Hey, Moon!
404 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
Дачытваю "Загадкавае начное забойства сабакі".
Такі сёння добранькі дзянёчак! Так сонейка грэла. А потым дожджык пайшоў.
Было мне так сонна. І нічагонечкі не хацелася рабіць.
15
Госпадзе божа.
Я дачытала нарэшце "Загадкавае начное забойства сабакі" Марка Хэдана.

Наогул я вельмі люблю такі стыль апавядання, калі ад імя дзіцёнка або падлетка. Але. Мне было складана чытаць кнігу таму, што потым становіцца зразумелым, што Крыстафер хварэе на аўтызм.
Там драма. І забойства сабакі толькі пачатак.

Так, недзе на сярэдзіне прыкладна, адказ на пытанне "хто забіў сабаку суседкі міс Шырз" даецца. Але сачыць за гісторыяй ад гэтага становіцца не меней цікава.

Я чытала твор з пачуццём нейкай трывогі і безнадзейнасці. Вось так было ў мяне.

Крышачку пры Крыстафера.
Яму 15 гадоў.
Два гады таму яго маці памерла.
Ён не есць жоўтую і карычневую ежу.
Любіць матэматыку.
Ніколі не хлусіць.
Баіцца натоўпу.

Ну я б не чытала другі раз. Такое вось у мяне.
👍17🤔3😱1
Калі чытаць кнігі?
Я чытаю ў транспарце па дарозе на працу. У адзін бок выходзіць 40 хвілін.
Не заўсёды мне і хочацца. Часам я проста гляджу ў вакно ці слухаю музыку.
Я чытаю перад сном. Хвілін 15 недзе.
І ўсё.
Зараз у мяне даволі шчыльны графік.
Я нарэшце пайшла на англійскую мову і ў спортзалу 💪

Дзяліціся і Вы, як знаходзіце час на кнігі? Ці ёсць у Вас сілы іх чытаць? Як шмат Вы чытаеце?
Пішыце ўсё-ўсё!
🔥22👍41
Хто з Вас хоць раз піў піва - ставім 👍. Бо гаворка пойдзе пра

"Таварыства аматараў выпіць і закусіць" (або як яго яшчэ называюць "ТАВіЗ") - было свторана прыкладна ў 1920-ых гадах.

У гэтае таварыства ўваходзілі такія пісьменнікі, як Міхась Багун (які і прыдумаў назву), Алесь Дудараў, Максім Лужанін, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка ды іншыя.

Удзельнікі ТАВіЗ збіраліся не ў афіцыёзных залах і кабінетах, а зібраліся ў шынках і піўных, дзе за келіхам спіртнога чыталі свае вершы і абмяркоўвалі іх.

Канешне, выпіўка была не галоўным атрыбутам такіх пасяджэнняў. Акцэнт рабіўся на незалежнасці згуртавання, на непакорнасць партыйным ідэолагам і цэнзарам. Разняволенасць, вальнадумства, свабода творчасці. Яе ўдзельнікі сапраўды вялі багемны (ці блізкі да яго) лад жыцця.

«На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чыталіся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой, тут скідваліся тыя «маскі», пра якія прыгадваў Язэп Пушча», — пісаў Юрка Віцьбіч.

ў 1937 годзе многія ўдзельнікі таварыства былі арыштаваныя, расстраляныя альбо адпраўленыя ў лагер. Толькі Эдуард Самуйлёнак памёр у 1939 годзе не ў турме – ад сухотаў. Дзеячаў, з якіх мог складацца ТАВІЗ, ужо не было.
👍446💋1
Сышла я вось на адпачынак маленькі - сястра прыехала. Але дасылаю фотасправаздачу, што не зусім і адпачынак у мяне.
33🥰4👍2🔥2❤‍🔥1💋1
Алесь Бяляцкі

Упарта не разумеў, чаму так несправядліва мала ў нашым жыцці месцы для яе (беларускай мовы). Некалькі разоў задаваў гэтае пытанне "класусе", як мы называлі Антаніну Міхайлаўну. Яна штораз адказвала, што кожны можа размаўляць на той мове, на якой хоча: ці па-руску, ці па-беларуску.

Але мяне не задавальняў такі адказ. Талерантнасць гэтая была ўяўная і няшчырыя. Яна не давала ніякіх шанцаў для беларускай мовы. І гэта выклікала ў мяне нязгоду і абурэнне. Я часам знарок ужываў беларускія словы, выразы, сказы, выказваўся і ў класе, і сярод сваіх сяброў за беларускую мову.
24🥰84💋1
Хачу падзяліцца відэа пра ТАВІЗ, якое я зняла для Нашай Нівы❤️
https://vm.tiktok.com/ZMj1t11Fw/
7👍3🔥2💋1
Ужо некалькі дзён думаю, як расказаць вам пра кнігу "Негвалтоўныя зносіны" Маршалла Разэнберга, якую чытаю паміж мастацкай літаратурай (зараз я яшчэ чытаю Агату Крысці і Алеся Бяляцкага). Пра яе даведалася на трэнінгу па wendo (гэта трэнніг па самаабароне і выбудоўванні сваіх асабістых межаў для жанчын, калі кароценька).

