Hey, Moon!
408 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
На днях зрабіла накід сайта пра Васіля Быкава.
Гэта было вельмі цікава, бо шмат давялося разважаць пра вобраз пісьменніка, як яго можна было б перадаць з дапамогай графічных элементаў.
30😍6
Гэтую кнігу я чытала ў Баранавічах на сутках (герой гэтага паста таксама сядзеў). У нас там яшчэ Дастаеўскі быў, але Фёдар Міхайлавіч быў не тым, што хацелася (асабіста мне) чытаць.
О.Генры і яго навелы.
Чым навелы адрозніваюцца ад звычайных апавяданняў? Хто падняў руку - супер.
Асноўная розніца ў тым, што навела мае нечаканую развязку. Аўтар раскручвае сюжэт, вы ўжо паспелі ўявіць канцоўку, але ён вас падмануў, ён сказаў вам няпраўду (мем). Карацей кажучы, абалдзець для тых, хто ўжо стаміўся ад прадказальнасці гэтага свету (але гэта не дакладна).
Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, як пісьменнік нарадзіўся і памёр. І памёр О.Генры (кхм) ад цырозу печані.
https://telegra.ph/OGenry-11-10
👍12😁2
Я тут стыкерпак зрабіла 🫢 Будзе дапаўняцца)
🔥16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
9😁1
Нарэшце мой ноўт падрамантаваўся, і я магу расказаць пра чарговую супер-пупер класную кнігу.
Доўгі час я лічыла, што гэты твор замежнай літаратуры любяць усе, пакуль ужо на філфаку не даведалася пра існаванне людзей, якія яе не ацанілі. Мой былы муж нават падарыў мне такую ж чырвоную кепку, як у галоўнага героя Сэлінджэра "Лавец у жыце (The Catcher in the Rye)".
https://telegra.ph/Dzhehrom-Sehl%D1%96ndzhehr-12-24
👍155🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Маё любімае пытанне, якое я задаю вучням і вучаніцам па беларускай літаратуры.
P.S. Гэта маё першае відэа. Спрабую сябе ў такім фармаце.
38🔥3
be-BY-YearCompass-booklet-A4-printable.pdf
496.6 KB
Калі яшчэ вынікі за 2022 год не падведзеныя, а планы на 2023 не акрэсленыя, то раю спампаваць буклет НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ён дапаможа вам прааналізаваць мінулае і вызначыцца з цяперашнім.
Я знайшла яго на https://yearcompass.com/by/#download .
#карыснае #спампаваць
🔥12👍4
Наша Ніва
🥰10😁3🎄2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
І крышачку з гісторыі пра Нашу Ніву.
👍14😍5🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫Цікавыя факты пра Янку Купалу
🔥179👍8
Сёння прынесла Джэрома Клапку Джэрома. Памятаю, як чытала яго біяграфію. І цікавей за яго імя нічога не знайшла. Быў ён бедны. Але палова пісьменнікаў такімі былі ў 19 стагоддзі.
Кніга "Трое ў лодцы" стала выдатнай рэкламай для лодачнага бізнесу. І ў той год, калі выйшла кніга, лодак на Тэмзе паболела. Такая папулярнасць была.

Перачытвала кнігу двойчы. І кожны раз хехекала. Чытаецца хутка і лёгка. Добры гумар.
Пачынаецца ўсё з таго, што тры сябра зразумелі, што яны вельмі хворыя (іпахондрыя апошняй стадыі). І яны вырашаюць адправіцца ў вандроўку па Тэмзе.
У прынцыпе глыбокіх ідэй там няма. Хоць я лічу бытавыя, жыццёвыя тэмы не меней значныя за "быць ці не быць".
Гэта тая кніга, якую мне хацелася чытаць у Баранавічах у СІЗА. А не "Лісты ван Гога сябрам", якія мне перадаў мой былы муж.
#мастацкая #замежная
17👍7🤩5
Карыстаючыся сваёй прывелегіяй адміністратара гэтага клюбу, спытаюся: мо нехта з вас (ну а раптам!) здае пакой ці шукае сабе суседку ў Варшаве)
Пісаць мне на @liliental
Буду рада любой парадзе!)

А яшчэ цяпер можна пакідаць каментары. Хехе)
👍7
Гэта я намагалася расказаць на камеру пра твор Генрыха Далідовіча "Губаты".
5
Памятаю, як вяла нататнікі з любімымі цытатамі з кніг
Потым пачала запісваць іх у асобны канал. Часам перачытваю, зноў захапляюся, адзначаю найбольш блізкую для мяне цытату ў гэты час.

Дзяліцеся сваімі любімымі цытатамі ў каментарах!

💥Бываюць дні, калі лепш не вылазіць з ложка і нацягнуць коўдру на галаву. (Чарльз Буковскі)

💥Мне ўдалося даведацца мноства людзей, якіх я ні за што не пазнала б інакш, — і нават калі яны здзіўляюць мяне ці робяць мне балюча, я ніколі не адводжу вачэй і раблю выгляд, быццам мне і без таго вядома, што на самой справе свет менавіта і настолькі жудасны (Сільвія Плат)

💥Разумееш, што я хачу сказаць: я ведаю, што зносіны павінна быць і фізічныя і духоўныя, і прыгожыя, - словам, усякія такія. Але ты зразумей, не можа так быць з кожнай - з усімі дзяўчынкамі, з якімі цалуешся, - не можа! А ў цябе можа? (Сэлінджэр)

💥...мне надакучылі людзі проста прыемныя. Божа, хоць бы сустрэць чалавека, якога можна паважаць… (Сэлінджэр)

💥Мне надакучыла, што ў мяне не хапае мужнасці стаць проста нікім (Сэлінджэр)

💥І я разумела, што, нягледзячы на ўсе гэтыя ружы, і пацалункі, і рэстаранныя пачастункі, і іншыя знакі ўвагі, якія мужчына выказвае сваёй выбранніцы да жаніцьбы, у глыбіні душы ён хоча толькі таго, каб усё гэта засталося ззаду, а яго верная пачала слацца яму пад ногі, як кухонны кілімок місіс Уіллард (Сільвія Плат)

💥Але каханне і сяброўства жывуць побач з захапленнем. А я табой не захапляюся. Нават калі я думаю, што кахаю цябе, я не захапляюся (з фільма "Скрадзеныя пацалункі" Трюффо)

#цытаты
👍21😢1
Хачу падзяліцца радаснай навіной!
Мне хочацца шмат чаго напісаць. Хочацца расказаць, як я пакутавала праз адсутнасць працы і немагчымасць рабіць тое, што мне падабаецца. Як я плакала пасля кожнай адмовы. Але сёння мяне апублікавалі на Нашай Ніве! І я не магу, проста не магу не падзяліцца гэтым.

https://vm.tiktok.com/ZMYRhSY3L/
33👍11🎉7🥰4