Прачытала я паўгады таму "Любіць ноч права пацукоў" Юрыя Станкевіча.
Кніга зусім невялічкая,і яе рэальна можна прачытаць за адзін вечар. Але той вечар застанецца з вамі надоўга, уж паверце.
Станкевіч піша груба, часам брудна, але шчыра.У мяне такое пастаянна непрыемнае, трывожнае пачуцце ўзнікала.
Я да 22 гадоў баялася дзвярнога вочка. Помню гэты страх і трывогу, калі ідзеш у бацькоўскай хаце ноччу ў прыбіральню, трэба было праходзіць праз уваходныя дзверы. Жах. Мае бацькі яшчэ жывуць каля могілак, а побач яшчэ і морг стаяў, ён быў бачны з майго акенца. Адчуванні былі падобныя.
Кніга такая экспрэсіўная,нагнятаючая.Ты ўвесь час у чаканні чагосьці кепскага. І гэтае кепскае пастаянна здараецца.
Сюжэт,на першы погляд,просты: у маленькім беларускім гарадку з’яўляюцца чужынцы, якія селяцца ў суседняй хаце побач з жанчынай і яе сынам-інвалідам. Яны размаўляюць на сваёй мове і паводзяць сябе як акупанты, і паступова так ты ўжо становішся госцем у сваёй хаце. Брудная гісторыя, але вартая абавязкова да прачытання.

1❤16👍4
Пішу і разумею, што нічога ўнутры няма пасля прачытання "Апошняе пакаленне" Макара. Пуста.
Я не люблю чытаць пра 2020, аналізаваць і калупацца ў гэтай няўдалай (?) спробе.
Але такія флэшбэкі накацілі, я іх старанна намагалася абязболіць. Але цяпер, праз столькі часу, я зноў расчасала гэтую рану і хачу забыць назад.
Пра такое беларускае жыццё, не ведаю, як патлумачыць. Пра Менск, працу, сяброў, шэрасць, пра нашыя тусовачкі, змаганне, страх, затрыманне сяброў і чаканне іх на волі.
А кніга харошая. Думала, будзе горш. Проста харошая кніга, зацягвае. Напісана кампактна і проста. Добра, што ў нас з’яўляюцца маладыя беларускія таленты.

❤12👏7👍3🤗1
Толькі дабралася да навінаў.
Сёння аб’явілі Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, якім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі.
Цікава, што Бела Тарр зняў фільм па яго творы "Сатанінскае танга" (якое ідзе 7 гадзін, божачкі). Таксама яны разам працавалі над сцэнаром "Турынскі конь".
Карацей. Я вельмі задаволеная!

❤11🔥3👀2🎉1
📚 Беларуская палічка ў Варшаве — чытай бясплатна і па-беларуску!
Для тых, хто хоча чытаць папяровыя кнігі па-беларуску бясплатна (і жыве ў Варшаве) - у мяне выдатная навіна!
Мая сяброўка Саша стварыла беларускую палічку ў Варшаўскай бібліятэцы, дзе можна ўзяць кнігу (як навінку, так і класіку), пачытаць і вярнуць. 📖
Для мяне гэта асабліва каштоўна, бо не заўсёды ёсць грошы на новыя кнігі, а перавозіць іх з сабой цяжка. У рэаліях эміграцыі такая магчымасць — сапраўднае выратаванне. ❤️
👼🏻 Ёсць і дзіцячая палічка на першым паверсе (польская сістэма)
🗺 Дзе шукаць:
📍 Marszałkowska 55/73
✍️ Як узяць кнігу:
Проста прыйдзі ў бібліятэку, падыдзі да століка бібліятэкара і папрасі запісаць цябе. Вазьмі з сабой дакуменцік — табе зробяць пластыкавую картку чытача.
Пасля гэтага смела накіроўвайся ўправа — палічка добра заўважная.
💌 Хочаш падтрымаць праект?
