Выдавецтва Янушкевіч
244 subscribers
879 photos
17 videos
541 links
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.
Download Telegram
Ці будзе «чорная пятніца»? Канечне, будзе! Рыхтуемся да галоўнага распродажу года.
Падлічылі, за бліжэйшы месяц у нас выйдзе 9 кніг!

📚ПАЭЗІЯ
Ігар Кулікоў "ВЕЦЕР НІШТО І РЭХА ЦЬМЫ" (ужо выйшла!)

Вернэр Аспенстрэм "СНЕГАВАЯ ЛЕГЕНДА" (пераклад са шведскай Алесі Башарымавай)

Іосіф Бродскі "БАЛАДА ПРА МАЛЕНЬКІ БУКСІР" (пераклад з рускай Алесі Алейнік, ілюстрацыі Ягора Яшчэні)

📚ПРОЗА. ПЕРАКЛАДЫ.
Анджэй Сапкоўскі "ВЯДЗЬМАР. КРОЎ ЭЛЬФАЎ" (пераклад з польскай Кацярыны Маціеўскай)

Габрыель Гарсія Маркес "ВОСЕНЬ ПАТРЫЯРХА" (пераклад з іспанскай Сяргея Шупы)

Леў Талстой "УВАСКРЭСЕННЕ" (пераклад з рускай Андрэя Каляды)

📚ДЗЕЦЯМ
Эрвін Мозэр "ДЗІВОСНЫЯ ГІСТОРЫІ НА ДАБРАНАЧ" (пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі)

📚КАЗКІ
"КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам" (укладальнік Антон Францішак Брыль)

📚NON-FICTION
Наталья Поваляева "САРА ДАНИУС: МОДА В ЛИТЕРАТУРЕ И МОДА В ЛИТЕРАТУРЕ"

Мы яшчэ раскажам падрабязней пра кожную кнігу. У планах на наступны год таксама шмат чаго цікавага.
Праз тыдзень у нас распачнецца галоўны кнігашопінг года!

Вас чакае татальны распродаж са зніжкамі ажно да 80 % на ўсе кнігі.

А таксама:
- мегазніжкі на выбраную дзясятку бестселераў;
- паштовая дастаўка за 3 рублі;
- кніжны падарунак для кожнага заказа ад 100 рублёў;
- падпісчыкам нашых абвестак будзе дадатковы бонус;
- наш офіс будзе працаваць у суботу 27 лістапада.

Чакаем вас на вул. Мар'еўская 7А і januskevic.by 26-28 лістапада!
Прэзентацыя новай кнігі вершаў Ігара Кулікова «Вецер нішто і рэха цьмы»!

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 27 лістапада, а 14-й гадзіне ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр-т. Незалежнасці, 72).

📕Купіць кнігу можна ў нашай анлайн-кнігарні: https://januskevic.by/catalog/paezija/4303/
МЕГАЗНІЖКІ!!!

У чорную пятніцу 26-28 лістапада "СНЕЖНАЯ СЯСТРА" Маі Лунде і Лісы Айсата, гэтая неверагодная па прыгажосці навагодняя кніга, будзе каштаваць 29,90 руб. замест 41,90 руб.
Вялікі фармат, 192 старонак і безліч ілюстрацый. Гісторыя, якая нікога не пакідае раўнадушным.

Кладзіце ў кошык ужо зараз!
https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/
МЕГАЗНІЖКІ!!!

У чорную пятніцу найноўшы раман Януша Вішнеўскага "КАНЕЦ АДЗІНОТЫ" (працяг культавай "Адзіноты ў сеціве") будзе прадавацца па 11,90 рублёў.

Адкладвайце ў кошык, бо кніжак мала!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4158/
Бескампрамісная зорка сучаснай літаратуры Салі Руні і яе раман "НАРМАЛЬНЫЯ ЛЮДЗІ" — на "Чорнай пятніцы" за 12,90 рублёў!

Праз тры дні!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4212/
Ааааа, якая кніга ў нас выйдзе праз два тыдні з хвосцікам!

І як піша яе перакладчык Сяргей Матырка:

«На выхадных быў у Слабодцы, а там усе людцы на вуліцу як павыскаківаюць і як закрычаць: "Агатуначкі! Мозэр жа клёвы малец, а рысуіць як красіва! Дайце дзве! Во грошы, кніжкі патом аддасце, няма-урэміні-пабягу-бо-свінні-галодныя"
такія дзівосныя гісторыі.
калі ўсё складзецца належным чынам, то праз колькі тыдняў ва ўсіх кнігарнях краіны можна будзе знайсці прыгожы падарунак на Каляды і Новы год».

