Честные люди
3.36K subscribers
4.47K photos
361 videos
18 files
2.15K links
Канал независимой инициативы по развитию гражданского общества в Беларуси

Наш сайт https://honestby.org
Почта info@honestby.org

Наш чат @honestpeople_chat
Связь с модераторами @ChatHonest_bot

#мычестныелюди #строимгражданскоеобщество
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Как домашнее насилие превратилось в репрессии в масштабах всей страны?

Лукашенко один из тех, кто считает, что насилие в семье — это норма. Такую логику он распространил на всю страну, лично заблокировав законопроект о домашнем насилии, мотивируя это тем, что «всё это дурь, взятая прежде всего с Запада».

В Беларуси, только по официальной статистике МВД, в год регистрируют около 80 тысяч случаев домашнего насилия, а каждое третье убийство совершается руками близких. В действительности же эти цифры намного выше: по данным опросов, за помощью в случае насилия в семье обращается только каждая вторая жертва.

👉 Что привело к тому, что в Беларуси распространены ценности времён крепостного права, и как нам разорвать эту цепь насилия — разбираем в видео: https://youtu.be/d2bwAj43Jvo

@honestpeople_by
#мычестныелюди #каштоўнасці
🗣 Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?

*Сумленныя людзі спрабуюць разабрацца ў адказах на гэтыя пытанні. Мы шукалі галоўныя каштоўнасці ў бліц-апытаннях вядомых беларусаў і беларусак, і мы знялі першае відэа з адмысловага цыкла, у якім даследавалі савецкую спадчыну і светапогляд Лукашэнкі.

Але ў такой справе нельга абысціся без старой добрай дыскусіі з разумнымі людзьмі.

📅 Таму 16 ліпеня ў 18:00 па Мінску прыходзьце абмеркаваць каштоўнасці беларусаў разам з Франакам Вячоркай, Зміцерам Лукашуком і Алінай Коўшык:

https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w

Паспрабуем зазірнуць у душу беларуса (а значыць, і ў саміх сябе), каб адказаць на важныя пытанні нацыянальнага будаўніцтва.

Якія каштоўнасці беларусаў былі сфармаваны ў СССР і як яны паўплывалі на сучасную гісторыю Беларусі?
Дыктатура: прычына ці вынік? Ці магло беларускае грамадства ў 1994 годзе выбраць не папуліста і не «моцную руку»?
Як тры дзесяцігоддзі аўтарытарызму паўплывалі на каштоўнасці беларусаў?
Беларусы — дакладна еўрапейцы? Наколькі развітыя ў беларусаў так званыя «еўрапейскія» каштоўнасці?

Без вас не разбярэмся. Абавязкова прыходзьце, каб зрабіць свой унёсак у разуменне сапраўдных каштоўнасцяў беларусаў і беларусак.

👉 Дыскусія пройдзе на платформе Zoom. Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
🗣 Беларускія і еўрапейскія каштоўнасці: якая паміж імі розніца? Абмяркуем!

Хтосьці кажа, што беларускі і беларусы праз свае каштоўнасці абралі дыктатуру. А хтосьці — што беларускія каштоўнасці нічым не адрозніваюцца ад агульнаеўрапейскіх. І дзе праўда?

Каб лепш разабрацца, *Сумленныя людзі прапануюць абмеркаваць гэтую тэму на дыскусіі. Гэтак, як мы гэта з вамі рабілі раней. Але гэтым разам, каб было больш разнастайных поглядаў, мы запрасілі да дыскусіі гасцей: Аліну Коўшык, Франака Вячорку, Зміцера Лукашука ды Аляксандра Дабравольскага. Разам з імі й чальцамі суполкі *Сумленных людзей і абмяркуем беларускія каштоўнасці.

📍Калі: 16 ліпеня, 18:00 па Мінску (17:00 па Варшаве)
📍Дзе: анлайн у Зуме
📍Рэгістрацыя: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых: і проста паслухаць, і падзяліцца думкамі. Толькі, калі ласка, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці збіраецеся ехаць у краіну, не выкарыстоўвайце сапраўднае імя і не паказвайце свой твар падчас дыскусіі — дзеля вашай бяспекі.

Да сустрэчы ў аўторак!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
🗣 Ці змянілі 30 гадоў дыктатуры каштоўнасці беларусак і беларусаў? А чаму мы абралі Лукашэнку ў 1994-м?

*Сумленныя людзі запрашаюць падпісантак ды падпісантаў на дыскусію пра каштоўнасці.

📍16 ліпеня, 18:00 па Мінску (17:00 па Варшаве)
📍 Анлайн у Зуме, патрэбная рэгістрацыя: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w

30 гадоў таму прайшлі першыя выбары ў навейшай гісторыі Беларусі. Першыя — і адразу апошнія сумленныя. Але чаму мы, беларускі і беларусы, зрабілі тады такі выбар? Чаму абралі чалавека, які пабудаваў у краіне дыктатуру? Якія нашыя каштоўнасці на гэта паўплывалі? І ці змянілася нешта ў нашых каштоўнасцях праз тры дзесяцігоддзя?

