Hey, Moon!
404 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
Партыя аматараў піва
Такая палітычная партыя існавала ў Беларусі з 1993 па 1997 год. Стварыў яе і ўзначальваў студэнт хімфака Андрэй Рамашэўскі.

У 1995 годе сяброў партыі налічвалася каля 2500, сярод якіх быў Міхаіл Анемпадыстаў (стваральнік сімволікі партыі), Лявон Вольскі і іншыя.

Сімвалам партыі з'яўляўся вожык з куфлям піва і бела-чырвона-белым сцяжком.
Мела партыя і ўстаў, па якім галоўнай мэтай з'яўлялася барацьба за чысціню і якасць айчыннага піва, дзяржаўная незалежнасць і нейтралітэт Беларусі. Выдавалася і пасведчанне.

Удзельнікам(цай) партыі мог стаць любы беларус ці беларуска, якім споўнілася 18 гадоў.

На з'ездах партыі цанілася цвярозая галава. Той, хто браў боьш за 4 куфля піва, не мог прымаць удзел у галасаваннях.

Партыя аматараў піва не абышлася і без адметных акцый. Так, у 1994 годзе 15 лютага ўдзельнікі ПАП нахаляву (хто любіць піва нахаляву - ставім ❤️) раздавалі на плошчы Незалежнасці піва і сасіскі.Па дарозе з акцыі актывістаў партыі арыштавалі і трымалі ў пастарунку двое сутак. У выніку быў складзены пратакол аб парушэнні правілаў продажу 100 кілаграмаў сасісак. Быў затрыманы нават дырэктар крамы, які прадаў тыя сасіскі.

Партыя не змагла трапіць у парламент з-за выбарчай сістэмы, і ў 1996 фактычна спыніла сваё існаванне
20🔥8👍4🌭1
🥰Вітаю, дарагія падпісчыкі і госці старонкі!!

Села я чытаць модную кнігу пра псіхалогію👨‍💻 і зразумела, што такая літаратура для мяне, скажам так, цяжкая. Ну не ідзе і ўсё. Больш за тое, адбівае жаданне чытаць наогул.

Але апошнім часам я чытаю для сябе камфортную літаратуру (а вы ў каментах таксама дзяліцеся сваёй камфортнай літаратурай). У жыцці нейкія крызісы за крызісам. А Агата Крысці для мяне як ратавальнае кола.

Таму я падзялюся сваімі ўражаннямі ад некалькіх дэтыктыўных раманаў.

1. "Таямніцы блакітнага цягніка" - цю. Забойства цікавае (багатую маладую жанчыну забіваюць у цягніку. Эх, любіць Агата Крысці забіваць у цягніках), але канцоўка такая ж расчаравальная для мяне, як і камп'ютарная гульня "Нэнсі Дрю і прывід баншы". Да, канцоўка занадта "чалавечная", а я люблю такое-гэтакае.
2. "Загадка Эндхауза" - харош. Праўда, гэта быў адзіны раз у жыцці, калі я крышачку здагадалася, хто ж забойца. А сюжэт такі: маладую дзяўчыну некалькі разоў хацелі адправіць на той свет, але кожны раз міма. Хто ж жадае смерці прыгажуньцы? А вось!
3. "Чорная кава" - таксама неблагі. Эркюль Пуаро бярэцца за расследаванне забойства вучонага, які распрацаваў зброю, здатную забіць шмат чалавек. Як заўсёды перад намі чалавек 5, некалькі лакацый і вынікі працы шэрых клетачак Эркюля Пуаро 😙 ў канцы.

А я чакаю вашую камфортную літаратуру ў каментарах🕺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18
Сёння сталі вядомы імёны лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча📚

Гэтую прэмію выдаюць за найлепшы твор, які напісаны ў турме.
А сам Францішак Аляхновіч (яго іменем і названа прэмія) прайшоў сталінскі канцлагер, пра які апісаў у сваім творы „У кіпцюрах ГПУ” (яго я між іншым зараз чытаю).

Канцлагер не прайшоў бясследна для пісьменніка. Ён пакутваў ад начных кашмараў, нават крычаў і стагнаў падчас сну. Пахаваны ён на Росах у Літве, дзе я ў хуткім часе спадзяюся пабываць.

Ну і пра факт абмена яго на Браніслава Тарашкевіча (напэўна, вядомы амаль усім).

