Hey, Moon!
407 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З днём роднай мовы 🤍🤍
42🥰6❤‍🔥4
У гэтым свеце трэба заўсёды старацца глядзець на рэчы з іх найлепшага боку. Жыццё такое прыгожае і такое кароткае!(с)

Нядаўна мне задалі пытанне: якая мая любімая кніга? І вось што я скажу.
"Дзённік Марыі Башкірцавай" Марыі Башкірцавай.

Прайшло некалькі гадоў, а я ўсё яшчэ помню, як рыдала ў 100, едучы па праспекце.

Марыя Башкірцава - мастачка з Украіны. Але жыццё яна пражыла ў Парыжы.
Памёрла ў 24. Ад хваробы лёгкіх (сухоты).

Кніга - жыццё. Пачынаючы з 12 гадоў, Марыя запісвала свае думкі і падзеі. Вельмі тонка, востра, разумна.

А яшчэ Цветаева прысвяціла Марыі Башкірцавай першы свой зборнік вершаў. І Велемір Хлебнікаў(🥰) быў проста ў захапленні ад мастачкі.

Рэкамендую ўсім-усім, хто хоча знайсці прыгожыя думкі. Хто хоча знайсці добрую літаратуру. Тым, хто хоча блізкага чалавека (бо пасля вы будзеце лічыць Марыю сваёй лепшай сяброўкай). І тым, хто любіць дзённікі.
👍23💘43
Часам проста быць жанчынай - гэта праявы мужнасці.

Хутка 8 сакавіка. І з гэтай нагоды вырашыла працягнуць спіс жаночай прозы. Сільвія Плат и яе цудоўнейшы твор "Пад шкляным каўпаком"!

Саму Сільвію называюць фемінісцкай аўтаркай. Яе вершы тонкія і глыбокія, як мая дэпрэсія з 2020 года. На якую хварэла і сама Сільвія, дарэчы. Муж ёй здраджваў, мацярынства не прыносіла радасці, і жыццё ў цэлым было адной пакутай. Скончыла яна самагубствам задыхнуўшыся газам. Ёсць нават такая кніга "Духоўка для Сільвіі Плат". Падрабязнасці апусцім.
Калі я чытала гэтую кнігу, мне самой хацелася залезці ў духоўку) У мяне тады быў развод.

Кніга -- гэта аповед жанчыны, якая паступова правальваецца ў дэпрэсію. Я назвала б гэты твор нават лістом. Празаічны тэкст нагадвае паэтычны працяг паэзіі самой Сільвіі Плат (твор, дарэчы, аўтабіяграфічны).

Фенаменальна! Калі ласка, прачытайце гэта.

⭐️Няма лепш спосабу з кімсьці пасябраваць, як разам праблювацца
18
Са святам!
Давайце будзем смелымі і такімі, як хочацца.

Працягваю рубрыку жанчын-пісьменніц. Толькі сёння ўжо беларускіх.

1. Ларыса Геніюш
Калі б у мяне спыталі, хто мяне больш за ўсіх натхняе сярод жанчын, я б сказала, што яна. Неверагодна моцная, таленавітая, з цяжкім лёсам.

2. Юлія Цімафеева
Перакладчыца, пісьменніца.
Яна перакладае маіх любімых паэтаў і паэтак на беларускую мову. Проста люблю за талент і вялікі ўнёсак у літаратуру. Я ведаю яе асабіста. Апошняя наша размова была неверагодна для мяне вызначальнай.

3. Ганна Севярынец
Хто не чытае яе фэйсбук, настойліва раю! Цудоўнейшая пісьменніца і выкладчыца. Дай божа ўсім такіх настаўніц на шляху.

4. Святлана Алексіевіч
Ну тут проста без каментароў. Нобелеўская лаўрэатка. Проста чытайце. Абавязкова.

5. Ева Вежнавец
Хто яшчэ не асіліў яе "Па што ідзеш, воўча", то раю. Я пачала слухаць у аўдыё, бо няма папяровага. Але пачатак проста бомба.

У беларускай літаратуры шмат цікавых, таленавітых пісьменніц. Дзяліцеся сваімі любімымі ў каментарах)
24
Геніюш Споведзь.zip
331.6 KB
Пакіну кнігу Ларысы Геніюш "Споведзь". Мо хто захоча пачытаць
15
Ведаеце, сёння такі настрой, калі хочацца чытаць паэзію.
Я паэзію не любіла. А ў 16 гадоў цікавілі мяне толькі Ес Соя, Паэт без вусоў і нешта падобнае. Я нават памятаю, як расказвала гэтыя вершы напамяць свайму былому мужу (часты герой) у нашую першую сустрэчу. А ён быў чалавекам, у якога кніжачкі Паўля Цэлана ды Хлебнікава Веліміра стаялі на паліцы. Не ведаю, як ён наважыўся мяне пацалаваць пасля ТАКОГА.
Цяпер і я б не адмовілася ад кніжачак Тумаса Транстромера і Велеміра Хлебнікава. Якраз толькі што пабачыла ў фэйсбуку яго верш. Трымаемся.
Напэўна, вясна. Хочацца паэзіі і кісель.
9🔥4🕊2🙏1
Я ўжо два дні намагаюся напісаць гэты тэкст. Бо кніга шматвектарная: і каханне, і вайна, і цікавыя персанажы, а хочацца напісаць кароценька і цікава.

Я не люблю кнігі пра вайну. У шоле іх было дастаткова, каб зразумець гэта дакладна. Але ў гэтай кнізе вайна з'яўляецца проста часткай дэкарацыі(індакітайская вайна). Усё адбываецца ў Сайгоне (як назва нашага любімага рэстарана ў Беларусі). Амаль ваенных дзеянняў няма (амаль!).

Грэм Грын "Ціхі амерыканец"
Я вырасала ў маленькім горадзе Слаўгарадзе ў небагатай сям'і, якая ўсё жыццё паклала на бульбу. У нас было цэлае поле гэтай бульбы, якую трэба было летам палоць. Аднойчы я атрымала нават сонечны апёк. Я добра ведаю, што ў маленькіх гарадах без вышэйшай адукацыі трэба працаваць у некалькі разоў болей, каб нешта мець.

Навошта я гэта расказваю? Мяне ўразіла адна з цытатаў гэтай кнгі. І зараз я хачу напісаць менавіта пра гэта, бо яна цалкам карэлюе з сітуацыяй у Беларусі. Я бачыла гэта на свае ўласныя вочы.

Яны хочуць дастаткова рысу. Яны не жадаюць, каб у іх стралялі. Яны хочуць, каб жыццё цякло спакойна.
Калі б я верыў у вашага бога і ў рай, я паставіў бы сваю райскую цытру супраць вашага залатога німба, што праз пяцьсот гадоў на свеце не будзе ні Нью-Ёрка, ні Лондана, а яны па-ранейшаму будуць вырошчваць рыс на гэтых палях, і ў сваіх востраканцовых капелюшах насіць прадукты на рынак, падвесіўшы кошыкі на доўгія жэрдкі.
19
❗️Важная навіна❗️

Янушкевіч Андрэй заключыў дамову са Стывенам Кінгам. Перакладаць на беларускую будуць нават тыя кнігі, якія не перакладаліся на рускую.

Я хоць не вялікая прыхільніца Стывена Кінга, але гэта вельмі важная падзея. Бо гэта вялікі крок для беларускай культуры. Трымаем кулачкі!
🔥60🕊3😱1💘1
Зараз так цёпленька!
Хочацца чытаць нешта лёгкае і харошае. Узяць келіх лікёру і выйсці да рэчкі з кнігай у руках.
Памятаю, як у 2018 годзе на кіеўскім балконе, папіваючы лікёр, чытала Франсуазу Саган. І, паддаўшыся гэтым пяшчотным успамінам і надвор'ю, вырашыла скласці свой топ кніг, якія прыемна пачытаць пад цёпленькім сонечкам.

