Выдавецтва Янушкевіч
244 subscribers
879 photos
17 videos
541 links
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.
Download Telegram
Успамінаем прыемных наведвальнікаў нашага былога офіса і іх цудоўныя гісторыі пра нашы кнігі.

— У вас вялікі заказ, зробім вам яшчэ і падарунак — кнігу «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга», — у заказе ў пакупніцы было сем кніг.
— Мы ўсе вашы дзіцячыя кнігі маем.
— Тады падарым кнігу для вас.
— Ведаеце, мы з мужам — рускія, не чытаем яшчэ па-беларуску. А дзеці вучацца.

Кнігі нашага выдавецтва не буквар, але чытанка таксама добрая.

📗 Купіць кнігу «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга» (пераклад Марыі Пушкінай) можна тут.
Кніга паэзіі Вальжыны Морт збірае літаратурныя прэміі!

Зборнік «Music for Dead and Resurrected» упершыню з'явіўся на англійскай мове ў 2020 годзе і атрымаў міжнародную прэмію паэзіі Грыфін (Griffin Poetry Prize). Газета The New York Times уключыла яе ў спіс найлепшых паэтычных кніг года. Таксама за англамоўную версію кнігі паэтка атрымала прэмію Рыльке 2022 (Rilke Prize).

Днямі Морт атрымала стыпендыю Гугенхайма, якая ўручаецца творцам на піку кар'еры, якія прадэманстравалі выключную рэалізацыю свайго патэнцыялу ці выключныя творчыя здольнасці ў мастацтве.

Сёлета сумесна з выдавецтвам «Пфляўмбаўм» мы выдалі кнігу Вальжыны па-беларуску — «Песні для мёртвых і ўваскрэслых».

📙Купляйце тут.
Людзі святкуюць Міжнародны дзень палёта чалавека ў космас, зорка Венера ўзыходзіць над зямлёю, усе мы разам ляцім да зор, а героі рамана Сяргея Балахонава накіроўваюцца на Марс.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай.

Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.

📘Купіць кнігу «Бог кахання Марс».
— Давялося ажно адкласці на нейкі час навуковую работу, каб дачытаць дэтэктыў «Срэбная дарога». Так захапіла мяне кніга, — падзялілася ўражаннямі наша чытачка Ганна.

А на што вам даводзілася ісці, каб хутчэй дачытаць захапляльную кнігу?

Раман «Срэбная дарога», як і іншыя кнігі, даступны для заказу ў нашай інтэрнэт-кнігарні. А дастаўка любога заказу па Беларусі каштуе ўсяго 2 рублі.
«Да стратаў больш ужо ніхто не прызвычайваўся, бо для вайны ўласцівая звычка ўспрымаць смерць без смутку. Застаюцца толькі рэдкія моманты гісторыі, поўныя слёз і некантраляваных усхліпаў, якія здараюцца зусім неспадзявана.
Чым меншая прычына, тым цяжэй іх кантраляваць. Фільмы-меладрамы, пяшчотныя гісторыі кахання, смерць жывёлы на дарозе – вось чаго я асцерагаўся.»

Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992 - 1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею.

Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.

📔 Купіць «Сараеўскае Мальбара».
​​Нямецкі пісьменнік Отфрыд Пройслер нарадзіўся 20 кастрычніка 1923 года ў горадзе Райхенберг. Біяграфія гэтага чалавека захапляе не менш за яго кнігі.

На яго маладосць прыпала Другая сусветная вайна, і паўнагадовы Пройслер быў прызваны на службу. У 21 год ён трапіў у савецкі палон і наступныя 5 гадоў правёў у розных лагерах у Татарскай Рэспубліцы.

У 1949 годзе Пройслер быў вызвалены з палону і ўз’яднаўся са сваёй нявестай. У той жа год пара пабралася шлюбам і ў іх нарадзіліся тры дачкі: Рэната, Рэгіна і Сюзанна. Далей пачалося мірнае жыццё, у якім Пройслер вырашыў стаць настаўнікам. Ён атрымаў адпаведную адукацыю, а таксама падпрацоўваў мясцовым рэпарцёрам і пісаў апавяданні для дзіцячага радыё.

Першая вядомая кніга пісьменніка «Der kleine Wassermann» («Маленькі Вадзянік») выйшла ў 1956 годзе. А ў 1971 годзе выйшаў адзін з найбольш знакамітых твораў аўтара — «Крабат».

📕Летась кніга выйшла ў нашым выдавецтве ў перакладзе Сяргея Матыркі. Купіць яе можна ў нашай інтэрнэт-кнігарні.
​​Водгук на кнігу Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце» ад Кацярыны Трубовіч. Кнігу мы выдалі сумесна з жаночай выдавецкай ініцыятывай «Пфляўмбаўм».

«З кожнай новай кнігай кажу сабе: не буду пакуль браць нічога балючага, трэба аддыхацца. І ўсё адно чытаю пра войны, гварт, несправядлівасць, смерць 🤷🏻‍♀️

📙 "Жанчына на нулявым пункце"'- кніга-споведзь, якая чытаецца на адным дыханні. Споведзь жанчыны, асуджанай на смерць за забойства мужчыны. Жанчыны, якая імкнулася да самастойнасці і незалежнасці ў патрыярхальным егіпецкім грамадстве. Жанчыны, якая зладзіла бунт і не збіраецца прасіць літасці.

📍"Жанчын заўсёды падманваюць. Мужчыны ўводзяць цябе ў зман, а потым караюць за тое, што цябе абкруцілі. Яны змушаюць цябе апусціцца на самае дно, а потым караюць за тое, што ты апусцілася. Яны намаўляюць цябе на шлюб, а потым караюць збіццём, лаянкай і прымусам пастаяннага слугавання. Атрымліваецца, што найменш ашуканыя з жанчын - прастытуткі, а найбольшую кару жанчына нясе за шлюб і каханне".

👩‍⚕️ Кніга не новая, упершыню выдадзена ў 1975 годзе ў Ліване (у Егіпце друкаваць кнігу адмовіліся). Аўтарка - псіхіятарка і абаронца жаночых правоў - перажыла і пераслед, і пазбаўленне волі за свае выказванні супраць хатняга гвалту і за крытыку ўрада. У аснову кнігі пакладзена рэальная гісторыя жанчыны, з якой Наваль Саадаві сустракалася як псіхіятарка ў турме Аль-Канатыр.

📍" - Я сама сябе абараню.
- Ніводная жанчына на зямлі не можа сябе абараніць!
- Я не маю патрэбы ў тваім заступніцтве.
- Абарону навязваюць, бо іначай звяліся б і шлюб, і зводніцтва."

🧕🏽 Што я ведаю пра Афрыку? Вельмі мала. Летась я з захапленнем прачытала "Чорнае дрэва" Рышарда Капусцінскага (тут ёсць водгук) і гэтага ўжо дастаткова, каб разумець, якая Афрыка розная. Бясконца розная і бясконца доўга яе можна даследваць і спазнаваць. "Жанчына на нулявым пункце" - гэта кропелька ведаў пра мусульманскую Афрыку. Кропелька з прысмакам безвыходнасці, бездапаможнасці і адчаю. Але адначасова гэта і кропля надзеі: унутраны стрыжань можа саспець нават у такіх умовах, а прага волі і незалежнасці - натуральная з'ява для любога чалавека.»

📙Купіць кнігу.

Крыніца водгуку.
Фота — Кацярына Трубовіч.
​​Станіслаў Лем нарадзіўся ў Львове ў 1921 годзе. У пасведчанні аб нараджэнні стаіць дата — 12 верасня, але пісьменнік адзначаў, што насамрэч нарадзіўся 13 верасня, а дату ў дакументах змянілі праз прымхі. Бацька Лема быў урачом, і ў 1940 годзе Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. У тыя часы будучы пісьменнік падпрацоўваў зваршчыкам і аўтамеханікам.

У 1945 годзе сям’я Лема пераехала ў Кракаў, дзе Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Ён спецыяльна не здаў выпускныя экзамены, каб пазбегнуць кар’еры ваеннага ўрача. Выпусціўшыся з універсітэта, ён атрымаў пасведчанне аб заканчэнні навучання без дыплома і працаваў у радзільным аддзяленні бальніцы. Адной з прычын, чаму ён кінуў медыцыну, сам Лем называў страх перад крывёю.

Літаратурную дзейнасць Лем пачаў у 1946 годзе з шэрагу публікацый у розных жанрах, у тым ліку паэзіі. Ягоным першым навукова-фантастычным раманам стаў «Człowiek z Marsa». У 1957 годзе ён апублікаваў навукова-фантастычную анталогію «Зорныя дзённікі», у якой сабраны апавяданні пра аднаго з самых вядомых персанажаў Лема — Іёна Тіхага. Зімой мы выдалі гэты зборнік у перакладзе Марыі Пушкінай.

Станіслаў Лем памёр 27 сакавіка 2006 года ў бальніцы медыцынскага каледжа Ягелонскага ўніверсітэта ад сардэчнай недастатковасці. Пахаваны на Сальваторскіх могілках у Кракаве.

📘Купіць кнігу «Зорныя дзённікі».
Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека, які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

Усё апісанае вышэй — неверагодная гульня фантазіі аўстрыйскага майстра дзіцячай літаратуры Эрвіна Мозэра. А якія ў кнізе ілюстрацыі! Дарэчы, іх таксама маляваў аўтар. Караценькія гісторыі стануць зручнай чытанкай перад сном. Але дакладна ведаем ад нашых пакупнікоў, што іх маленькія чытачы гатовыя чытаць ці слухаць гэтыя гісторыі хоць увесь дзень.

📙Купіць кнігу «Дзівосныя гісторыі на дабранач» (пераклад з нямецкай — Сяргей Матырка).
​​​​​​Поўнае імя гэтага калумбійскага нобелеўскага лаўрэата — Габрыель Хасэ дэ ла Канкордыя Гарсія Маркес, але на радзіме ён таксама быў вядомы як Габо ці Габіта. Ён мог стаць адвакатам, але кінуў юрыдычны факультэт і пачаў пісаць для газет.

Кінуў гэтую працу толькі ў пачатку 1965 года, каб потым 18 месяцаў пісаць раман «Сто гадоў самоты», які многія прыхільнікі творчасці лічаць галоўным творам Маркеса. У гэты няпросты час пісьменніка вельмі падтрымлівала жонка Мэрсэдэс. Пазнаёміліся яны, калі дзяўчыне было 13, а Маркесу на 5 гадоў больш. Ажанілася пара толькі праз 13 гадоў.

Раман «Сто гадоў самоты» выйшаў у 1967 годзе. За першыя тры гады наклад кнігі склаў 500 000 асобнікаў. А ўжо праз год пісьменнік пачаў працу над раманам «Восень патрыярха». Маркес сцвярджаў, што дапісаў яго ў 1971 годзе, але насамрэч аўтарскія праўкі працягваліся да 1975 года. Пісьменнік расказваў, што перарабіў раман каля 15 разоў. Спачатку чытачы прынялі кнігу без вялікага энтузіязму — твор падаваўся вельмі далёкім ад рамана «Сто гадоў самоты». Але пазней чытачы належным чынам ацанілі кнігу.

Вялікі раман геніяльнага пісьменніка займеў і беларускі пераклад. Паэтычную прозу Маркеса віртуозна пераклаў Сяргей Шупа. Кніга выйшла ў серыі «Noblesse Oblige — нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску».

📙Купляйце «Восень патрыярха» ў нашай анлайн-кнігарні.
У маі нас як звычайна чакаюць вялікія выхадныя, а гэта значыць, што можна ўзяць аб'ёмны раман і збегчы ў яго на некалькі дзён.

Адна з нашых самых аб'ёмных, дынамічных і захапляльных кніг — раман «Акулярнік» ад каралевы польскага дэтэктыву Катажыны Бонды.

Падзеі рамана адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага».