Можаш дапамагчы данатам — на іх будуць набывацца новыя беларускія кнігі.

Buy Me a Coffee
Zhyveteka
Жыветэка - некамерцыйны праект вакол беларускіх кніг і культуры. Беларускія кнігі (200+ кніг) у Варшаве вы можаце ўзяць у бібліятэках: бібліятэка МДМ, Маршалкоўская 55/73 і бібліятэка Паліглотка, Ново
1🔥16❤10
Вітаю, спадарства!🎩
Сорры за такі доўгі адпачынак. Цяпер паважаная паненка пры працы.💰
Цэлы месяц я пачытвала як магла кнігу Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А."😎 Але, каюся, я не змагла яе дачытаць. І справа нават не ў тым, што кніга абышто. Наадварот. Я проста ў захапленні!💃
Кніга для такіх як я, якія любяць усунуць свой нос куды не трэба.🤔
Тут як бы ёсць асноўны сюжэт, але кожная глава —гэта асобная навэла (апавяданне з нечаканай развязкай). Сам герой называе гэтыя навэлы казкамі для дарослых. Так вось калі вам падабаюцца страшненькія казачкі — гэта яно, тое, што трэба.🐱
Думаю, Бахарэвіч стане класікам беларускай літаратуры. І яго абавязкова будуць праходзіць у школе. Бо гэта шыкоўная літаратура.🤌 Добра прадуманая і вычытаная. А вось наконт самаго аўтара чула розныя меркаванні. Хе-хе🤔
Сорры за такі доўгі адпачынак. Цяпер паважаная паненка пры працы.
Цэлы месяц я пачытвала як магла кнігу Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А."
Кніга для такіх як я, якія любяць усунуць свой нос куды не трэба.
Тут як бы ёсць асноўны сюжэт, але кожная глава —гэта асобная навэла (апавяданне з нечаканай развязкай). Сам герой называе гэтыя навэлы казкамі для дарослых. Так вось калі вам падабаюцца страшненькія казачкі — гэта яно, тое, што трэба.
Думаю, Бахарэвіч стане класікам беларускай літаратуры. І яго абавязкова будуць праходзіць у школе. Бо гэта шыкоўная літаратура.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤19🦄13👍8
YearCompass.pdf
976 KB
Гэта спрацавала! Ды і Варшава ўжо ззяе
Да новага года — меней за месяц
Правілы простыя: раздрукаваць або запаўняць прама ў pdf фармаце.
На дадзены момант я шчаслівая: у мяне цудоўныя адносіны, праца, якая падабаецца, і ў цэлым я жыву згодна сваім каштоўнасцям.
У наступным годзе мне хацелася б заняцца здароўем, вывучыць нарэшце англійскую мову, пабываць у некалькіх краінах (спіс ужо складзены), прачытаць шмат кніг
Вось так, даражэнькія. Можаце дзяліцца сваімі планамі і жаданнямі ў каментарах. Можа Санта-Клаус
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21💘4🔥3🎄2
Толькі што дачытала "Гарэзлівы пацалунак" Евы Вайтоўскай.
Адзінае кепскае – трэба чытаць другую кнігу, каб даведацца канцоўку гісторыі (я спадзяюся).🧐
Я верабей падстрэлены, у пятым класе начыталася гэтых любоўных раманаў пра школьнае каханне і разгадала ўсе хадовачкі🥰 . Але гэтая кніга здзівіла. Канешне, гэта казачка на добры сон. Тым болей мне ўжо без году 30. Але нават мне было чытаць неверагодна цікава. 😩
Канешне гэта не тое, пад што можна піць піно нуар🥂 , але проста добрая гісторыя ў беларускіх рэаліях з беларускімі імёнамі і прозвішчамі. Пасля працы пачытаць пра школу і першае каханне самае то👍
Адзінае кепскае – трэба чытаць другую кнігу, каб даведацца канцоўку гісторыі (я спадзяюся).
