Хватит Бояться! – Татьяна Мартынова
2.21K subscribers
5.45K photos
2.33K videos
28 files
4.61K links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ад_рэдактара
Дзе мы былі 9 гадоў?!

Год таму расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, год таму расейскія танкі з тэрыторыі Беларусі вольна перайшлі мяжу і пачалі наступ у накірунку Кіева, Ірпеня, Бучы…

Год таму шмат для каго з нас – з беларусаў – «пачалася вайна».

І мы сёньня кажам між сабою «год вайны», «ужо год як пачалася вайна», забываючыся на тое, што вайна ідзе ўжо дзевяць (9) гадоў!

9 гадоў акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны,
9 гадоў украінцы адбіваюцца ад расейскіх акупантаў,
9 гадоў беларускія добраахвотнікі стаяць поплеч з украінскімі ваярамі,
9 гадоў беларусы змагаюцца й гінуць за Ўкраіну…

9 гадоў, 8 зь якіх мы не ўсьведамлялі, што расея ня можа быць нікому «братам», толькі агрэсарам і акупантам.

Не забывайцеся на гэта!

💛 Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ад_рэдактара
«МКБ, можа ўжо хопіць салідарнасьці?»

«Мая Краіна Беларусь» падрабязьней за іншых асьвятляла #Дзень_Салідарнасьці, ды ня толькі 9 жніўня, але й напярэдадні, і пасьля...

Імаверна, нехта ўжо мог трохі стаміцца ад пастоў, поўных беларусаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і хоча запытацца «Навошта так шмат?»

А я вам зараз адкажу...

⬜️ Для палітвязьняў, якім трэба ведаць, што на іх не забыліся;
🟥 Для беларусаў унутры краіны, якія хочуць ведаць, што тым, хто зьехаў, ня ўсё адно;
⬜️ Для беларусаў замежжа, некаторым зь якіх патрэбныя згадка ды прыклад...

Цяперака, калі нехта вам скажа, што беларусы за мяжою «перагарнулі старонку», забыліся на Радзіму ды беларусаў унутры канцлягера, проста перашліце ім гэты пост!

🇵🇱 Варшава, Беласток, Быдгашч, Познань, Уроцлаў, Кракаў, Торунь, Гданьск, Лодзь, Шчэцін
🇱🇹 Вільня, Клайпеда
🇩🇪 Франкфурт-на-Майне, Брэмен, Кёльн
🇮🇹 Фларэнцыя, Балонья, Бергама, Сіена
🇬🇪 Тбілісі, Батумі
🇦🇹 Вена, Марыя Зааль
🇨🇭 Берн, Цюрых
🇺🇸 Вашынгтон, Сіэтл, Нью-Ёрк, Шарлота, Сан Францыска, Сан Дыега, Філядэльфія, Чыкага
🇨🇦 Манрэаль, Таронта

а яшчэ:

🇱🇻 Рыга, 🇨🇿 Прага, 🇧🇪 Брусэль, 🇬🇧 Лёндан, 🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Эдынбург, 🇩🇰 Kапэнгаген, 🇮🇱 Тэль-Авіў

І гэта толькі самыя буйныя акцыі, якія мы далі рады асьвяціць!

Дзякую актыву дыяспараў за неймаверную падтрымку, бяз вас я б ня здолеў сабраць і распавесьці столькі ❤️

З павагаю і падзякаю
беларусам усяго сьвету
@MKBelarus