Гэтую кнігу я чытала ў Баранавічах на сутках (герой гэтага паста таксама сядзеў). У нас там яшчэ Дастаеўскі быў, але Фёдар Міхайлавіч быў не тым, што хацелася (асабіста мне) чытаць.
О.Генры і яго навелы.
Чым навелы адрозніваюцца ад звычайных апавяданняў? Хто падняў руку - супер.
Асноўная розніца ў тым, што навела мае нечаканую развязку. Аўтар раскручвае сюжэт, вы ўжо паспелі ўявіць канцоўку, але ён вас падмануў, ён сказаў вам няпраўду (мем). Карацей кажучы, абалдзець для тых, хто ўжо стаміўся ад прадказальнасці гэтага свету (але гэта не дакладна).
Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, як пісьменнік нарадзіўся і памёр. І памёр О.Генры (кхм) ад цырозу печані.
https://telegra.ph/OGenry-11-10

Telegraph
О.Генры
Мая самая любімая навела О.Генры пра ежу. Называецца "Купідон парцыённа". Твор іранічны (гэтым і славіцца О.Генры), са шматлікімі апісаннямі страў (уявіце, як няпроста было чытаць гэта за кратамі). Джэф Пітарс прыязджае ў Гатры. Сам ён швэндаецца па гарадах…
👍12😁2
"Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода"
Так казаў Уладзімір Караткевіч. З днём народзінаў яго сёння!
А ў Андрэя Хадановіча ёсць лекцыя, прысвечаная гэтаму пісьменніку.
https://www.youtube.com/watch?v=85Nn2wsaayM&t=1037s&ab_channel=%D0%A5%D0%90%D0%94%D0%90%D0%9D%D0%9E%D0%92%D0%86%D0%A7%7CCHADANOVI%C4%8C

YouTube
Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца | Караткевіч, Ладдзя роспачы
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння паразмаўляем пра творчасць Уладзіміра Караткевіча. Уладзімір Караткевіч - вітамін аптымізму. Калі нам кепса, калі нас прыгнятае жудаснае жыццё…
❤10👍1
Нарэшце мой ноўт падрамантаваўся, і я магу расказаць пра чарговую супер-пупер класную кнігу.
Доўгі час я лічыла, што гэты твор замежнай літаратуры любяць усе, пакуль ужо на філфаку не даведалася пра існаванне людзей, якія яе не ацанілі. Мой былы муж нават падарыў мне такую ж чырвоную кепку, як у галоўнага героя Сэлінджэра "Лавец у жыце (The Catcher in the Rye)".
https://telegra.ph/Dzhehrom-Sehl%D1%96ndzhehr-12-24

Джэром Сэлінджэр
Крыху цікавага пра самога Джэрома Сэлінджэра, што вельмі мяне некалі ўразіла. Ён сустракаўся з дзяўчынай, якая яго кінула і сышла да… Чарлі Чапліна. Ёй было 18, а яму (не папярхніцеся) 54 гады. З самага пачатку Джэром быў вельмі паспяховым пісьменнікам. А…
👍15❤5🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Маё любімае пытанне, якое я задаю вучням і вучаніцам па беларускай літаратуры.
P.S. Гэта маё першае відэа. Спрабую сябе ў такім фармаце.

❤38🔥3
be-BY-YearCompass-booklet-A4-printable.pdf
496.6 KB
Калі яшчэ вынікі за 2022 год не падведзеныя, а планы на 2023 не акрэсленыя, то раю спампаваць буклет НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ён дапаможа вам прааналізаваць мінулае і вызначыцца з цяперашнім.
Я знайшла яго на https://yearcompass.com/by/#download .
#карыснае #спампаваць