Прапануем абмеркаваць гэта ўсё суполкай *Сумленных людзей разам з нашымі гасцямі: Алінай Коўшык, Зміцерам Лукашуком, Франакам Вячоркам ды Аляксандрам Дабравольскім. Запрашаем на дыскусію ўсіх жадаючых: для ўдзелу патрэбная толькі рэгістрацыя.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
🗣 Сёння, 16 ліпеня, адбудзецца анлайн-дыскусія *Сумленных людзей пра каштоўнасці беларусак і беларусаў. Вы яшчэ можаце зарэгістравацца, пачатак у 18:00 па Мінску: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w

У дыскусіі возьмуць удзел Аліна Коўшык, Франак Вячорка, Зміцер Лукашук і Аляксандр Дабравольскі. Яны таксама запрашаюць вас далучыцца да абмеркавання!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
— Сыр бри или камамбер?
— Драники или бабка?
— Инновации или права меньшинств?


В популярном в соцсетях флешмобе люди по всему миру выбирают лучшую еду, например: сыры, пиццу, пасту, выпечку, блюда из картошки. *Честные люди адаптировали формат и предложили беларускам и беларусам выбирать между… ценностями.

Да, это ставит перед сложным выбором: свобода или права человека? Благосостояние или свобода слова? Как вообще из этого можно выбирать?

Мы собрали для вас в один пост ответы членов нового состава Координационного совета. Во время просмотра вам может показаться, что мы ставим политиков перед ложной дилеммой или вопросы вообще некорректны, но какая политика без сложных решений? В итоге каждая и каждый добрались до главной своей ценности, но было непросто!

👉 Полные видео вы найдете в инстаграме *Честных людей: https://www.instagram.com/stories/highlights/18358377379101556/. В карточках — результаты нашего эксперимента.

Если для вас это безопасно, напишите в комментариях, от какой ценности вы никогда не откажетесь.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #каштоўнасці
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗣 «Беларускае грамадства не магло выбраць іншага чалавека». Як СССР паўплываў на першыя выбары ў Беларусі

*Сумленныя людзі правялі дыскусію пра каштоўнасці беларусак і беларусаў. Разам з запрошанымі гасцямі — Алінай Коўшык, Франакам Вячоркам, Зміцерам Лукашуком і Аляксандрам Дабравольскім — мы спрабавалі зразумець, якімі былі погляды беларускага грамадства 30 гадоў таму і як змяніліся зараз. І абмеркавалі, хто мы, беларускі і беларусы, увогуле такія і ці можам мы лічыць сябе сапраўднымі еўрапейцамі.

Для тых, хто не змог наведаць дыскусію, мы распавядзем асобныя моманты ў публікацыях. Першая тэма — каштоўнасці, якія паўплывалі на перамогу будучага дыктатара на выбарах 1994 года. Чаму мы зрабілі тады такі выбар? Вось якія думкі прагучалі падчас дыскусіі:

💬 Аляксандр Дабравольскі, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай: «Нежаданне несці адказнасць за сябе і краіну прывяло да таго, што людзі прагаласавалі за Лукашэнку. Ён абапіраўся на зайздрасць да багатых і на патэрналізм. Беларусам трэба пазбаўляцца пачуцця непаўнавартаснасці, якое нам прывілі ў Саюзе».

💬 Зміцер Лукашук, журналіст «Еўрарадыё»: «Беларускае грамадства не магло выбраць іншага чалавека. Беларускае грамадства застаецца савецкацэнтрычным. Як кажа Святлана Алексіевіч, «чырвонага чалавека» мы з сябе не выціснулі. Плюс быў страх перад невядомым. А Лукашэнка, фактычна, абяцаў вяртанне да савецкай краіны і што будзе вырашаць усё за людзей».

💬 Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай: «Перамога Лукашэнкі ў 1994-м — збег абставінаў. Шмат пастсавецкіх краін абралі савецкіх людзей ва ўладу. Лукашэнка трапіў у правільны момант, і тут няма за што вінаваціць беларусак і беларусаў. Каштоўнасці патрабуюць часу, каб быць сфармаванымі».

А што думаеце вы? Распавядзіце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗣 Салідарныя, працавітыя і свабодныя — ці «мая хата з краю»: якія беларускі і беларусы?

Падчас дыскусіі *Сумленных людзей пра каштоўнасці Беларусі ўдзельніцы і ўдзельнікі абмеркавалі, якія якасці нам усім уласцівыя. Ці беларускі і беларусы сапраўды свабодалюбівыя? Ці мы больш пра адмову ад адказнасці? Ці можам мы называць сябе еўрапейцамі? Можа, мы частка «рускага міру»? Мы абралі некалькі цытат з дыскусіі, каб паказаць розныя погляды.