Я верабей падстрэлены, у пятым класе начыталася гэтых любоўных раманаў пра школьнае каханне і разгадала ўсе хадовачкі
Канешне гэта не тое, пад што можна піць піно нуар
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18🦄1
Прывітанне, сябры!
Так сталася, што мяне не было цэлы месяц. Я даволі раптоўна патрапіла ў шпіталь яшчэ напачатку месяца. Там я спрабавала чытаць, але мне было цяжка запамінаць інфармацыю, таму асіліла ўсяго пару старонак «Гарэзлівага пацалунка 2».
Зараз я паступова ўзнаўляюся. Але наперадзе яшчэ працэдура, якая павінна дапамагчы лекарам зразумець, што гэта за пляма ў мяне ў галаве (якую яны пабачылі на МРТ, а я, дарэчы, таксама яе бачыла).
Сёння раніцай падчас снядання з маім кавалерам мы размаўлялі пра гульню Cyberpunk — даволі знакамітую, нават для тых, хто з гульнямі не надта. У прынцыпе, яна добра раскрывае сам сэнс кіберпанка як жанру.
Я, шчыра кажучы, не вельмі цікаўлюся кіберпанкам у літаратуры. Па-першае, чытаць хочацца шмат чаго, а часу заўсёды не стае. Па-другое, гэта ўсё ж разнавіднасць антыўтопіі, якую я цярпець не магу.
Ды і, гледзячы на тое, як Ілан Маск робіць сваіх робатаў, здаецца, эпоха кіберпанка не такая ўжо і далёкая.
Так вось.
Як гульня Cyberpunk звязана з кіберпанкаўскім творам Філіпа К. Дзіка «Убік»?
Калі я пра гэта даведалася (гэта было даўно), я крыху афігела.
У Cyberpunk у самым пачатку гульні можна знайсці запіску (як на скрыншоце), якая перакладаецца прыкладна так:
«Скокай у сральнік з галавой. Я жывы, а вы ўсе мёртвыя».
І вось гэтыя словы могуць цалкам змяніць успрыманне гульні.
Калі чытаць «Убік» і гуляць у Cyberpunk (ці хаця б ведаць сюжэт), становіцца зразумела: гэтым адным сказам аўтары гульні ставяць пад сумнеў сам факт рэальнасці свету Кіберпанка. Усяго адной фразай.
І зразумеюць гэта толькі тыя, хто ведае кантэкст.
Насамрэч гэта азначае простую і вельмі непрыемную рэч: мы не можам быць упэўненымі ні ў чым.
Немагчыма дакладна зразумець, што такое рэальнасць, — пісала жонка Філіпа К. Дзіка (Лэслі Басбі)
І, мабыць, гэта самая страшная думка з усіх.
Ці цікава вам было б больш даведацца пра кіберпанк?)

1❤🔥21❤5🔥4⚡3👎2
Пасля доўгага перапынку ўчора ўпершыню прачытала кнігу. Канешне ж Агаты Крысці "Таямнічае здарэнне ў Стайлз". Чытала да ночы🎧
Канешне, чытаць на новай электроннай кнізе было стымулам🎧
Вельмі хацела сабе новую электронную кнігу. Доўга выбірала паміж Pocketbook і ONYX BOOX Note Air5 C😎 . У выніку выбрала другі варыянт👌 . Хацела такую кнігу для вучобы, працы, чытання. Не ведаю, ці правільны я зрабіла выбар, але ў цэлым пакуль задаволеная
😄
На Новы год падарыла свайму хлопцу Pocketbook Era 700. Яму окей, асабліва ўлічваючы той факт, што на яго электроннай старой кнізе не было падсвятлення. А тут проста новыя тэхналогіі!❤️
Карацей. Я пакуль яшчэ перажываю за свой выбар, бо пра такую фірму ніколі не чула. А Pocketbook ужо правераны. У мяне самая просценькая чыталка была гады тры. Але ёсць свае мінусы.
