кінароўтар выйшаў з замарозкі!!
каманда праекту зьмянілася і рыхтуе для вас нешта цікавае, чакайце навінаў👀
каманда праекту зьмянілася і рыхтуе для вас нешта цікавае, чакайце навінаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8❤🔥3
а вось і цікавае:
мы запусьціліся ў відэёфармаце!!
глядзіце:
https://youtu.be/DCzY-SAWXkM?si=7BXZtVzUDhl_wmQr
пасты тут таксама будуць выходзіць, чакайце!!

YouTube
Нэтфлікс - новы Макдональдс кінаіндустрыі?
Разбіраем, як «Нэтфлікс» і іншыя стрымінгавыя платформы змянілі кіно: ад абяцання якаснага кантэнту і падтрымкі новых талентаў, да перанасычанасці нізкаякасным кантэнтам і прадукцыі фільмаў "пад канвеер". Мы пагаворым пра тое, як стрымінгі ўплываюць на нашу…
🔥18❤🔥5
Ці сапраўды сучасны стрымінг істотна адрозніваецца ад кабельнага ТБ?
Калі з’явіліся стрымінгі, зручная і ідэальная альтэрнатыва, здавалася, што няма прычын трымацца за кабельнае ТБ: яны прапаноўвалі больш зручнасці і меншы кошт.
Навошта плаціць за рэкламу, абмежаваную бібліятэку фільмаў і нізкаякасны кантэнт?
Але ці сапраўды тое, што мы маем цяпер, так адрозніваецца ад мінулага? Каб мець неабмежаваны выбар, трэба аплачваць 3–4 платформы, што ўдарыць па кішэнях, як старыя рахункі за кабельнае. Як рашэнне, платформы прапануюць камплекты: напрыклад, Disney аб’ядноўвае Disney+, Hulu і ESPN+.
Акрамя таго, кошты на падпіску растуць: у момант запуску Netflix стандартны план каштаваў $7.99, сёння – $17.99, а таннейшы план прымушае глядачоў змірыцца з рэкламнымі перапынкамі.
Здаецца, сістэма замкнулася ў кола, і мы зноў пытаемся:

🤔16👍6
А пакуль глядзіце, мы абнавілі візуалы для ўставак!!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰13❤3🔥3🎉3
праз прыколы беластоцкай мейскай камунікацыі шчымка не пасьпела трапіць дамоў і выправіць гук у відэё, таму відэё пераносіцца на 16:30. Вельмі прабачаюся, а ў знак кампенсацыі можаце палюбавацца вокладкамі на гэтае відэё!!
👍12🔥6🍓2
Ого, вас ужо больш за 100! Нам сапраўды вельмі прыемна💘
Вялічэзны дзякуй тым, хто нас рэпосьціў:
@szczytpost_resurrected
@padletkawytremar
@kinakava
@vozhyk_voice
@kavalachak
@mala_kantentu
@KlickZXC
@underbedtransnew
@hodnaby
https://www.instagram.com/hodnaby
https://www.instagram.com/tbm_blr/
І ўсім, хто нас глядзіць, ставіць падабайкі і каментуе!!💘💘
Гэта сапраўды вельмі важліва для нас

👍18💘6❤2
Чаму касавыя фільмы называюцца блокбастарамі?
Слова "блакбастар" упершыню з’явілася на старонках часопіса TIME 1942 года ў артыкуле пра бамбаванне саюзнікамі прамысловых аб’ектаў у фашысцкай Італіі. Так называлі бомбы, здольныя знішчыць цэлы гарадскі квартал. З часам гэтае слова перайшло ў шырэйшы ўжытак як метафара чагосьці выбуховага і ўражлівага.
Паступова TIME пачаў ужываць слова "блакбастар" у дачыненні да нечаканых падзей: ад судовых рашэнняў да ўражлівых гульнявых момантаў у спорце. У 1943 годзе часопіс упершыню выкарыстаў гэты тэрмін у дачыненні да фільма — не з-за яго касавых збораў, а з-за змесціва. Стужку "Місія ў Маскву" назвалі “такой жа выбуховай, як і блакбастар”

🔥16⚡1👍1😱1
Любіш анімацыю і хочаш натхненьня, але часу і сілаў глядзець нешта доўгае няма?
Gobelins (францускі анімацыйны ўніверсітэт) выкладае работы сваіх студэнтаў(-ак) у адкрытым доступе на ютубе! Анімацыі вельмі розныя і класныя, а ў кожнай рабоце бачна, што зроблена з душой і імпэтам, шмат цікавых стыляў і самавыражэньня, чаго, нажаль, часта не пабачыш у камерцыйных праектах. Хоць анімацыі даўжынёй ня больш за 10 хвілін, яны пасьпяваюць крануць. Вельмі раім азнаёміцца!!
Вось тут плэйліст за мінулы год, але сярод работаў іншых гадоў таксама шмат сапраўдных дыямантаў
Калі хочаце, каб мы адабралі для вас самыя цікавыя, пішыце ў каментарах!!