Гэта прэмія сама па сабе ўжо трагічная. Але больш болю ад таго, што некаторыя лаўрэаты ў гэтым годзе застаюцца ананімнымі (самі ведаеце чаму)😞.

Тым не меней дакладна вядомыя тры лаўрэаты: Алесь Бяляцкі, Алег Груздзіловіч і Вольга Класкоўская.
Нават не ведаю, ці этычна казаць „Віншуем”.

Сумна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊12😢6💋1
- Ну як там у вас, у Польшчы, гавораць аб нас? Што ГПУ - гэта людзі дзікія, зверы, садысты... Праўда?
- О, блага гавораць...
- А цяпер самі бачыце, якія мы. Што? Не гэткія мы страшныя, як нас малююць... хэ-хэ... Праўда?
- Ну ведама... Хэ-хэ
- Ну, дык да заўтра. Памятайце: аб нашай з Вамі гутарцы нікому ні слова! Ані-ні-ні! Бо разумееце?.. Гэтае нашае мяшчанства...Яно гэткае тупое, яно гэтага не разумее... Для іх ГПУ - гэтае... Але нашто шмат казаць! Дык-жа Вы самі ведаеце.

Гэта не тое, што вы падумалі. Гэта з кнігі Францішка Аляхновіча "У кіпцюрах ГПУ"
😢8👍1
Настаў час публікаваць падборку маіх любімых мемаў пра літаратуру

І вы дзяліцеся сваімі😙
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13🔥6😁5👍1
Дачытала я ,значыцца, у суботу „У кіпцюрах ГПУ” Францішка Аляхновіча.
Прачытала быццам бы на адным подыху. Быццам бы зноў адсядзела.

А ўсё таму, што кніга напісана дзеяннямі, то бок зусім мала апісання. Гэта трымае ўвагу, хочацца чытаць далей і далей. З гумарам, хоць тэма такая зусім не хі-хі-ха-ха😥.

Пачынаецца ўсё з таго, што Папутчік (галоўны герой ціре сам Францішак Аляхновіч) гарыць ідэяй сацыялізму, седзячы ў Яўропах. Усе вакол кажуць (агентура): „Ах, як там добранька-та ў сацыялістычным Менску! Беларусізацыя поўным ходам ідзе🤘”. Ну і г-н Папутчік, атрымаўшы візу (ён нават грамадзянінам саўка не быў), папёрся за прыгожай ідэяй, з надзеяй, з полымем у грудзях у Менск.

У гэтых Яўропах атрымліваў ён не надта ўжо шмат, але па кавярнях і рэстаранах хадзіць любіў. Апранаўся як усе там: капцюрок, касцюмчык, ну не з іголачкі, сярэдненька, калі не бедненька😙. Але як толькі прыехаў ён у Менск, то адразу ж тамашнія заўважалі, які ж ён ужо харашун. А гэты капцюрок на галаве - адвал усяго. Ніхто так у саўку не хадзіў. А гэтыя мужчынскія шапкі на галовах жанчын Папутчіку зусім не падабаліся🙄. Выдзяляўся ён.
А пра рэстараны і кавярні😋… Прыехаў ён у тэатар (захапляўся, там яго ўсе ведалі), прапанаваў адзначыць у прыстойным месцы, так яму сказалі: „Ты што! Мы п’ем дома. Які рэстаран”.
Харошую гарэлку і ежу маглі сабе дазволіць таколькі ЯНЫ! Тыя, хто распараджаўся свабодай: ГПУ!

Як толькі прыехаў, сталі ім цікавіцца. Ого, чалавек з еўрапейскіх краёў🤔! Небяспечны, небось. Можа там ўжо панабраўся гэтых дурных капіталістычных ідэй. Хоць наш галоўны герой бажыцца, што, маўляў, рабяткі, усім сэрцам за саветы, за вось гэта вось іхняе, прыехаў будаваць БУДУЧЫНЮ🏄‍♂️. Нават чоканні пляшкай гарэлкі не дапамаглі ўпэўніць людзей у шынелі, што ён жа свой. Нават атрыманне пашпарта саўка не дапамагло.🥺

Паехаў Папутчік у Салаўкі (канцлагер)😞.
Там Папутчіка няма, там ужо сам Аляхновіч ад свайго імя расказывае, як сядзеў амаль 7 гадоў у тым гадкім месцы, пра нястачу ежы, адносіны паміж вязнямі і тымі, хто вырашае іх лёс. І нават пра тое, як яны сваіх жа потым расстрэльвалі і ссылалі ў канцлагеры. Расказывае пра завербаваных вязняў. Пра голад. Пра смерць. Прыезд Максіма Горкага ў Салаўкі. І пра тое, як ён потым назад з саўка выехаў. І пра тое, як яго потым выстаўлялі агентам.

Харошая кніга. Усім трэба такое чытаць☝️. Вельмі шмат беларускага там.
Чытала і думала, як усё гэта нагадвае сучасную Беларусь.

P.S. Кнігу скіну ў каментарах. Мо хто захоча прачытаць.

#беларуская
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14😢7
Чытала сёння ў аўтобусе раніцай Алеся Бяляцкага. Наплакалася, насмяялася.
Хачу падзяліцца некаторымі цытатамі з кнігі.

Вядома, мова была толькі вяршыняй айсберга, пад якой хаваўся значна большы, аб’ёмнейшы кантэкст. Мова была відавочнай, легальнай маркаю, празь якую выразна адчувалася: мы хочам бачыць Беларусь сапраўды беларускай. З гэтага часу на працягу двух гадоў шэсьцьдзесят першы пакой у інтэрнаце па Савецкай стаў своеасаблівым рассаднікам беларушчыны


Мы зь Едрусем пайшлі яшчэ далей: даволі часта наведвалі лекцыі ў звычайных фуфайках з кірзавымі лесьнікоўскімі торбамі на баку, у вышытых беларускіх кашулях. На агульных з рускімі філолагамі і гісторыкамі лекцыях даставалі з торбаў дошку, сала, хлеб і дэманстратыўна елі, а затым сьпявалі народныя песьні. Любімая была "Валы


Увосень 1982 года футбольнае менскае "Дынама" выйграла саюзны чэмпіянат. Адразу пасьля перамогі інтэрнаты ў Гомлі падазрона заціхлі, а праз гадзіну ўжо вясёлыя студэнты вывалілі на Савецкую. Гэта была, мабыць, першая несавецкая дэманстрацыя ў горадзе за доўгія гады. Пад тысячу чалавек пайшлі вуліцаю ў цэнтр, скандуючы: "Дынама" -- чэмпіён!" Сярод іх, натуральна, былі і мы, а таму празь некалькі хвілінаў грамада падхапіла нязвыклае для ўсіх, але запамінальнае і хвалюючае: "Жыве Беларусь!" Мы крычалі так, што пазрывалі галасы.
17👍2🎃1
На курылцы працы параілі пачытаць Сяргея Пялецкага Пясецкага "Каханак Вялікай Мядзведзіцы". Жэнёк сказаў, што кніга клёвая (яму за 30).
Пакуль ехала з працы, вырашыла чытнуць біяграфію пісьменніка.
І я проста афігела. Ей богу. Мае вочы ледзь не вылезлі з арбіт.
Аказваецца, Сяргей Пясецкі мог быць датычным да забойства Францішка Аляхновіча!!!!😦
На гэтым я пакуль сыходжу. Нават і не ведаю, ці чытаць гэтую кнігу.😑
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱7😨41💋1🎃1
Hey, Moon!
На курылцы працы параілі пачытаць Сяргея Пялецкага Пясецкага "Каханак Вялікай Мядзведзіцы". Жэнёк сказаў, што кніга клёвая (яму за 30). Пакуль ехала з працы, вырашыла чытнуць біяграфію пісьменніка. І я проста афігела. Ей богу. Мае вочы ледзь не вылезлі з арбіт.…
А Сяргей Пясецкі быў та какаіншыкам!
"У Расеі, круцячыся ў сферах чыноўнікаў і афіцэраў Чырвонай арміі, я навучыўся шырока распаўсюджанаму там ужыванню какаіну: не быў дарэшты сапсаваным чалавекам, але нешчаслівы.."
😱7🎃1
🥳З днём нараджэння Алеся Разанава, Міколу Равенскага (які напісаў музыку да "Магутнага Божа ўладара сусветаў") і мяне.
З нас траіх толькі я тапчу зямельку (ужо як 27 гадоў)
🫰
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉35🔥7🎃1
be-BY-YearCompass-booklet-A4-fillable.pdf
584.6 KB
Новы год зусім блізка!🎄

