Выдавецтва Янушкевіч
771 subscribers
750 photos
14 videos
441 links
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.
Купіць нашы кнігі: www.januskevic.by

Напісаць нам: @JanuskevicbooksBot.
Download Telegram
to view and join the conversation
Паэтычная навінка ў нашым выдавецтве!

Выйшаў новы зборнік вершаў Ігара Кулікова «Вецер нішто і рэха цьмы». Гэта шостая паэтычная кніга Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2019–2021 гадах. Таксама зборнік змяшчае пераклады з англійскай мовы і санскрыту.

📕 Купіць кнігу: https://januskevic.by/catalog/paezija/4303/
«Król» Шчэпана Твардаха — адзін з найбольш яркіх польскіх раманаў апошніх гадоў.

Прыгожыя жанчыны, халодная гарэлка, гарачая кроў. Бокс, бедныя раёны і раскошныя бардэлі, брудныя ваколіцы і элегантныя вуліцы цэнтра. Яўрэі і палякі. Этнічны, сацыяльны, рэлігійны і палітычны плавільны кацёл Варшавы ў 1937 годзе, дзе самая каштоўная валюта — сіла.

Як адгукаюцца пра раман Твардаха польскія крытыкі?

«"Król" — гэта раман са змрочным пасланнем, зусім не звязаны з крывавымі бойнямі, камічнымі сцэнамі забойстваў, гвалту і іншых відовішчных падзей. Раман малюе прыгнятальную карціну польскай палітычнай сцэны 1937 года. Маніпуляцыі, змовы, інтрыгі — усё гэта прадстаўлена бескампраміснай мовай», — піша Яраслаў Чаховіч.

Беларускія чытачы таксама змогуць зазірнуць у гэты змрочны свет Варшавы 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках. Рыхтуем кнігу да друку, выхад запланаваны на пачатак наступнага года.
Ужо хутка "ВОСЕНЬ ПАТРЫЯРХА" і "ВЯДЗЬМАР. КРОЎ ЭЛЬФАЎ" надрукуюцца і пабачаць свет, а пакуль на https://fragments.by/ выкладваем урыўкі з іх. Чытайце, ацэньвайце, дзяліцеся меркаваннямі.

Нагадваем, што на https://booksbox.by/ яшчэ можна зрабіць папярэдні заказ на кнігі Маркеса і Сапкоўскага па выгаднай цане.

Не сумняваемся, што выхад гэтых выданняў стане падзеяй на беларускім кніжным рынку ў гэтым складаным годзе.
Ці будзе «чорная пятніца»? Канечне, будзе! Рыхтуемся да галоўнага распродажу года.
Падлічылі, за бліжэйшы месяц у нас выйдзе 9 кніг!

📚ПАЭЗІЯ
Ігар Кулікоў "ВЕЦЕР НІШТО І РЭХА ЦЬМЫ" (ужо выйшла!)

Вернэр Аспенстрэм "СНЕГАВАЯ ЛЕГЕНДА" (пераклад са шведскай Алесі Башарымавай)

Іосіф Бродскі "БАЛАДА ПРА МАЛЕНЬКІ БУКСІР" (пераклад з рускай Алесі Алейнік, ілюстрацыі Ягора Яшчэні)

📚ПРОЗА. ПЕРАКЛАДЫ.
Анджэй Сапкоўскі "ВЯДЗЬМАР. КРОЎ ЭЛЬФАЎ" (пераклад з польскай Кацярыны Маціеўскай)

Габрыель Гарсія Маркес "ВОСЕНЬ ПАТРЫЯРХА" (пераклад з іспанскай Сяргея Шупы)

Леў Талстой "УВАСКРЭСЕННЕ" (пераклад з рускай Андрэя Каляды)

📚ДЗЕЦЯМ
Эрвін Мозэр "ДЗІВОСНЫЯ ГІСТОРЫІ НА ДАБРАНАЧ" (пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі)

📚КАЗКІ
"КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам" (укладальнік Антон Францішак Брыль)

📚NON-FICTION
Наталья Поваляева "САРА ДАНИУС: МОДА В ЛИТЕРАТУРЕ И МОДА В ЛИТЕРАТУРЕ"

Мы яшчэ раскажам падрабязней пра кожную кнігу. У планах на наступны год таксама шмат чаго цікавага.
Праз тыдзень у нас распачнецца галоўны кнігашопінг года!

Вас чакае татальны распродаж са зніжкамі ажно да 80 % на ўсе кнігі.

А таксама:
- мегазніжкі на выбраную дзясятку бестселераў;
- паштовая дастаўка за 3 рублі;
- кніжны падарунак для кожнага заказа ад 100 рублёў;
- падпісчыкам нашых абвестак будзе дадатковы бонус;
- наш офіс будзе працаваць у суботу 27 лістапада.

Чакаем вас на вул. Мар'еўская 7А і januskevic.by 26-28 лістапада!
Прэзентацыя новай кнігі вершаў Ігара Кулікова «Вецер нішто і рэха цьмы»!

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 27 лістапада, а 14-й гадзіне ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр-т. Незалежнасці, 72).

📕Купіць кнігу можна ў нашай анлайн-кнігарні: https://januskevic.by/catalog/paezija/4303/
МЕГАЗНІЖКІ!!!