📘Купіць раман «Акулярнік».
​​Партугальскі пісьменнік Жазэ дэ Соза нарадзіўся ў 1922 годзе ў невялічкай вёсцы ў сялянскай сям’і. Але ў гісторыю сусветнай літаратуры ён увайшоў пад іменем Жазэ Сарамагу. Сарамагу — партугальская назва дзікай рэдзькі і мянушка бацькі пісьменніка. У пасведчанне аб нараджэнні Жазэ яна трапіла выпадкова, праз памылку супрацоўніка архіва.

Маленькі Жазэ вучыўся добра, але сям’я не магла забяспечыць яму нават сярэднюю адукацыю, таму ў 12 гадоў ён быў вымушаны пачаць навучанне ў тэхнічнай школе. Сарамагу атрымаў спецыяльнасць токара і два гады працаваў аўтамеханікам. Тады будучы пісьменнік захапіўся чытаннем і ў вольны час стаў наведваць публічную бібліятэку ў Лісабоне. Ён вучыў замежныя мовы і шмат чытаў.

Сарамагу працаваў дзяржаўным служачым у Службе сацыяльнага забеспячэння, потым рэдактарам, перакладчыкам і журналістам у газеце. Свой першы раман ён апублікаваў у 1947 годзе і замаўчаў на 19 гадоў, а ў 1966 годзе выдаў паэтычны зборнік. Пасля звальнення з газеты ў 1975 годзе шчыльна заняўся літаратурнай дзейнасцю. Прызнанне і вядомасць прыйшлі да Сарамагу толькі ў 60 гадоў. У 1998 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

У 2019 годзе мы выдалі беларускі пераклад яго рамана «Пячора» (2000). Перакладчыца з партугальскай — Галіна Мітраховіч.

📕 Купіць кнігу «Пячора».
Хочаце занурыцца ў свет поўны магіі, добрых чараўніц і катоў, якія ўмеюць размаўляць, — чытайце «Лапуховае поле» Катажыны Рырых.

Героі зборніка апавяданняў польскай пісьменніцы жывуць на адным падворку і сутыкаюцца не толькі са звычайнымі чалавечымі праблемамі, але яшчэ і з чымсьці магічным і невытлумачальным. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.

Кожнае апавяданне ў зборніку ўздымае вельмі важную праблему, якую можна абмеркаваць з дзецьмі падчас чытання. Кожная праблема ахутана аўрай чароўнага рашэння, і, як у казцы, усё звычайна становіцца лепш.

📘Купляйце са зніжкай у нашай інтэрнэт-кнігарні.
​​У сям'і нямецкага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана было шмат літаратурных талентаў: яго старэйшы брат Генрых быў вядомым раманістам, публіцыстам і драматургам, а трое з шасці дзяцей Томаса таксама сталі літаратарамі.

Грашовы прыз Нобелеўскай прэміі, якую пісьменнік атрымаў у 1929 годзе, склаў 200 000 рэйхсмарак. Частку Ман выдаткаваў на выплату даўгоў сваіх дзяцей, астатнія пайшлі на пабудову летняга дома ў Нідзе на Куршскай касе і набыццё двух аўто. Пасля эміграцыі ў 1933 годзе сям'я Манаў страціла значную частку ўласнасці, у тым ліку ўсю нерухомасць.

Пасля 1936 года пісьменнік быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства, стаў грамадзянінам Чэхаславакіі. Аднак неўзабаве, у 1938, Томас Ман перасяліўся ў ЗША, дзе ў 1944 году стаў грамадзянінам ужо гэтай дзяржавы. Пакінуўшы Германію ў 1933 годзе, ён у «гітлераўскую» краіну больш не вярнуўся. З-за мяжы пісьменнік укараняў у мысленне былых нямецкіх суайчыннікаў непрыязнасць да фашызму, стаўшы голасам антыфашысцкіх радыёпраграм.

На беларускую мову зборнік «Смерць у Венецыі» пераклаў Уладзімір Папковіч.

📕Купіць кнігу «Смерць у Венецыі».