Канешне, чытаць на новай электроннай кнізе было стымулам
Вельмі хацела сабе новую электронную кнігу. Доўга выбірала паміж Pocketbook і ONYX BOOX Note Air5 C
На Новы год падарыла свайму хлопцу Pocketbook Era 700. Яму окей, асабліва ўлічваючы той факт, што на яго электроннай старой кнізе не было падсвятлення. А тут проста новыя тэхналогіі!
Карацей. Я пакуль яшчэ перажываю за свой выбар, бо пра такую фірму ніколі не чула. А Pocketbook ужо правераны. У мяне самая просценькая чыталка была гады тры. Але ёсць свае мінусы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13⚡3🔥3❤1
Прывітанне, сябры!
Не ведаю, як вы спраўляецеся, але я паскудна😂
Тым не меней, калі я гляджу на тое, як умудраюся хадзіць на заняткі па англійскай і польскай мове (у суме 4 заняткі на тыдзень), працую на поўны дзень (бываюць дні, калі трошачкі і болей трэба), неяк вырашаю пытанні па здароўю, то нават сабой ганаруся.
А на чытанне застаецца зусім мала часу. Звычайна перад сном, але хачу пахваліцца сваім уловам.
💥Джэром К. Джэром. Я чытала яго ўжо двойчы. У далёкія не самыя лепшыя часы. І гэта кніга таксама папаўняе мой сапіс (як модна казаць у тыктоку) камфорцік літаратурай. Такая гумарыстычная кніга пра тое, як трое адправіліся на сплаў па Тэмзе ў спадзяванні адпачыць.
Купіла, каб была ў калекцыі. Я так Гары Потэра збіраю. У мяне ўжо ўсе часткі ёсць.
💥 Сартр і яго эсэ "Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм". Кніга хутчэй таксама ў бібліятэку. Навінка выдавецтва, так сказаць. Ды і ў самаго перакладчыка Уладзіслава Гарбацкага мне падабаецца накірунак: фемінітывы, ненарматыўная лексіка, гей-пісьменства. Ну мала хто такім займаўся. Падабаецца, што і такое ў нас ёсць.
На гэтым пакуль усё, спадарства!🎩
Не ведаю, як вы спраўляецеся, але я паскудна

На гэтым пакуль усё, спадарства!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5❤21⚡4🔥1
Прывітанне, сябры!🎩
Пакуль дачытваю другую частку "Гарэзлівага пацалунка"📖 , хачу вам расказаць пра кнігі, якія я вельмі хачу сабе ў бібліятэку (калі-небудзь💳 ). Да, я з тых людзей, якія любяць нешта гэткае на сваіх паліцах, нават калі рукі ніколі не дайдуць да чытання.
І калі што, гэта не рэклама, мне ніхто не заплаціў🤑 )
1. Ненасытнасць - Станіслаў Ігнацы Віткевіч (50 злотых)
Божачкі, вось у каго жыццё было! Віткевіч быў, як кажуць зараз, нітакуся. А прачытаць кнігу ТАКОГА ў беларускім перакладзе (нават калі будзе поўнае лайно) хочацца.
2. Аўташкола па-віленску. Падарожжы і прыгоды нямецкага гісторыка - Фелікс Акерман (50 злотых)
Сам Фелікс Акерман мне падабаецца тым, што ён немец, які вывучыў рускую, беларускую і літоўскую мовы (гэта што я ведаю).
Ён гісторык і расказывае пра тое, як выкладаў у ЕГУ. Разумная, спакойная, інтэлігентная (я б так сказала) кніга.
3. Іншыя багі - Гаўард Філіпс Лаўкрафт (65 злотых)
Тут я не ведаю, ці трэба расказваць пра аўтара. Усё ж ёсць нейкая падлеткавая цяга да страшненькіх апавяданняў. Па сей дзень памятаю тое апавяданне "Паказанні Рэндальфа Картэра". Жах.