💬 Аліна Коўшык: «Я б да беларускіх каштоўнасцяў аднесла працавітасць. Мы такімі былі і будзем. Таксама падкрэсліла б калектывізм, па-беларуску гэта талака. Зараз мы называем гэта, хутчэй, салідарнасцю. Асабліва мы адчулі гэта ў 2020 годзе, калі пабачылі, якую моц мае ўсеагульная падтрымка. Таксама лічу, што беларусы — нацыя з багатай культурай і гісторыяй. Мы аб’ядноўваем заходнія і ўсходнія элементы. Мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы і з’яўляемся часткай Еўрапейскай цывілізацыі. На гістфаку нам расказвалі, што менавіта на мяжы Беларусі з Расеяй звычайна скончваліся еўрапейскія ўплывы ў розных сферах».

💬 Зміцер Лукашук: «Цяжка сказаць, наколькі масава беларусы імкнуліся да свабоды да 2020 года. Бо свабода — гэта адказнасць. А ад адказнасці нас вельмі моцна адвучылі. Неяк гэта страшна і нязвыкла: навошта гэта трэба? Мая хата з краю».

💬 Франак Вячорка: «Ёсць базавая аснова для таго, што мы называем еўрапейскімі каштоўнасцямі, — гэта свабода. Гэта тое, куды ўпісваюцца беларускія каштоўнасці. Тое, што адрознівае нас ад рускага міру».

А што думаеце вы? Распавядзіце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗣 «Мы павінны перастаць лічыць сябе людзьмі другога гатунку». Што рабіць?

Беларусь перажывае складаныя часы. Што рабіць нам, беларускам і беларусам, каб прыйсці да лепшай будучыні? Пра гэта *Сумленныя людзі спыталі ў гасцей падчас дыскусіі пра каштоўнасці.

Які досвед дапаможа нам на нашым шляху? Якія каштоўнасці беларусак і беларусаў дапамагаюць глядзець у будучыню з аптымізмам? Вось што думаюць Зміцер Лукашук, Аліна Коўшык і Аляксандр Дабравольскі.

💬 Зміцер Лукашук: «Не бывае ў гісторыі такога, каб мы пераскочылі нейкі кавалак гістарычнага шляху, які мусім прайсці. Так гэта не працуе. Нашыя суседзі, краіны постсацыялістычнага лагера, вымушаныя былі праходзіць праз складанасці. І быў адкат: былі абраныя пракамуністычныя кіраўнікі. Так было і ў Літве, і ў Польшчы. Але потым выбіралі людзей, якія ішлі шляхам дэмакратычнага будаўніцтва. А мы гэтага шляху не прайшлі. Мы як выбралі папуліста-балабола і дыктатара, так мы іншага вопыту і не праходзілі. Але мусім прайсці».

💬 Аліна Коўшык: «Што нам можа дапамагчы прайсці свой шлях? Досвед, які мы атрымліваем, у тым ліку досвед жыцця ў Еўропе, можа быць усім нам вельмі карысным. Бо мы на рэальных прыкладах бачым, як працуе ці не працуе еўрапейская дэмакратыя. Гэты досвед дапаможа нам зрабіць правільны выбар у будучыні».

💬 Аляксандр Дабравольскі: «Перад маімі вачыма досвед Украіны. Яна прайшла праз цяжкую палітычную практыку. Некалькі рэвалюцый. Гэта спатрэбілася для таго, каб народ навучыўся адказваць за лёс сваёй краіны. Беларусы мусяць абапірацца на свае відавочныя каштоўнасці: працавітасць, салідарнасць, павагу да правіл і парадку. Гэта можа даць нам магчымасць не дапусціць вялікай карупцыі і зрабіць рэформы. Таксама мы павінны перастаць лічыць сябе людзьмі другога гатунку. Цаніць, развіваць і бараніць сваё. Калі мы будзем мець супольную адказнасць за лёс сваёй краіны, усё атрымаецца».

А што думаеце вы? Распавядзіце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У чым сіла, беларус?

https://youtu.be/rXGWDxjV6LY

Шмат з таго, што адбываецца ў Беларусі зараз, у тым ліку рэпрэсіі, тлумачыцца культам сілы. Правы той, хто можа навязаць сваю волю. Гэты культ сілы з'явіўся не за адзін дзень, ён узрошчваўся дзесяцігоддзямі. У турмах Расійскай імперыі, у лагерах ГУЛАГа, у Савецкай арміі і бандыцкіх разборках 90-х.

А таксама — у масавай культуры. Даніла Багроў з «Брата» і Саша Белы з «Бригады» вучылі беларусаў вырашаць праблемы з дапамогаю зброі і паплечнікаў, якія гатовыя забіваць дзеля лепшага жыцця. На жаль, і сёння працэс насаджэння культу сілы не спыняецца: расійскія медыяпрадукты кшталту «Слова пацана» дагэтуль папулярныя ў Беларусі.

▶️ Як усё гэта паўплывала на беларусаў і што з гэтым рабіць — разбіраем у новым відэа: https://youtu.be/rXGWDxjV6LY

Калі вы лічыце, што мы гаворым пра важныя рэчы, дапамажыце нам стварыць наступнае відэа гэтага цыкла: https://bit.ly/donate_hp

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці