Честные люди
3.6K subscribers
4.4K photos
334 videos
18 files
2.11K links
Канал независимой инициативы по развитию гражданского общества в Беларуси

Наш сайт https://honestby.org
Почта info@honestby.org

Наш чат @honestpeople_chat
Связь с модераторами @ChatHonest_bot

#мычестныелюди #строимгражданскоеобщество
Download Telegram
🎄#Падзялісясвятам з беларускімі сем’ямі і дапамажы стварыць навагодні настрой!

Праект "Хуткая ўзаемадапамога" запусціў святочную акцыю:
https://youtu.be/M3Cyo872qco

Вазьмі ўдзел і дапамажы стварыць добры настрой перад Раством і Новым годам. Бо для свята людзям патрэбныя іншыя людзі. Яны скажуць цёплыя словы, падораць падарункі, упрыгожаць дамы і вуліцы і, галоўнае, здзейсняць цуды. Што гэта за свята без цудаў?

🌟 На сайце http://svyata.hutka.help/ ты можаш абраць, для каго стаць асабістым Дзедам Марозам і стварыць навагодняе чараўніцтва. Пачытаць гісторыі беларусаў і беларусак, якім зараз гэтак не хапае святочнага настрою і цудаў.

А самы просты і шчыры спосаб зрабіць свята — зрабіць яго ўласнымі рукамі. І абавязкова падзяліцца з тымі, каму не выстачае настрою перад святамі. Сутнасць акцыі — аб’яднацца са сваімі блізкімі, каб зрабіць навагоднія цацкі разам. Для гэтага не шмат чаго патрэбна, а ў выніку ёсць добры настрой, прыгожыя рэчы і дапамога дарослым і дзецям.

🧑‍🎄 Што трэба рабіць?

🎄Глядзець ролікі, у якіх распавядаюць, як можна зрабіць упрыгожванні для ёлкі ці кватэры. Ёсць тры відэа з інструкцыямі: Дзед Мароз, ялінка і анёлак. Менавіта гэтыя тры рэчы і з’яўляюцца сімваламі акцыі ад Хуткай узаемадапамогі.

🎄Рабіць арыгамі паводле інструкцыяў. Лічым, што гэта проста і весела дапаможа бавіць час с блізкімі і сябрамі.

🎄Выкладваць фотаздымкі папяровых герояў у сацыяльных сетках з хэштэгам #Падзялісясвятам. Каб больш людзей даведаліся пра навагоднюю акцыю.

🎄 Данаціць сем’ям, якія сталі ахвярамі беларускага рэжыму ці былі вымушаныя бегчы адразу з Беларусі, а потым і з Украіны.

Падчас акцыі ў сацыяльных сетках можна будзе знайсці больш парадаў ад каманды Хуткай Узаемадапамогі, як стварыць святочны настрой перед Раством і Новым годам.

Памятай: невялічкія дзеянні могуць ажыццявіць нечыя жаданні.

@honestpeople_by @hutka_help
#мычестныелюди #скорая_взаимопомощь #Падзялісясвятам