Haradzienski
1.45K subscribers
6.2K photos
554 videos
1.84K links
🦌 Haradzienski eŭrapiejski kanał 💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.

📲 Instagram https://www.instagram.com/grodnensis

📬 @horadniabot
Download Telegram
Forwarded from Haradzienski
6 лістапада 1890 года ў Горадні нарадзіўся Лейб Найдус - жыдоўскі паэт, перакладчык, які пісаў на ідыш ды беларускай, польскай і расейскай мовах. Найдус быў пахаваны на жыдоўскіх могілках, якія ў 1960-х гг. знеслі саветы ды пабудавалі на іх месцы стадыён. Памяць пра яго ў нашым горадзе нагадвае назва адной з вуліц у гістарычным цэнтры.
Presidential Election Results
Gamecheanger, info 248% 😏
Haradzienski
У “Міколы Бугая” разрыў шаблону, пахваліць Маска, супраць якога зрабілі на “Нашай Ніве” асобную кампанію ці раскрытыкаваць Ціханоўскую, якой крытыка на НН недапушчальная. У выніку артыкула няма, толькі запіс ў тг 😁 Але за пытанне беларускай мовы плюс. Істотная…
Нават не дачакаўшыся фармальных рэзультатаў, вядомы беларускі аналітык Мікола Бугай, які апошні час моцна і "правільна" асвятляў палітыку ЗША, ужо апублікаваў "аналіз". Хіба зарання былі падрыхтаваныя два тэксты 😁🍊
🇺🇸 2024 United States presidential election

🗳 Грамадзане ЗША абралі чарговым і паўторным прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа.

🗽This is what democracy looks like.
🇺🇸 Цікавостка, якая часткова тлумачыць прыярытэты выбарцаў у ЗША.

📊 Вынікі экзіт-полу паказваюць, што выбаршчыкі, якія падтрымалі Камалу Харыс і Дональда Трампа, маюць розныя прыярытэты. Для выбаршчыкаў Харыс найбольш важнымі пытаннямі былі дэмакратыя (56%), аборты (21%) і эканоміка (13%). Для выбаршчыкаў Трампа найбольш важным пытаннем, безумоўна, была эканоміка (51%), іміграцыя (20%) і дэмакратыя (12%). Замежная палітыка набрала адпаведна 3% і 4%.
Forwarded from Haradzienski
Была ў нашай гісторыі і такая асоба як Каспар Бэкеш (Gáspár Bekes) – венгерскі магнат з аднаго з самых старых венгерскіх родаў, які звязаў свой лёс са службай Рэчы Паспалітай. Хоць Бэкешы ваявалі з Баторыямі, але пасля выбару Стэфана на ўладара Рэчы Паспалітай, Каспар з братам запрапанавалі сваю службу новаму манарху.

Бэкеш адзначыўся ў вызваленні Полацка ад маскавітаў, за што атрымаў Лянцкаронскае староства ў Кароне. Пасля трыумфальных урачыстасцяў у Вільні, дня 7 лістапада 1579 года памёр у Горадні, дзе завітаў праездам. Што цікава, Каспар быў лібертынам, што стварыла праблемы хрысціянскага пахавання. Таму Баторы загадаў пахаваць свайго сябра на гары пад Вільняй, якая пазней назвалася Бэкешаўкай. А яшчэ яго прозвішчам названа бекеша – від кажуха. У міжваенны час у Горадні была вуліца Бэкеша.
Forwarded from Haradzienski
Good bye, Lenin! Такое ў Горадні некалі было.

Больш тут: Grodnæ
Forwarded from Hrodna.life
🚩Лічба дня: каля 65 камуністаў сёння сабраліся каля помніка Леніна ў Гродне, каб адзначыць гадавіну бальшавісцкага перавароту 7 лістапада 1917 года ў Петраградзе

З цікавасцю заўважым, што колькасць удзельнікаў гэтай тусоўкі змянялася з года ў год. Мы падлічылі і падрыхтавалі для вас фота, каб вы маглі на свае вочы ацаніць, колькі людзей раней далучалася да гэтага «свята». Напрыклад, у 2020-м наогул ніхто не прыйшоў на фан-сустрэчу.

#цифрадня
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Фоташоп, які ў другой палове 2010-х выклікаў розныя эмоцыі. Цікава, як было б сёння, ці меркаванні неяк заўважна змяніліся.