❤12
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

❤6👍1
А вось і новае відэа, гэтым разам кажам пра незалежную анімацыю: яе пачаткі, пераломныя моманты і цікавыя праекты, вартыя прагляду!
Глядзіце тут
Глядзіце тут
YouTube
Што стала рэвалюцыяй у незалежнай анімацыі?
Што такое індзі-анімацыя і чаму яна цяпер на піку папулярнасьці? Вітаем на кінароўтары! Гэтым разам абмяркоўваем гісторыю і лепшыя прыклады незалежнай анімацыі, якая жыве па-за межамі мэйнстрымнага кіно, такога як Disney і Pixar.
Падпішыся і не забудзь…
Падпішыся і не забудзь…
❤17🔥4
Вы, пэўна, заўважылі, што на апошнім відэа дрэнная якасьць гуку. Чаму так?
Справа не ў паганай апрацоўцы, праграме для запісу і нават не ў самым мікрафоне.
Мы заўважылі праблему яшчэ падчас запісу, але на пачатку мы ня ведалі, што з гэтым рабіць, таму вырашылі запісаць так. Апрацоўка гуку не змагла моцна палепшыць сітуацыю, таму мы пачалі разьбірацца з самой праблемай.
Шчымка ператыкала ўсё магчымае ў сваім праграмным забеспячэньні, і.. нічога не зьмянілася. Пасьля некалькіх гадзін на форумах стала разумела, што праблема адбываецца падчас перадачы даных зь мікрафона ў ноўт, таму вырашылі паспрабаваць запісаць гук на іншай прыладзе з новым кабелем, і тады нарэсьце якасьць гуку была такая, якая павінна быць. Праўда, нават з новым кабелем гук на кампе Шчымкі НЕ працуе так, як трэба.
Як апошні крок мы замовілі кабель не пад USB, а пад USB-С. Ад гэтага моманту альбо Шчымка будзе запісваць гук на іншую прыладу, альбо адбудзецца цуд і гук будзе добра запісвацца на ейны ноўт праз порт USB-C.
На гэтым тыдні Шчымка доўга разьбіралася з гэтай праблемай і ўжо стамілася ад яе. Спадзяемся, што гэтую праблему атрымаецца вырашыць і вы зможаце чуць Шчымку якасна!!

❤22🥰3🙏3
Як бы вы не глядзелі на мыльныя оперы і не зневажалі іхні змест (маўляў, гэта не цікава), яны могуць прыемна здзівіць ці зацікавіць вас хаця б сваёй гісторыяй.
Адкуль увогуле ўзялася назва "Мыльная опера"?
Да чаго тут оперы?
Тут даволі відавочна. Што ўзгадваецца, калі мы прабуем прыгадаць оперу? - Сьпевы, акторская гульня, касцюмы, асвятленне, аркестар і тое, што радніць гэтыя два гатункі - драматычныя гісторыі.
А навошта тут мыла?
Кароткія дзённыя серыялы ўпершыню з'явіліся на радыё ў 1930-х гадах. Іх асноўнай аўдыторыяй былі хатнія гаспадыні, якія праводзілі час дома за прыбіраннем. Таму радыёсеткі, шукаючы ракламадаўцаў для эпізодаў, звярталіся да бізнесаў, якія прадавалі бытавыя тавары. Сярод першых спонсараў былі вытворцы мыла. З цягам часу радыёдрамы пачалі асацыявацца з гэтымі кампаніямі, і СМІ сталі называць іх "мыльнымі операмі"

🤯14❤9👍3💘3🔥1
Новае відэа ў агульным доступе заўтра а 16:00 па Варшаве! Пачынаем абмяркоўваць гісторыю серыялаў, у першым выпуску разьбіраемся ў іх вытоках
Дарэчы, падтрымаўшы нас можна будзе паглядзець гэтае і ўсе наступныя выпускі крыху раней!
Таксама працуем над кантэнтам там: будуць эксклюзіўныя пасты і крыху працэсу стварэньня нашых выпускаў.
Нагадваем, што кожныя прагляд, падабайка, каментар і рэпост гэта ўжо добрая падтрымка для нас! А калі хочаце падтрымаць нас грашыма, запрашаем!

🎉20❤5👍1😁1
Дзе можна паслухаць радыёдрамы?
У мінулым відэа мы распавядалі пра радыёдрамы, якія забаўлялі аўдыторыю задоўга да з’яўлення тэлевізійных серыялаў і шоў.
Яны ўсё яшчэ могуць зацікавіць вас сваёй атмасферай і захапляльнымі гісторыямі.
Дзе іх можна знайсці?
На жаль, мы маем доступ пераважна да англамоўных радыёдрам, але шматлікія з іх знаходзяцца ў вольным доступе ў інтэрнэце.
Вось, дзе можна іх паслухаць:
• https://oldtime.radio/ — радыёстанцыя, якая кругласутачна вяшчае старыя радыёспектаклі
• https://bestoldtimeradio.com/old-time-radio-mysteries/
• https://www.youtube.com/@aneveningofoldtimeradio — падборка на YouTube
• https://open.spotify.com/artist/3xdwqYsfZTDjQ5UDlUsN9p — падборка на Spotify

❤14👍4👀2🎉1