Кінароўтар
121 subscribers
24 photos
7 links
Вітанкі на Кінароўтары!

Тут ё:
🎬Іфармацыйныя пасты на розныя кіношныя тэмы
🍿Кінарэкамендацыі
🎞️Аналізы файных фільмаў
📺Анонсы нашых відэа

Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/kinaroutar
Ютуб: https://youtube.com/@kinaroutar
Download Telegram
Channel created
Channel photo updated
Вітаем у Кінароўтары!


Пра што гэтае медыя?

🎥Мы - медыя пра кіно зь вялікім адсоткам мемчыкаў і невялічкай ноткай грамадазнаўства. Часамі жартуем, а часамі разглядаем некаторыя падзеі ў кінаіндустрыі і думаем, як яны адлюстроўваюць грамадства агулам.


Што тут будзе?

🎥На гэтым канале можна пачытаць рэцэнзіі, узяць некалькі нашых кіношных рэкамендацый да прагляду, дазнацца рандомныя факты, павязаныя з кіно (можаце імі, напрыклад, зьдзівіць сяброў!), усьміхнуцца зь мемаў і зусім трошкі задумацца над новымі (ці ня новымі) падзеямі ў кінаіндустрыі.


🎥Кантэнтмэйкеркі - НЕ прафесійныя журналісткі, кінакрытыкі ці хто-заўгодна з кампетэнцыямі ў разуменьні кіно. Мы проста моладзь, якая хоча дзяліцца са сьветам тым, што нам падабаецца.
🎥Але! Мы дакладна хочам ставаць лепшымі, таму крытыка са стараны аўдыторыі цалкам прыймаецца!
Вышыванкі з’явіліся ў вялікім кіно! Праўда ё нюанс...

У фільме Midsommar(2019) большасьць падзеяў адбываецца ў камунне на тэрыторыі Швецыі.
Мясцовыя жыхары апранутыя ў адзеньні, вельмі нагадваючыя беларускія ці ўкраінскія вышыванкі. І калі вы думаеце, што гэта проста касьцюмы таго рэгіёну падобныя на ніх, то не.

Чакаем у вялікім кіно беларускіх/украінскіх персанажаў, якія ганяюць у вышыванках🫡
Ці проста нармалёвую рэпрэзентацыю славян не ў кантэксьце СССР..

#факты
Бачылі (ужо ня надта)новую калекцыю ад Бершцы з "Прыцёмкамі"?👀

Мы, дарэчы, рыхтуем пра "Прыцёмкі" відэё на ютуб. Stay tuned🤭

#мемы
Тры цытаты зь фільма
"Таварыства мёртвых паэтаў"(Dead Poets Society, 1989)


#цытаты
Таварыства мёртвых паэтаў (Dead poets socіety, 1989)

Драматычны фільм зьняты па кнізе Нэнсі Гаровіц-Клейнбаўм. Ён у першую чаргу пра мары, свабоду й пошукі сябе ў сьвеце, які спрабуе дыктаваць табе кім ты павінен быць. А яшчэ пра сапраўднае сяброўства й уплыў (як пазытыўны так і нэгатыўны) твайго асяродзя на цябе.

У школу да хлопцаў прыходзіць новы настаўнік літаратуры з абсалютна нестандартнымі для такога месца каштоўнасьцямі й мэтадамі вядзеньня лекцый. Ён вучыць хлопцаў быць сабой, не баяцца адстойваць свае межы й у першую чаргу думаць, а не ісьці па шаблёну.
Група студэнтаў, захопленая падыходам прафэсара да жыцьця даведваецца пра закладзенае ім у студэнцкія гады таварыства мёртвых паэтаў і зьбіраецца адрадзіць традыцыю зьбірацца й чытаць вершы.
Усё што адбывалася з героямі далей лічу патрэбным убачыць самастойна, таму настойліва рэкамэндуем фільм да прагляду!

А яшчэ: візуальна яго вельмі прыемна глядзець, ён прапітаны восеньскай атмасфэрай і прыгожымі кадрамі пэйзажу, архітэктуры й момантамі з жыцьця падлеткаў у элітнай школе Амэрыкі 50-х гадоў.

Будзем радыя пачытаць водгукі тых, хто глядзеў, а тым, хто яшчэ ня бачыў, шчыра раім!

#рэкамендацыі
Фільмы, якія варта паглядзець для хэлоўінскага настрою:


Sleepy Hollow/Сонная лагчына
1999, 7.3/10(IMDb)


Фільм прапітаны змрочнай атмасфэрай, містыкай і загадкамі, на якія адказ не заўсёды хочацца ведаць.

Кароткае апісаньне: маладога сьледчага адпраўляюць у Сонную Лагчыну, каб расьследваць абезгалоўліваньне трох асобаў; вінаватым выяўляецца легендарны прывід-вершнік.


Corpse brіde/Труп нявесты
2005, 7.4/10(IMDb)


Клясыка, якую варта пераглядзець (ці паглядзець, калі яшчэ ня бачылі), для патрэбнага настрою!

Кароткае апісаньне: Жаніх выконвае свае вясельныя клятвы ў выпадковай прысутнасьці памерлай маладой жанчыны, якая ўстае з магілы, мяркуючы, што ён ажаніўся на ёй.


Frіday the 13th/Пятніца 13-га
1980, 6.4/10(IMDb)


Слэшэр, клясыка свайго жанру, дакладна варта пераглядзець ці паглядзець упершыню сёньня, калі вы любіце такое.

