IFAE
87 subscribers
925 photos
54 videos
171 links
International Foundation for Adult Education

📑 Медыяадукацыя для моладзі
🌁 Магчымасці Erasmus + для беларусаў
🎓 Дадатковая адукацыя дарослых
Download Telegram
4 ліпеня мы сустрэліся на выпускной сустрэчы, каб падвесці вынікі 30-га набору Школы журналістыкі IFAE!

За гэты час студэнты Школы журналістыкі прайшлі кароткатэрміновы экспрэс-курс па асновах журналістыкі, анлайн заняткі па розных аспектах журналістыкі і стажыроўку ў рэдакцыях беларускіх медыяў. Частка ўдзельнікаў таксама далучылася да Media Jam-2026 - сустрэчы ўдзельнікаў і выпускнікоў праграм IFAE.

На выпускной сустрэчы мы абмеркавалі, што атрымалася, што стала самым вялікім выклікам, які досвед удалося атрымаць за гэтыя месяцы, а таксама падвялі вынікі конкурсу публікацый, створаных падчас стажыровак, і павіншавалі пераможцу.

А сёння хочам падзяліцца водгукамі нашых студэнтаў пра тое, што дала ім Школа журналістыкі IFAE. Знайсці іх можна ў каруселі!

Неўзабаве мы вам раскажам, хто ж стаў пераможцам конкурсу публікацый.

Сачыце за нашымі навінамі!

#школажурналістыкіifae #ifae
1🔥1
У нашым новым матэрыяле разглядаем, як Claude можа дапамагчы НДА ў розных задачах

З чаго пачаць?

Claude - гэта штучны інтэлект ад кампаніі Anthropic, з якім можна размаўляць звычайным тэкстам. Проста адкрыйце claude.ai, зарэгіструйцеся і пачніце пісаць.

Тэксты і камунікацыя

Claude напіша за вас амаль любы тэкст: прэс-рэліз, пост для сацсетак або ліст партнёру. Таксама дапаможа змяніць стыль і тон, скараціць або перакласці тэкст.

Пераклады і рэдактура

Claude перакладае з дзясяткаў моў і адаптуе тэкст для патрэбнай аўдыторыі, выправіць граматычныя памылкі, зрабіць тэкст больш і прафесійным.

Планаванне і стратэгія

Claude дапаможа скласці план праекта, распрацаваць праграму падзеі, прапрацаваць крокі для запуску новай ініцыятывы.

Навучанне і матэрыялы

Claude дапамагае ствараць адукацыйны змест: тэсты, практыкаванні, прэзентацыі і канспекты лекцый.

Больш пра магчымасці Claude для НДА - у поўным артыкуле на нашым сайце. Таксама там вы можаце прайсці кароткі тэст і праверыць свае веды!

#ifae #ifaeрэсурсы
1🔥1
Стажыроўка стала фінальным этапам навучання для студэнтаў 30 набору Школы журналістыкі.

За два месяцы ўдзельнікі падрыхтавалі і апублікавалі 25 журналісцкіх матэрыялаў, працуючы ў рэдакцыях беларускіх медыя разам з рэдактарамі-ментарамі.

Для многіх гэта стала першым досведам сапраўднай журналісцкай працы: пошук тэм, інтэрв’ю, фактчэкінг, рэдактура і падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі. Менавіта так тэарэтычныя веды ператвараюцца ў практычныя навыкі.

На слайдах мы сабралі некалькі ўражанняў удзельнікаў пра гэты досвед.

#ifae #школажурналістыкіifae
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Настрой IFAE MediaJam-2026 у адным Reels :)

#MediaJam2026 #IFAE
У красавіку адбыўся 30 набор Школы журналістыкі IFAE. Пасля навучання ўдзельнікі прайшлі стажыроўку ў беларускіх медыя, а яе фінальным этапам стаў конкурс журналісцкіх публікацый.

На выпускной сустрэчы мы падвялі вынікі конкурсу і абвясцілі матэрыял, які атрымаў найвышэйшую ацэнку журы.

Пераможца конкурсу падзяліўся сваімі ўражаннямі:
«Наша праграма навучання была вельмі насычаная, вельмі падрабязная, вельмі дэталёвая. І сапраўды за гэты час я нібы адкрыў для сябе цэлы новы сусвет. Не заўсёды проста змясціць столькі матэрыялу і пры гэтым зрабіць яго цікавым за такі кароткі час, але менавіта так і атрымалася. Дзякуй вам!»

Віншуем пераможцу і жадаем яму новых цікавых тэм, смелых ідэй і яркіх журналісцкіх публікацый!

#ifae #школажурналістыкіifae
❤‍🔥11🔥1