IFAE
87 subscribers
925 photos
54 videos
171 links
International Foundation for Adult Education

📑 Медыяадукацыя для моладзі
🌁 Магчымасці Erasmus + для беларусаў
🎓 Дадатковая адукацыя дарослых
Download Telegram
Стажыроўка стала фінальным этапам навучання для студэнтаў 30 набору Школы журналістыкі.

За два месяцы ўдзельнікі падрыхтавалі і апублікавалі 25 журналісцкіх матэрыялаў, працуючы ў рэдакцыях беларускіх медыя разам з рэдактарамі-ментарамі.

Для многіх гэта стала першым досведам сапраўднай журналісцкай працы: пошук тэм, інтэрв’ю, фактчэкінг, рэдактура і падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі. Менавіта так тэарэтычныя веды ператвараюцца ў практычныя навыкі.

На слайдах мы сабралі некалькі ўражанняў удзельнікаў пра гэты досвед.

#ifae #школажурналістыкіifae
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Настрой IFAE MediaJam-2026 у адным Reels :)

#MediaJam2026 #IFAE
У красавіку адбыўся 30 набор Школы журналістыкі IFAE. Пасля навучання ўдзельнікі прайшлі стажыроўку ў беларускіх медыя, а яе фінальным этапам стаў конкурс журналісцкіх публікацый.

На выпускной сустрэчы мы падвялі вынікі конкурсу і абвясцілі матэрыял, які атрымаў найвышэйшую ацэнку журы.

Пераможца конкурсу падзяліўся сваімі ўражаннямі:
«Наша праграма навучання была вельмі насычаная, вельмі падрабязная, вельмі дэталёвая. І сапраўды за гэты час я нібы адкрыў для сябе цэлы новы сусвет. Не заўсёды проста змясціць столькі матэрыялу і пры гэтым зрабіць яго цікавым за такі кароткі час, але менавіта так і атрымалася. Дзякуй вам!»

Віншуем пераможцу і жадаем яму новых цікавых тэм, смелых ідэй і яркіх журналісцкіх публікацый!

#ifae #школажурналістыкіifae
❤‍🔥11🔥1
Грамадскія арганізацыі і актывісты часта сутыкаюцца з недахопам рэсурсаў, часу і рук. Для таго, каб палягчаць руціну, структураваць хаос і дапамагаць грамадскім ініцыятывам працаваць больш эфектыўна, выдатна падыходзяць магчымасці штучнага інтэлекту ад Google — у прыватнасці, мультымадальная мадэль Gemini.

У гэтым матэрыяле мы сабралі асноўныя магчымасці Gemini для НГА і паказалі, з чаго пачаць працу з інструментам.

Памятайце: пры працы з ІІ важна не загружаць адчувальныя персанальныя даныя і заўсёды правяраць інфармацыю.

У поўным артыкуле на нашым сайце вы таксама знойдзеце лайфхакі для стварэння эфектыўных запытаў (промптаў) і прыклады выкарыстання Gemini.

Пераходзьце па спасылцы, каб даведацца больш.

#ifae #ifaeрэсурсы
1