Хачу падзяліцца з вамі, даражэнькія, буклетам ПА-БЕЛАРУСКУ☝️, з якім будзе прасцей падвесці вынікі і абраць арыентыры на наступны год.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22🔥6🍾2🎃1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥2714🥰6🔥3🎃1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Та-дам!
Пра "Маладняк".
🔥14👍87🎃1
Кніжная мафія!🤓

Некаторы час таму прагучала навіна: з Варшаўскага ўніверсітэта былі скрадзены кнігі🥷
Прачытаць пра гэта можна тут

Што цікавага ва ўсёй гэтай гісторыі (а выглядае яна вельмі дэтэктыўна, ух!):
1. Хлопец і дзяўчына, якія падазраюцца ў крадзежы, пры рэгістрацыі ў бібліятэцы прад’явілі пашпарты скандынаўскай краіны. Хутчэй за ўсё яны падробленыя🥹. Кажуць, што гэта былі грамадзяне Грузіі.
2. Кралі выключна кнігі рускай літаратуры 19 стагоддзя. Кнігі, якія выдадзеныя пры жыцці саміх аўтараў.
3. Як іх кралі! Бралі ў бібліятэцы кнігу, выдзіралі вокладку і замест арыгінальнага тэксту ўстаўлялі падробленыя старонкі. Прычым на вельмі падобнай паперы, з усімі штампамі. На першы погляд цяжка адрозніць ад арыгінала
4. Скралі каля 75 кніг
5. Скрадзеныя тры томікі Пушкіна, выдадзеныя пры жыцці аўтара, знайшлі на аукцыёне ў Маскве (😂🤣). Без вокладкі😂🤣
6. Па кошце яны на трэцім месцы па самых дарагіх кніг, якія былі прададзеныя ў Расеі; На першам месцы - Велімір Хлебнікаў (выдадзеная пры жыцці ў адным экзэмпляры з аўтографам аўтара)
7. Крадзеж кніг у Варшаўскім універсітэце — не адзіны выпадак. Калі пачалі расследаваць справу, аказалася, што падобныя выпадкі адбыліся і ў іншых краінахах па ўсім свеце

А што думаеце вы наконт гэтай справы?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀9😁4🤔4🎃1
Хацела напісаць, як тэорыя літаратуры можа рабіць балюча на прыкладзе Эркюля Пуаро. Але сённяшнія навіны адправілі ў накаўт.

Сёння шмат чаго было. Дзіўнага, так. Шакавальных навін.
Звольнілі з працы і майго айчыма, аказываецца (праз маю працу ў незалежным СМІ). Сёння быў першы дзень на новай працы: качагарам. Але толькі да канца ацяпляльнага сезона.
І таго рэдактара мясцовай газеціны за палітыку. Ён на працу ўладкаваўся на завод. Яго і адтуль звольнілі.

Мой прадзед аказаўся нквдэшнікам. Гадасць поўная.
А майго другога прадзеда спалілі немцы ў хляве з іншымі жыхарамі вёскі.

І ячшэ адзін блізкі мне чалавек з'ехаў з Беларусі. Чалавек, які, я думала, ніколі не з'едзе. Але быць у кіпцюрах ГПУ нікому не пажадаеш.

Вельмі цяжка паспяваць прымаць навіны. Вельмі горка. Думаю больш звычайнага аб нагах на зямлі любімай. Як від самакатавання. Палю вельмі шмат.
💔27😢82🎃1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
110 гадоў Аркадзю Куляшову.
Нечакана для сябе зрабіла відэа з цікавымі фактамі пра пісьменніка.

Цяпер з субтытрамі❤️
❤‍🔥23👍3🎃1
Віншую вас, дарагія падпішчыкі, з днём роднай мовы!

Хачу з гэтай нагоды паказаць вам чалавека, які нагадвае нам у чарговы раз з-за кратаў пра важнасць захавання нашай спадчыны, нашай мовы.
Я хачу, каб гэты дзень у будучыні быў не такім гучным, бо беларусы будуць натуральна карыстацца беларускай. І нам не спатрэбіцца ў чарговы раз нагадваць пра тое, што і так павінна быць.

Калі я чытала Алеся Бяляцкага, дзякавала яму за кожную напісаную старонку, за надзею і веру. За смеласць у той час, калі яна каралася, за „Жыве Беларусь” пасярод камуністычнага дзярма.

А я буду рабіць ўсё магчымае, каб беларуская мова жыла.
32👍4❤‍🔥1