Кароткае апісаньне: Група выхавальнікаў падлеткавага лагера прабуе аднавіць закінуты летні лагер з трагічным мінулым, але іх перасьледуе таямнічы, бязьлітасны забойца.
Адкуль зьявілася шоў «Каханая, мы забіваем дзяцей»? 👀

«Кохана, ми вбиваємо дітей» — рэяліці-шоў, якое транслявалася ва Ўкраіне(2011-2016). У інфапрасторы пост-савецкіх краін праґрама замацавалася дзякуючы мемам, якія парадзіла. Знаеце, напрыклад, мем "Я тоже хочу шоколадку(("? Гэта фраґмент гэтага шоў. Таксама існуе расейская версія(2013)(транслявалася на Рен-ТВ, дарэчы)

Падчас прагляду магла ўсплынуць думка "Ну і трэээш, такое дакладна ёсьць толькі ў нас...". Магчыма, нечакана, але канцэпцыя шоў паходзіць зь Вялікай Брытаніі(Honey, We're Killing the Kids). Уласныя адаптацыі дасталіся яшчэ ЗША(2006-2007), Канадзе(2006-2007), Новай Зеландыі(2007-2008) і... Польшчы. Гэта, дарэчы, адзіная краіна, дзе праґрама яшчэ выходзіць. (назва — "Kochanie, ratujmy nasze dzieci!", калі захацелася чэкнуць)

#факты
Падборка псыхалягічных фільмаў, якія дакладна варта паглядзець, не адцягваючыся (а па-іншаму зь імі й не атрымаецца;))

1.
Востраў праклятых/Shutter Іsland
2010, 8,2/10(рэйтынг на IMDb)


Псыхалягічны трыллер рэжысэра Марціна Скарсэзэ, галоўную ролю ў якім грае Леанарда ДыКапрыа. Фільм, які гарантуе вам самыя розныя эмоцыі й псыхалягічнае напружаньне да самага канца, а ў моманце, калі вы ўжо нікому ня зможаце давяраць, наступае вельмі нечаканы фінал. Гэты фільм адназначна варта паглядзець некалькі разоў, каб убачыць карціну з абсалютна розных бакоў.

Коратка пра сюжэт: Двух маршалаў ЗША адпраўляюць у псыхіятрычную лякарню на негасьцінным востраве, каб расьсьледаваць зьнікненьне пацыентаў, праўда падчас расьледваньня мы разам з героямі адкрываем усё больш дзіўных, містычных і нечаканых дэталяў.
2.
Маўчаньне ягнят/The Sіlence of the Lambs
1991, 8.6/10(рэйтынг на IMDb)


Абсалютная клясыка сярод псыхалягічных фільмаў рэжысэра Джонатана Дэмі, зьнятая па кнізе Томаса Харыса. Фільм захоплівае зь першых хвілінаў і чапляе рознабаковымі і неадназначнымі пэрсанажамі, якія раскрываюцца з розных бакоў падчас напружаннага расьледваньня. Захопліваючы дэтэктыў зь неверагоднай акторскай ігрой. Энтані Хопкінс і Джодзі Фостэр ствараюць непаўтаральную сувязь і хімію паміж сваімі героямі.

Коратка пра сюжэт: Маладая кадэтка ФБР вымушаная прасіць аб дапамозе зьняволенага маніпулятыўнага забойцу-канібала - Ганібала Лектэра, бо толькі ён можа дапамагчы ў расьледваньні забойств новага маньяка зь вельмі дзіўнымі матывамі.
3.
Сонцастаяньне/Mіdsommar
2019, 7.1/10(рэйтынг на IMDb)


Псыхалягічны фолк-хорар, які палохае й пакідае ў напружаньні вельмі нестандартна для хорараў. Калі вы стаміліся ад тыповых фільмаў жахаў, дзе зашмат скрымераў і цёмных сцэн, то гэты фільм адназначна для вас. Ня гледзячы на гэта, ў карціне дастаткова даволі жорсткіх кадраў і вельмі моцнае псыхалягічнае даўленьне, якога акрамя сюжэту й візуала дадае неверагодна зроблены саўнд-дызайн.

Коратка пра сюжэт: Кампанія сяброў едзе ў Паўночную Эўропу, каб наведаць легендарнае швэдскае сьвята сярэдзіны лета ў роднай для аднаго зь іх сельскай мясцовасьці. Тое, што пачынаецца як спакойная й цікавая традыцыя, хутка ператвараецца ва ўсё больш жорсткае й дзіўнае спаборніцтва ў руках паганскага культу.
Піўны калаб Дэвіда Фінчара і Брэда Піта🍺

Брэд Піт і Дэвід Фінчар — пазнавальныя фігуры ў кінаіндустрыі, некалькі разоў атрымаўшыя "Оскары". Яны працавалі разам над "Fight Club" і "Seven", фільмамі, якія сталі сапраўды легендарнымі.

Іхняй трэцяй калабарацыяй стаў "Beer run" — караткамятражка, дзе Брэд Піт намагаецца купіць піва, амінаючы прэсу. Тое, што гэта рэкляма піва Heineken, я заўважыла толькі пад канец, настолькі яна прапітаная цудоўным стылем Дэвіда Фінчара.

Падаецца, выйсьці за півам — новае заданьне Тайдера Дэрдэна...