4. Дом, у якім… - Марыям Петрасян (150 злотых)
Яшчэ у мае ўніверсітэцкія гады была капец якая модная кніга. Я яе спрабавала пачытаць, але нешта не пайшло. Цікава было б паспрабаваць па-беларуску.
5. Аўтаспынам па галактыцы - Дуглас Адамс (45 злотых)
Я думаю, нам не хапае перакладаў на беларускую такіх кніг пра космас, кіберпанк там, хоць я і не аматар, Але гэтая кніга напісана весела і займальна. Цікава было б прачытаць у беларускім перакладзе. Сумна, што астатніх частак няма. Ну ладна....
Пакуль дачытваю другую частку "Гарэзлівага пацалунка"
І калі што, гэта не рэклама, мне ніхто не заплаціў

❤12👍5
Прывітанне, сябры!
Ну што, напішу і я пра (ня)чысты Мінск.
Адразу скажу — не зайшла. Увы і ах.
Такое адчуванне, што кніга хутчэй для лёгкага, падлеткавага чытання. Нават знаёмыя мясціны не ўразілі — гульня на сентыментах не спрацавала. Не хапіла глыбіні мне, карацей.
Мінск, атмасфера, нейкія намёкі на містыку, і ўсё ж не чапляе. Не ведаю, што і напісаць яшчэ.
Сяджу і думаю: ну і што гэта было?

❤18👍8😢2
Апублікавалі пра мяне ў "Будзьма беларусамі!" 😀
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👏4🤩3
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9🔥5👍3
Прачытала я «Размовы з сябрамі» Салі Руні.
Кніга пра, шчыра кажучы, даволі дурныя адносіны. Увесь час адчувала раздражненне і нейкую прыкрасць ад гэтай няшчырасці.
Пасля чытання проста тулілася да свайго хлопца і думала, як добра, што гэта ўсяго толькі кніга. Я не пакутую, няма гэтых непаразуменняў і горкіх пачуццяў ад неўзаемнасці.
Галоўная гераіня (21 год) пачынае круціць раман з 32-вым жанатым мужыком (за раскрыццём гэтага персанажа было цікава назіраць: ён нібыта больш просты і шчыры, наколькі можа, і адразу кажа, што любіць жонку).
Шмат "глыбокіх" размоў і думак, але на самой справе людзі проста не ўмеюць шчыра размаўляць, казаць, што адчуваюць на самой справе. І ўсе вакол робяць выгляд, што капец якія інтэлектуалы. Галоўная гераіня Фрэнсіс пастаянна жудасна раздражняла сваёй прагай да пакутаў. І я думала: няўжо была такая ж самая тупіца ў 21? Я ўжо і забылася, што гэта такое: баяцца казаць прўду нават самой сабе, бо раптам застануся адна.
І гэта я маўчу пра першае знаёмства з галоўнымі героямі: Фрэнсіс-камуністка, а Бобі (яе былая дзяўчына) - лесбіянка. І справа нават не ў гэтым. Проста я ніколі б не вызначала чалавека праз яго арыентацыю ці палітычныя погляды як галоўную рысу (хаця, павінна прызнацца, камунізм — гэта для мяне дыягназ). Мне хочацца бачыць у героях людзей, а не набор ярлыкоў.
Карацей, не мой тэкст.
Можа, я проста старая для такіх твораў.

🔥8🤔5❤3
Вітаю, спадарства!🎩
Яшчэ на выхадных я дачытала "Гарэзлівы пацалунак 2". Ну я і падкая на ўсякія эмацыянальныя фінціфлюшкі🎉 )
Там жа, у кнізе, пра каханне, першы курс філфака, а на сярэдзіне ўжо пачынаюцца дарослыя справы — ратаванне бацькавай айціканторы. Неяк вельмі хутка дзіцячае каханне пераходзіць у жыццё з праблемамі, рахункамі, жаніцьбай па разліку і адказнасцю🍿 .
