Выдавецтва Янушкевіч
244 subscribers
879 photos
17 videos
541 links
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.
Download Telegram
А калі зацікавіліся кнігай, то купіць яе можна на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4153/
ЧЭРВЕНЬСКІЯ АНОНСЫ

З радасцю анансуем выхад зборніка вершаў Дар'і Бялькевіч пад тытулам «Слёзы на вецер».

Андрэй Хадановіч адным з першых прачытаў укладзеную кнігу:

«Даша Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям – або нікому не патрэбная. Перфекцыяністка ва ўсім, яна даводзіць да дасканаласці кожны штрых. Прыслухоўваецца да магчымасцяў песні, як нашы празаікі прыглядаліся да кіно, – і музыкі адказваюць ёй узаемнасцю. Запісаны тэкст не перадасць усёй добрай энергетыкі Дашыных чытанняў. Але дзе яшчэ, як не на гэтай кнізе, вы атрымаеце аўтограф улюбёнай аўтаркі?»
🎂 Сёння віншуем з днём нараджэння нашу чароўную пісьменніцу Надзею Ясмінску, аўтарку не менш чароўных гісторый для дзяцей.

У 2018 годзе ў нашым выдавецтве выйшла яе кніга «Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

📗Купіць кнігу «Пацеркі і кроплі»: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4080/
ЧЭРВЕНЬСКІЯ АНОНСЫ

У гэтым месяцы выйдзе дэбютная кніга Андрэя Розума «Зелёный мяч». Аўтар дзеліцца ў кароткіх апавяданнях сваімі ўспамінамі з дзяцінства.

📖 З анатацыі: «В книге собраны рассказы, раскрывающие глубокие эмоциональные переживания взрослеющего ребёнка, этапы постижения окружающего мира. Родившиеся в СССР, выросшие в неполных семьях, шагнувшие с мягкого бабушкиного газона на неровный асфальт больших и не очень городов легко узнают себя и вновь испытают забытые эмоции».

Кніга з'явіцца ў продажы пасля 10 чэрвеня.
​​ЧЭРВЕНЬСКІЯ АНОНСЫ

Папаўненне ў Нобелеўскай серыі Noblesse Oblige!

18 чэрвеня спадзяёмся на выхад і старт продажаў глыбока рэфлексійнага рамана Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца».

Выданне эксклюзіўнае для нашых шырот, на рускай і ўкраінскай мове кніга не выходзіла. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Гэта ўжо другая такая як праца для нашага выдавецтва, пасля бестселера «Тыль» Даніэля Кельмана. Меркаваць, канечне, чытачам, але на наш погляд Вольга віртуозна справілася з вельмі няпростай манерай пісьма Герты Мюлер, выдатна перадаўшы асаблівасці прозы на беларускай мове.

Нобелеўскую прэмію славутая нямецкая пісьменніца атрымала не так даўно, у 2009 годзе. Шмат увагі ў сваіх творах Мюлер надае існаванню чалавека ва ўмовах дыктатуры. У рамане «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» яскрава праяўляюцца адметнае мюлераўскае балансаванне паміж дэталізаваным абвостраным рэалізмам і карцінамі сноў і фантазій, звышчуйнае стаўленне да слова і маўленчай тканіны тэксту, увага да дэталяў, уменне па-майстэрску сплесці з асобных сказаў і выразаў сімвалічнае і рытмізаванае, за кошт шматлікіх паўтораў, палатно. Менавіта гэтыя асаблівасці паэтыкі прывялі пісьменніцу да міжнароднага прызнання і Нобелеўскай прэміі. (цытата з прадмовы)

Акрамя самога рамана, выданне змяшчае шыкоўную прадмову Кацярыны Андрыянавай і Вольгі Гронскай, дзе коратка аналізуецца жыццёвы шлях і творчасць Герты Мюлер. Чытач тым самым падрыхтоўваецца да чытання складанай, але густоўнай прозы.

Цвёрдая вокладка, 216 старонак. Наклад 700 экзэмпляраў. Надрукавана ў Вільні.
Урывак з рамана Герты Мюлер Сёння я не хацела б з сабой сустракацца" ў перакладзе Вольгі Гронскай можна прачытаць і спампаваць на
https://fragments.by/muller

Плануемы выхад кнігі — 18 чэрвеня.
146 гадоў таму нарадзіўся нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Томас Ман.

Ці ведаеце вы, на што Ман патраціў грашовую частку прэміі? Выплаціў даўгі сваіх дзяцей, пабудаваў летні дом у Нідзе (Літва) на Куршскай касе і купіў два аўтамабілі.