🔥12👍4
Сёння прынесла Джэрома Клапку Джэрома. Памятаю, як чытала яго біяграфію. І цікавей за яго імя нічога не знайшла. Быў ён бедны. Але палова пісьменнікаў такімі былі ў 19 стагоддзі.
Кніга "Трое ў лодцы" стала выдатнай рэкламай для лодачнага бізнесу. І ў той год, калі выйшла кніга, лодак на Тэмзе паболела. Такая папулярнасць была.
Перачытвала кнігу двойчы. І кожны раз хехекала. Чытаецца хутка і лёгка. Добры гумар.
Пачынаецца ўсё з таго, што тры сябра зразумелі, што яны вельмі хворыя (іпахондрыя апошняй стадыі). І яны вырашаюць адправіцца ў вандроўку па Тэмзе.
У прынцыпе глыбокіх ідэй там няма. Хоць я лічу бытавыя, жыццёвыя тэмы не меней значныя за "быць ці не быць".
Гэта тая кніга, якую мне хацелася чытаць у Баранавічах у СІЗА. А не "Лісты ван Гога сябрам", якія мне перадаў мой былы муж.
#мастацкая #замежная

❤17👍7🤩5
Карыстаючыся сваёй прывелегіяй адміністратара гэтага клюбу, спытаюся: мо нехта з вас (ну а раптам!) здае пакой ці шукае сабе суседку ў Варшаве)
Пісаць мне на @liliental
Буду рада любой парадзе!)
А яшчэ цяпер можна пакідаць каментары. Хехе)

👍7
✨Памятаю, як вяла нататнікі з любімымі цытатамі з кніг
Потым пачала запісваць іх у асобны канал. Часам перачытваю, зноў захапляюся, адзначаю найбольш блізкую для мяне цытату ў гэты час.
Дзяліцеся сваімі любімымі цытатамі ў каментарах!
💥Бываюць дні, калі лепш не вылазіць з ложка і нацягнуць коўдру на галаву. (Чарльз Буковскі)
💥Мне ўдалося даведацца мноства людзей, якіх я ні за што не пазнала б інакш, — і нават калі яны здзіўляюць мяне ці робяць мне балюча, я ніколі не адводжу вачэй і раблю выгляд, быццам мне і без таго вядома, што на самой справе свет менавіта і настолькі жудасны (Сільвія Плат)
💥Разумееш, што я хачу сказаць: я ведаю, што зносіны павінна быць і фізічныя і духоўныя, і прыгожыя, - словам, усякія такія. Але ты зразумей, не можа так быць з кожнай - з усімі дзяўчынкамі, з якімі цалуешся, - не можа! А ў цябе можа? (Сэлінджэр)
💥...мне надакучылі людзі проста прыемныя. Божа, хоць бы сустрэць чалавека, якога можна паважаць… (Сэлінджэр)
💥Мне надакучыла, што ў мяне не хапае мужнасці стаць проста нікім (Сэлінджэр)
💥І я разумела, што, нягледзячы на ўсе гэтыя ружы, і пацалункі, і рэстаранныя пачастункі, і іншыя знакі ўвагі, якія мужчына выказвае сваёй выбранніцы да жаніцьбы, у глыбіні душы ён хоча толькі таго, каб усё гэта засталося ззаду, а яго верная пачала слацца яму пад ногі, як кухонны кілімок місіс Уіллард (Сільвія Плат)
💥Але каханне і сяброўства жывуць побач з захапленнем. А я табой не захапляюся. Нават калі я думаю, што кахаю цябе, я не захапляюся (з фільма "Скрадзеныя пацалункі" Трюффо)
#цытаты

👍21😢1
Хачу падзяліцца радаснай навіной!
Мне хочацца шмат чаго напісаць. Хочацца расказаць, як я пакутавала праз адсутнасць працы і немагчымасць рабіць тое, што мне падабаецца. Як я плакала пасля кожнай адмовы. Але сёння мяне апублікавалі на Нашай Ніве! І я не магу, проста не магу не падзяліцца гэтым.
https://vm.tiktok.com/ZMYRhSY3L/