А Соня Сінічка нават раздражняла сваім безадказным каханнем. Сама яна паказана нейкай дурненькай, толькі што чытанне кніг яе неяк слаба рэабілітуе. І ў прынцыпе як гераіня яна пачынае больш-менш раскрывацца на палове кнігі. Увесь час нам расказваюць, які Максім Статкевіч класны: разумны, прыгожы і проста хлопец мары🥺 . І як Соня вылазіць са скуры, каб спадабацца гэтаму паўліну😾 : на тэніс запісалася, бо ён ходзіць, і высветліла адрас дарагога рэстарана, дзе ён працуе, каб выкласці 20 рублёў за каву і пабачыць свайго прынца. Эх, праходзілі, ведаем, стараемся не асуджаць🎩 .
Калі першая частка была больш такая зямная, пра школьнікаў, то другая частка выклікала столькі дзіўных эмоцый. Палова кнігі прайшла ў дэкарацыях філфака БДУ, дзе я і вучылася. Упершыню я чытала кнігу з апісаннем месцаў, якія вельмі добра ведала, куды хадзіла амаль кожны дзень на працягу 4 гадоў. Дзіўна чытаць пра часы, калі цягнікі ездзілі з Менска ў Кіеў, калі можна было купіць у кнігарні Сяргея Жадана на ўкраінскай, а Лявон Вольскі граў на беларускіх пляцоўках. Я ж яшчэ жыла ў тых рэаліях. А цяпер такое ўявіць цяжка. Я і забылася, як гэта.
Карацей, каму трэба за эмоцыямі і добрым канцом — вам трэба гэта кніга (але раю спачатку пачытаць першую частку)🌻
Яшчэ на выхадных я дачытала "Гарэзлівы пацалунак 2". Ну я і падкая на ўсякія эмацыянальныя фінціфлюшкі
Там жа, у кнізе, пра каханне, першы курс філфака, а на сярэдзіне ўжо пачынаюцца дарослыя справы — ратаванне бацькавай айціканторы. Неяк вельмі хутка дзіцячае каханне пераходзіць у жыццё з праблемамі, рахункамі, жаніцьбай па разліку і адказнасцю
А Соня Сінічка нават раздражняла сваім безадказным каханнем. Сама яна паказана нейкай дурненькай, толькі што чытанне кніг яе неяк слаба рэабілітуе. І ў прынцыпе як гераіня яна пачынае больш-менш раскрывацца на палове кнігі. Увесь час нам расказваюць, які Максім Статкевіч класны: разумны, прыгожы і проста хлопец мары
Калі першая частка была больш такая зямная, пра школьнікаў, то другая частка выклікала столькі дзіўных эмоцый. Палова кнігі прайшла ў дэкарацыях філфака БДУ, дзе я і вучылася. Упершыню я чытала кнігу з апісаннем месцаў, якія вельмі добра ведала, куды хадзіла амаль кожны дзень на працягу 4 гадоў. Дзіўна чытаць пра часы, калі цягнікі ездзілі з Менска ў Кіеў, калі можна было купіць у кнігарні Сяргея Жадана на ўкраінскай, а Лявон Вольскі граў на беларускіх пляцоўках. Я ж яшчэ жыла ў тых рэаліях. А цяпер такое ўявіць цяжка. Я і забылася, як гэта.
Карацей, каму трэба за эмоцыямі і добрым канцом — вам трэба гэта кніга (але раю спачатку пачытаць першую частку)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤24
Прывітанне, сябры!🎩
Зусім так і забылася напісаць пра кнігу, якую прачытала падчас свайго зняволення ў шпіталі (для тых, каму цікава: у мяне быў інсульт зімой, аказваецца).
Год таму я пісала пра "Харошых дзяўчынак не забіваюць" Холлі Джэксан. І вось я дачытала другую частку😂 "Харошая дзяўчынка, дурная кроў" (назва канешне піпец🧠 ).
