🎭 Калі вы апошні раз бачылі Джуда Лоў ці Кевіна Спейсі ў праграме беларускага тэлебачання? Верагодна, што даўно, бо фільмы з іх удзелам старанна выкідваліся з эфіру. Расказваем у нашым новым роліку, хто з беларускіх і замежных артыстаў трапляў у «чорны спіс» рэжыму і як гэта на іх адбівалася:
https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Прапаганда працуе не толькі праз навіны ці «аналітычныя» матэрыялы, яна закранае і тыя сферы, у якіх мы не чакаем з ёй сустрэцца. Мы запускаем новую рубрыку «Прапаганда ў культуры», дзе будзем адсочваць, праз якія інструменты і наратывы ў культуры нам імкнуцца прамыць мазгі і змяніць наш светапогляд.
Сёння разам з нашымі гасцямі — Лявонам Вольскім (гурты N.R.M., «Крамбамбуля», ZET), Уладзімірам Пугачам (гурт «J:Морс»), Юрыем Стыльскім (гурт «Дай Дарогу!») і палітыкам Паўлам Латушкам (былы міністр культуры Беларусі, кіраўнік НАУ) высвятляем, як працуюць «чорныя спісы» ў культуры і што насамрэч мы праз іх страцілі.
👉 Глядзіце ролік і дзяліцеся, пра якія забароненыя гурты вы таксама думалі, што яны распаліся?
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура

YouTube
Прапаганда ў культуры: «Чорныя спісы» | Вольскі, Стыльскі, Пугач, Латушка
Ці працуюць «чорныя спісы»? Мы задалі гэтае пытанне непасрэдным удзельнікам падзей — «забароненым» музыкам Лявону Вольскаму @lvolski (гурты N.R.М., «Крамбамбуля», ZET), Уладзіміру Пугачу (гурт «J:Морс» @jmorsvideo ) і Юрыю Стыльскаму (гурт «Дай Дарогу!» @DaiDaroguBand…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурныя пласты, у роліку пра «чорныя спісы» ў культуры: https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Падрабязней — у наступным пасце: https://t.me/honestpeople_by/5600
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура
Падрабязней — у наступным пасце: https://t.me/honestpeople_by/5600
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура
🤯 У беларусаў няма культурнай памяці? Ці яе ў нас заціраюць?
Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурныя пласты, у роліку пра «чорныя спісы» ў культуры: https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Шмат што робіцца нібыта «ўпершыню ў Беларусі», але калі паглядзець у недалёкую гісторыю — яно ў нас было, цяпер закінутае і забытае. Беларускую творчую прастору часам абвінавачваюць у адсутнасці пераемнасці паміж новымі хвалямі і пакаленнямі. Атрымліваецца, у нас адсутнічае культурная памяць?
🤔 Давайце праверым. Напішыце ў каментарах, якіх беларускіх рок-музыкаў з дзевяностых ці двухтысячных вы памятаеце?
У нашым новым роліку пра «чорныя спісы» ў культуры мы паразмаўлялі з музыкамі, якія калісьці на нейкі час знікалі з медыяпрасторы, — Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і Юрыем Стыльскім. Знікненне не было добраахвотным — музыкам перарэзалі шлях да сваёй аўдыторыі на адміністрацыйным узроўні: забаранілі выступы, прыбралі з прэсы, радыё і тэлебачання. За што менавіта — глядзіце ў роліку, але агулам — за грамадзянскую пазіцыю і крытыку ўлады.
Чаму ўлада баіцца культработнікаў? Па-першае, у іх ёсць аўдыторыя і мажлівасць выказваць свае думкі і погляды гэтай аўдыторыі. Па-другое, творчыя людзі адлюстроўваюць рэчаіснасць у сваіх творах, і, зразумела, гэтая рэчаіснасць не падабаецца рэжыму. Таму ён засоўвае «ненадзейных» дзеячаў культуры ў «чорны спіс», пазбаўляючы людзей магчымасці працягваць свой шлях.
А што бачым мы? Дакладней, што не бачым? Нашых выканаўцаў. Яны знікаюць з поля зроку разам са сваёй праўдай і грамадзянскай пазіцыяй. Да нас само існаванне нейкіх забарон даводзіцца рэдка: уладзе не хочацца, каб мы ведалі, што існуюць нейкія альтэрнатыўныя меркаванні, таму спісы робяцца цішком і толькі часам зліваюцца ў інтэрнэт. У выніку Лукашэнка і яго падначаленыя вынішчаюць нават памяць у аўдыторыі, што раней нешта існавала. Таму мы і глядзім на нашае культурнае поле як на беднае, дзе нічога новага, цікавага ці трэндавага не з'яўляецца. «Чорныя спісы» не проста выдаляюць з рынку артыстаў, яны зачышчаюць нашае ўяўленне пра тое, што ў нас было нешта вартае і значнае.
👉 Але мы раім пашыраць сваю культурную памяць і разбірацца з тым, чаму нашая культура такая вычышчаная, напрыклад, у нашым роліку вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=S2yZb-srwh4&t=2187s