❤33👍11🎉7🥰4
Ці было б вам цікава глядзець відэа пра накірункі і плыні ў літаратуры?
Anonymous Poll
96%
Так. Было б цікава
3%
Не. Больш падабаюцца проста агляды
1%
Свой варыянт у каментах
👍17
Я ў асноўным пішу тут пра кнігі, якія мне спадабалаіся.
💥Але сёння напішу пра кнігі, якія мне не зайшлі💥
✨"And the Ass Saw the Angel" Ніка Кейва. Мне наогул вельмі цяжка даецца экспрэсіянізм. Хоць гэта і постмадэрнізм(😁). Безнадзейнасці і гадасці свету мне хапае ў звычайным жыцці. Проста дастаткова паглядзець расійскае шоу "Мужское женское".
✨Фланеры О'Конар. Лічу яе вельмі крутой. Але зноў. Вось я прачытала яе апавяданне і хочацца застрэліцца.
✨ Эрнэст Хэмінгуэй "Па кім званіць звон". Мяне там жудасна раздражняла лінія кахання. Мне нават на экзамене патрапіўся ён. А я так і сказала, што ну не пайшло. Ледзь дачытала. Можа тэма вайны наогул не маё. Раздражняла тое, што героі і двух слоў не сказалі, а ўжо ўсё, каханне. Але гэты прыём айсберга. Трэба занурыцца, каб пабачыць ідэю.
✨Юры Мамлееў "Шатуны". Бруд і гразь. Букоўскі проста Багдановіч (а ў Багдановіча ёсць эратычная тэма, калі што) на фоне Мамлеева.
✨Джон Стэйнбэк "The Grapes of Wrath". Тэма раскіданага гнязда. Толькі ў ЗША. Дзякуй, магу і Купалу пачытаць. Тэма для мяне вельмі балючая і цяжкая.
А якія кнігі не зайшлі вам?
#антытоп

👍15❤2
Мая маці заўсёды хацела, каб мы з сястрой шмат чыталі кніг, былі адукаванымі і начытанымі, бо ў саміх бацькоў адукацыі добрай не было. Маці пастаянна казала: "Вучыцеся, каб не цягаць анучу".
Таму чытаць яна навучыла мяне даволі рана. Але кнігі я не любіла. Як і мая сястра (але Паліна - яскравы прыклад таго, што нават не чытаючы кніг можна быць вельмі класным чалавекам).
У пятым класе мая аднакласніца прывяла мяне ў бібліятэку. Да паліцы з дзявочымі раманчыкамі на 180 старонак. Першы называўся "Пацалунак пад дажджом". У канцы я плакала ад захаплення гісторыяй. Прыгожай. Пра каханне.
Але з цягам часу цікавасць да іх знікла. Яны ўсе былі падобныя, прадказальныя і, урэшце рэшт, сталі зусім нецікавыя.
А побач з палічкай з дзявочымі раманчыкамі стаяла палічка з замежнай класікай. І я пабачыла яе. Кнігу пра Шэрлака Холмса. Я часта чула гэтае імя і прозвішча. І мне стала вельмі цікава, што ж там напісана. Хто гэта такі. І так я адкрыла для сябе замежную класічную літаратуру.
Прыкладна ў гэты ж перыяд я вяла дзённік на адным сайце (колькі сябе помню, столькі я вяду дзённікі і пішу, пішу, пішу). Захапіў мяне адзін дзённік. Шчыра кажучы, я там амаль нічога не разумела. Але напісана было чартоўскі прыгожа. І я вырашыла быць вельмі разумнай, каб зразумець усё-ўсё, што піша той чалавек на сваёй старонцы.
Так я вызначылася ў падлеткавым узросце, што хачу быць разумнай.
А што хачу баць прыгожай я зразумела яшчэ ў 4 класе, лежачы на каменным ложку. У нас была экскурсія. І па легендзе ложак мог выканаць любое тваё жаданне. Ну я і загадала - быць прыгожай

👍22🥰9❤3🔥3