📙 Купіць кнігу Томаса Мана «Смерць у Венецыі» можна тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4063/
З сённяшняга дня ў нас зноў запрацавала аплата анлайн (банкаўскай карткай і ЕРИП), будзе пакрысе адкрывацца паштовая дастаўка за мяжу. Банкаўскія рахункі сталі даступныя для працы, мы паспелі за сёння заплаціць друкарням у розных краінах за друк, а праваўладальнікам — за ліцэнзіі.

Чакайце добрых навін!
Нашы кнігі ў поўным спісе Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў!

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў, і мы расказваем вам, за каго з іх трымаем кулачкі.

У намінацыі «Пераклад прозы»:
📕 Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Даніэль Кельман «Тыль»
📕 Алена Казлова, пераклад са шведскай — Сціна Джэксан «Срэбная дарога»
📕 Сяргей Шупа, пераклад з ідышу — Мойшэ Кульбак «Мэсія з роду Эфраіма»
📕 Ганна Янкута, пераклад з англійскай — Салі Руні «Нармальныя людзі».

У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі»:
📕 Алена Пятровіч, пераклад з англійскай — Дж.К. Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала»
📕 Юля Цімафеева, пераклад з нарвежскай — Мая Лундэ «Снежная сястра»
📕 Ганна Янкута, пераклад з польскай — Катажына Рырых «Лапуховае поле».

Дарэчы, сёлета наша выдавецтва — лідар паводле колькасці намінантаў 😊
Сёння свой дзень народзінаў адзначае Вольга Гронская, перакладчыца, з якой нам давялося плённа пасупрацоўнічаць.

Дзякуючы ёй па-беларуску загучаў шорт-лістар Міжнароднай Букераўскай прэміі Даніэль Кельман з раманам «Тыль».

Купіць кнігу можна на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4175/

І ўжо зусім хутка па-беларуску загаворыць нямецкая нобелеўская лаўрэатка Герта Мюлер. У перакладзе Вольгі выйдзе яе раман «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца».

Віншуем усім выдавецтвам, зычым творчага натхненя і новых перакладзеных кніг!
Прайшоў тыдзень, як мы працуем у нармальным рабочым рытме. Пяць месяцаў з заблакаванымі рахункамі стала выклікам, мы вытрымалі перадусім дзякуючы салідарнай падтрымцы нашых чытачоў і прыхільнікаў. Адбыўся своеасаблівы парадокс — замест згортвання дзейнасці да мінімуму мы знайшлі выхады і не спынілі выданне кніг, а цікавасць пакупнікоў да іх вырасла на парадак. У параўнанні з 2020 годам колькасць заказаў і даходнасць вырасла ў 2,2 разы, сярэдні чэк падняўся з 39 да 52 рублёў. Колькасць новых пакупнікоў вырасла ажно на 2000 чалавек.

Мы бязмежна ўдзячныя за такі давер. Самае важнае — не прыбыткі, а той факт, што мы знаходзімся на правільным шляху і робім патрэбную працу. І, канечне, калектыў выдавецтва — гэта сапраўднае золата.

Цяпер мы нарошчваем тэмпы, закрываем дзіркі па недаробленых з аб'ектыўных прычын пытаннях. Хочацца зрабіць як мага больш.
Крыху раскажам, што было зроблена цягам мінулага тыдня і што ў нашых планах.

📕Закончылі афармленне ліцэнзійнай дамовы на выданне «Гары Потэр і вязень Азкабана» (пераклад Алены Пятровіч, рэдакцыя Наталлі Давыдоўскай).

📕Правялі аплату за новую кнігу Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Кроў эльфаў» (пераклад Кацярыны Маціеўскай).

📕Аддалі ў друк новыя кнігі Максіма Жбанкова «SloMo» і Дар’і Бялькевіч «Слёзы на вецер».

📕Аддалі ў друк дадатковыя наклады кнігі пра «Нейра Дзюбель», «Крабата», дэтэктыва Сціны Джэксан «Срэбная дарога». Першыя наклады амаль разышліся!

📕Узгаднілі і ўхвалілі з абодвух бакоў дэталі дамовы на выданне постапакаліптычнага рамана Кормака Макарці «Дарога». Гэта будзе бомба!

📕Падпісалі дамову на выданне новай дзіцячай кнігі Эрвіна Мозэра «Цудоўныя гісторыі на дабранач» (пераклад Сяргея Матыркі).

📕Падпісалі кантракт з прафесарам Аляксандрам Гужалоўскім на выданне шыкоўнага нон-фікшн «Культ Сталіна ў Савецкай Беларусі». Будзе больш за 500 старонак неверагоднага падарожжа ў мінуўшчыну.
Што ў планах на гэты год?

📕Зразумела, выданне трэціх кніг з серый пра Гары Потэра і Ведзьмара. Больш дакладна паведамім пра тэрміны выдання пазней.

📕На апошніх стадыях вядзецца праца над суперцікавымі кнігамі, якія сталі бестселерамі ў сваіх краінах і не толькі: Дамінікі Словік (Польшча) «Зімоўля» (пераклад Алены Пятровіч і Уладзя Лянкевіча), Анны Цымы (Чэхія) «Прачынаюся ў Сібуі» (пераклад Сяргея Лісіцы), Шчэпана Твардаха (Польшча) «Кароль» (пераклад Міколы Раманоўскага).

📕 Да 100-годдзя Станіслава Лема рыхтуюцца яго слынныя «Зорныя дзённікі» (пераклад Марыі Пушкінай).

📕Будзе працяг Нобелеўскай серыі, а ў ёй «Восень патрыярха» Габрыеля Гарсіі Маркеса (у перакладзе Сяргея Шупы).

📕Для самых маленькіх выпусцім класныя кнігі Святланы Татарнікавай. Ці ведаеце вы, адкуль бярэцца сыр і хлеб? Кніжныя героі растлумачаць. Пісьменніца і мастачка з Мінска паспела выдаць свае кнігі ў Польшчы, Іспаніі, Грузіі, Расіі, Венгрыі і шмат дзе яшчэ, але пакуль не ў Беларусі…

📕Ну а проста ў гэты момант у Вільні ідзе пагрузка новай кнігі Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» ў перакладзе Вольгі Гронскай. Старт продажаў запланаваны на 18 чэрвеня.

📕Што з «Сабакамі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча? Чакаем інфармацыі, магчыма, сёння будуць навіны.

І ўсё гэта дзякуючы вам! Дзякуй, што чытаеце кнігі!
📖«Да стратаў больш ужо ніхто не прызвычайваўся, бо для вайны ўласцівая звычка ўспрымаць смерць без смутку. Застаюцца толькі рэдкія моманты гістэрыкі, поўныя слёз і некантраляваных усхліпаў, якія здараюцца зусім неспадзявана.
Чым меншая прычына, тым цяжэй іх кантраляваць. Фільмы-меладрамы, пяшчотныя гісторыі кахання, смерць жывёлы на дарозе – вось чаго я асцерагаўся.»

📕 Купіць кнігу Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара»: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4253/
Украінскія сябры, чакайце нас! Калі нічога не здарыцца, мы прыедзем да вас.

Фестываль "Книжковий Арсенал", Кіеў, 23-27 чэрвеня.

Мы будзем працаваць на стэндзе "Кнігі з Беларусі" (№ D3.02). Гэта першы паверх, знайсці нас будзе няцяжка 😉
Герта Мюлер у Мінску!

Трымаем у руках беларускае выданне рамана «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» нямецкай нобелеўскай лаўрэаткі. Пераклад — Вольга Гронская.

Сёння ад 15.00 кніга даступная на нашым офісе.

Цана — 19,90 р.

Можна купіць наўпрост у офісе або аформіць заказ на сайце: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4262/
Што ў нас здарылася за сённяшні дзень?

Забралі з друкарні і запусцілі ў продаж дзве навінкі — прозу Герты Мюлер і паэзію Дар’і Бялькевіч. Дадрукавалі вельмі папулярную кнігу пра гурт «Neuro Dubel», першы наклад якой разышоўся вельмі хутка. Усе кнігі ўжо ў продажы на нашым сайце januskevic.by.

А яшчэ ў нас з’явілася серыя аўтарскіх закладак ад Наталлі Паваляевай у стылі victorian hipster 😉 Якая вам падабаецца найбольш?

☀️ Плённа працавалі, каб у канцы рабочага тыдня парадаваць вас і сябе. Прыемных выхадных!
Як мы працуем у найбліжэйшы час?

Звярніце ўвагу — мы перайшлі на летні графік, таму завітваць у наш офіс па кнігі можна з панядзелка па пятніцу з 10 да 18.

А на фота цудоўныя навінкі, якія з’явіліся ў нашым выдавецтве за апошні час. Усе кнігі даступныя ў нашай інтэрнэт-кнігарні januskevic.by.