У чорную пятніцу 26-28 лістапада "СНЕЖНАЯ СЯСТРА" Маі Лунде і Лісы Айсата, гэтая неверагодная па прыгажосці навагодняя кніга, будзе каштаваць 29,90 руб. замест 41,90 руб.
Вялікі фармат, 192 старонак і безліч ілюстрацый. Гісторыя, якая нікога не пакідае раўнадушным.

Кладзіце ў кошык ужо зараз!
https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/
МЕГАЗНІЖКІ!!!

У чорную пятніцу найноўшы раман Януша Вішнеўскага "КАНЕЦ АДЗІНОТЫ" (працяг культавай "Адзіноты ў сеціве") будзе прадавацца па 11,90 рублёў.

Адкладвайце ў кошык, бо кніжак мала!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4158/
Бескампрамісная зорка сучаснай літаратуры Салі Руні і яе раман "НАРМАЛЬНЫЯ ЛЮДЗІ" — на "Чорнай пятніцы" за 12,90 рублёў!

Праз тры дні!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4212/
Ааааа, якая кніга ў нас выйдзе праз два тыдні з хвосцікам!

І як піша яе перакладчык Сяргей Матырка:

«На выхадных быў у Слабодцы, а там усе людцы на вуліцу як павыскаківаюць і як закрычаць: "Агатуначкі! Мозэр жа клёвы малец, а рысуіць як красіва! Дайце дзве! Во грошы, кніжкі патом аддасце, няма-урэміні-пабягу-бо-свінні-галодныя"
такія дзівосныя гісторыі.
калі ўсё складзецца належным чынам, то праз колькі тыдняў ва ўсіх кнігарнях краіны можна будзе знайсці прыгожы падарунак на Каляды і Новы год».

А вы чакаеце новага Мозэра так жа моцна, як жыхары Слабодкі? 😉
Тры яркія, прыгожыя кнігі Святланы Татарнікавай для дзяцей 3+ разам за 30 рублёў.
Толькі падчас "чорнай пятніцы"!
Яшчэ не падпісаныя?!
Шукайце промакод у сённяшняй вячэрняй рассылцы.
"Чорная пятніца" 26-28 лістапада.
Учора ў рамках Дзён нямецкай культуры наведалі Нямецкі кніжны клуб. Перакладчыца Вольга Гронская прадставіла свой пераклад — раман нямецкамоўнага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль», які летась выйшаў у нашым выдавецтве. Дарэчы, сёлета з перакладам гэтай кнігі Вольга стала лаўрэаткай Прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «пераклад прозы».

На мерапрыемстве можна было паслухаць, як гучыць арыгінал рамана ў выкананні Міхаэля Новака, намесніка главы місіі Пасольства ФРГ у Мінску, і беларускі пераклад ад Вольгі Гронскай. Таксама Вольга падзялілася цікавосткамі для самых уважлівых: на вокладцы беларускага выдання герой жанглюе 8 шарыкамі. Яны сімвалізуюць 8 частак рамана. А вы заўважылі?

📕 Купіць кнігу можна тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4175/

P. S. Вокладка якога выдання падабаецца вам больш: арыгінальнага нямецкага ці нашага?
Першыя два тамы квадралогіі Яраслава Гжэндовіча "ГАСПАДАР ЛЕДЗЯНОГА САДУ" — усяго за 30 рублёў! Дзве кнігі разам! І ўжо рыхтуецца да публікацыі трэці том!

"Чорная пятніца" ўжо заўтра. Пачынаем апоўначы!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4210/
https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4071/
Ужо праз некалькі гадзін стартуе наша «Чорная пятніца»!

Мы падрыхтавалі цудоўную прапанову для прыхільнікаў гурта Neuro Dubel. Роўна апоўначы ў продажы на нашым сайце з'явяцца 20 асобнікаў кнігі Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва «Огромная тень дождевого червя: Почти правдивая история группы Neuro Dubel», падпісаных музыкамі гурта.
Цана — 19,99 руб.

📚 Варта пакласці ў кошык ужо цяпер, каб аформіць заказ першым: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4236/
Дзякуй перакладчыцы Вользе Гронскай за новы неафіцыйны слоган нашага выдавецтва, які выдатна пасуе да «чорнай пятніцы».

Нагадваем, што зніжкі на нашым сайце ўжо ёсць! Акцыя працягваецца да 28 лістапада. Паштовая дастаўка ў гэты перыяд каштуе 3 рублі, да кожнага заказа ад 100 рублёў мы далучым кніжны падарунак, а наш офіс працуе ў суботу 27 лістапада.

Запрашаем на januskevic.by!
«Жадан – гэта той, які музыкант?» – спытаў адзін з пакупнікоў, паказваючы на кнігу «Інтэрнат». Аказваецца, ёсць людзі, які найперш ведаюць Сяргія па яго гурце «Жадан і сабакі», а не як пісьменніка.

Ад сёння і да нядзелі раман «Інтэрнат» Сяргія Жадана ў перакладзе Наталкі Бабінай – усяго за 9.99!

📚Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4069/

І звярніце ўвагу на гурт «Жадан і Собаки».