалі правы і абавязкі дзяцей і падлеткаў, праглядзелі фільм "Азбука правоў дзіцяці".
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзіна "Здароўе моладзі - будучыня краіны" да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам прайшла ў Кісцянеўскай базавай школе. Навучэнцы даведаліся, што СНІД - гэта цяжкая хвароба, ад якой пакутуюць і дарослыя, і дзеці ва ўсім свеце; спосабы распаўсюджвання хваробы і меры прафілактыкі. У завяршэнні запоўнілі анкеты "Што ты ведаеш пра СНІД?" і зрабілі выснову, што здароўе самы бясцэнны дар, які даецца прыродай толькі раз! А здаровы лад жыцця - гэта шлях да шчасця, дабрабыту і росквіту!
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Для навучэнцаў школы прайшла інфармацыйная гадзіна "Час міласэрнасці і дабрыні", якая прысвечана таму, каб выхоўваць у школьнікаў правільнае і разумнае стаўленне да інвалідаў, а таксама садзейнічаць развіццю маральных якасцей вучняў.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Спрадвеку людзі спрабавалі ўзаконіць свае правы. Лепшыя розумы чалавецтва даказвалі значнасць свабоды чалавека і абавязак дзяржавы ахоўваць нашыя правы. Правы чалавека належаць кожнаму ад нараджэння толькі таму, што ён - чалавек. Гэта значыць, што іх нельга страціць, бо яны маюць дачыненьне да факта самога чалавечага існаваньня. Інфармацыйная гадзіна "Аб праве чалавека на жыцце, асабістую бяспеку і недатыкальнасць" прайшла для навучэнцаў школы.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзiна "Аб запаведнiках i нацыянальных парках Беларусi" прайшла для навучэнцаў Кісцянеўскай базавай школы. Вучнi падзялiлiся сваiмi звесткамi аб бiялагiчных вiдах раслiн, жывел, якiя знаходзяцца пад аховай запаведнікаў і паркаў, даведалiся аб рэдкiх вiдах флоры i фаўны, аб прыгажосцi i ўнiкальнасцi прыроднага ландшафту на гэтых тэрыторыях.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
Інфармацыйная гадзіна "Васіль Быкаў - вялікі беларускі пісьменнік", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, прайшла для навучэнцаў школы. Дзеці прыгадалі этапы жыцця, успомнілі цікавыя творы і наведалі інтэрактыўны музей пісьменніка.
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni
01.02.2024 года ў школе прайшла інфармацыйная гадзіна "З легендаў i казак", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы(21 лютага). У час мерапрыемства навучэнцы паведамілі гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Улічваючы тое, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, яны падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў на беларускай і рускай мовах. А з вучнямі 5-6 класаў праведзена віктарына "Падумай і адкажы".
#інфармацыйная_гадзіна
#kisteni