Я ведала, што кніга будзе без экзістэнцыянальных пакутаў, глыбокіх разважанняў і віна рыслінг🥂 .
Ведаеце, калі сядзіш у 4 сцянах, хочацца нешта адчуць, а не думаць🚽 .
І вось ляжу я на бальнічным ложку, чакаю выпіску, чытаю кнігу. Засталось старонак 40. А я з апошніх сілаў стрымліваю слёзы, каб не разрыдацца. Ведаеце, той выпадак, калі ты разумееш гэты танны прыёмчык аўтара выклікаць у цябе пачуцці слязлівасці, а ты ўсё роўна вядзешся на гэтую фігню (я таму не гляджу "Тытанік" і фільм пра таго сабачку). Ну тут зноў Піпа, яе хлопец індзіец, знікненне брата аднакласніка, бацькі, якія ўсё разумеюць і падтрымліваюць і сакрэцікі як мы любім❤️ Нават дадаць няма чаго.
Такія справы.
Зноў такі, ёсць за мной грашок у выглядзе дурацкіх падлеткавых дэтэктываў. Амаль у 30 мне нават не сорамна ў гэтым прызнацца)
Зусім так і забылася напісаць пра кнігу, якую прачытала падчас свайго зняволення ў шпіталі (для тых, каму цікава: у мяне быў інсульт зімой, аказваецца).
Год таму я пісала пра "Харошых дзяўчынак не забіваюць" Холлі Джэксан. І вось я дачытала другую частку
Я ведала, што кніга будзе без экзістэнцыянальных пакутаў, глыбокіх разважанняў і віна рыслінг
Ведаеце, калі сядзіш у 4 сцянах, хочацца нешта адчуць, а не думаць
І вось ляжу я на бальнічным ложку, чакаю выпіску, чытаю кнігу. Засталось старонак 40. А я з апошніх сілаў стрымліваю слёзы, каб не разрыдацца. Ведаеце, той выпадак, калі ты разумееш гэты танны прыёмчык аўтара выклікаць у цябе пачуцці слязлівасці, а ты ўсё роўна вядзешся на гэтую фігню (я таму не гляджу "Тытанік" і фільм пра таго сабачку). Ну тут зноў Піпа, яе хлопец індзіец, знікненне брата аднакласніка, бацькі, якія ўсё разумеюць і падтрымліваюць і сакрэцікі як мы любім
Такія справы.
Зноў такі, ёсць за мной грашок у выглядзе дурацкіх падлеткавых дэтэктываў. Амаль у 30 мне нават не сорамна ў гэтым прызнацца)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤18
Прывітанне, сябры!🎩
Ведаеце, я ніколі не магла падумаць, што калісьці тут будзе больш за 300 чалавек! Бо літаратура ў маім жыцці цяпер хутчэй забава, чым прадмет вывучэння (хаця вельмі хацелася б наадварот).
Я працую, вучуся і стараюся знаходзіць час на свае хобі. І таму для мяне вельмі важна сачыць за тым, што адбываецца ў беларускім кніжным свеце. Менавіта таму я падпісаная на bellitinfo. Ад усяго сэрца рэкамендую!
Дарэчы, менавіта там я даведалася пра збор сродкаў на выданне беларускага перакладу сусветнага бэстсэлера для дзяцей «Анатомія», створанага пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем разам з ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам.
А яшчэ там можна даведацца пра прэзентацыі беларускіх кніг, літаратурныя прэміі, навінкі выдавецтваў, конкурсы, спектаклі і іншыя культурныя падзеі. Напрыклад, менавіта дзякуючы Bellitinfo я набыла квіткі на «Наступны прыпынак» паводле кнігі Камілы Цень.
Карацей, калі вам цікава, чым жыве беларуская літаратура сёння — вельмі раю!

❤10👍10🔥2