У мяне заўсёды былі праблемы з прагаворваннем сваіх пачуццяў і жаданняў. Мне заўсёды здавалася, што гэта элементарна, мае думкі і пачуцці відавочны (калі і ў вас было такое, то ставім 👍).
Ну але так не працуе.

У кнізе "Негвалтоўныя зносіны" аўтар прапаноўвае нам звяртацца да пачуццяў і матываў суразмоўцы. Ніколі не асуджаць і станавіцца ў пазіцыю псіхолага, слухаць і адгадываць.
Хех. У мяне праблемы з разуменнем сваіх пауццяў, а тут я павінна яшчэ зразумець чужыя. Цяжка.

Як, на погляд аўтара, павінна выглядаць гутарка.
1. Назірнні
2. Пачуцці
3. Патрэбы
4. Просьбы

Мая самая любімая глава пра гнеў. Як правільна дзейнічаць, калі ты хочаш разадраць чалавека на часткі.
Карацей кажучы, калі вы злуецеся на чалавека, вы злуецеся не на яго, а на вобразы і інтэрпрэтацыі ў вашай галаве. І аўтар прапануе нам задаць сабе пытанне "я злуюся, таму што мне патрэбна..."

У моманце гневу ў нас ёсць выбар:
1. Абвінаваціць сябе
2. Абвінаваціць іншых
3. Адчуць свае пачуцці і патрэбы
4. Адчуць пачуцці і патрэбы іншага

Так бывае, што там не да выбару. Хочацца забіць чалавека прама тут і зараз. Так вось па меркаванні Разэнберга, нам трэба ўмець правільна выражаць свой гнеў. І ён зноў дае нам на гэта алгарытм:
1. Зрабіць паўзу. Дыхаць (у мяне часта з'яўляецца жаданне паставіць час на паўзу і харашэнька ўсё абдумаць, я заміраю. Можна так і сказаць суразмоўцу, маўляў, дай-ка мне абдумаць пару секунд)
2. Вызначыць думкі, што асуджаюць
3. Наладзіць кантакт са сваімі пачуццямі
4. Выказаць свае пачуцці і незадаволеныя патрэбы

У мяне скончваецца дазволенная колькасць сімвалаў у тг. Далучаю некалькі картак па негвалтоўным зносінам.

Ну а цяпер з гэтымі ведамі я адпускаю вас у жыццё!
👍14💋1
Партыя аматараў піва
Такая палітычная партыя існавала ў Беларусі з 1993 па 1997 год. Стварыў яе і ўзначальваў студэнт хімфака Андрэй Рамашэўскі.

У 1995 годе сяброў партыі налічвалася каля 2500, сярод якіх быў Міхаіл Анемпадыстаў (стваральнік сімволікі партыі), Лявон Вольскі і іншыя.

Сімвалам партыі з'яўляўся вожык з куфлям піва і бела-чырвона-белым сцяжком.
Мела партыя і ўстаў, па якім галоўнай мэтай з'яўлялася барацьба за чысціню і якасць айчыннага піва, дзяржаўная незалежнасць і нейтралітэт Беларусі. Выдавалася і пасведчанне.

Удзельнікам(цай) партыі мог стаць любы беларус ці беларуска, якім споўнілася 18 гадоў.

На з'ездах партыі цанілася цвярозая галава. Той, хто браў боьш за 4 куфля піва, не мог прымаць удзел у галасаваннях.

Партыя аматараў піва не абышлася і без адметных акцый. Так, у 1994 годзе 15 лютага ўдзельнікі ПАП нахаляву (хто любіць піва нахаляву - ставім ❤️) раздавалі на плошчы Незалежнасці піва і сасіскі.Па дарозе з акцыі актывістаў партыі арыштавалі і трымалі ў пастарунку двое сутак. У выніку быў складзены пратакол аб парушэнні правілаў продажу 100 кілаграмаў сасісак. Быў затрыманы нават дырэктар крамы, які прадаў тыя сасіскі.

Партыя не змагла трапіць у парламент з-за выбарчай сістэмы, і ў 1996 фактычна спыніла сваё існаванне
20🔥8👍4🌭1
🥰Вітаю, дарагія падпісчыкі і госці старонкі!!

