Hey, Moon!
408 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
Channel created
ларры кінг.pdf
139.3 KB
Нядаўна я праходзіла курсы па журналістыцы. Мукі нараджэння тэмы былі неверагоднымі. Але ўсё ж артыкул пабачыў гэты свет. Вельмі люблю інтэрв'ю, люблю глядзець цікавых людзей. А раскрыць іх дапамагае добры журналіст ці журналістка. Мне вельмі хацелася пабыць гэтай добрай журналісткай. І я вырашыла пачытаць што-небудзь:
1. Ларры Кінг "Як размаўляць з кім заўгодна, дзе заўгодна, калі заўгодна"
2. "Пішы, скарачай" Ільяхава Максіма і Сарычэвай Людмілы
Але сёння раскажу пра першую.
Самае галоўнае, што я для сябе ўзяла - гэта быць адкрыт_ай і сумленн_ай. Страшна - скажы. Хвалюешся - так усе хвалююца. Перад табой чалавек, які здаецца табе супер-пупер зоркай, так ён/яна не заўсёды ёй быў/была. Проста будзь сумленн_ай і адкрыт_ай.
Другое важнае для мяне была такая простая думка "Не расказвай увесь час пра сябе". Гэта проста, але важна. А адпаведна цікаўся суразмоўцам, задавай пытанні, адкрывай для сябе чалавека, суперажывай.
Ну і канешне, своечасова ўмей заткнуцца 🙃
#нонфікшн
👍12🔥2
Я люблю дэтэктывы. Вельмі. Перад тым, як прачытаць нешта сур'ёзнае, часта чытаю Агату Крысці.
Асаблівасць яе творчасці ў тым, што нам амаль заўсёды вядомы імёны ўсіх дзейсных асобаў з самага пачатку. Гэта так захапляльна: намагацца самому здагадацца, хто ж забойца! Я памятаю, як выпісвала кожнае прозвішча, намагалася такім чынам запомніць, каб рабіць сваё расследванне. Для тых, хто не хоча губляць час на аповесці, можна прачытаць апавяданні, якія не менш цікавыя. Самыя знакамітыя персанажы Агаты Крысці - гэта Эркюль Пуаро (інтэлектуал, бельгіец узросту 40+, з вусамі і вялічэзнай самаўпэўненасцю) і місіс Марпл (разумная пажылая жанчына з вялікім жыццёвым досведам). Персанажы розныя, але кожны па-свойму становіцца любімым. Часта апавяданні вядуцца ад імя не вельмі разумнага памочніка Эркюля Пуаро капітана Гастінгса. Атмасфера ў творах непаўторная: цёплая, нуарная, летняя, загадкавая. Рэкамендую прачытаць "Скрукаваны дамок" для навічкоў.
#дэтэктыў #мастацкая
👍18🔥1
Перачытвала сёння Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка".
Помню, як у дзяцінстве біць кабана ці капаць бульбу было святам. Прыходзілі сваякі, маці накрывала стол, часам нам з сястрой і грошы дарылі (памятаю, як купіла на іх касету Максім), на кухню немагчыма было зайсці - смуродзіла забітым кабаном.
Глядзець на забойства нам, дзецям, не дазвалялася, але на разборку, прабачце, тушы глядзець было можна. Гэта зараз выглядае дзікунствам. Але гэта культура такая. Культура вёскі.
Мае бацькі і зараз трымаюць гаспадарку. А на выхадных білі кабанчыка.
#белліт
🔥261👍1
Я люблю знаходзіць цікавыя кнігі. Люблю незвычайныя вобразы, сюжэты, герояў. Асабліва герояў і гераінь. І я знайшла яе — дзяўчыну са штучнага шоўку Ірмгарда Койна.
Гэтую дзяўчыну вы, напэўна, сустракалі. Ці можа быць яна знаёма вам яшчэ бліжэй.
Адразу скажу, што перакладу на рускую мову няма. Ёсць на англійскую.
Кніга напісана на цяжкім берлінскім дыялекце.
30-ыя гады ў Нямеччыне. Прыблізна адбываецца тое, што зараз паказваюць на беларускім тэлебачанні пра захад: беднасць і іншыя яе сінонімы.
Мая добрая знаёмая, якая дастаткова валодае нямецкай, пераклала некалькі глаў на беларускую мову. І велікадушна дазволіла мне падзяліцца першай главой з вамі.
👍8🔥4
Як часта цяпер можна пачуць такія дыялогі. Ды і раней таксама. Твор напісаны ў 1919 годзе (прайшло больш за 100 гадоў), а апісвае ўсё такое горкае і страшнае зараз.

— Адкуль? — весялей пачаў казаць хлопец, гледзячы проста перад сабою. — Ці вы не беларус, што пытаецеся?

— Беларус, — адказаў Абдзіраловіч роўна і проста, але з дробачкай спагаднага смеху.

— А калі беларус, — дык скажыце ж вы мне: што вы робіце, каб адрадзіць нашую няшчасную бацькаўшчыну?

Абдзіраловіч няўмысля ўсміхнуўся, але здзержыўся і спытаў у вучня:

— Вы кажаце ўжо каторы раз аб адраджэнню. Што гэта вы хочаце тым словам сказаць?

— Аб ім вы лепей даведаецеся з беларускай літаратуры, чымся ад мяне, — сказаў хлапец непрыхільна, думаў ужо, што перад ім вораг, — а вы мне, аднак жа, адкажыце, што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?

Абдзіраловіч зноў няўмысля, але дужэй засмяяўся і не мог здзержыцца, хоць пасля і ўцяміў, што пакрыўдзіць хлопца, і несур’ёзна, як ужо пайшло адразу, смеючыся, сказаў:

— Бацькаўшчына — матка Беларусь? Ха-ха! Выбачайце, паночку, але мая бацькаўшчына — уся Расія.

Гарэцкі "Дзве душы"
#белліт
😢15
На днях зрабіла накід сайта пра Васіля Быкава.
Гэта было вельмі цікава, бо шмат давялося разважаць пра вобраз пісьменніка, як яго можна было б перадаць з дапамогай графічных элементаў.
30😍6
Гэтую кнігу я чытала ў Баранавічах на сутках (герой гэтага паста таксама сядзеў). У нас там яшчэ Дастаеўскі быў, але Фёдар Міхайлавіч быў не тым, што хацелася (асабіста мне) чытаць.
О.Генры і яго навелы.
Чым навелы адрозніваюцца ад звычайных апавяданняў? Хто падняў руку - супер.
Асноўная розніца ў тым, што навела мае нечаканую развязку. Аўтар раскручвае сюжэт, вы ўжо паспелі ўявіць канцоўку, але ён вас падмануў, ён сказаў вам няпраўду (мем). Карацей кажучы, абалдзець для тых, хто ўжо стаміўся ад прадказальнасці гэтага свету (але гэта не дакладна).
Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, як пісьменнік нарадзіўся і памёр. І памёр О.Генры (кхм) ад цырозу печані.
https://telegra.ph/OGenry-11-10
👍12😁2
Я тут стыкерпак зрабіла 🫢 Будзе дапаўняцца)
🔥16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
9😁1
Нарэшце мой ноўт падрамантаваўся, і я магу расказаць пра чарговую супер-пупер класную кнігу.
Доўгі час я лічыла, што гэты твор замежнай літаратуры любяць усе, пакуль ужо на філфаку не даведалася пра існаванне людзей, якія яе не ацанілі. Мой былы муж нават падарыў мне такую ж чырвоную кепку, як у галоўнага героя Сэлінджэра "Лавец у жыце (The Catcher in the Rye)".
https://telegra.ph/Dzhehrom-Sehl%D1%96ndzhehr-12-24
👍155🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Маё любімае пытанне, якое я задаю вучням і вучаніцам па беларускай літаратуры.
P.S. Гэта маё першае відэа. Спрабую сябе ў такім фармаце.
38🔥3
be-BY-YearCompass-booklet-A4-printable.pdf
496.6 KB
Калі яшчэ вынікі за 2022 год не падведзеныя, а планы на 2023 не акрэсленыя, то раю спампаваць буклет НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Ён дапаможа вам прааналізаваць мінулае і вызначыцца з цяперашнім.
Я знайшла яго на https://yearcompass.com/by/#download .
#карыснае #спампаваць
🔥12👍4
Наша Ніва
🥰10😁3🎄2