1. Франсуаза Саган "Смутная ўсмешка"

2. Джон Голсуорсі "Сага пра Фарсайтаў"

3. Джон Фаулз "«Жанчына французскага лейтэнанта»

4. Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал»

5. Эрых Марыя рэмарк «Тры таварышы»
22
На днях пераглядала "Dead poets society" 1989 года.
Захацелася чытаць Уітмэна. І Тора. І яшчэ бог ведае што. Я нават сумку для кнігі звязвла. Такую спецыяльную сумку для кнігі, каб хадзіць да ракі і чытаць.
Захадзіла неяк у кніжную краму. Пашкадавала, што яшчэ недастаткова добра ведаю польскую, каб чытаць шмат-шмат розных кніг.
Але так радуюся новым перакладам, якія выходзяць у Янушкевіч. Праўда, я яшчэ там нічога не набыла. Але не бярыце дурны прыклад)

Так вось я гэта да чаго.
Мне так не хапае кніжнай суполцы. Мо хто ў Варшаве, пішыце мне @liliental
17👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ну вось нарэшце гэта адбылося!
Рубрыка #цікавыяфакты папаўняецца.

Пра Янку Маўра.
26👍4🔥1🥱1
Хацела збіраць на дайсан, а ў выніку набыла электронную кнігу)
👍217🤣5👎1
Ганс Гайнц Эверс.

Я помню, як за месяц да таго, як затрымалі майго сябра Алеся (зараз ён у Кіеве), мы Сычугом (так называецца наша кампанія філфакаўскіх сяброў. тыпу бітнікаў), чыталі раніцай апавяданні Эверса пад макдональдс. Я была ў ружовай піжаме ў клубніцы. Пачаўся дождж. І мы бегалі на балкон глядзець на гэтыя падаючыя кроплі.

Так вось непасрэдна пра творчасць пісьменніка. Моё лбюімае апавяданне называецца "Егіпетская невеста". Там і страшна, і смешна (пад канец). Ну прынамсі я смяялася. А адно з самых папулярных апавяданняў "Павук". Вельмі цікавае і вытрыманае, паслядоўнае, падрабязнае, але нядоўгае (як шасце пасля пачака жэлацінавых цукерак). Чытаеш і адарвацца не можаш. У адрозненне ад Лавкрафта няма безыходнасці і цемры (хоць апавяданні Эверса рэдка скончваюцца шчасліва).

Ну а зараз я перачытваю Фэнні Флэгг "Смажаныя зялёныя памідоры ў кавярні "Полустанак". Так што хутка будзе агляд.
16
Арнхільд Лаўвенг "Заўтра я заўсёды бывала львом" (у рус.перакладзе).

Кніга - аповед жанчыны, якая хварэла на шызафрэнію доўгія гады. У ёй шмат дэталяў, паслядоўна расказваецца пра змаганні за сваю мару стаць псіхолагам, пра першыя сімптомы, лякарні. Аўтарка расказвае, што людзі, якія пакутваюць ад гэтай хваробы, у першую чаргу з'яўляюцца людзьмі і патрабуюць клопату і добрага абыходжання.

Мова паэтычная і прыгожая, з цікавымі метафарамі для апісання стану аўтаркі і шляху яе выздараўлення.

Пачала чытаць кнігу ў вельмі цяжкім стане,не ведаючы пра яе анічога. Напэўна, для мяне кніга стала штуршком да паходу да псіхіятра:)

Дзялюся некалькімі цытатамі з твора, якія мяне закранулі.

"Пустата была велізарнай і невымоўнай, яна балела ў мяне ўнутры. У нудзе і роспачы я пэўным чынам спрабавала зменшыць пустую прастору, якую адчувала ў сябе ўнутры, я яе запаўняла"

"Наогул я не хацела памерці, але я зусім не ўяўляла сабе, як мне жыць далей, таму я намагалася пакончыць з сабой"
10👍3🙏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як я чытаю кнігі 📖

І гэта не рэклама BigMilk😅
👍16😁42❤‍🔥1🥰1
Вось я і дачытала "Смажаныя зялёныя памідоры ў кавярні Палустанак" Фэнні Флэгг

Першая думка, якая мне прыйшла пасля прачытання: "Эх, добрая гісторыя". І так, сапраўды, гэта проста добрая гісторыя з занадта "салодкім" канцом.
Я ўжо чытала гэты твор у годзе так 2017, здаецца. І ўсё, што засталося - гэта вось адчуванне добрай гісторыі.

Напачатку мы знаёмімся са старушкай Ніні, якая проста вывальвае на Эвелін Коўч гісторыю пра сваё маладое жыццё ў маленечкім горадзе Палустанак (прам як я падчас знаёмства з новым чалавекам, а мне нават не 80). У цэлым, па сутнасці, гэта і ёсць аповед Ніні пра людзей у Палустанку. Шмат адводзіцца і тэме расізму, нетрадыцыйным сем'ям, жанчыне 1930-х гадоў. Гэта мяне заўсёды кранае (сацыяльныя тэмы - гэта наогул маё слабае месца).

Вось чытаеш і думаеш: "Блін, як можна быць такімі харошымі!"
Спадзяюся, што можна, бо заўсёды веру ў лепшае, нават у людзей.

Любімая цытата(традыцыйна).
І акрамя таго, Бог ніколі не замыкае дзверы, пакуль не адчыніць іншыя.
👍94
Маё чытво перад сном.
Вы нават не ўяўляеце! Там пра сакрэтныя таварыствы!
І аб гэтым я абавязкова зусім хутка раскажу)
30🔥2🥰1
Маленькая гісторыя пра Пушкіна і Адама Міцкевіча з кнігі "Філаматы і філарэты" Кастуся Цвіркі

Аднаго разу пры сустрэчы Пушкін, саступаючы Міцкевічу дарогу, сказаў смехам: "З дарогі, двойка -- туз ідзе!" На гэта Міцкевіч быццам бы адказаў так: "Казырная двойка і туз б'е!"
🙏15👍8🔥2
Як я б хацела прачытаць усе лісты філаматаў! Вось было б цудоўна, калі б такая кніжка была.
А пакуль пакіну некалькі мілых выразак з лістоў Адама Міцкевіча да сваіх сяброў.

💗"Кавальская не рабіла на мяне аніякага ўражання да таго часу, пакуль я не заглядзеўся на яе, калі яна дзьмухала на жар пад кававым чайнікам! Адкуль жа гэта? Румянец, а хутчэй нагрэты жарам твар, які іншаму воку не здаўся б нечым сентыментальным, прывабным, мяне ж прымусіў убачыць у яе асобе анёла і г.д. і г.д., словам, я вырашыў не быць у Кавальскіх цэлыя два месяцы" - да Яна Чачота

💗"Тваё дзіўнае сумнае пісьмо я атрымаў у Рыме. Там было некалькі слоў ад Марыі. Убачыўшы яе почырк, я так расчуліўся, што плакаў, як дзіця. Гэта былі першыя слёзы пасля развітання з Чачотам і Занам. Ніколі ўжо нам болей не ўбачыцца" - да Ігната Дамейкі

🍺"Стафан Зан займаўся арганічнай хіміяй і гнаў піва з буракоў разам з нейкім майстрам-немцам, але, здаецца, спекуляцыя гэта ўсё не ідзе на лад" - да Ігната Дамейкі
13👍3🔥1
💗Вы можаце падтрымаць мяне і мой канал!💗

BLIK +48577430238
Revolut 4165987034787524 03/27 ці @liliyap3hy
10
Hey, Moon! pinned «💗Вы можаце падтрымаць мяне і мой канал!💗 BLIK +48577430238 Revolut 4165987034787524 03/27 ці @liliyap3hy»