Села я чытаць модную кнігу пра псіхалогію👨‍💻 і зразумела, што такая літаратура для мяне, скажам так, цяжкая. Ну не ідзе і ўсё. Больш за тое, адбівае жаданне чытаць наогул.

Але апошнім часам я чытаю для сябе камфортную літаратуру (а вы ў каментах таксама дзяліцеся сваёй камфортнай літаратурай). У жыцці нейкія крызісы за крызісам. А Агата Крысці для мяне як ратавальнае кола.

Таму я падзялюся сваімі ўражаннямі ад некалькіх дэтыктыўных раманаў.

1. "Таямніцы блакітнага цягніка" - цю. Забойства цікавае (багатую маладую жанчыну забіваюць у цягніку. Эх, любіць Агата Крысці забіваць у цягніках), але канцоўка такая ж расчаравальная для мяне, як і камп'ютарная гульня "Нэнсі Дрю і прывід баншы". Да, канцоўка занадта "чалавечная", а я люблю такое-гэтакае.
2. "Загадка Эндхауза" - харош. Праўда, гэта быў адзіны раз у жыцці, калі я крышачку здагадалася, хто ж забойца. А сюжэт такі: маладую дзяўчыну некалькі разоў хацелі адправіць на той свет, але кожны раз міма. Хто ж жадае смерці прыгажуньцы? А вось!
3. "Чорная кава" - таксама неблагі. Эркюль Пуаро бярэцца за расследаванне забойства вучонага, які распрацаваў зброю, здатную забіць шмат чалавек. Як заўсёды перад намі чалавек 5, некалькі лакацый і вынікі працы шэрых клетачак Эркюля Пуаро 😙 ў канцы.

А я чакаю вашую камфортную літаратуру ў каментарах🕺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18
Сёння сталі вядомы імёны лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча📚

Гэтую прэмію выдаюць за найлепшы твор, які напісаны ў турме.
А сам Францішак Аляхновіч (яго іменем і названа прэмія) прайшоў сталінскі канцлагер, пра які апісаў у сваім творы „У кіпцюрах ГПУ” (яго я між іншым зараз чытаю).

Канцлагер не прайшоў бясследна для пісьменніка. Ён пакутваў ад начных кашмараў, нават крычаў і стагнаў падчас сну. Пахаваны ён на Росах у Літве, дзе я ў хуткім часе спадзяюся пабываць.

Ну і пра факт абмена яго на Браніслава Тарашкевіча (напэўна, вядомы амаль усім).

Гэта прэмія сама па сабе ўжо трагічная. Але больш болю ад таго, што некаторыя лаўрэаты ў гэтым годзе застаюцца ананімнымі (самі ведаеце чаму)😞.

Тым не меней дакладна вядомыя тры лаўрэаты: Алесь Бяляцкі, Алег Груздзіловіч і Вольга Класкоўская.
Нават не ведаю, ці этычна казаць „Віншуем”.

Сумна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊12😢6💋1
- Ну як там у вас, у Польшчы, гавораць аб нас? Што ГПУ - гэта людзі дзікія, зверы, садысты... Праўда?
- О, блага гавораць...
- А цяпер самі бачыце, якія мы. Што? Не гэткія мы страшныя, як нас малююць... хэ-хэ... Праўда?
- Ну ведама... Хэ-хэ
- Ну, дык да заўтра. Памятайце: аб нашай з Вамі гутарцы нікому ні слова! Ані-ні-ні! Бо разумееце?.. Гэтае нашае мяшчанства...Яно гэткае тупое, яно гэтага не разумее... Для іх ГПУ - гэтае... Але нашто шмат казаць! Дык-жа Вы самі ведаеце.

Гэта не тое, што вы падумалі. Гэта з кнігі Францішка Аляхновіча "У кіпцюрах ГПУ"
😢8👍1
Настаў час публікаваць падборку маіх любімых мемаў пра літаратуру

І вы дзяліцеся сваімі😙
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13🔥6😁5👍1
Дачытала я ,значыцца, у суботу „У кіпцюрах ГПУ” Францішка Аляхновіча.
Прачытала быццам бы на адным подыху. Быццам бы зноў адсядзела.

А ўсё таму, што кніга напісана дзеяннямі, то бок зусім мала апісання. Гэта трымае ўвагу, хочацца чытаць далей і далей. З гумарам, хоць тэма такая зусім не хі-хі-ха-ха😥.

Пачынаецца ўсё з таго, што Папутчік (галоўны герой ціре сам Францішак Аляхновіч) гарыць ідэяй сацыялізму, седзячы ў Яўропах. Усе вакол кажуць (агентура): „Ах, як там добранька-та ў сацыялістычным Менску! Беларусізацыя поўным ходам ідзе🤘”. Ну і г-н Папутчік, атрымаўшы візу (ён нават грамадзянінам саўка не быў), папёрся за прыгожай ідэяй, з надзеяй, з полымем у грудзях у Менск.