Telegram
Честные люди
Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурныя пласты, у роліку пра «чорныя спісы» ў культуры: https://youtu.be/S2yZb-srwh4
🎤 Які беларускі гурт выступаў на разагрэве ў Мэрліна Мэнсана, Роберта Планта (Led Zeppelin) і The Prodigy?
Яшчэ гэты гурт адыграў за сваю кар’еру больш за 1900 выступаў, гастраляваў па Еўропе, пісаў музыку да фільмаў «Начны дазор» і «Дзённы дазор», а мінчанам ён мусіць быць вядомы па канцэртах пад мостам з вагнём і піратэхнікай, якія музыкі ладзілі нелегальна.
Прыгадалі? Мы распавядаем пра рок-гурт Drum Ecstasy з шалёнымі бубначамі, які ўзнік у 1992 і быў вельмі папулярны ў двухтысячных гадах. Куды знік гурт на піку сваёй славы? У 2004 годзе музыкі выступілі на апазіцыйным канцэрце-мітынгу і трапілі у «чорны спіс». Як вынік – знікненне з інфаполя і паступовае творчае забыццё. Праўладны рэжым з лёгкасцю ахвяраваў яркім гуртом дзеля таго, каб са сцэны музыкі не маглі даносіць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Мы зрабілі ролік, у якім адсочваем, што адбываецца з людзьмі ў «чорных спісах»:
https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Глядзіце відэа і пішыце ў каментах, пра якіх артыстаў вы не даведаліся праз «чорныя спісы»!

🎤 Як нашыя артысты праяўлялі іншадумства і што ім за гэта было?
Нядаўна мы выпусцілі ролік пра “чорныя спісы” ў культуры і іх выкарыстанне прапагандай рэжыму: https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Там мы пыталіся ў нашых герояў, за што яны ў першы раз трапілі пад забарону. Нам пашанцавала атрымаць у адказ тры самыя распаўсюджаныя варыянты развіцця падзей. Дык за што культдзеячы траплялі ў “чорны спіс”?
Самы распаўсюджаны варыянт — адкрытае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як гэта здарылася з Лявонам Вольскім. Ён разам з іншымі музыкамі выступіў на апазіцыйным мітынгу і трапіў пад забарону. Адваротная сітуацыя здарылася з Уладзімірам Пугачам з гурта J:МОРС: ён адмовіўся ўдзельнічаць у праўладным канцэрце ў падтрымку Лукашэнкі, а гэта таксама дэманстрацыя сваёй пазіцыі. Пад забарону можна трапіць і за крытыку дзеянняў улады ў сваёй творчасці, як гэта адбылося з Юрыем Стыльскім і яго песняй “Саня”.
Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае іншадумства, за якое былі пакараныя музыкі. Культурныя дзеячы маюць сваю аўдыторыю, якая ім давярае, і могуць размаўляць з ёй на важныя тэмы, у тым ліку сацыяльныя і палітычныя. Беларуская прапаганда, на шчасце, не такая таленавітая, каб перабіваць апазіцыйныя сэнсы сваімі, праўладнымі, таму яна змагаецца самым простым для яе метадам: забаронай і выцісканнем.
🤔 Ці працуе забарона як метад барацьбы з іншадумствам? Глядзіце ў нашым роліку гісторыю развіцця падзей, звязаных з “чорнымі спісамі”: https://youtu.be/S2yZb-srwh4

Культура – гэта падмурак, на якім будуецца нашая нацыянальная ідэнтычнасць. Вакол яе мы можам аб’ядноўвацца і ўзмацняць самасвядомасць усёй нацыі. Аб’яднаны народ не надта падыходзіць для аўтарытарнага кіравання, таму рэжым Лукашэнкі змагаецца са сваімі апанентамі не толькі наўпрост, але і вынішчае глебу, на якой можа ўзыйсці супраціў.
💬 Як заўважае ў нашым роліку Павел Латушка, у «чорныя спісы» значна часцей трапляюць тыя, хто праводзіць нацыянальную лінію ў сферы культуры. Паводле палітыка, «тое, што мы сёння стаім перад пытаннем існавання беларускай дзяржаўнасці – гэта вынік менавіта той працы, якую праводзіла сістэма, рэжым Лукашэнкі, на працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў».
І ва ўсім гэтым вінаватыя «чорныя спісы»? Давайце разбірацца разам! Запрашаем паглыбіцца ў нашае даследаванне: https://youtu.be/S2yZb-srwh4?t=2273
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM