Я люблю знаходзіць цікавыя кнігі. Люблю незвычайныя вобразы, сюжэты, герояў. Асабліва герояў і гераінь. І я знайшла яе — дзяўчыну са штучнага шоўку Ірмгарда Койна.
Гэтую дзяўчыну вы, напэўна, сустракалі. Ці можа быць яна знаёма вам яшчэ бліжэй.
Адразу скажу, што перакладу на рускую мову няма. Ёсць на англійскую.
Кніга напісана на цяжкім берлінскім дыялекце.
30-ыя гады ў Нямеччыне. Прыблізна адбываецца тое, што зараз паказваюць на беларускім тэлебачанні пра захад: беднасць і іншыя яе сінонімы.
Мая добрая знаёмая, якая дастаткова валодае нямецкай, пераклала некалькі глаў на беларускую мову. І велікадушна дазволіла мне падзяліцца першай главой з вамі.

Telegraph
Ірмгард Койн. "Дзяўчына ў штучным шоўку"
-1- Канец лета і правінцыйны гарадок Учора ноччу каля дванаццаці я адчула, што ўнутры мяне адбываецца нешта надзвычайнае. Я ляжала ў ложку – між намі кажучы я хацела яшчэ памыць ногі, але была надта стомленай з-за ўчорашняга вечара, а я ж папярэджвала Тэрэзу:…
👍8🔥4
Як часта цяпер можна пачуць такія дыялогі. Ды і раней таксама. Твор напісаны ў 1919 годзе (прайшло больш за 100 гадоў), а апісвае ўсё такое горкае і страшнае зараз.
— Адкуль? — весялей пачаў казаць хлопец, гледзячы проста перад сабою. — Ці вы не беларус, што пытаецеся?
— Беларус, — адказаў Абдзіраловіч роўна і проста, але з дробачкай спагаднага смеху.
— А калі беларус, — дык скажыце ж вы мне: што вы робіце, каб адрадзіць нашую няшчасную бацькаўшчыну?
Абдзіраловіч няўмысля ўсміхнуўся, але здзержыўся і спытаў у вучня:
— Вы кажаце ўжо каторы раз аб адраджэнню. Што гэта вы хочаце тым словам сказаць?
— Аб ім вы лепей даведаецеся з беларускай літаратуры, чымся ад мяне, — сказаў хлапец непрыхільна, думаў ужо, што перад ім вораг, — а вы мне, аднак жа, адкажыце, што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?
Абдзіраловіч зноў няўмысля, але дужэй засмяяўся і не мог здзержыцца, хоць пасля і ўцяміў, што пакрыўдзіць хлопца, і несур’ёзна, як ужо пайшло адразу, смеючыся, сказаў:
— Бацькаўшчына — матка Беларусь? Ха-ха! Выбачайце, паночку, але мая бацькаўшчына — уся Расія.
Гарэцкі "Дзве душы"
#белліт

😢15
Сутнасць жыцця — у распытванні самога сябе пра смерць.
Сёння хачу расказаць пра аднаго свайго любімага чэшскага пісьменніка Багуміла Грабала. А дакладней пра цудоўнейшы яго твор.
Багуміл Грабал "Я абслугоўваў англійскага караля".
#мастацкая

Галоўны герой — Дзіціе. Чалавек з невялікай хібай — нізкім ростам. Ён працуе афіцыянтам у кавярне і марыць пра тое, што калі-небудзь у яго будзе свой рэстаран. Дзіціе ведае, што менавіта грошы дапамогуць яму стаць крышачку вышэй у гэтым несправядлівым свеце.…
👍12
На днях зрабіла накід сайта пра Васіля Быкава.
Гэта было вельмі цікава, бо шмат давялося разважаць пра вобраз пісьменніка, як яго можна было б перадаць з дапамогай графічных элементаў.

❤30😍6
Гэтую кнігу я чытала ў Баранавічах на сутках (герой гэтага паста таксама сядзеў). У нас там яшчэ Дастаеўскі быў, але Фёдар Міхайлавіч быў не тым, што хацелася (асабіста мне) чытаць.
О.Генры і яго навелы.
Чым навелы адрозніваюцца ад звычайных апавяданняў? Хто падняў руку - супер.
Асноўная розніца ў тым, што навела мае нечаканую развязку. Аўтар раскручвае сюжэт, вы ўжо паспелі ўявіць канцоўку, але ён вас падмануў, ён сказаў вам няпраўду (мем). Карацей кажучы, абалдзець для тых, хто ўжо стаміўся ад прадказальнасці гэтага свету (але гэта не дакладна).
Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, як пісьменнік нарадзіўся і памёр. І памёр О.Генры (кхм) ад цырозу печані.
https://telegra.ph/OGenry-11-10

О.Генры
Мая самая любімая навела О.Генры пра ежу. Называецца "Купідон парцыённа". Твор іранічны (гэтым і славіцца О.Генры), са шматлікімі апісаннямі страў (уявіце, як няпроста было чытаць гэта за кратамі). Джэф Пітарс прыязджае ў Гатры. Сам ён швэндаецца па гарадах…
👍12😁2
"Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода"
Так казаў Уладзімір Караткевіч. З днём народзінаў яго сёння!
А ў Андрэя Хадановіча ёсць лекцыя, прысвечаная гэтаму пісьменніку.
https://www.youtube.com/watch?v=85Nn2wsaayM&t=1037s&ab_channel=%D0%A5%D0%90%D0%94%D0%90%D0%9D%D0%9E%D0%92%D0%86%D0%A7%7CCHADANOVI%C4%8C

YouTube
Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца | Караткевіч, Ладдзя роспачы
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння паразмаўляем пра творчасць Уладзіміра Караткевіча. Уладзімір Караткевіч - вітамін аптымізму. Калі нам кепса, калі нас прыгнятае жудаснае жыццё…
❤10👍1
Нарэшце мой ноўт падрамантаваўся, і я магу расказаць пра чарговую супер-пупер класную кнігу.
Доўгі час я лічыла, што гэты твор замежнай літаратуры любяць усе, пакуль ужо на філфаку не даведалася пра існаванне людзей, якія яе не ацанілі. Мой былы муж нават падарыў мне такую ж чырвоную кепку, як у галоўнага героя Сэлінджэра "Лавец у жыце (The Catcher in the Rye)".
https://telegra.ph/Dzhehrom-Sehl%D1%96ndzhehr-12-24

Джэром Сэлінджэр
Крыху цікавага пра самога Джэрома Сэлінджэра, што вельмі мяне некалі ўразіла. Ён сустракаўся з дзяўчынай, якая яго кінула і сышла да… Чарлі Чапліна. Ёй было 18, а яму (не папярхніцеся) 54 гады. З самага пачатку Джэром быў вельмі паспяховым пісьменнікам. А…
👍15❤5🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Маё любімае пытанне, якое я задаю вучням і вучаніцам па беларускай літаратуры.
P.S. Гэта маё першае відэа. Спрабую сябе ў такім фармаце.

❤38🔥3
be-BY-YearCompass-booklet-A4-printable.pdf
496.6 KB
Калі яшчэ вынікі за 2022 год не падведзеныя, а планы на 2023 не акрэсленыя, то раю спампаваць буклет НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ён дапаможа вам прааналізаваць мінулае і вызначыцца з цяперашнім.
Я знайшла яго на https://yearcompass.com/by/#download .
#карыснае #спампаваць

🔥12👍4
Сёння прынесла Джэрома Клапку Джэрома. Памятаю, як чытала яго біяграфію. І цікавей за яго імя нічога не знайшла. Быў ён бедны. Але палова пісьменнікаў такімі былі ў 19 стагоддзі.
Кніга "Трое ў лодцы" стала выдатнай рэкламай для лодачнага бізнесу. І ў той год, калі выйшла кніга, лодак на Тэмзе паболела. Такая папулярнасць была.
Перачытвала кнігу двойчы. І кожны раз хехекала. Чытаецца хутка і лёгка. Добры гумар.
Пачынаецца ўсё з таго, што тры сябра зразумелі, што яны вельмі хворыя (іпахондрыя апошняй стадыі). І яны вырашаюць адправіцца ў вандроўку па Тэмзе.
У прынцыпе глыбокіх ідэй там няма. Хоць я лічу бытавыя, жыццёвыя тэмы не меней значныя за "быць ці не быць".
Гэта тая кніга, якую мне хацелася чытаць у Баранавічах у СІЗА. А не "Лісты ван Гога сябрам", якія мне перадаў мой былы муж.
#мастацкая #замежная

❤17👍7🤩5
Карыстаючыся сваёй прывелегіяй адміністратара гэтага клюбу, спытаюся: мо нехта з вас (ну а раптам!) здае пакой ці шукае сабе суседку ў Варшаве)
Пісаць мне на @liliental
Буду рада любой парадзе!)
А яшчэ цяпер можна пакідаць каментары. Хехе)

👍7