У гэтых Яўропах атрымліваў ён не надта ўжо шмат, але па кавярнях і рэстаранах хадзіць любіў. Апранаўся як усе там: капцюрок, касцюмчык, ну не з іголачкі, сярэдненька, калі не бедненька😙. Але як толькі прыехаў ён у Менск, то адразу ж тамашнія заўважалі, які ж ён ужо харашун. А гэты капцюрок на галаве - адвал усяго. Ніхто так у саўку не хадзіў. А гэтыя мужчынскія шапкі на галовах жанчын Папутчіку зусім не падабаліся🙄. Выдзяляўся ён.
А пра рэстараны і кавярні😋… Прыехаў ён у тэатар (захапляўся, там яго ўсе ведалі), прапанаваў адзначыць у прыстойным месцы, так яму сказалі: „Ты што! Мы п’ем дома. Які рэстаран”.
Харошую гарэлку і ежу маглі сабе дазволіць таколькі ЯНЫ! Тыя, хто распараджаўся свабодай: ГПУ!

Як толькі прыехаў, сталі ім цікавіцца. Ого, чалавек з еўрапейскіх краёў🤔! Небяспечны, небось. Можа там ўжо панабраўся гэтых дурных капіталістычных ідэй. Хоць наш галоўны герой бажыцца, што, маўляў, рабяткі, усім сэрцам за саветы, за вось гэта вось іхняе, прыехаў будаваць БУДУЧЫНЮ🏄‍♂️. Нават чоканні пляшкай гарэлкі не дапамаглі ўпэўніць людзей у шынелі, што ён жа свой. Нават атрыманне пашпарта саўка не дапамагло.🥺

Паехаў Папутчік у Салаўкі (канцлагер)😞.
Там Папутчіка няма, там ужо сам Аляхновіч ад свайго імя расказывае, як сядзеў амаль 7 гадоў у тым гадкім месцы, пра нястачу ежы, адносіны паміж вязнямі і тымі, хто вырашае іх лёс. І нават пра тое, як яны сваіх жа потым расстрэльвалі і ссылалі ў канцлагеры. Расказывае пра завербаваных вязняў. Пра голад. Пра смерць. Прыезд Максіма Горкага ў Салаўкі. І пра тое, як ён потым назад з саўка выехаў. І пра тое, як яго потым выстаўлялі агентам.

Харошая кніга. Усім трэба такое чытаць☝️. Вельмі шмат беларускага там.
Чытала і думала, як усё гэта нагадвае сучасную Беларусь.

P.S. Кнігу скіну ў каментарах. Мо хто захоча прачытаць.

#беларуская
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14😢7
Чытала сёння ў аўтобусе раніцай Алеся Бяляцкага. Наплакалася, насмяялася.
Хачу падзяліцца некаторымі цытатамі з кнігі.

Вядома, мова была толькі вяршыняй айсберга, пад якой хаваўся значна большы, аб’ёмнейшы кантэкст. Мова была відавочнай, легальнай маркаю, празь якую выразна адчувалася: мы хочам бачыць Беларусь сапраўды беларускай. З гэтага часу на працягу двух гадоў шэсьцьдзесят першы пакой у інтэрнаце па Савецкай стаў своеасаблівым рассаднікам беларушчыны


Мы зь Едрусем пайшлі яшчэ далей: даволі часта наведвалі лекцыі ў звычайных фуфайках з кірзавымі лесьнікоўскімі торбамі на баку, у вышытых беларускіх кашулях. На агульных з рускімі філолагамі і гісторыкамі лекцыях даставалі з торбаў дошку, сала, хлеб і дэманстратыўна елі, а затым сьпявалі народныя песьні. Любімая была "Валы


Увосень 1982 года футбольнае менскае "Дынама" выйграла саюзны чэмпіянат. Адразу пасьля перамогі інтэрнаты ў Гомлі падазрона заціхлі, а праз гадзіну ўжо вясёлыя студэнты вывалілі на Савецкую. Гэта была, мабыць, першая несавецкая дэманстрацыя ў горадзе за доўгія гады. Пад тысячу чалавек пайшлі вуліцаю ў цэнтр, скандуючы: "Дынама" -- чэмпіён!" Сярод іх, натуральна, былі і мы, а таму празь некалькі хвілінаў грамада падхапіла нязвыклае для ўсіх, але запамінальнае і хвалюючае: "Жыве Беларусь!" Мы крычалі так, што пазрывалі галасы.
17👍2🎃1