А вы чакаеце новага Мозэра так жа моцна, як жыхары Слабодкі? 😉
Тры яркія, прыгожыя кнігі Святланы Татарнікавай для дзяцей 3+ разам за 30 рублёў.
Толькі падчас "чорнай пятніцы"!
Яшчэ не падпісаныя?!
Шукайце промакод у сённяшняй вячэрняй рассылцы.
"Чорная пятніца" 26-28 лістапада.
Учора ў рамках Дзён нямецкай культуры наведалі Нямецкі кніжны клуб. Перакладчыца Вольга Гронская прадставіла свой пераклад — раман нямецкамоўнага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль», які летась выйшаў у нашым выдавецтве. Дарэчы, сёлета з перакладам гэтай кнігі Вольга стала лаўрэаткай Прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «пераклад прозы».

На мерапрыемстве можна было паслухаць, як гучыць арыгінал рамана ў выкананні Міхаэля Новака, намесніка главы місіі Пасольства ФРГ у Мінску, і беларускі пераклад ад Вольгі Гронскай. Таксама Вольга падзялілася цікавосткамі для самых уважлівых: на вокладцы беларускага выдання герой жанглюе 8 шарыкамі. Яны сімвалізуюць 8 частак рамана. А вы заўважылі?

📕 Купіць кнігу можна тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4175/

P. S. Вокладка якога выдання падабаецца вам больш: арыгінальнага нямецкага ці нашага?
Першыя два тамы квадралогіі Яраслава Гжэндовіча "ГАСПАДАР ЛЕДЗЯНОГА САДУ" — усяго за 30 рублёў! Дзве кнігі разам! І ўжо рыхтуецца да публікацыі трэці том!

"Чорная пятніца" ўжо заўтра. Пачынаем апоўначы!

https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4210/
https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4071/
Ужо праз некалькі гадзін стартуе наша «Чорная пятніца»!

Мы падрыхтавалі цудоўную прапанову для прыхільнікаў гурта Neuro Dubel. Роўна апоўначы ў продажы на нашым сайце з'явяцца 20 асобнікаў кнігі Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва «Огромная тень дождевого червя: Почти правдивая история группы Neuro Dubel», падпісаных музыкамі гурта.
Цана — 19,99 руб.

📚 Варта пакласці ў кошык ужо цяпер, каб аформіць заказ першым: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4236/
Дзякуй перакладчыцы Вользе Гронскай за новы неафіцыйны слоган нашага выдавецтва, які выдатна пасуе да «чорнай пятніцы».

Нагадваем, што зніжкі на нашым сайце ўжо ёсць! Акцыя працягваецца да 28 лістапада. Паштовая дастаўка ў гэты перыяд каштуе 3 рублі, да кожнага заказа ад 100 рублёў мы далучым кніжны падарунак, а наш офіс працуе ў суботу 27 лістапада.

Запрашаем на januskevic.by!
«Жадан – гэта той, які музыкант?» – спытаў адзін з пакупнікоў, паказваючы на кнігу «Інтэрнат». Аказваецца, ёсць людзі, які найперш ведаюць Сяргія па яго гурце «Жадан і сабакі», а не як пісьменніка.

Ад сёння і да нядзелі раман «Інтэрнат» Сяргія Жадана ў перакладзе Наталкі Бабінай – усяго за 9.99!

📚Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4069/

І звярніце ўвагу на гурт «Жадан і Собаки».
— Я магу чытаць толькі на працы, — кажа пакупнік, выбіраючы кнігі ў нашым офісе.
— Добрая праца, калі там яшчэ і чытаць можаце.
— Дзяжуру суткі, два дні — выхадныя. Хапае і для кніг часу на працы.

І набыў ён стос кніг на дзяжурства.

У вас таксама ёсць магчымасць набыць у нас кнігі з вялікімі зніжкамі. Напрыклад, раман французскага пісьменніка, які нарадзіўся ў Вільні, — «Абяцанне на досвітку» Рамэна Гары.

Сезон кніганарыхтовак не скончыўся! Апошні дзень зніжак — 28 лістапада.

januskevic.by
Някляеў, якога вы не ведаеце. Чатырохсотстаронкавае падарожжа з паэтам даўжынёю ў 65 гадоў.

Толькі 27 і 28 лістапада за 4,99 руб.

📗 Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/3889/
Вось так ад нас два дні выходзяць пакупнікі 😊 Цудоўныя кніжныя нарыхтоўкі на доўгія зімовыя вечары. Дзякуй усім!

«Чорная пятніца» працягваецца і сёння, у вас ёсць яшчэ некалькі гадзін, каб паспець заказаць нашы кнігі з выдатнымі зніжкамі.

Завітвайце не januskevic.by!
Сёння апоўначы скончыцца папярэдні заказ на дзве гэтыя кнігі:

📕 Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар. Кроў эльфаў» — працяг гісторыі пра легендарнага Геральта з Рывіі, ужо трэці том цыкла.

📕 Габрыэль Гарсія Маркес «Восень патрыярха» — моцны раман ад класіка лацінаамерыканскай літаратуры.

Завітвайце на booksbox.by і афармляйце папярэдні заказ. Засталося некалькі гадзін!